Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
за кавалачак хлеба) такія нібыта бурачкі, яны былі літаральна сшытыя на машыпе з байкі, тоненькія такія. Але ўсё ж туды можна было ўсунуць нагу, Я што зрабіла? Я гэтыя шкуры наматала сабе замест анучак і ўсунула ногі ў буркі. Але ў іх жа пе будзеш хадзіць па вуліцы, гэта тыпу хатніх, падэшва ж тонкая. Недзе ў калідоры знайшла старыя мужчынскія галёшы велізарнага памеру (гэта быў, відаць, самы вялікі памер), з такімі вострымі пасамі. Я буркі свае засунула ў гэтыя галёшы, пракалола дзірачкі, шнурочкамі, як лапці, перакрыжавала, завязала — і вось так я выратавала ногі. У цяпле я хадзіла ўвесь час. Інакш я загінула б... Цяпер паконт умывання. Канечпе, вады не было. Вось калі я яшчэ выходзіла з дому, ішла па завод, у мяне адзіпае што было — кавалачак матэрыі ў кішэпі. Я выходзіла па вуліцу — спег. Я бяру, крыху патру рукі аб снег, гэта замест вады,— і ўсё. Ну, твар, здаецца, той матэрыяй працірала. А так больш ніколі пе мыліся, вады піякай не было. Ну, вады ў сталоўцы, дзе нас кармілі, было крыху».
Іван Андрэевіч Караткоў, мастак:
«Якія тут падзеі адбываліся? Водаправод дзейнічаў дзеяідзе, і адтуль можпа было вядром даставаць ваду, але атрымліваліся такія вялікія ледзяпыя горы. На Неўскім, якраз каля Гасцінага двара, была такая вежа. Чаму яна ўтварылася? Таму што калі вёдры напаўнялі, дык ваду расплёсквалі, яна сцякала, лёд парастаў, нарастаў і на два-тры метры падымаўся ад зямлі. Пасля ўскараскацца туды было цэлаю падзеяй. Ваду я пасіў. Залезеш (я быў у салдацкіх чаравіках), а як назад? 3 вёдрамі? Ну, часам сядзеш на горку і скоцішся нічога, а часам грукнешся. I зноў разліваеш. I гара гэта расце без капца. Так і па спусках да Нявы, хто хадзіў па ваду на Няву».
Галіпа Іосіфаўна Пятпова:
«А вазілі мы ваду з Нявы. Гэта я памятаю вельмі добра. Гэта пасупраць Медпага коппіка. Мы туды ездзілі праз Аляксаттдраўскі сад. Там палопка была вялікая. Я з татам заўсёды хадзіла. У пас вядро было і вялікі бітоп. Мы па калепі станавіліся каля палонкі і ттабіралі ваду вядром. I вось пакуль давязём гэту ваду. япа, канечне, ужо ператвараецца ў лёд. Прыпосілі дамоў, адтайвалі яе. Гэта вада, вядома, брудная была. Ну, гатавалі яе. На яду крыху, a пасля трэба ж было і мыцца і мыпь ёю. Даводзілася часцей хадзіць па ваду. I бьтло стратпэппа коўзка. Спускацца ўніз да палопкі было вельмі цяжка. Таму што людзі вель-
мі слабыя былі: часта набярэ вядро вады, а падняцца ўжо не можа. Адзін аднаму памагалі, цягнулі ўгору, а вада зноў разлівалася. Каля Сената і Сінода стаяў нейкі карабель. Там, бывала, маракі прыходзілі і памагалі старым. Ды бывала, што і не зразумееш, пажылы гэта чалавек ці малады, настолькі былі ўсе, па-першае, захутапыя, а падругое, былі ж газоўкі, і з-за гэтых газовак мы былі як чэрці».
«Я неяк папрасіла мужчыну, а ён кажа (гэта з расказу Забароўскай Валянціпы Аляксееўны, вул. Варшаўская, 116): «Дачушка! Калі б я мог дастаць, я дастаў бы табе хоць дзесяць вёдраў».
Мужчына не мог дастаць мпе вады! He зразумееш: ці гэта малады мужчына, ці ён стары, нічога пе зразумееш, таму што людзі неяк змяніліся.
Ну, неяк я дастала гэту ваду. Я яе падымала! Бабка жыла ў пас. Я зараз скажу,— на другім паверсе бабка жыла ў пас. I я, значыць, гэту ваду — па адной прыступцы, і ўсё лічыла, колькі мне прыступак яшчэ прайсці! Вось прайшла я прыступку, лічу — раз, два, тры, чатыры. Колькі мне яшчэ прайсці трэба? Я не трымаюся за парэнчы, вяроўка ў мяне прывязана да каструлі, і я іду. Прыступку прайду — адпачну. Я пе магла прынесці каструлі вады. Вось паколькі была знясілеііая!»
