Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Сустрэліся мы каля упіверсітэта, апусцелага, пакінутага родпага майго старога будыпка... Так я даехаў у задуменні да Акадэміі мастацтваў, таксама апусцелай і пакінутай... Каля галоўпага ўвахода, зачыненага, снег, і нехта па ім пакінуў цёмна-бурыя сляды спаражнеппяў. Насупраць сфіпксы, мае нязменныя спадарожнікі па працягу гэтых дванаццаці з паловаю гадоў майго жыцця. Вакол іх гурбы снегу. I самі яны ў снезе. Але стаяць, пакуль стаяць. I мне робіцца спакойна. Пра 3500-гадовую перадгісторыю чалавецтва гавораць яны мне. Сапраўдная гісторыя чалавецтва наперадзе!»
Як працавалі на «Дарозе жыцця», напісана пямала, ды і нам расказвалі пра гэта многа. Вольга Іванаўна Маскоўцава таксама працавала на трасе, але дачка яе засталася ў Лепінградзе. Пры першай магчымасці Вольга Іванаўна паехала па яе. Дзяўчыпцы было трыпаццаць гадоў. Вольга Іванаўна папрасіла ў свайго пачалыііка наперад, у доўг, «буханачкі дзве хлеба», капусты, не чорнай, якой ім давалі, a — «беленькай капусткі, бо дзяўчынка
слабая, хворая, падняць яе трэба. I селядца. Ну, у доўг мне свае рабочыя далі кавалачкі. Я набрала талерачку і прывезла ёй. А яна мяне выгнала: не трэба мне гэтага хлеба, я лепш буду паміраць. Ты дзе ўзяла дзве буханкі? Ты ўкрала! Я кажу, я не ўкрала, я камандзірованая, вось дакумепты і на хлеб дакументы... Я яе забрала. Яна не магла хадзіць. Яе аднеслі ў машыпу, мне памаглі. Вязём цераз Ладагу — глядзім, жывая япа ці не? Пасля пачала крыху хадзіць. Я яе вадзіла на кухню. Яна стрыгла там хвою. Дзеля вітамінаў. Мы чыгунку будавалі да Ладагі...»
Хоць і ў першай частцы «Блакаднай кнігі», і ў другой сустракаюцца расказы, успаміны, дзённікавыя запісы пра эвакуацыю дзяцей, населыііцтва Лепінграда, мы не мелі магчымасці колькі-пебудзь звязана расказаць пра тое, як стваралі «Дарогу жыцця» цераз Ладагу. Тыя факты, падзеі, якія мы тут прыводзім, былі толькі часткаю агульнай цяжкай работы па выратаванню ленінградцаў.
Пачак пажаўцелых лісткоў, змацаваных заржавелай сашчэпкай. Дакладныя ад аднаго бытавога атрада. Усе яны пра М. Лазарава, дваццаці аднаго года, які жыве на Міжнародным праспекце, 18. Дзяўчаты камсамольскага атрада, мяркуючы па першай дакладной, знайшлі яго адзінокага, у бездапаможным стане: «У яго вычарпанне, родных нікога пяма, догляду няма. Цяпер ён ляжыць у чужым пакоі, але і гэта сям’я эвакуіруецца 31/ІП 1942 года. Тав. Лазараў павінен застацца ва ўсёй кватэры адзін. Дроў у яго няма. Сам ён працуе на заводзе Марці, цэх 22. У яго няма грошай, пяма каму схадзіць па карткі. Пасля смерці маці засталіся ў ламбардзе рэчы. Ён просіць як можна хутчэй адправіць яго ў бальніцу».
Дакладная падпісана членам бытавога атрада па абследаванню працоўных Крыловай 29 сакавіка 1942 года.
Сакратар райкома піша: «Звязацца з Кастрычніцкім райкомам, з тым, каб апошні садзейнічаў т. Лазараву легчы ў заводскі стацыянар».
