Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
Адкуль браліся сілы, адкуль узнікала стойкасць, дзе знаходзіліся вытокі душэўнае моцы?
Перад намі пачалі адкрывацца не мепш пакутлівыя праблемы таксама і маральнага парадку. Іншыя меркі ўзнікалі для паняцця дабрыні, подзвігу, жорсткасці, любові. Найвялікшае выпрабаванне прайшлі адносіны мужа і жонкі, маці і дзяцей, блізкіх, родных, супрацоўпікаў.
У расказах людзей паўставалі тыя складапыя маральныя задачы, якія даводзілася вырашаць кожнаму чалаве-
ку. Мы ўбачылі пезвычайныя прыклады сілы духу, прыклады высакародства, прыгажосці, выканаппя абавязку, але і прыклады — нечувапых цярпеппяў, пакутлівых пястач, смярцей...
He заўсёды было зразумела — ці прыйшоў час для гэтых расказаў такой жорсткай бязлітаспасці? А з другога боку — ці не сышоў, ці не ўпушчаны ўжо гэты час, а разам з ім і магчымасць расказаць пра гэта так, як гэта было ў сапраўднасці, наяве, так, як гэта памятаюць толькі самі ленінградцы?..
У марозныя дні абстрэлаў, галодных галюцыпацый вядомы ўсім радыёголас Вольгі Бергольц гаварыў ленінградцам і ад іх імя:
«Толькі мы самі ведаем, якога адпачынку мы заслужылі». «I Леніпград ашчаджаў яе (Радзіму), мы доўга нічога не расказвалі пра боль, які мы цярпелі, хавалі ад яе сваё знясіленне, перамяншалі свае пакуты...» «Яны дзевяцьсот дзён асаджалі Ленінград, ставілі яго пад такія выпрабаванні, пра якія і дагэтуль не раскажаш...»
Гэта гаварылася ў 1942-м, у 1943-м, у 1945-м.
Так, леніпградзец цярпеў блакаду дзень пры дні з трагічнаю трываласцю, з годнасцю. 3 той самай годнасцю па працягу доўгіх гадоў трымаў, захоўваў у сабе пякучую праўду аб перажытым.
I вось сёння мы прыйшлі да яго, да яе — менавіта да гэтага чалавека, каб усё запісаць, таму што «прыйшоў час», «людзі хочуць ведаць», «людзям трэба...».
Мы бударажылі іхнюю ўсё яшчэ распаленую болем і стратамі душу і не раз задавалі сабе пытанні: а ці трэба, а ці маем права? Адказам служаць тыя самыя расказы ленінградцаў. У іх — у тэксце, у інтанацыі — гучыць: так, нам цяжка, балюча ўспамінаць, але яшчэ цяжэй было б думаць, што т а к о е нікому пе патрэбна, апрача нас саміх.
А сапраўды ж, калі ўсё гэта было на планеце — той блакадпы смяртэльны голад, незлічоныя смерці, пакуты мацярэй і дзяцей,— дык памяць пра гэта павінна служыць іншым людзям і праз дзесяцігоддзі, і праз стагоддзі пасля таго, блакаднага пакалення.
Ужо з 1944 года, з дня зняцця блакады, калі выстаўку абароны Ленінграда пачалі перарабляць у Музей абароны, пачаўся, па сутнасці, праўдзівы, уражлівы расказ пра гераізм дзевяцісот дзён. Адзін са стваральнікаў музея, В ас і л і й П а н ц е л я й м о н а в і ч К а в а л ё ў, на памяць
ведае ўсе экспанаты, ён расказвае так, быццам бы вядзе пас з залы ў залу: вось зала авіяцыі з бамбардзіроўшчыкам, які першы бамбіў Берлін у сорак першым годзе, a вось у зале артылерыі мінамёт братоў Шумавых, далей — некалькі залаў партызанскага руху...
