Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
I вось мы прыйшлі ў яе пакойчык — маленечкі, пічога ў ім не было. Нічога, толькі ўнізе пары, як у цягніку ў агульным вагопе, і зверху пары. Япа пасекла трэсак ад труны пейкай, запаліла ў печачцы, сагрэла кіпепь, адрэзала ад майго бохана кавалак хлеба, ад майго цукру кавалак цукру і сказала: «З’еш». Я з’ела. «Зараз, кажа, кладзіся наверх». Я правалілася. Мне было зусім усё роўна!»
А потым чалавек вяртаўся да жывых — жыць. He багатае было радасцямі зпешняга іспавапня тое жыццё, але ленінградцы шукалі і знаходзілі ў сабе (і ў ініпьтх) сілу, волю, душэўпае багацце, і раптам святлей і цяплей рабілася ім у блакадным коле...
Вось і Людміла Аляксееўна вярпулася з той могільнікавай жудасці ў свой свет... «Мы пе проста так жылі»,— кажа яна, быццам бы спрачаючыся з карцінай, якую нядаўна яна сама памалявала. I пе яна, а само жыццё супрацьпаставіла іпшыя карціны — карціны ўзлёту чалавечага духу.
«— Я хачу вось што цікавае расказаць. Быў такі — вы, напэўна, яго ведаеце, ён пасля працаваў дырэктарам Іпстытута міжнародных адносін — Францаў Юрый Паўлавіч. Гэта быў прафесар. Ён таксама жыў на казарменпым становішчы. На Мойцы тады быў кабінет вывучэння гісторыі партыі. I мы былі на казарменпым становішчы. Я з ім пе была знаёма рапей. Аднаго разу ён прыйшоў да мяне і сказаў: «Я хачу паглядзець, як жывуць мае суседзі».— «Калі ласка». Ён вельмі мілы, вельмі цікавы чалавек. Аднаго разу, ужо вясною, ён мне сказаў: «Людміла Аляксееўпа, давайце піто-небудзь прыдумаем. Ну мы ж не можам толькі вось так. (Ён худы-худы, высокі такі быў, сіваваты). Мы ж не можам увесь час толькі так жыць». Я кажу: «Давайце. А што мы будзем рабіць?..» — «Давайце збярэм гісторыкаў і будзем гаварыць пра тое, пра што кожны хоча. А збірацца мы будзем у архіве Акадэміі навук. унізе». Ведаеце? На пабярэжпай, там жа пустое месца было. I вось ён, я, мы сабралі тых, хто заставаўся ў Ленінградзе. Вось вы абавязкова пагаворыце, ёсць такая (яна, па-мойму, цяпер замяіпчае дырэктара Інстытута гісторыі) Сербіна Ксенія Мікалаеўпа. Япа ўсю блакаду пражыла ў Ленінградзе. I япа вам шмат чаго можа расказаць... Часам нас было пяць чалавек, часам сем чалавек. Гэта быў вельмі своеасаблівы семіпар. I кожны гаварыў, рабіў такія рэфераты, даклады пра тое, пра што хацеў. Я, папрыклад, займалася дванаццатым годам, я гаварыла пра партызанскую тактыку Дзяніса Давыдава. Іраіда Фёдараўна Пятроўская, паш навуковы супрацоўнік (яна цяпер працуе ў Іпстытуце тэатра і музыкі), гаварыла пра маскоўскае апалчэнне, пскоўскае апалчэтше, пра пецярбургскае апалчэппе. 3 Інстытута гісторыі Акадэміі павук (не помпю яе прозвішча) гаварыла пра разбіўку вінаграднікаў у пятым стагоддзі ў Рыме *.
— Напэўна, і гэта памагала?
* К. М. Сербіна ахвотпа назвала нам прозвішча дакладчыка: Сяргеенка Марьтя Яфімаўпа.
— I гэта памагала. Сербіна расказвала пра барацьбу ціхвінцаў са шведскімі інтэрвентамі.
— Толькі б далей ад голаду?
— Так, гэта ж была прадуха! Мы рабілі даклады гадзінамі, прычым слухалі так, што я не памятаю, каб калінебудзь пасля так слухалі.
— А колькі сядзела народу?
— Тут ужо прыходзіла болып, пачынаючы з дзесяці чалавек і канчаючы трыццаццю. Ніхто нават не варушыўся, ніхто не выходзіў, ніхто! Вось мы кожную пятніцу і збіраліся. Сёння мы не змаглі, не кончьілі, тады казалі: прадоўжым у наступны раз.
— I што, з задавальненнем пра гэта згадваеце?
