Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
вязковую перамогу, у тое, што Ленінград абавязкова вызваляць».
3. А. Ігпатовіч не параўноўвала. Япа ні словам, ні інтанацыяй, нічым не асуджала памяць першага супрацоўніка. Людзі разумелі, што голад можа адужаць чалавека, кожны на сабе адчуваў яго ўсёразбуральную сілу і ў глыбіні душы баяўся — сёнпя выстаяў, а заўтра, можа, не хопіць волі і нешта хрусне, зламаецца...
«Я перанесла ўсю блакаду. Горш за ўсё — гэта голад,— сцвярджае Лідзія Сяргееўпа Усава, якая была тады рабочай.— Гэта страшней за ўсё. Наш завод кожпы дзепь абстрэльваўся. Але мы не ішлі ў бамбасховішча: зусім перасталі гэтага баяцца. Першае, што мы рабілі, гэта хапалі кавалак хлеба і запіхвалі яго ў рот; крый бог, калі цябе заб’юць, а ёп застанецца! Разумееце? Вось якая псіхіка была. А пасля ты жахаешся: ты ўсё з’ела, а бамбёжка копчылася! Гэта быў сорак другі год. Гэта быў самы жахлівы год!.. Памятаю, калі памірала мама, я ёй давала цукар кавалачкамі, і япа ўсё казала: харошанькая, харошанькая! А з сястрою падзяліцца я ўжо не магла. Яна была ў бальніцы, я несла ёй штосьці, але па дарозе пачынаўся абстрэл, і я ўсё з’ядала, я не магла ёй данесці. Туі я была ўжо ў такім стане, я ўжо ні пра што не магла думаць, апрача толькі адпае яды. Разумееце? Гэта вельмі жахліва».
Лідзія Сяргееўна бязлітасная да сябе. Яна з тых людзей, у якіх праз гэту бязлітаснасць відаць сумлеяне, якое ніякія хітрыя патураппі часу не супакоілі. Кожны раз у расказе пра сваю працу япа ўсё вяртаецца да ўспамінаў пра голад, да адчуванняў, мабыць, незабыўных.
«— Працавала я ў Пятым ПМТ. Пасля нас перавялі на завод «Чырвопая зара», куды хадзіць было вельмі далёка. На заводзе мы займаліся расчысткато. Было вельмі цяжка, калі мы па спезе працавалі. Я ўпала. Мяне перанеслі ў прыёмны пакой балыііцы. I калі я прыходзіла да прытомпасці, я чула: «Ну, ну, тут поўны ўпадак сардэчпай дзейнасці». Верагодна, тады мпе зрабілі ўкол. Калі я расплюшчыла вочы, мне далі кіпотню і зпоў адправілі на працу. Усё-такі я была жывучая. Можа, пават тое, што мяне адправілі зпоў на працу, гэта якраз і трэба было, таму што той, хто клаўся, той ужо пе ўставаў.
— А ведалі тады ўжо, тттто той, хто клаўся, той пе ўставаў? Ці гэта пасля ўжо, задпім чыслом?
— He, мы яшчэ тады пічога не разумелі. Я скажу так: у мяне ўсе думкі былі пакіраваны толькі на яду. Гэта было сапраўднае вар’яцтва. У сорак другім годзе я ўжо не магла данесці паёк з магазіна дамоў: калі там быў сыры гарох, я яго з’ядала на вуліцы... Так прайшла зіма сорак другога года, і наступіла вясна. У мяне выгляд быў жахлівы. Я вельмі моцна ацякла. Я была неверагодпа худая: пры маім росце ў мяне была вага сорак два кілаграмы (я важылася ў балыііцы, гэта цікава было). Ногі былі нібы тумбы, вось такі апухлы твар, вочы — шчыліны. Страшэнны выгляд быў. I вось тут пас пачалі прапускаць праз узмоцненае харчаванне. Яно было вельмі правілыіа аргапізавана: нас кармілі чатыры разы па дзепь невялікімі порцыямі, давалі паўнацэнпыя прадукты, але мы нават плакалі. Нам здавалася, што нас абрабавалі: у нас адабралі карткі і даюць вельмі мала. Гэта, канечне, псіхоз быў, безумоўпа. Сталоўка была па рагу Неўскага і Уладзімірскага, дзе цяпер рэстаран «Масква». Бьтло проста жахліва: прыедзеш — і дадуць табе маленькі сподачак кашы. Страшэнна хацелася болып. I тут я памятаю, як я сядзела ў садзіку і глядзела на скачучых вераб’ёў, і ў мяпе былі зусім кашэчыя інстынкты: вось злавіць гэтага вераб’я і згатаваць з яго суп!