Быў там таксама і дзённік Тані Савічавай, той самы, што так клапатліва захоўваўся, а цяпер выстаўлены ў цэнтры мемарыяла Піскароўскага могільніка. Запіскі дзяўчыпкі (япа загіпула ў 1945 годзе ў эвакуацыі) сталі адным з самых грозных абвінавачванняў фашызму, адным з сімвалаў блакады. Дзённік мае сваю гісторыю. «Прынёс яго Леў Львовіч Ракаў, дырэктар музея,— расказваў нам В. Кавалёў.— Гэта маленькая кніжачка рабіла неймавернае ўражаіше. Зала, у якой яна была, адрознівалася асаблівым афармленнем: столь была зроблена ў выглядзе палаткі, былі калоны ў выглядзе ледзяных слупоў, і каля ўваходу ў залу была вітрына, пакрытая нібы інеем. За гэтай вітрьшаю стаялі шалі, і на шалях ляжала 125 грамаў хлеба, а насупраць была вітрына, у якой сабраны быў матэрыял пра хлебныя пайкі, што выдаваліся ленінградцам. Пайка ўсё памяншалася, памяншалася, дайшла да 125 грамаў, пасля, з адкрыццём «Дарогі жыцця», пачала павялічвацца. Пасярод музея стаяла вітрына з старога музея Ленінграда, з аднаго боку ляжаў дзённік Тапі Савічавай, сінім алоўкам напісаны, з другога боку ляжалі ордэны тых, хто загінуў у час блакады, у тым ліку ляжалі дакументы загінуўшага маладога мужчыпы. А перад гэтай залаю была зала снайперская.
Я памятаю, як стаяла лэдзі Чэрчыль каля гэтага экспапата — дзённіка Савічавай, стаяла каля вітрыны, і па BaBax былі слёзы, калі ёй пераклалі змест. Стаяў каля гэтае кніжкі Эйзенхаўэр. Ён быў у музеі разам з Жукавым. Будзённы доўга стаяў, Калінін. (Дарэчы, дом, у якім калісьці жыў Каліпін, быў якраз насупраць музея, у ты.м самьш Саляным завулку.)...»
...Гэтая наша праца патрабавала сабраць тысячы старонак дзённікаў і запісак блакаднікаў, тысячы старонак, «знятых» з магнітафоннае стужкі,— што з гэтым рабіць? Што выбраць і як пабудаваць? Без такой, без аўтарскай работы матэрыял сам сябе пахавае; хто і калі гэта прачытае?
А з другога боку, галоўнымі аўтарамі ўсё-такі павінлы заставацца блакаднікі. Яны расказвалі — мы запісвалі.
Яны перадалі нам свае дзённікі, свае запіскі-ўспаміны. Цяпер гэта і нашае памяці боль і багацце.
Чытачу ж, вядома, патрэбны і цікавы перш за ўсё тыя, хто сам усё гэта перажыў, людзі-сведкі, людзі-дакумепты. Мы гэта ўсведамлялі, ды і міжволі нямееш перад іхняю праўдай і лёсам. Сваю аўтарскую задачу і ролю мы бачылі ў тым, каб даць леніыградцам магчымасць сустрэцца адзін з адным на старонках нашае працы, у раздзелах блакадпае кнігі. У гэтых сотпяў настолькі розных людзеіі лёс адзін — ленінградскі, блакадны. У іх столькі агульпых думак, пачуццяў, вобразаў і карцін, што іх ніколі не пакідаюць,— адно пацягнецца да другога, голас адгукнецца на голас, боль, сляза — на боль і слязу, гордасць, што ўсё-такі выстаялі,— на гордасць... Што з гэтага ўзяць, пакінуць? Ёсць факты зусім невыыосныя, ёсць гісторыі легендарпыя, якія і не праверыць... Мы не бярэм сотні старонак таго, іпто так старанна шукалі, запісвалі, расшыфроўвалі, калі гэтыя старонкі не вытрымліваюць суседства іншых старонак, расказаў, лёсаў. Трэба было пакінуць самае значнае і самае звычайнае. Хацелася захаваць і ўсю індывідуальнасць і «няправільнасць» расказу, «голасу» не на карысць любым літаратурным меркаванням. Літаратура (і добрая) ужо была. I яшчэ будзе. Усяму свой час і месца. У літаратуры свае перавагі і магчымасці. Але і свая таксама абмежаванасць, калі маеш справу з такою падзеяй і такімі пакутамі. Няхай на гэтых старонках выгаварыцца сама памяць блакадная — яе моваю і «стылем». Таму мы просім прыняць няправільнасці і павароты жывога апавядання. Хутчэй нават папросім прабачыць нам за некаторыя папраўкі, скарачэнпі, за нашы ўмяшанні і каментарыі, за міжвольныя «разрывы» жыццёвых і сямейных лёсаў...
