Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Ну вось, мы паехалі. Паехалі мы на Серафімаўскія могілкі. I па дарозе ўсе вязуць, значыць, ыа санках. Нехта папрасіў, каб мы прывязалі яго санкі да сваіх развалкаў, а яго пасадзілі з сабою. Адпаго пасадзілі, другога. Пасля ў нас ужо трое санак ззаду і сядзяць яшчэ трое. I павольна так мы едзем на Серафімаўскія могілкі. Прыязджаем на могілкі. Там працуе экскаватар, капае трапшэі. У гэты час, я бачу, дзесьці далёка праходзіць машына. Неяк тады да свядомасці не даходзіла маёй. Пасля толькі скеміў, што гэта ў траншэі возяць мёртвых і закапваюць, і машыны ўсё падыходзяць, таму што яны збіраюць у горадзе ўсіх, хто дзе ляжыць, прывозяць сюды і хаваюць. Тады я недастаткова добра разумеў, ці гэта я так быў пастроены, каб не паддавацца,— я не ўспрымаў гэтага».
Дзмітрый Міхайлавіч Смірпоў быў тады яшчэ падлеткам. Лле ёы добра памятае і ўсё, што было, і пачуцці свае.
«— Яны ў снежні месяцы яшчэ не ляжалі і ў студзені месяцы яшчэ не ляжалі, спачатку. Яны сталі ляжаць у канцы студзеня месяца. Яшчэ ў студзені месяцы іх вазілі нават у трупах. Пасля ўжо без трун, а пасля ўжо было, праз нейкі перыяд, што ў асноўным яны, як я прыпамінаю, ляжалі па вуліцах неяк зашытыя, пеяк загорнутыя.
— У просціны?
— Так... Вязуць мпога пябожчыкаў. Што зпачыць многа? Калі па дарозе сустрэпеш ад адпаго канца Вялікага праспекта да другога тры, чатыры, пяць пябожчыкаў... На саначках, у болыпасці выпадкаў на саначках, таму што снег быў ужо. Некаторыя везлі на спарапых саначках. Часцей за ўсё жанчыпы цягнулі. I ў мяне маці ледзь не памёрла. Япа працавала ў аптэцы, і, можа, гэта яе выратавала. У яе пачаўся фурункулёз, на шыі былі страшэнныя нарывы. Пасля, пекаторыя не вераць, а хвоя вельмі памагла ёй, мы пілі хваёвую настойку. Аднаго разу я вельмі быў узрушаны, калі ўбачыў (гэта і цяпер перад вачамі ў мяне) дзесьці на Вялікім праспекце — ці гэта там было рамеснае вучылішча, ці то ФЗВ, не ведаю што, можа, там быў пункт, куды звозілі трупаў. I вось ужо веснавы дзень (веснавы, таму што ўжо снегу пе было), і ідзе машына, і на ёй трупы ляжаць. Гэта такое, такое... Я і цяпер бачу тое месца, па якім ідзе гэта машына і як яна ідзе. I тут трэба толькі адвярнуцца. Але цяпер ужо і адвярнуцца не магу... Прычым чамусьці, ведаеце, гэта была даваенная трохтонка, ведаеце, з такою вялікаю кабінай? He бачылі такіх? Але думка: чаму, чаму не эвакуіраваліся, чаму не паехалі? Можна было, як гаворыцца, пешшу пайсці. У рэшце рэшт пасля быў. арганізаваны перавазпы канвеер па «Дарозе жыцця»: туды людзей, пазад прадукты, туды людзей, назад прадукты».
Вельмі дакладпа адлюстраваў гэты расказчык бязлітасную сілу «блакаднай памяці»: «I тут трэба толькі адвярнуцца. Але цяпер ужо і адвярнуцц а п е м а г у».
А вось як бачылі людзі адзіп аднаго, калі збіраліся разам:
«— Універсітэт не ацяплялі, ваду не выключылі, вадзяное ацяпленне замерзла, трубы лопнулі, а раз трубы разрывае, пасля вада цячэ. I нашы аўдыторыі пад канец
лістапада ператварыліся ў такія ледзяныя пячоры-глетчары, дзе замерзлая вада на сценах, на столі вісела ў выглядзе ледзяшоў.
— А чаму на столі?
