Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
«— Тут ужо не ведаеш, дзе фаптазія, дзе праўда, таму што праўда была так фантастычна, што ты не магла разабрацца, што праўда, што пяпраўда, што фантазія, што хлусня. Разумееце? Але гэта ж праўда, і не раскажаш усё да канца.
— Чаму?
— Толькі той, хто гэта перажыў, той разумее».
Апошняя — даволі распаўсюджаная памылка. Выключнасці тут ніякай няма, чалавек можа зразумець і ўявіць немаведама што. Любыя нягоды, любы цяжар блакаднага жыцця. Для гэтага трэба толькі расказаць усё як след, нічога пе ўтойваць, пе ўпрыгожваць ні ў той, ні ў другі бок. Памылка гэта і таму, што самі блакаднікі шмат чаго не могуць сабе ўявіць — як гэта магло быць з імі? — не вераць сабе ж. Чалавечая памяць пабудавана каваряа. Іншая справа, што расказаць, перадаць тое, што было, гэта — сапраўды вельмі і вельмі нялёгка.
I тут хоць і неўпапад, не па тэме, а немагчыма абмінуць, адкласці на пасля адзін фрагмент з расказу Паўла Піліпавіча Губчэўскага. Выпадак, які чым далей, тым болып вымагае пра сябе думаць.
«— Трыццаць два снарады трапіла. Ступень разбурэння розпая: снарад у Гербавай зале ўпаў дзесьці ў двух метрах ад Малой троннай залы. Паводле якіх законаў балістыкі, я пе ведаю, але асколкі рвануліся сюды, у Малую тронную залу. У Гербавай зале дзірка ў падлозе ўніз, у Растрэлеўскую галерэю, і больпі нічога. А Малая тропная
зала ўся зрашэчаная асколкамі. Збітая люстра, яе пе ўдалося адпавіць — крохкая вельмі бронза была... Апрача Ta­ro, асколкі літаральна зрашэцілі сцены і столь. Калі на сценах нічога не было (вось гэтыя ліёнскія аксаміты, вышываныя серабром, вельмі стыльныя, добрыя аксаміты, былі намотаны на валы і вывезены, эвакуіраваны), дык размалёўка там фенаменальна складаная для рэстаўрацыі. Выгляд гэта ўсё мела жахлівы. Альбо тая лесвіца, па якой вы цяпер падымаецеся ў музей — Пасольская, Іарданская, Галоўны пад’езд, як хочаце яе называйце,— яна таксама мела жахлівы выгляд. Снарад зрабіў прабоіну ў перакрыцці гэтай лесвіцы. Калі плафон толькі пачарнеў, зрабіўся чорны, бо амаль тры гады зменлівай тэмпературы зрабілі яго такім, дык уся ваколплафонная размалёўка, столь ва ўсіх памяшканнях — гэта жалеза (пасля пажару тысяча васемсот трыццаць сёмага года зрабілі жалезную столь). Жалеза праржавела, не вытрывала, памірала. I вось гэта размалёўка, якую вы цяпер бачыце, усё гэта асыпалася лускою, крыху большаю за гэту кніжачку. Людзі, нашы супрацоўнікі, хадзілі па гэтых лускавінках. Выгляд, вядома, жалю варты.
— А карціны ўсе вывезлі?
— Увогуле Эрмітаж вывез мільён сто семнаццаць тысяч прадметаў, але тут ужо выступае статыстыка, а гэта сумна і нецікава. У залах карцін практычна не было. Але нельга было эвакуіраваць фрэску Анджэліка, нельга было эвакуіраваць агромністы кардон Джуліё Рамапа — нават на вале ён рассыпаўся б, нельга было эвакуіраваць размалёўку лоджыі Рафаэля. Засталося і тое, што магло само па сабе захавацца, рамы напрыклад.
— Які выгляд мелі залы?
— Пустыя рамы! Гэта было мудрае распараджэнне Арбелі: усе рамы пакінуць на месцы. Дзякуючы гэтаму Эрмітаж аднавіў сваю экспазіцыю праз васемнаццаць дзён пасля вяртапня карцін з эвакуацыі! А ў вайну яны так і віселі, пустыя вачніцы-рамы, па якіх я правёў некалькі экскурсій.
— Па пустых рамах?
— Па пустых рамах.
— У якім годзе?
— Гэта было вясною, педзе ў канцы красавіка сорак другога года. У дадзепым выпадку гэта былі курсы малодшых лейтэнантаў. Курсанты памаглі нам выцягнуць шыкоўную каштоўную мэблю, якая апынулася пад вадою.
