Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
цыпгою, пад весну. Вырашылі вучыць жанчын на ваграншчыц. I вось гэтаму Чагінскаму м ы с п а в і в а л і н о г і (!), каб паставіць яго па н о г і і весці да вагранкі (ад стацыянара гэты цэх быў за метраў пяцьдзесят якіх). I туды яго вадзілі пад рукі. Ён інструкціраваў, як пусціць вагранку, Вагранку мы пусцілі. Жанчыны пачалі працаваць па вагранцы. Гэты ўчастак у нас паіішоў. Як толькі стаў працаваць участак, вы ўявіце сабе, парод быццам бы ўваскрэс, нейкая жывасць у яго з’явілася. Пачаў ён верыць, што ўсё-такі мы пераможам».
У рамках самой працы ўсё змянілася. Блакада і голад зрабілі асаблівым усё, пачынаючы ад руху транспарту аж да, здавалася б, пепахіснай тэхналогіі стапочнікаў.
Праца звязалася з бытам, з сям’ёю, звязалася як ніколі раней. Расказы аб працы незвычайныя нават сярод усяго гэтага псверагоднага быту. Неяк скрануліся наняцці магчымага. У звычайных прывычных абставінах цэхаў з’явіліся рэчы, здавалася б, пемагчымыя для вытворчасці. Цсмра. Жанчыны, якія не всдаюць пайпрасцейшых прыёмаў працы. Хлопчыкі і дзяўчынкі, зусім дзеці. Усе слабыя, няўмелыя...
Фёдар 10 с ц і н а в і ч Казадой (вул. Трактарная, 13), начальнік цэха, а потым партработнік, сакратар райкома, цяпср, больш чым нраз тры дзесяцігоддзі, зусім пе можа зразумепь, якім чынам яііы змаглі бсз ліфта, без крапа ўцягнуць у чатырохпавярховы будынак цяжкія станкі, калі арганізоўвалі вытворчасць мін на Выбаргскай старане.
Расказы аб працы ўражваюць.
«— У якім жа гэта годзс? Гэта ў сорак першым годзе, зпачыць,— намагаецца ўспомніць В с р а Антонаўна Гаўрылава (Касімаўская вул., 14).— Завод пластмас эвакуіраваўся ў Баровічы. Абсталяванне ў нас было вельмі нядрэннае, вельмі дружны калсктыў, як мне прыгадваецца. На заводзе асталіся амаль пустыя цэхі. Самыя лепшыя станкі вывезлі. Усе цэхі ўжо стаялі — не было пластмасавай сыравіпы. 1 вось мы пачалі асвойваць грапаты «Ф-1» і «РГД». У пас ішло гэта добра. Працавала палова жапчын, палова мужчып. Начная змена ў дванаццаць гадзін, дыспетчара няма, гляджу, там два станкі стаяць — людзсй няма. Іду шукаць. А мы перад гэтым
прынялі па завод па размеркаванню з дзіцячага дома хлопцаў-рамеснікаў. Іду да іх у інтэрнат (інтэрнат быў побач). Гляджу: Пецька жывы ляжыць, спіць, а зверху яго мёртвы...
— Пачакайце? Я не зразумеў. Дзе яны ляжаць'?
— Ды ў іптэрнаце! Ну, хлопцы змарнелыя, галодныя, падкарміць жа пяма чым — апрача картак, нічога ж не было. Гэта пазней здагадаліся ссці казеін. Ну, прыходжу. «Божа мой, Пецька! Ты чаго?» — «Ды я праспаў!» — «А Віцька што?» — «А Віцька, ну, што — ён ужо мёртвы!» I вось хлапчук прыйшоў і пачаў працаваць. He пытайцеся, як ён стаяў! Але ўсё роўна дзірачкі і ўсё што трэба ў гранатах леііш вось, чым гэтыя хлопчыкі, ніхто, капечне, пе рабіў».
Працавалі па-рознаму. Электраэнергіі не было, нс давалі, калі і ўключалі па некалькі гадзіп, дык у першую чаргу тым прадпрыемствам, якія выраблялі зброю. А працаваць трэба было і астатнім. I тады дзе толькі можна працавалі ўручную. На фабрыцы імя Вебеля было так, што круцілі машыпы рукамі. Шылі гранатныя сумкі, рамантавалі кажухі, рамяпі.
«Летам будзе лягчэй, там святло будзе, а ўзімку самы цяжкі час. У цэху холадна, но паляць. Цэх вялікі, вокны з двух бакоў. На вуліцы мароз 30 градусаў. Рукі, ногі калеюць. Машыны круцім рукамі, машыны замёрзлыя».
Гэта з дзёішіка Алены Мікаласўны Авяр’янавай-Фёдаравай. Яна чытала нам свас запісы, тлумачыла іх. Чытала, тлумачыла і плакала.
