Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Яўгеній Аляксандравіч Трэнке працаваў у друкарні імя Валадарскага ў цэху, дзе друкаваліся карткі.
Гэтым цэхам, зразумела, цікавіліся рознага роду махляры, фашысцкая агептура. Стараліся дэзаргапізаваць работу цэха, даведацца, якія карткі выпускаюцца на наступпы месяц. Мяняўся ж і колер картак і памер іх.
«...У канцы месяца нам давалі ўказанне: колер такі-та, сетка такая-та, памер такі-та. Мы за якіх-небудзь шэсць дзёп, працуючы, капечне, круглыя суткі, не выходзячы з друкарні, павінны былі іх надрукаваць... Гэта ж як грошы. Улік быў найстражэйшы. Папера была спецыяльная. Былі картачныя бюро на кожпы раёп. Яны павінны былі ў нас за дзень-два прыняць гэтыя картачкі, па ліку, строга. Па выдачу картак паселыііцтву давалася два дні. Усё гэта рабілася, каб не паспелі выпусціць фальшывыя карткі».
Як жа самі япы забяспечваліся, тыя, хто выпускаў картачкі Лепінграду? Ды піяк, на агульных йадставах. Галадалі. I сам Трэнке галадаў, і яго сям’я. Ягоны пятнаццацігадовы сын, а за ім і жопка Яўгепія Аляксандравіча памерлі ў пачатку 1942 года.
Людзі працавалі, і праца іхняя была патрэбяая. Праўда, часта сувязь яе з лёсамі вайны, горада, іншых людзей угадвалася цьмяна.
Алс была праца, ад якой усё залсжала, былі па той працы людзі, якія ўсведамлялі, бачылі, што ад таго, зробяць яны ці не зробяць, змогуць насуперак усім цяжкасцям ці не змогуць, ад іх непасрэдпа залежыць, памруць яшчэ тысячы і тысячы сёння-заўтра альбо пратрымаюцца...
Гэта пекары, работнікі хлебазаводаў.
У кватэру Мікалая Антопавіча Лабады (ІТовасібірская, 4) мы трапілі падчас абеду. Вера Мікалаеўна, гаспадыня, пагадзілася з намі, што перш за ўсё праца, а пачастунак паспеецца і пасля, і ахвотна, нават весела расказвала пра блакаду, пра сябо, пра свае школьныя гады. Яе муж панура, як нам падалося, адмоўчваўся. «Ну, з гэтага чалавека багата пе выцягнеш»,— прафесійна прыкідвалі мы. Так, здаецца, і пайшлі б, калі б пе трапіла нам па вочы ў кучы сямейных дакументаў старая газета, у якой паведамлялася пра подзвіг Лабады М. А., што адрамантаваў гарачую печ, і дзякуючы гэтаму завод да раніцы змог даць прадукцыю. Даць хлеб Лепіпграду.
Тут Мікалай Аіітопавіч упершыпю ўсміхнуўся, віпавата так, і пачаў, каб адцягнуць увагу ад сваёй асобы, усаджваць нас за абедзенны стол...
Ягоны расказ усё-такі нам удалося запісаць. Мікалай Антопавіч паводле службы марак, механік.
«...— Гэта быў першы месяц вайны. Ну што ж? Прыйшоў я на завод. Нікога няма: дырэктара няма, галоўнага энергетыка няма. Галоўны механік Міхайлаў (цяпор ён ужо на пенсіі) быў за месяц да вайны ўзяты на зборы, і абавязкі галоўнага механіка выконваў я. Пяклі мы круглы хлеб. Мінуў месяц. Гэта ўжо ў верасні. Мукі няма. Кажуць: трэба пераходзіць на фармавы хлеб, а не, дык закрываць завод.
— А чаму на фармавы хлеб?
— Розніца паміж фармавым і круглым у прыпёку. Большы прыпёк у фармавым. У форму вы можаце даліць вады альбо чаго хочаце, а ў круглы — ён па чарэпь кладзецца — не можаце, таму што ўсё расплываецца... Быў у нас начальнік упраўлення Смірноў. I быў тады (яго ўжо няма) дырэктарам Мачалоўскі. I вось выклікаюць яны мяне і кажуць: «Вось што, паедзем у гарвыканком».— «Ну што ж, паедзем». Прыязджаем. Папкоў і Кузняцоў кажуць: «Таварышы! Трэба хлеб, толькі не круглы, а фармавы і з дамешкамі». (Цэлюлозу дадавалі.) — «Але мы выпускаем круглыя буханкі».— «А колькі спатрэбіцца часу, каб вы пераладкаваліся? Вось даем вам дваццаць дзён — падумайце і далажыце!»