Справа ў тым, што мы пе змаглі эвакуіраваць гэту мэблю. Япа была вынесепа ў памяшканпе стайпяў (па першым паверсе, пад вісячым садам). У сорак другім годзе зверху прарвала ваду, і мэбля, раскошны набор: сярэдневякоўе, французскі класіцызм — гэта аказалася пад вадою. Трэба было ратаваць, перацягнуць, а як і хто? Гэтыя сорак бабулек, што былі ў маім падпарадкаванні, з якіх не менш трэці было ў бальніцы ці стацыянары? I астатнія людзі — гэта ўсе іпваліды працы альбо такія, каму семдзесят з гакам. А курсаптаў прывезлі з Сібіры, яны былі яшчэ большменш моцпыя, іх тут рыхтавалі на курсах малодшых лейтэнаптаў. I яны перавалаклі мэблю ў тую залу, дзе было параўпалыіа бяспечна, і тут яна стаяла да канца вайны. Трэба было падзякаваць ім. Выстраілі іх у зале (вось між гэтымі калопамі), сказалі ім нейкія словы, падзякавалі. А пасля я ўзяў гэтых хлопцаў з Сібіры і павёў па Эрмітажы, па пустых рамах. Гэта была самая дзіўпая экскурсія ў маім жыцці. I пустыя рамы, як высветлілася тады, таксама ўражваюць».
...Можпа ўявіць сабе. як гэта было — прамёрзлыя за зіму сцены Эрмітажа, якія пакрыліся шэрапню зверху данізу, крокі, што гулка разносіліся па пустых залах... Прамавуголыіікі рам — залатых, дубовых, то маленькіх, то вялізпых, то гладкіх, то з дзівоснаю разьбою, аздоблепых аряамептам, рамы, якіх раней не заўважалі і якія цяпер сталі самастойнымі: адны прэтэпдавалі запоўніць сабою пустату, другія — падкрэслівалі пустату, якую яны абдымалі. Гэтыя рамы — ад Пусепа, Рэмбранта, Кранаха, ад галапдцаў, французаў, італьянцаЎ — былі для Губчэўскага азначэппем існуючых карцін. Ён пеаддзелыіа бачыў у сярэдзіпе рам палотпы ва ўсіх падрабязпасцях, адценяях святла, фарбаў — фігуры, твары, складкі адзеппя, асобныя мазкі. Адсутпасць карцін для яго цяпер рабіла іх яшчэ больш наглядна. Сіла ўяўлепня, вастрьшя памяці, путранога зроку павялічваліся, кампенсуючы пустату. Ёп апраўдваў адсутнасць карпіп словамі, жэстамі, іптанацыяй, усімі сродкамі сваёй фантазіі, мовы, ведаў. Засяроджана. уважліва лтодзі разглядалі прастору, заціснутую ў раму. Слова ператваралася ў ліпіто. колер, мазок, узнікала пераліваште цепяў і паветра. Лічыцца, што словам пельга перадаць жывапіс. Яно так, аднак у тым блакадным жыцці слова адпаўляла карціпы, вяртала іх, прымушала зіхацець усімі колерамі, прычым з такою яркасцю, з такою выяўлепчато сілаю. птто яяы пазаўсёды ўразаліся ў па-
мяць. Ніколі пасля Паўлу Піліпавічу Губчэўскаму не ўдавалася праводзіць экскурсіі, дзе людзі столькі б у б а ч ыл і і адчулі.
...Вораг чакаў, пакуль Ленінград «сажрэ сам сябе». I няспынна нагадваў — снарадамі, бомбамі, лістоўкамі,— што пара ўжо, што ён чакае.
Зоя Аляксееўна Берніковіч расказвае пра зласлівасадысцкія напаміпы фашыстаў:
«Так, а калі я на акопах была, ведаеце, якія там частушкі былі? Немцы кідалі лістоўкі: «Ст>ешьте бобы — готовьте гробы!» * Гэта пемцы кідалі з самалётаў. Альбо: «Чечевнцу сгеднте, Ленянград сдадпте!» ** А мы толькі крычым: «Мы не здадзім!..»