...Было ўзмоцненае харчаванне, і была траўка, якую мы пачалі есці. Кожную раніцу — гадзін у чатыры... Я ўставала і ішла на ўсякія звалкі збіраць крапіву. I калі ўдавалася набраць насоўку крапівы, гэта было іпчасце! Ну, потым я ў Таўрьіцкі сад хадзіла, дзе трава была да пояса. Я проста па смак каштавала. Гэта лебяда была, канечпе. Я яшчэ здзіўлялася: павошта гэта людзі ядуць радыску, калі можна есці лебяду, гэта памнога смачней. Вось гэтай травою мы дапаўнялі той паёк-кашку, якую атрымлівалі».
Сустрэліся мы з рабочай сям’ёю Васільевых — Нікандрам Іванавічам і Зояй Яфімаўнай (праспект Металістаў, 105), запісалі іхпія расказы. Муж працаваў майстрам на Металічпым заводзе, жонка дома ратавала дзяцей. Вось яе расказ пра гэта:
«— У мяпе было эвакуацыйнае пасведчаппе, у Омскую вобласць яас эвакуіравалі з завода. Мпогія жанчыны паехалі, я таксама сабралася, думала, што я тут буду рабіць, дзяцей жа пяма куды падзець. А мне кажуць: «Як ты паедзеш? Хто ў цябе там ёсць?» Я кажу: «Ды нікога ў мяпе няма, усе ў Ленінградзе». Тут я падумала-падумала: ку-
ды ж я з такімі двума малышамі паеду? Нас там піхто не чакае. I рашыла, што пе паеду, і ўсё! Усё распакавала! I засталася! Ну, пасля пачаліся абстрэлы, яшчэ голаду мы не ведалі. I абстрэлы на нас так падзейпічалі, і мы так глядзелі, што лепш бы нам галадаць, толькі не такія абстрэлы страшныя, таму што рабочы раён, тут заводы кругом. I япы ж начамі бамбілі, і абстрэльвалі, і спускалі ракеты асвятляльныя ўсё роўпа як на парасончыках такіх. Пасля прадуктамі перасталі забяспечваць. Дачка доўга ў тыя карткі гуляла, абразала талончыкі.
— Гэта пасля вайпы? Непатрэбпыя?
— Так, засталіся ж неатавараныя картачкі. Я хадзіла ў тры гадзіны ночы і станавілася ў чаргу за прадуктамі. Ды паліто, яшчэ зверху вяроўкаю завяжашся ці кушаком, каб шчыльней, таму што ўжо толькі скура ды косці былі. Муж заўсёды з раніцы на працу ішоў, па завод. А я вось гэту, старэйшую, пакідала з немаўляткаю. Япа перабярэцца на паш ложак і глядзіць: мокрая — дык падсцеле ёй. А я ў чарзе па прадукты. I стаіш часам дарэмпа — нічога не атрымаеш, прыйдзеш дадому з нічым, Адзінае, што памагло нам выжыць,— гэта агароды. Дзе цяпер шасэ Рэвалюцыі, забудаванае дамамі, тады там палі былі. Далі нам дзве соткі зямлі. Прыслалі насенне. Там была і морква, і рэпа, і бручка, і турнэпс. Такія пакеты былі зелянковага колеру, маленькія, так шчыльна заклееныя. Нам раздавалі насенпе. А пасля, калі мы пачалі капаць гэтыя агароды, нам далі «вярхушкі» — зрэзы з бульбы, на заводзе раздалі па паўтара кілаграмы, як цяпер памятаю.
— Вочкі?
— Так, вочкі, вярхушачкі. Ну вось, мы тры кілаграмы атрымалі і пасадзілі. Бульба была цудоўная — проста вось такія бульбіпы, чырвоныя, разварыстыя. I мы рады былі гэтай гародніне. I капусты вельмі багата. Спачатку, калі я збіралася эвакуіравацца, мне далі сухога малака на дарогу. Ну вось, я першы час маленькай крыху дабаўляла. Ды і яшчэ самі пакуль атрымлівалі прадукты, так што хапала. А пасля, калі ўжо зусім голадна стала, яна ў мяне схуднела вельмі. Але яна такая румяпая была з твару. У мужа і маці, гадоў восемдзесят ёй было, а яна ўсё румяная — такі колер твару... Неяк некалькі дзён хлебазаводы, пякарні не выпякалі хлеб. Ну і давалі муку. Я гэту муку замест хлеба атрымала і згатавала такую баўтуху, ну проста дзве лыжкі мукі на каструлю вады і падсаліла. Вось гэтай мукі гарачай, што называецца, пасёрбалі па-
руску. А дачцэ згатавала гусцейшую кашу. Уначы я чую — рвота ў яе паднялася. Мы са старэйшаю дачкою на пліце спалі. Муж на сталах, два ці тры сталы было на кухні. А маленькай унеслі крэслы на кухню, і яна ляжала тут. Я хутчэй ускочыла, газоўку запаліла. Гляджу — яе вырвала і страўнік расстроіўся. Пасля гэтага я пайшла ў кансультацыю і кажу: «Няма чым карміць дзіця, хоць што-небудзь выпішыце!» Урач кажа: «У нас нічога няма, мы не выпісваем». Я кажу: «Вы паглядзіце на яе!» А яна: «Ды пе, румяпае дзіця!» — «Вы пе глядзіце на твар, у яе ж рукі, ногі як вяроўкі!» — «Не раскручвайце, у нас тут холадна. I няма ў нас пічога». Так мне і адмовілі. Ну, яна хутка, канечне, і памерла, таму што карміць ужо зусім не было чым, ні круп, ні масла, нічога мы ў гэты час не атрымлівалі.