«.26.1.1942 г. Сёння так перамерзла на працы, пягледзячы на тос, што цёпла апранутая! Алс калі ў жываце пуста, дык хоць што надзявай — цёпла нс будзе...
27.1.1942 г. Нідзе не было хлеба. Чэргі стаялі з пяці гадзін раніцы. Адчынілі булачныя — і пустыя. Даводзілася чакаць, пакуль спякуць ды падвязуць. Шура стаяла з сямі раніцы і толькі ў сем вечара атрымала хлеб. Дванаццаць гадзін нрастаяць на йаветры. А мы гэты хлеб у адзін момант з’елі. За цэлы ж дзень нічога ў роце не было: канечпе, раз прынеслі хлеб, дык не ўстрымаешся. Вось раней маглі яго дзяліць на нейкі час, а тут пе да гэтага было.
Сёнпя я працавала адну гадзіну, пасля адпусцілі дадому, каб дастаць хлеб.
Другі дзень іду на працу і пічога не сла. Як працаваць у такім холадзе і што рабіць? Так і паіішла. На дарозе, на Кірылаўскай, каля дома 22, кінуты два нябожчыкі. А ты вось ідзеш і хоць бы што! Наколькі прытудлена ўсё, з’ява лічыцца звычайнаю, быццам бы так і трэба, ужо не бянтэжыць гэты выпадак, мы ўжо прызвычаіліся да яго.
Але горш за ўсё тое, што сёппя падзея толькі на хлеб. Прадуктаў жа зноў не даюць. Падражнілі крыху, далі круп па 50 грамаў і думаюць, хопіць. А тут ужо горш быць і не можа. Хлеб — гэта ж жыццё. Адпым словам, трымацца! Як складана перажыць гэтыя цяжкія дні!
28.1.1942 г. Сёння з работы не адпусцілі, нягледзячы на настойлівыя йросьбы адпусціць дамоў. Дырэктар у нас жорсткі — не дазволіў адпусціць. Алс што з гэтага? Усё роўпа піхто працаваць пе можа. Машыны ўсе замсрзлі. Мы ўсе нібы качаны. I не дзіва замсрзпуць, калі ў цэху кіпецепь адразу ператвараецца ў лёд. Сцепы ўсе пакрыліся снегам, а ўсе шыбы пакрыліся тоўстым слоем лёду. Ды хіба можпа працаваць у такім цэху, дзе мароз міпус 25, калі на вуліцы 30,— толькі што ветру пяма?!
Закончылі працу ў 3 гадзіны. Пайшлі дадому. Зыоў дрэнна, зноў нічога няма. Я пайшла шукаць, дзе даюць хлсб на 29-с. Без хлеба ж пагібель».
...Вернемся да сям’і Васільевых. Расказ Зоі Яфімаўны мы прыводзілі раней, цяпер зверпемся да таго, што павсдаміў пам яе муж, Нікандр Івапавіч, майстар Металічнага завода. Калі б можна было нс спыыяць апавяданне, ue вяртацца назад, не размяшчаць расказы адзіп за адным, a як-небудзь паказаць адпачасова, што адбывалася з дзецьмі Васільевых, і з людзьмі на ягоным заводзе, і дома з жонкаю, а пасля з ёю ж у балыііцы, і параўыаць, як у гэты ж самы час працавалі і жылі іпшыя сем’і, як працавала паштальён Наталля Сідараўна Пятрушына і трамвайшчыца Ганна Аляксееўна Пятрова і як працавалі ў сваіх разбітых цэхах кіраўцы, чырвайазораўцы...
У розных частках агромністага горада змагаліся, пакутавалі, пераадольвалі гэтыя пакуты і не спраўляліся з імі, і ўсё ў адпы і тыя самыя дні, і ўсё гэта злівалася ў адзіную карціну, і не злівалася, таму што кожпы лёс меў сваю асаблівую гісторыю, пепаўторныя падрабязнасці, і памяць захоўвала іх таксама па-рознаму.
Хацелася перадаць гэту мпожнасць жыцця, пе вяртаючыся кожпы раз пазад. Хаця б так: «А ў гэты час». Альбо: «А ў гэты ж самы момапт...» Але ўсё роўна даводзіцца вяртацца. А вяртацца ж значыць паўтарацца. I нам пямала давядзецца паўтарацца. Гаворка ідзе пра тое самае — і ўсё-такі пра іншае. Таму што кожны расказ тоіць у сабе повы, хаця б і певялікі паварот жыцця. Таму што бяскопцыя гэтыя паўторы ў апавяданпях людзей пе былі паўторамі. Яны адкрывалі новыя і новыя абставіпы, здавалася б, дастаткова вядомага. Яны пацвярджалі і вялі ўглыб, надавалі тым самым падзеям усеагульпасць, заканамернасць, аб’ёмнасць.