— Звычайна, гэта ж паравое ацяпленне. Думаю, што, калі б было больш вопыту, можна было б прадугледзець і выключыць ацяпленне, магчыма, той, хто мог бы выключыць, памёр ці паехаў, ва ўсякім разе факт такі, што са столі ледзяшы проста звісалі, а знізу былі сталагміты, як у пячорах. Гэта выглядала вельмі няўтульна. Студэнты сядзелі ў паліто, надзявалі на сябе паліто, колькі можна. Святло яшчэ электрычнае было, нават можна было займацца, але паогул пялёгка і паогул цяжка. Студэнтаў станавілася ўсё менш і менш, і часцей хто-небудзь з выкладчыкаў не з’яўляўся. Практычна заняткі — я не скажу, што цалкам спыніліся,— але сістэма заняткаў была парушана. Страшней за ўсё было тое, што страшнымі здаваліся твары студэнтаў, сулрацоўнікаў, знаёмых. А як мяняецца твар чалавека, які глядзіць так, як глядзелі мы? Гэтага словамі апісаць нельга. Можа, гэта можна было б намаляваць. Гэта проста страшна. He так страшна, калі чалавек проста хворы і памірае альбо калі памірае незвычайна (можа, цынічна так казаць), якога забіў снарад ці бомба. Але тое, што рабілася ў выніку голаду, гэта было асабліва жудасна, як мянялася аблічча чалавека. Мяняўся ўвесь ягоны выгляд, твар, чалавек быў нібы рухомы труп, а вядома, што труп — гэта відовішча цяжкае. Гэтыя жоўтыя твары вельмі страшпыя, прычым з прыкметна спыненым поглядам. Гэта не тое, што калі баліць рука ці нага і чалавек вельмі моцна пакутуе. Тут увесь арганізм расстройваўся, часта меліся парушэнні псіхічных працэсаў. Жоўты твар, застылы погляд, прыкметна губляўся голас, нельга было па голасе вызначыць — мужчына гэта ці жанчына, брынклівы голас, істота, якая страціла ўзрост, пол...» (Ляпін Я. С.).
...Мукі былі страшэнныя, але і радасці трапляліся такія, што запаміналіся назаўсёды.
Ніхто з блакаднікаў пра сябе не думае: мы здзейснілі подзвіг, праявілі геройства. He. Але пасля таго, як прайшлі дзесяцігоддзі, для некаторых гэтыя цяжкія гады сталі нібыта апраўданнем жыцця, зпакам грамадзяпскай доблесці, мераю саўдзелу ў Перамозе. Пачуццё гэтае блізкае да
таго самага пучуцця, якое мае салдат Вялікай Айчынпай вайпы. I яшчэ ёсць у блакаднікаў ведапне бязмежных магчымасцяў чалавека, у тым ліку і сваіх магчымасцяў, павага да сябе. Вядома, шмат чаго супярэчлівага абуджае кожны дотык да міпулага, у кожпага сваё; жах і журба, сорам і прыгажосць, агіда і любоў — усё змяшалася настолькі шчылыіа, што часам няма сілы адшчапіць якоепебудзь адпо пачуццё.
Перад пашым прыходам Павел Піліпавіч Г у бч э ў с к і, навуковы супрацоўнік Эрмітажа, унутрана рыхтуючыся да размовы, разважаў: што ж такое была для яго блакада? Пасля ён пам сам прызнаўся ў гэтым.
«— Мне было цяжка самому сабе адказаць па гэта. Спарады? Ну дык япы ж усюды. Бомбы? Яны ўсюды. Голад? Ну, ён, капечпе, пе такі, як усюды, а ў больш страшэннай форме, але ж і ўсюды пе так соладка жылося. Смерці? Дык япы ўсюды былі, і яшчэ якія! Ну, можа, не ў такой канцэнтравапай форме. I мпе здалося, калі я сам захацеў аддаць сабе слраваздачу (піколі я пра гэта нідзе не гаварыў і сам з сабою ніколі не размаўляў), што блакада — гэта перш за ўсё чалавек. А чалавек — ён розны. А зпачыць, таму, верагодпа, іспуе і вельмі розпае ўспрыпяцце вось гэтага папяцця «блакада» — у залежнасці ад індывідуальнасці чалавека.