— 3 велізарным задавальненнем я згадваю гэта! Гэта была такая вялікая аддушына, ты там займаўся тым, чым бы ты мог займацца, калі б усяго гэтага не было... Таму яшчэ так было. Прыйшоў неяк да мяне ў Ваенна-гістарычны архіў журналіст Віктараў Аляксандр Віктаравіч і кажа: «Людміла Аляксееўна, я хаджу збіраю звесткі, чым займаюцца вучоныя. He важна, якой спецыяльнасці. Чым займаюцца, якой навуковай працаю? Дом вучоных імя Горкага вядзе работу па збору такіх матэрыялаў. Калі ласка, распытайце ў навукоўцаў». Аказваецца, амаль усе чымнебудзь займаліся. Пасля павінны былі выдаць кнігу. Гэта была б цудоўная кніга. Па-мойму, Арбелі ўзначальваў гэтую справу. Была пават карэктура. Але пасля насталі складаныя гады ў Ленінградзе, і засталася гэта карэктура ляжаць у пас у аддзеле рукапісаў. Яе лёгка паглядзець...»
БЛАКАДНЫ
ПОБЫТ
Фашысты катавалі Ленінград, ленінградцаў голадам. Мацярок катавалі жалем да канаючых на іхніх вачах дзяцей і мужоў, а салдат — жалем да згасаючых маці, жонак, дзяцей, спадзеючыся, што ленінградцы пахіснуцца, адчыняць вароты ў горад.
Гітлер так тлумачыў немцам і свету непрадбачаную затрымку з Ленінградам: «Ленінград мы не штурмуем цяпер свядома. Леніпград зжарэ сам сябе».
Тым часам штурмы паладжваліся імі адзін за адным. Працягваліся. У тым ліку і самы грозпы штурм — голадам.
Патрэбы чалавека імкліва звужваліся, канцэнтраваліся, завастрыліся на хлебе, цяпле, вадзе.
«Голад— усё!»— кажа ўрач-блакадніца Г. А. Самаварава. I праверыла япа гэта не толькі на другіх — на сабе самой. «Ведаеце, якая найвялікшая радасць была? Гэта — калі прыбавілі да трохсот грамаў хлеба. Вы ведаеце? Людзі ў булачпай плакалі, абдымаліся. Гэта было светлае Хрыстова ўваскрэсенпе, гэта ўжо такая вялікая радасць была!»
Але і 300 грамаў (без іпшых прадуктаў) — гэта ўсё яшчэ «смяротпая» порма. А было і 200, і 125 грамаў! Без вады, без дроў, без святла...
Умовы горада перашкаджалі прыстасавацца. Паравое ацяпленне не дзейнічала, а пячэй шмат у якіх дамах ужо не было. Вядро вады, таксама як і палена, рабілася праблемаю часта складанаю, а часам і такою, якую нельга ўжо і вырашыць. А асвятленне? Газоўка — здавалася б, проста. Але чым яе заправіць? Дзе здабыць газу, лампадны алей? Нават жа дзённым святлом нельга было карыстацца, таму што ўва многіх дамах, магчыма, нават у болыпасці дамоў, ад абстрэлаў, ад бамбёжкі павыпадалі шыбы, і вокны былі «зашклёныя» фанераю, пазавешвапы коўдрамі, пазатыкапы анучамі, матрацамі. Так што ў пакоях была пастаянная цемра (і слова з’явілася «зафанерыў» замест «зашкліў»).
«Бора прыдумаў добрую газовачку — чарніліца-невылівайка, у яе ўстаўляюць шкляную трубку-кноцік»,— запісвае ў дзённік Фаіна Прусава. Гэта было вынаходствам, гэта было падзеяй.
Нават на вуліцах цемра: у мэтах святломаскіроўкі ўкруцілі ў дамавых ліхтарах сінія лямпачкі.
«Калі пагаслі і сінія лямпачкі, дык даводзілася хадзіць па памяці. Калі ноч светлая, дык арыентуешся па дахах дамоў, а калі цёмная, дык горш. Машыны не хадзілі, натыкаешся па людзей, у якіх не было па грудзях значкасветлячка» (з дзёнпіка А. П. С а л а ў ё в а й, работніцы Прадзілыіа-нітачпага камбіпата імя Кірава).
Цемра дзейпічала прыгпятальна. Да гэтай марознай цемры цяжка было прывыкнуць, прыстасавацца.
У наіўпым і шчырым дзённічку семнаццацігадовай
«К. Л і д ы» *, якая працавала (пакуль яны дзейнічалі) у цырульні, пачпая прабежка па цесным ад бясконцай цемравы Ленінградзе апісваецца так:
«Бывала, выйдзеш з цырульні, а на вуліцы так цёмна, што нібы бездань якая, ідзеш і рукі перад сабою трымаеш.