Людзі пе толькі галадалі, не толькі паміралі, не толькі пераадольвалі пакуты — яны яшчэ і дзейнічалі. Яны працавалі, яны памагалі ваяваць, яны ратавалі, абслугоўвалі другіх, нехта забяспечваў ленінградцаў палівам, нехта збіраў дзяцей, арганізоўваў бальніцы, стацыянары, забяспечваў работу заводаў, фабрык. Па сутнасці, гэта было ў кожным расказе — голад, холад, абстрэлы, нястачы, смерці і, значыць, душэўныя праблемы, што спараджаліся пакутамі, і ў той самы час актыўнасць людзей, тое, што яны рабілі, як змагаліся, пягледзячы ні на што. Тры гэтыя бакі жыцця ўзнікалі ў любым расказе. Канечне, у кожным расказе, у кожным лёсе тры гэтыя часткі не раздзелены паміж сабою. Раз’ядноўваць цэласнае апавяданне цяжка.
Таму што кожнае апавяданне было апавяданнем не пра нейкі выпадак. У блакаду людзі жылі, таму і расказвалі яны пра ўсё жыццё, дзе спляталіся ў адпо і перадваенныя гады, і сям’я, і пасляваенны лёс, там былі і фронт, і эвакуацыя, і цяперашняе жыццё. 3 гэтага цэласнага, звязанага пачуццем і настроем выкладу даводзілася браць, выдзіраць адзін нейкі эпізод, а то і ўсяго толькі фразу, думку, гэта значыць, разрываць неразрыўнае. Даводзілася выключаць у расказах фронт, хоць горад быў неаддзельны ад яго. Было крыўдна абмінаць байцоў Ленінградскага фропту, якія неслі цяжар голаду, не мелі сіл прарваць блакаду, вызваліць горад, але ў той час не пусцілі фашыстаў у горад, не дазволілі ім зняць войска з-пад Ленінграда для іншых франтоў. He толькі вораг трымаў горад у блакадзе, але і галодныя, малалікія арміі Ленінградскага фронту лютаю хваткай трымалі гітлераўскія арміі каля сцен Ленінграда.
Адзін за адным — ударамі Сінявінскай аперацыі і на Маскоўскай Дуброўцы — зрываліся нямецкія планы saxony горада Леніна. Усяго не ахапіць: у гэтай часткі кнігі свая тэма.
Блакадная кніга складзепа з запісаў, расказаў некалькіх сотняў чалавек. Мы не маглі ўпамянуць усіх, каго запісалі, не маглі скарыстаць увесь сабраны матэрыял. Але ўсё роўна так ці інакш яны прысутнічаюць у гэтай кнізе, у гэтым адборы. Мы пачалі з перажыванняў, магчыма, найбольш запаветных, да якіх памяць апавядальнікаў (усіх) дакранаецца асцярожна, з асаблівым болем, трапятліва, але накіравана яна ў той бок абавязкова і пастаянна — гэта голад, гэта абстрэлы, бамбёжкі, першая восень, першая зіма блакады 1941/42 года і вясна 1942 года. 3 гэтага даводзіцца пачынаць. Трэба перпі за ўсё ўявіць сабе ўсю меру нягод, страт, пакут, перажытых ленінградцамі, толькі тады можна ацаніць вышыню і сілу іхняга подзвігу.
НЕВЯДОМАЕ ПРА ВЯДОМУЮ ФАТАГРАФІЮ
...Веснавы дзень 1942 года. Дзве жанчыны ідуць па вуліцы, з імі дзяўчынка гадоў пяці — яна на хаду спрабуе пагуляць, паскакаць...
Ў гэты момант іх сфатаграфаваў ваенны карэспандэнт дзесьці ў раёне Неўскага.
Гэту фатаграфію мы пасля ўбачылі ў музеі Ленінграда, у музеі Піскароўскага могільпіка, у кнігах і альбомах, прысвечаных блакадзе. Яе перадрукоўваюць у часопісах у памятпыя даты разам з фатаграфіямі занесеных снегам тралейбусаў, саначак з мерцвякамі...
Прыгледзеўшыся, бачыце: першая жанчына — сярэдняга ўзросту, другая — яшчэ дзіця, дзяўчынка, але і твар і фігура ў яе старэчыя. А ў маленькай дзяўчынкі, што скача каля гэтых дзвюх, не ножкі — запалкі, і толькі калені ненармальна патаўсцелі.
Мы нанава ўглядаліся ў гэтую фатаграфію, седзячы ў кватэры Веранікі Аляксандраўны Апахав а й. Хутка прыйшла і яе дачка, Лора Міхайлаўна, такая ж невысокая, як і маці, такая ж ветлівая, але больш стрыманая, з нейкаю застылай журбою ў вачах.
На стале перад намі ляжаў сямейны альбом. Вядомая ва ўсім свеце блакадная фатаграфія тут, у гэтай кватэры,— сямейная памяць...