«На лютым марозе мы прастаялі каля дзвюх гадзін, нарэшце напоўнілі ўвесь свой посуд. Мы везлі пашы санкі з мажлівай асцярожнасцю па абледзянелых вуліцах. Трэба япічэ было праехаць цераз двор і завярнуць за рог дома. Двор быў завалепы змёрзлым снегам, паміж сумётамі вузепькай траншэяй ішла сцяжынка. Калі мы набліжаліся да павароткі, з-за дома насустрач яам выйшла дзяўчынадружынніца таксама з санкамі. На іх ляжалі два, напэўна, даўно ўжо закачапелыя трупы. Сцяжыпка вузкая, размінуцца было цяжка, па павароце закасцяпслая пага зачапілася за пашы сапкі, і яны перакуліліся. Наша вада! Мы з сястрою стаялі ашаломленыя, зусім зпясілепыя. Прыселі на санкі і расплакаліся...» (Зінаіда Уладзіміраўна Астроўская, вул. Лепіна, 34).
На паліва, на дровы разбіраліся драўляныя дамы для заводаў. устаноў, частку дроў давалі тым, хто выходзіў на разборку. Гэтым пастаяпна займаліся байцы МППА. Гучыць мужна: «байцы», а па самой справе — васемнаццаці-дзевятпаццацігадовыя, прытым зпясіленыя голадам, дзяўчынкі.
Вось расказ аднае з іх — Дубровінай Клаўдзіі Пятроўны:
«I вось абавязкова кожны дзень выдзялялася некалькі чалавек на злом дома і каб прывезці вось гэта. He ведаю, колькі ў пас тады сіл было,— але было, можа, таму што маладыя былі.
У нас такія вось вялікія сані былі, самыя звычайныя вялікія сані, мы ламы туды клалі. Спярша мы блізка — вось у Новай Вёсцы, вось тут — ламалі, а потым нам ужо даводзілася далёка ехаць — Азяркі, Шувалава, вось туды ехалі. Ехалі раніцою і па цэлы дзень, ламалі там дамы гэтымі ламамі, узвальвалі на гэтыя сані і везлі сюды.
— На сабе?
— На сабе.
— Коней не было?
— He! Ну што вы!
Везлі мы на сабе, але нас некалькі чалавек. Ну, калі зіма была — гэта яшчэ лягчэй, а калі наступіла вясна, дык было ўжо вельмі цяжка. Мы літаральна цягнулі праз мост: на мосце снег хутка раставаў і па ім было цяжка цягнуць.
Але зноў я мушу сказаць: няхай гэта і было цяжка, але ж гэта нас выратавала! Дома я пе магла б, мне пе было б чым,— паперадзе яшчэ былі тры страшныя зімы,— мне не было б чым паліць у печы, і я б загінула. А тут мы везлі і для шпіталяў, і для райкома, і для сваёй казармы. Мы жылі ў цяпле, мы ацяпляліся. Для сябе ж мы везлі. Мы ацяпляліся, мы сушылі свае анучы, нам трэба было ўсё сушыць, на нас жа ўсё было мокрае, трэба было сушыць, і мы такім чынам, значыць, жылі...»
Але кожны ленінградзец шукаў, што бліжэй і што было яму па сілах.
«У нас цэнтральнае ацяпленне было ў доме сорак, але яго не ўключалі. Холадна ў пакоях, а на кухні дрывяная пліта была. Суседка там у нас адна заставалася, дык мы з ёю хадзілі. Платоў жа нам не дасталася — усе паспілоўвалі (платы вакол драўляныя былі). А мы з ёю слупкі — вось такія ад зямлі — падпілоўвалі. To я лежачы папілую нажоўкай такою аднаручкай (што там сілы мае былі), то яна лежачы папілуе. Так вось прынясем, спалім, часам і згатуем тамусё...» (Зоя Яфімаўна Васільева).