I вось што дзіўпа: пасля гэтага я падумаў паступнае: што ні разу ў жыцці, ні да, ні пасля блакады, я не меў такой усвядомленай і канкрэтпай мэты ў сваім жыцці. Яна, гэтая мэта, пават здавалася блізкаю. Іншая справа, што яна ўвесь час адсоўвалася ад мяне па розных прычыпах. Але ж што адбывалася ўва мне, у чалавеку? Я не якінебудзь кіраўнік ці пехта там, я звычайны, просты чалавек, і я меў выразпую і пэўпую мэту, якая заўсёды дагэтуль (і вось цяпер, сёнпя) была растушаваная, размытая. А тады япа была канкрэтпаю. Вось што для мяпе блакада (канечне, і ўсё астатпяе, пра што вам ужо многія расказвалі). Чалавек пабыў нейкую дзівоспую цэлыіасць. I як бы вам гэта сказаць? Гэта таксама, папэўна, неяк дзіка гучыць: я адчуваў, што ўва мне пеіпта знялося, вызвалілася. Капечпе, былі тысячы «нельга» і «не магу». Канечпе, я не мог выехаць за кальцо блакады альбо паехаць на чарнаморскі курорт. I, канечне, я пе мог есці смачныя рэчы. Болып таго, я выкопваў мноства розных абавязкаў — і паводлс свайго стаповіптча (я быў пачалыіікам аховы вялікіх будынкаў) — і адпаведпа майму грамадзяпскаму
абавязку. Мпе, вядома, загадвалі, я атрымліваў інструкцыі, я ведаў, што я п а ві пе н, нешта абавязаны зрабіць, але гэтае «абавязаыы» было для мяне свабодаю. Напэўна, вам дзікім здаецца тое, што я кажу, але я хачу быць з вамі шчырым, гэта так было, і гэта таксама блакада.
— Вось вы кажаце, што ўвесь час адчувалі мэту, бачылі яе...
— Я сядзеў у сваім пакоі і чакаў чарговага абстрэлу, які болып вымотваў духі тым, што ён доўга цягнецца,— разумееце? — і думаў: і які ж я быў дзівак, як я жыў рапей! Я рэдка хадзіў у філармопію, рэдка хадзіў у Кіраўскі тэатр. А як жа багата для гэтага трэба! Трэба, каб у тэатры было цёпла, каб яго асветлілі, каб сабралі больш за сотню аркестранта і каб яны былі сытыя, каб сабралі артыстаў балета, каб публіка магла прыехаць туды і тысяча яшчэ «каб»! I гэтага я не цаніў, гэтага не заўважаў. Я не думаў тады, што вось скончыцца блакада і я буду есці прасяную кашу цэлымі каструлькамі (напэўна, вы гэта чулі, напэўпа, вам гэта некаторыя блакадпікі кажуць). У мяне гэтага неяк не было. А была такая рэч: з’явілася мэта знайсці ў жыцці тое вялікае, калі гаварыць гучнымі словамі, нешта духоўнае, такое, што раней менш цаніў, мала карыстаўся, не змог ажыццявіць».
У залах Эрмітажа, заўсёды перапоўненых паведвальнікамі, гучаць на ўсіх мовах прыглушаныя галасы экскурсаводаў. Карціны, скульптуры, узорчатыя паркеты — здаецца, што так было заўсёды і што інакш і быць не магло ў гэтай славутай крыніцы прыгажосці, за якою прыязджаюць з далёкіх краін... Але ў службовым пакоі некалькі супрацоўнікаў музея расказваюць, як яны жылі тут у вайну.
Аляксандра Міхайлаўна Амосава:
«— Тут, пад бібліятэчным будынкам, быў арганізаваны морг. Перыядычна вывозілі з гэтага морга нябожчыкаў. Але я памятаю вельмі цяжкі выпадак. Гэта было ў канцы сакавіка. Іосіф Абгаравіч Арбелі, дырэктар Эрмітажа, здаецца, трыццатага сакавіка ад’ехаў. Вельмі мала народу засталося нас тут. Некалькі чалавек было з рабочай каманды. Яшчэ пры Арбелі былі аформлены дакумепты на захаванне. Павезлі інжынераў групы, у тым ліку і нашых
старшых навуковых супрацоўнікаў. I там жа быў наш нрафесар Кубе і яшчэ некаторыя вядомыя людзі».
Вольга ЭрнестаўнаМіхайлава:
«— Я вось гэты эпізод хачу яшчэ нейкім чынам дапоўніць, таму што ён засеў у маёй памяці асабліва глыбока і моцна, нельга яго забыць.
— Вы людзей гэтых ведалі?
— Так... Гэта вялікая машына, прычым яны ўсе свае, знаёмыя, карацей, блізкія табе людзі, таму што калегі, распасцёртыя ў розных стаповішчах... Ну, ведаеце, гэтага ж ніколі ў жыцці не забудзеш. А гэта, можа, і пісаць не трэба, і гаварыць не трэба?»
«Не трэба» — гэта чалавек нас шкадуе, ашчаджае. Ад цяжару, які сам нясе ўсё жыццё. Сам ёп вызваліцца ад яго пе можа — «адвярнуцца не можа».