Вось расказ Нікандра Івапавіча Васільева:
«— Мне цяпер шэсцьдзесят адзіп год, значыцца, у вайпу мне было дваццаць шэсць. У войску я не служыў, таму што мяне адразу ўзялі на броню. Калі пачалася вайпа, я быў старшым майстрам: у мяпе было каля васьмідзесяці чалавек хлопцаў і мужыкоў. I вядома ж, адразу ўсе — я сам заклікаў ісці абарапяць Радзіму,— усе хлопцы, канечне, пайшлі ў войска. А мяне адразу за рукаў: «Ты што? (Я быў, вядома, камсамолец.) He толькі на фронце ваяваць трэба. Патрэбна і тут ваяваць, цэх неабходна рыхтаваць, зброю выпускаць». Карацей кажучы, атрымалася, што ад мяне пайшлі лепшыя людзі, кваліфікаваныя, а мне далі, канечне, жанчын.
— I рамеснікаў?
— Рамеспікаў тады мала было. Былі, але ж яны былі пастолькі слабыя ад галадухі... Два-тры чалавекі іх у мяне было. А ў асноўным, канечне, жанчыны. Жанчып забіралі са сталовак, адусюль... Вы разумееце, што такое майстар? На заводзе, у цэху? Яму трэба выконваць заданне і працаваць з людзьмі. А людзі, разумееце, галодныя, халодпыя. Я вось пе забуду, мы выконвалі такі заказ. Ужо «Кацюша» пайшла, а нам далі заданне: мы снарады выточвалі, жанчыны на аперацыях. Як цяпер памятаю, трыццаць сем аперацый (мяпе нават узнагародзілі ордэпам Чырвонай Зоркі), і на ўсіх — жапчыны. Спачатку нават плакалі, а пасля асвоілі. Халадэча — мінус дваццаць два — дваццаць пяць градусаў у цэху. А нам далі такія трубы доўгія, з «Бальшавіка» прывезлі. Дыяметр міліметраў сто восемдзесят — дзвесце, сцяна таўшчынёю міліметраў дваццаць. Сталь такая вязкая (спецыяльна для зброі). Трубы метраў восем даўжынёю, а трэба нарэзаць загатоўкі па восемсот міліметраў. I рэзаць на стругаль-
пых станках, па вялікіх. А робіцца гэта вельмі доўга, таму іпто трэба паліваць, а вада замярзае на ляту. Стружка не вылятае. Разец ламаецца. А разцы ў той час дзе ты возьмеш? Кузпя там была тады — тры-чатыры малаткі. Я пасля, значыць, мужыкоў сваіх узяў, якія былі болып ці мспш нічога, і самі разцы кавалі. Навошта я гэта кажу? А таму, што гэты холад, мароз нам з трубамі памог. I па «Балыпавіку» таксама мучыліся з гэтаіі рэзкаю, самая цяжкая была аперацыя. (Я сам у міпулым токарам быў, перад тым як майстрам стаць. А майстрам я стаў у трыццаць восьмым годзе.) Мы пачалі рабіць так. Пачыпасш падразаць, прыкладна міліметраў дзесяць падрэжаш, потым цюк па пярсцёпку — усё, гатова, труба абломваецца. Таму ілто япа крохкая на марозе. Карацей кажучы, мы здзівілі ўсіх.
— I роўна?
— Роўпа, як пажом. Карацей кажучы, усё гэта ішло датуль, пакуль пе памерлі ў мяпс асноўныя людзі. Вось памятаю такі выпадак. У мяпе да вайны быў адзіп шліфоўшчык, адзіпы! Гэта такі чалавек быў! Ну, груптоўны ііаш рускі мужык. Выпіваў, закладваў, капечне. ІІу, гэта пе важна. Вы зразумейце, як ён працаваўі I яго настолькі хвалілі па заводзе! Ну, усюды плакаты, пу, горой, разумееце? Я яго падтрымліваў усяляк. У мяне былі маракі, але і япы галадалі. Сёе-тое яам давалі, а мы ўсё яму падсоўвалі. I вось гэты мужык прыходзіць да мяне і кажа: «Ведаеш, Васільевіч (ёп так мяпе зваў), я памру зараз». Я кажу: «Ды ты што! Ты адзін шліфавальшчык, ты што?!» — «Памру!» I ёп пайшоў з кабінета. Што вы думаеце? Прыходзіць да мяне мінут праз дваццаць жапчыпа і кажа: «Памёр!» Жыў ён недзе па Васільеўскім востравс, хадзіць было далёка. У пас у механіка была канторка, я яо ацяпліў, ну, вядома, там асаблівага цяпла не было. Ён там спаў. Сям’я? У яго жонка памерла, двух хлопцаў узялі ў армію, вось ён адзін і застаўся. Гэты чалавек дакладна ведаў, што ёп праз некалькі мінут памрэ. I ён да самай смерці цягпуў, разумееце?»