...А калі бамбілі, вы ведаеце, як бомба ўпадзр, дамы вось так і хістаюцца. Я ж у бамбасховішчы ні разу не была. Думала — калі заб’юць, дык усё роўна, у склепе ці тут. Часам падрыхтуеш сумку, трымала там сёе-тое, вадзіцы каб папіць, пялёнку трымала (гэта малеяькай). Мы звычайна ў пярэднім пакоі садзіліся — я і яшчэ з другога пакоя жанчына з дзіцем. Садзіліся з сумкамі і сядзім усярэдзіне, каб шыбы не наляцелі на нас. I вось калі мяне ў шпіталь паклалі, старэйшая дачка засталася дома. Я там больш чым месяц ляжала. Ну, ён раніцай дачку пакорміць і ідзе на завод. У абед прыбяжыць і яшчэ падагрэе штонебудзь, тут блізка было. А пасля я прыйшла з бальніцы. Тады вось і далі ўчастак на агародзе. Ён завёў мяпе туды і кажа: вось, капай. А я стаю. Вецер быў моцны, як падзьме — я падаю. Сесці няма на што — вакол мокрая зямля...»
Спачатку бачылі толькі забітых бомбамі, снарадамі. Пасля пачалі з’яўляцца забітыя голадам. Іх некаторы час пе тое каб не заўважалі — баяліся зразумець да канца, што гэта значыць, што насоўваецца на горад.
Галіна Іосіфаўна Пятрова вучылася ў медінстытуце, і яна ў ліку першых убачыла тых, хто памёр ад аліментарнай дыстрафіі. Але, убачыўшы труп на вуліцы, яна, без двух дзён урач, спалохалася, як дзяўчынка,— не мёртвага чалавека, а масавага голаду, які раптам разгледзела...
Чалавек ужо бачыць. Але бачыць яму не хочацца. He хоча прымаць.
Мастак іван Андрэевіч Караткоў добра запамятаў гэту вось бездайаможную хітрасць чалавечае свядомасці, для якой праўда занадта жахлівая.
«— Я стаю ў чарзе ua хлеб у булачнаіі. Там гарыць каганец такі, і па картках нам даюць мокры кавалачак. Я адчуваю, што я чапляюся за штосьці і пераступаю. У мяне няма ўсведамлення, што гэта чалавек. Я думаю: хто гэта там мех нейкі кінуў? Ніяк не мог зразумець, што паогул адбываецца. Я пераступіў, і іншыя ідуць. Калі я выйшаў, толькі тады да мяне дайшло, што мы хадзілі на чалавеку, які тут уяаў! Ступалі цераз яго, і ніхто, так сказаць, не ўсвядоміў гэтага. Вось гэта які жахлівы стан!
— А прадаўцы хлеба ахоўваліся?
— He ведаю, можа, якая-небудзь патайная ахова і была. Неяк пра гэта ніхто і не думаў, і ў мяне ніякіх асаблівых думак не было. I вось такія незразумелыя рэчы: я ўвесь час дзесьці памыляўся. Вось у жонкі, Ліяы Восіяаўны, сястра была — Марыя Восіпаўна. У яе за адну ноч памёрлі муж і сын ад голаду. Нейкім чынам мне паведамілі пра гэта. Я прыйшоў да іх. У іх яшчэ быў адзін сьш, які служыў у гэты час у шпіталі палітруком, таму што ў яго было толькі адно вока (другое страціў на вайне). Яму недзе зрабілі дзве труны (у той час гэта была рэдкая рэч), далі каня; і вось мы паставілі дзве труны на цейкія сялянскія развалкі, прывязалі, селі на гэтыя трупы і паехалі з імі на могілкі. Я як цяпер памятаю гэта месца на Малой Пасадскай. Добры такі дом ііа рагу. Яны ў гэтым доме і жылі, Малая Пасадская, дзесяць. Балконы там такія. Я як цяпер памятаю, як Марыя Восіпаўна стаіць зпізу, а мы ад’язджаем яа гэтых дамавінах.