Аднаго разу іду, зусім цёмна, месячныя ночы кончыліся, мне трэба было пераходзіць дарогу, чую, аўтамабіль едзе, я чакаю, чую, ехаў і дзесьці воддаль спыніўся. Я спакойна пераходжу дарогу, увесь час трымаючы ўперад рукі, адну пустую, другую з чамаданам, дзе я насіла свой іпструмент, іду (а я ледзь не бягом хадзіла ў цемнаце) і, відаць, так шчыльна ішла паўз панель, што наткнулася на таксі і нават упала назад, таму што так хутка ішла. Ледзьве чамаданчык не выпусціла з рук. Чую, адчыняецца кабіпа, шафёр пытае: «Хто ідзе?» — а я прыціхла, няёмка стала, але падумала — папляваць, усё роўна не відаць. Тады вырашыла ісці па панелі (а чаму я пе любіла па панелі хадзіць — з-за таго, што натыкаешся на людзей увесь час), ну, вось, даходжу я да вугла Савецкай вуліцы і Сувораўскага праспекта, іду каля сцяны і ведаю, што цяпер трэба павярнуць направа. Раптам — не разумею, што гэта, куды я зайшла? Наткнулася на нешта вялікае, круглае і тут уцяміла, што гэта бочка з пяском, значыць, гэта я з ёю ў абдымкі стаяла, пакуль меркавала, што гэта, на сваім жа двары і заблудзілася».
«— Значыць, вы вярнуліся са стацыянара? — пытаемся мы ў Ірыны Аляксееўны Кірэевай.
— Але, праляжала там некаторы час і вярнулася. Няня была яшчэ жывая, але яна ўжо гінула ад голаду. Памятаю, што мы яе паднімалі. У стацыянарьі нам давалі нейкія парашкі — на вагу золата! — і мы лічылі, што калі гэтыя парашкі прынясем дадому, дык зможам выратаваць сваіх блізкіх. Памятаю, што ўзмоцнена кармілі пяню, якая, канечне, ужо моцна была аслабленая, настолькі, што ў яе пачаўся галодны панос. Яна сканала на нашых вачах. А перад гэтым памерлі наш дваюрадны васемнаццацігадовы брат, і цётка, і дзядзька. У студзені — лютым выміралі прама сем’ямі. Што тут было — жах! Цётка — у шпіталі, мама мая ляжыць са страшэннай вадзянкаю (узростам
* Нічога, апрача гэтага ініцыяла, у загалоўку прынесеных нам запісаў няма. Прозвішча аўтара не ўдалося ўстапавіць.
яыа тады, напэўна, была маладзейшая, чым я цяпер). Ляжыць няня. Вады няма. Цёмпа, холадна.
— Электрычнасці ўжо не было?
— Электрычнасці не было. Пастаўлена была такая часовая печачка. Прыйшоў баец і склаў нам такую печачку. Тут мне даводзілася, паколькі я аказалася самая жыццяздольная і самая старэйшая з дзяцей (сястра маладзейшая за мяне была), давялося хадзіць па ваду. Ваду мы бралі з люка. Кожную раніцу выходзілі — гэта таксама быў подзвіг. Вядра няма. Мы прыстасавалі збанок, напэўна, літраў на тры вады. Трэба было дастаць гэту ваду. Да Нявы ісці далёка. Адкрыты быў люк. Кожны дзень мы знаходзілі новыя і новыя трупы тых, што не даходзілі да вады, пасля іх залівала вадою. Вось такая гэта горка была: гара і наледзь, а пад гэтым лёдам трупы. Гэта было жахліва. Мы па іх паўзлі, бралі ваду і неслі дамоў.
— Іх відаць было праз лёд?
— Так, відаць было».
Клаўдзіі Пятроўне Дубровінай (вул. Сердабольская, 71) было тады дваццаць з нечым гадоў, працавала яна токарам, служыла ў МППА. Шмат што з яе блакаднае маладосці цяпер прыгадваецца ёй з усмешкаю. Нам быццам бы нічога вясёлага, а яна чамусьці ўсміхаецца таму свайму нялёгкаму быту.
«Перад вайною я была такая, што ў мяне нават простых панчох не было,— ведаеце, як кажуць, модніца была: усе шаўковыя панчохі на мне, туфелькі на абцасіках. I вось калі жыццё так стукнула мяне, дык я адразу перайначылася. Праўда, у Ленінградзе на працягу, можа, некалькіх дзён прапала ўсё адразу. У магазінах, напрыклад, раней ляжалі, вось як цяпер ляжаць, шакаладныя пліткі, і на працягу некалькіх дзён — абсалютна нічога! Усё адразу раскупілі: запасы пачалі сякія-такія рабіць. Але карткі былі хутка ўведзены. I таксама было з прамтаварамі. Я спахапілася: што ж гэта я так засталася? Я пабегла ў краму і паспела яшчэ захапіць простыя баваўняныя, прычым чорныя, панчохі з рэльефам. Колькі там было, не памятаю, здаецца, шэсць пар, я купіла і ўсе шэсць пар на сябе надзела. I вось так гэтыя шэсць пар не здымаліся. Уяўляеце, чорныя панчохі, шэсць пар не здымаліся — гэта каб ад холаду выратавацца! Пасля — як я ногі абула. Таксама думаю — што ж мне рабіць! Я прападу. А ў мяне нейкія старыя лісіныя шкуры валяліся. I таксама я дзесьці схапіла, купіла з рук (тады яшчэ прадавалі