Прыехалі мы назад. Я, значыць, прыкінуў. Няма матэрыялаў, і няма з чаго іх рабіць. Я кажу: так і так, мпе патрэбна палоса дзвесце міліметраў любой таўшчыпі, каб люлькі выкінуць, а формы паставіць па трыпаццаць штук — чортавы тузіп (так і дагэтуль называецца). Вось,
зйачыць, я напісаў, што мне патрэбна — і тэрміны і людзей. Мне далі з «Вулкана» дзесяць чалавек, і мы за сем дзён пераабсталявалі. А матэрыялы? На Каменным востраве былі нейкія склады, Мне далі пропуск. Я туды прыехаў на машынах, пагрузіў адну, нагрузіў другую. Прыехаў з трэцяй. Прыходзяць два таварышы ў цывілыіым: «Хто вам дазволіў браць?» Я кажу: «У мяне ёсць паперка».— «Гэта толькі Масква можа дазволіць»,— «Я не ведаю, вось у мяне ёсць», Тут мяне ў машыну і павезлі ў «Вялікі дом». Там, відаць, сазваніліся і кажуць: «Прабачцо! Вы тут пі пры чым. Вышэйшая ўлада дала распараджэнне». Вось мы першае кольца перарабілі. Калі выпускалі поршы фармавы хлеб, дык я вам скажу — вось так У РУКУ ўзяць, сціснуць, дык там палова вады. I вось такога — сто дваццаць пяць грамаў! I пічога болей... Калі пачалася бамбёжка, вады стала не хапаць. Дык мы пабудавалі па Малой Неўцы (гэта ўжо ў снежні) помпавую станцыю, працягнулі туды правады. А трубаў жа няма! Што мы зрабілі? Узялі шлангі пажарпыя і гэтыя шлангі працягпулі замест труб. Тут пачаў прыпякаць мароз: праз кожныя два-тры дні прамярзалі ўсе шлапгі. Што мы рабілі? Ізаляцыю пакруцілі на іх... А спярша, як ваду адключылі, дык спрабавалі пасіць вёдрамі з Неўкі на сёмы паверх».
Вось так, уручную, цягалі ваду для цэлага хлебазавода. Па лесвіцы ды па сёмы паверх! А якое здароўе, сілы ў людзеіі былі, мы ўжо ведаем.
«Побач быў лосапільпы завод Калівіпа. Энергіі пе было. У пас была свая малепькая блок-стапцыя, але яна пе забяспсчвала. Дык вось на тэрыторыі лесапільнага завода была вялізпая колькасць бярвення (доілкі яны рабілі) і розпых адыходаў. Яны тры месяцы гэтым бярвеннем палілі і давалі пам энергію. Спачатку мы пабудавалі помпавую станцыю па лёдзе; потым ужо, калі горад стаў даваць ваду, дык гэты завод Калініна нам даваў электраэнергію. Мы правялі адтуль кабель, а машыны ж ходзяць і перасеклі кабель. Машыны яшчэ нічога, а танк, відаць, прайпюў — гусеніцамі кабель разрэзаў. Тады мы вымушаны былі падняць кабель на два з паловаю метры, каб уверсе ён быў. I гэтак жылі ўжо да мая месяца. Пачалі пам даваць болып стабільную электраэнергію з Волхава, а паліць у печах пе было чым. Дык вось па Каменным востраво разбіралі дамы. Нам кажуць: вось вам дзесяць дамоў. А там усё — мэбля, адзепне, усё. Разбіралі, нату-
ралыіа, удзень: той, хто працуе ўвечар, выходзіць удзень, і хто ўначы — ідзе таксама ўдзепь.
Вайсковая часць дала нам два трактары «Сталінец». Дык вось сталыіы трос прапусцім цераз верх (а там усе дамы былі драўляныя, аднапавярховыя і двухпавярховыя) і тросам «рассмыкаем». Вайсковая часць дала нам таксама тры машыны, На машынах вазілі на тэрыторыю хлебазавода дровы, каб паліць у печах і выпякаць хлеб. I давалі па адным метры таму, хто разбіраў дамы (кватэры таксама не было чым абаграваць). Аднаго разу работніца недагледзела — і заткнула печ. Я прыкладна прыкінуў, што на сем метраў ад таго месца, дзе пасадачны механізм ходзіць, там і пагрувашчваюцца формы.
Адмераў і кажу: дзяўбі! Вось прадзяўблі, каб можна было залезці туды. А тэмпература дзвесце сорак градусаў! Пагасіў печ, усё! Спярша ліпуў туды вады, Пара валіць угору. Збіў тэмпературу. Напэўна, ужо было прыкладна сто шэсцьдзесят — сто восемдзесят градусаў. Абвязаў галаву, ватнік намачыў, валёнкі, ватпыя штапы, двое рукавіц. Залез туды. За першы раз я так і не здолеў. I ўжо адчуваю, што я трачу прытомпасць. Я тады вылез, мінут дзесяць пасядзеў — і другі раз. Вось за другі раз выцягнуў усё. Я кажу: «Ну, цяпер закладвайце». I паехалі! Стаялі прыкладна каля дзвюх з нечым гадзін — і пусцілі, гэта значыць, што мы не сарвалі забеспячэпне хлебам. Мяне за гэта ўрад адзначыў: узнагародзілі за гэту работу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга...»