Яшчэ дзіцем была, але памятае і ўжо не забудзе Г аліна Аляксандраўна Марчанка (Прыморскі пр., 55), як гэта бязмерна важна — хлеб, вада, дровы:
«— Пасля, як я сказала, мы перасталі хадзіць у бамбасховішча, таму што ў нас і сіл не было. I як трывога, мы проста клаліся і накрываліся. Мы жылі на другім паверсе, вокны ўсе наглуха былі забітыя; ніколі не выходзілі. 3 кватэры ўсе выехалі. Кватэра была камунальная. Там чатыры пакоі было. Мы перабраліся ў самы маленькі пакойчык — маёй цёткі. А ва ўсіх астатпіх пакоях мы паціху ламалі падлогу. Падлогі ўжо не памятаю: паркетная была ці простая, фарбаваная? I мы яе палілі. Кніг у нас было не вельмі багата, і іх шкадавалі паліць. Засталіся ў нас адзін ложак, крэслы і канапа. На канапе тры нейкія падушачкі і валікі, іх таксама паступова спалілі, там была стружка. Адкуль з’явілася буржуйка, хто яе прынёс, калі мы яе купілі? Я не памятаю. Невялікая буржуйка. Мы так дробненька-дробненька наразалі хлеб долькамі маленькімі і на ёй сушылі, проста ляпілі на яе. Хлеб жа быў клейкі такі. Гэтыя сухарыкі і жавалі.
— Хлеб вадзяністы, а есці яго было лепш сухім? Чаму?
— Таму што так даўжэй захоўваўся смак хлеба...»
А былая работніца ленінградскага радыё Аляксандра Барысаўна Дэн, расказваючы, паказвала:
«Вось тут у нас была печачка, і паркет сапсаваны дагэтуль... Спачатку паліцы з кухні пайшлі, кухонныя сталы. А пасля пайшла мэбля наогул».
Уладзімір Рудольфавіч Дэн, сын Аляксандры Барысаўны, таксама ўступіў у гаворку:
«Размовы пра яду, па-мойму, лічыліся непрыстойнымі. Людзі добра навучыліся, прыйшоўшы да каго-небудзь у дом, весці сябе так, як быццам яны зусім есці не хочуць. Можна было пры чужым чалавеку есці, хоць гэта наогул і лічылася дрэннай манераю. Так, але патрэбна было, і людзі вельмі ўмела прыкідваліся, што яны не хочуць...»
Гэта назіраў, прыкмеціў, запомніў ён, тады яшчэ хлопчык.
«— Яшчэ не краналі пытання, на чым гатавалі,— прыгадала Аляксандра Барысаўна.
— Кніжкі я паліў уласнаручна, прычым я стараўся неяк іх адбіраць, спачатку што горшае,— працягвае Уладзімір Рудольфавіч, пазіраючы на маці.— Спачатку ўсякую непатрэбшчыну — тое, чаго я нават да вайны не ба-
чыў. За стэлажом знайшлося шмат такой непатрэбшчыны — нейкія брашуры, інструкцыі па тэхнічных пытаннях,— яны выпадкова, відаць, трапілі. Пасля пачаў з найменш цікавых мне — часопіс «Вестннк Европы», штосьці яшчэ было. Пасля спалілі спачатку, па-мойму, нямецкіх класікаў. Потым ужо Шэкспіра я спаліў. Пушкіна я спаліў. От і не памятаю, чыё выданне. Па-мойму, марксоўскае, сіняе з золатам. Талстога — выдатны шматтомнік, шэразялёпая такая вокладка, і медальёы на ражку ўклеены металічны.
— Я ў асноўным пхала ў печ Шылера, Гётэ — нямецкіх класікаў,— вінавата і ціха дадала маленькая расточкам Аляксандра Барысаўна.
— Палілі мэблю,— працягвае Уладзімір Рудольфавіч.— Быў такі гардэроб старарэжымны, ведаеце, з дзвюма шуфлядамі ўнізе. Палілі ім дваццаць дзён. Бацька быў чалавек пунктуалыіы, ён рашыў паглядзець, на колькі яго хопіць? Заўважыў. Дваццаць дзён палілі гэтай шафаю».
Вось так нам расказвалі маці і сын, а іх кватэра, уцалелыя ў кватэры рэчы, сцены, абпалены паркет таксама нібыта ўдзельнічалі ў гаворцы, «успаміналі».
Цаніліся не рэчы — сапраўднымі блакаднікамі, ва ўсякім разе,— не шафа, напрыклад, а дровы з масіўнае шафы...
«Прыяцель мужа расказвае: ён вывез на рынак шафу — і ніхто не купляе. Ён тады тут жа, на вачах ва ўсіх, гэтую шафу паламаў; прычым за шафу ён там прасіў,— я не ведаю колькі,— дапусцім, дзесяць рублёў, a дроў ён прадаў рублёў на дваццаць! Я памятаю толькі, што ўдвая больш выручыў ён за дровы, чым каштавала тая шафа» (Рогава Ніна Васільеўна).