Смерць у горадзе стала штодзённасцю. Савецкія салдаты, маракі, самі паўгалодныя, біліся, сплывалі крывёю на «Неўскім пятачку», ірваліся да чыгункі, каб наладзіць паўнакроўнае забеспячэнне Ленінграда, вярнуць сілу галадаючым, знясіленым людзям, захаваць ім жыццё. Ледзяная дарога праз Ладагу, якая адкрылася ў канцы лістапада, у снежні пачала даваць нейкія прадукты і надзею. Зноў з’явілася магчымасць эвакуіраваць ленінградцаў, хоць для людзей знясіленых, хворых маршрут быў вельмі цяжкі, і шмат хто загінуў па дарозе да жыппя і нават вырваўшыся за кальцо. Аж да самага лета 1942 года голад касіў людзей, нават калі крыху палегчала: у многіх надта далёка зайшла дыстрафія.
«— У загс прыходзілі сваякі і рэгістравалі памерлых лтодзей ад голаду і холаду,— расказвае Алена Міхайлаўна Нікіціна, настаўніца.— Гэта ўжо снежань сорак першага і студзень сорак другога года. У маёй памяці, у маім жыцці гэта былі найцяжэйшыя міпуты ўсёй блакады. Мала таго, што вайна, абстпэлы, бамбёжкі. Гэта ўсё было вельмі цяжка, страшна. Але гэта было яшчэ не так страшна, як голад, таму што есці зусім не было чаго. Мы на абаронных работах яшчэ выкопвалі бульбу, якая засталася ў зямлі, елі капуснае лісце, і каніну нам давалі часам (пакалечыць абстрэлам каня, і яго адразу прыразаюць, і пам давалі гэтае мяса). А тут ужо есці зусім не бьтло чаго, таму што дома ўсе запасы канчаліся: спачатку былі нейкія су-
* «З’ешце боб і рыхтуйпе труны!»
** «Сачьтўку з’ясце, Леніпград адасце!»
харыкі, быў крухмал. У мяне яго было некалькі кілаграмаў. Але ўсё вычарпалася. I вось ідзеш на працу, у цябе ногі ледзь-ледзь пераступаюць. Трамваі ўжо перасталі хадзіць. Вады не было. Святла не было. У страшэнным стане былі людзі: яны не маглі хадзіць, не маглі нават выносіць вёдры з бруднай вадою... I вось я ў загсе працавала — снежапь сорак першага года і студзень сорак другога года.
— Раскажыце падрабязней, як рэгістравалі.
— Ну, стаяла чарга. Прыходзіць якая-небудзь жанчына і кажа, што вось у мяпе памерла мама, памерла суседка-бабулька. Падае іхнія пашпарты, дакументы. Я выпісвала пасведчаппі. Выпісвала хутка, спяшалася. Чарніла замярзала. У будынку Кіраўскага райвыканкома ніякага ацяпленпя пе было. Пасля ўжо нам паставілі печачкі, але не памятаю, каб гэтыя печачкі пас грэлі. Чарпіла замярзала. Прыйдзеш і рукамі так пагрэеш, думаеш, што чарніла разагрэецца. Вось і выпісваеш ім дакумепты. Я памятаю, як стаялі чэргі, каб рэгістраваць памерлых.
— Колькі ж за дзепь рэгістравалі?
— Чэргі стаялі. Я не адпа працавала, трое. Штодня чалавек па сто пяцьдзесят рэгістравала. Працавала ў снежні і студзені. Людзі стаялі знясіленыя, шкада было іх. I мы стараліся хутчэй іх адпусціць. Прычым слёз у іх не было. Я тады пасля працы вярталася дадому. А ў мяне яшчэ сям’я братава жыла (брат быў па фронце): жонка яго жыла, і дзіця ў яе было. Дзіцяці чацвёрты год быў (цяпер ёп дысертацыю ўжо абараніў, той хлопчык). Прыйду, бывала, дамоў, а ён ляжыць на ложку ўвесь час, таму што ад холаду і голаду іпшае што-небудзь прыдумаць і сіл пе было. На ім такая была падзетая кашулька з доўгімі рукавамі, каб было цяплей. Вось ён устане ў кашульцы і пытае: «Цёця Лена, ты хоць кавалачак хлебіка прынесла мне?» Я скажу: «Не, не прынесла». Таму што ў мяне ў самой пічога не было. На карткі мы атрымлівалі тое, што пам было выдзелена. Я з усёй сям’і збірала карткі, пайду ў булачпую і прыпясу. Хадзіла заўсёды толькі я адна, таму што астатнія былі пе ў стапе хадзіць, усе былі старэйшыя за мяне. Вось дзіця кожны раз пытае: «А ты мне што-небудзь прынесла?» Глядзець на дзіця шкада было. Параўноўваеш цяпер вост> з дзяцінствам нашых дзяцей, калі яблыкі даеш ім і яны яшчэ пе хочуць есці. А тады нават хлеба не было.