ШТО МОЖНА
БЫЛО ЗРАБІЦЬ
Вуліцы, засыпаныя снегам, заваленыя абломкамі разбураных дамоў.
Спег то не па-гарадскому цпатліва белы, то густа прысыпапы лятучай сажаю пажараў.
Горад стаў пешым. Адлегласці набылі рэальнасць. Яны вымяраліся сілаю сваіх ног. He часам, як раней,— трамвайным часам, аўтобуспым,— а крокамі. А нярэдка і колькасцю крокаў. 3 гэтае прычыны горад набыў яовыя абрысы, незалежныя ад трапспартных маршрутаў. Ka-
лісьці толькі свая вуліца і бліжэйшыя ад яе мелі працягласць, выхаджапую нагамі, фізічна адчувалыіую. У блакадную зіму трапіць з Васільеўскага па Петраградскую, з Выбаргскай на Неўскі азначала паход, і рыхтаваліся як да паходу.
Сцяжыпкі пятляюць паміж спежнымі сумётамі, абледзянелымі тралейбусамі, сцяжынкі да дамоў, палонак, да магазінаў, сцяжынкі цераз Няву, цераз плошчы, сцяжынкі да райкомаў і райсаветаў. Тратуары заваленыя, людзі ходзяць пасярэдзіне маставой. Вокпы павыбівапыя, забітыя фапераю, пазатыкапыя падуіпкамі, матрацамі, і ўсюды тарчаць коміпы буржуек.
На шчытах, што засланялі ад асколкаў вітрыпы магазіпаў, аб’явы: «Прадаецца труна», «Раблю печачкі», «Мяняю кубаметр дроў па проса»... Аб’явы таго часу — дзівосныя дакумепты жыцця. Яны захаваліся толькі на рэдкіх, выпадковых фатаграфіях ды ў чыёй-пебудзь памяці, і то не дакладна. I няма піякай магчымасці аднавіць надрвычайныя іх тэксты-сведчанпі.
А ленінградскія двары, а ленінградскія лесвіцы...
А сталоўкі, дзе рухаліся маўклівыя чэргі людзой з каструлькамі, кацялкамі.
Можна бясконца прыводзіць здзіўляючыя ўяўленпо карціны разбурэння, галоднага быту блакаднікаў, карціны горада замураванага, паралізаванага, знясіленага...
Куды цяжэй убачыць за ўсім гэтым жалезныя скрэпы волі — эііергічную, мэтанакіраваную дзейнасць, якая падтрымлівала жыццё горада ў жахлівых умовах. Некаму ж даводзілася размяркоўваць мізэрныя ліміты электраэнергіі, даваць заданні заводам, вышукваць сыравіпу. Патрэбна было прыбіраць трупы, хаваць іх, трэба было ствараць стацыянары, збіраць камсамольскія бытавыя атрады, пабіраць дзяўчат у МППА...
Нічога не рабілася само па сабе. Тыя самыя печачкі: пеабходна ж было наладзіць іх вытворчасць сіламі мясцовай прамысловасці, знайсці для гэтага жалезны ліст альбо пракатаць метал, а дзеля гэтага выдзеліць металакамбінату электраэпергію... Адкрыліся лазні. А каб яны дзейнічалі, трэба было даць ім вугаль, а гэты вугаль неабходна ж прывезці... Усё было амаль певырашальнай праблемаю і патрабавала перш за ўсё агромністых памаганняў арганізатарскіх.
Ужо ў студзені бюро Ленінградскага гаркома запатрабавала ад выканкомаў: адагрэць замёрзлыя водаправод-
пыя ссці і наводле графіка распачаць падачу вады ў верхнія паверхі дамоў для прамыўкі каналізацыі. Выдзялялі газу і беызін, каб адаграваць замерзлыя трубы. У сваю чаргу для гэтага трэба было забяспечыць домагаспадаркі паялыіымі лямпамі. I ў гэта ўнікала бюро Лепіпградскага гаркома, таму што ва ўмовах блакады вырабіць пяцьсот паяльных лямпаў было сур’ёзнай праблемаю. Пастановы, рашэппі тых месяцаў, жорсткія, катэгарычныя, здаюцца часам перэальнымі (а тады паогул выглядалі непасільнымі), і тым нс менш яны выкопваліся, і ў большасці выладкаў выкопваліся ў тэрміп, без агаворак і спасылак па абставіны. Бсз спасылак па абстрэлы, на сморці выкапаўцаў, на пажары, на адсутнасць матэрыялаў. Прычып хапала, вырашалі но гэтыя прычыны, вырашала настойлівая патрэба, выкананпе кожнага пункта ратавала жыцці людзей, ратавала горад.