А пакуль члены атрада прадаўжалі наведваць Лазарава. Кожны дзень яны адзначаюць у рапарцічках:
1	красавіка: «Хвораму Лазараву атрымалі заборныя кніжкі, прымацавалі іх, выкупілі хлеб, прынеслі абед са сталоўкі, накармілі. Камапдзір звяпа К. Швяцова».
3	красавіка: «Атрымалі грошы іта заводзе Марці за бальпічпы. Прынеслі абед са сталоўкі, накармілі».
4	красавіка: Швяцова і Кірушкіпа выкупляюць хлеб/ прыносяць абед, кормяць і мыюць хворага. I так працяг-
ваецца кожны дзень да 9 красавіка. Апошпі запіс: «...па яго просьбе хадзілі ў паліклініку № 28 Фрупзепскага раёпа, выклікалі ўрача. Камандзір звяна К. Швяцова, баец Кірушкіна».
Болып рапарцічак пяма.
Гэтыя атрады — чым яны толькі не займаліся! Баец Аляксей Шытаў просіць у пісьме з фронту зайсці ў яго кватэру на праспекце Макліна паглядзець, «у якім яна стане, а калі заселена, дык хто жыве ў ёй, каб я мог спісацца з тым таварышам. Справа ў тым, што я чакаю лістоў ад родпых, а япы, можа, валяюцца там без адказу, бо ніхто ў доме майго адраса не ведае».
Партком абаронпага завода дзякуе старшыпі бытавой камісіі Сідаравай М. за дапамогу брыгадзе, якая прыехала з тылу па сем’і работнікаў завода. Наколькі можна зразумець з тэксту запіскі, брыгада павінна была адшукаць 190 сем’яў. Многія з-за абстрэлу, пажараў перасяліліся, пераехалі, хто памёр, хто ляжаў у бальніцы. Іх знаходжанпе, становішча і стап змаглі высветліць дзяўчаты гэтага бытавога атрада. Аб’ём іх працы можна ўявіць сабе хаця б па тым, што ў горадзе транспарт пе працаваў, трэба было хадзіць петпту па шматлікіх адрасах, наведваць шпіталі, жакты, дзіцячьтя дамы. «Мы, эвакабрыгада, атрымалі ад вас цалкам яспы і дакладпы адказ па ўсіх сем’ях. Яшчэ раз дзякуем усяму калектыву бытавога атрада».
Немагчыма вызначыць дакладпа ўклад у перамогу Ленінграда, што змагаўся, Ленінграда, ітіто працаваў. Вядома, можпа назваць колькасць разгромленых дывізій і часпей ворага, адрамантавапых па Кіраўскім заводзе танкаў «КВ», вытачаных снарадаў, мін. А вось як улічыць уклад тых, каго Кпязеў называе пасіўнымі абаронцамі Ленінграда, хто проста жыў і стараўся не паддаппа смерці ў блакадным горадзе, выратавапь дзяцей, як Лідзія Ахапкіна і тысячы іншых жанчын? Альбо такіх, як Юра Рабіпкін? He будзем падлічвапь патушаныя ім запальпіцы — калі б іх нават і не было, Юра ўсё роўпа застаўся б часткаю Ленінграда, што жыў.
Які ўклад у перамогу такіх вось леніпградцаў, якія сёння нават не лічацца ўдзельпікамі Айчынпай вайны, яе ветэрапамі? Паэт Сяргей Нараўчатаў, які ваяваў у Сінявінскіх балотах, сказаў нам: «А мы б не змаглі столькі трымацца там, галодпыя і знясіленыя, калі б побач не было жывога горада, агромпістага і жывога Лепіпграда! Проста лес, проста балота так абараняпь было б немагчыма».
I Лідзія Ахапкіпа, і Юра Рабінкіп — жывыя, змагаючыся з голадам, роспаччу,— таксама былі неабходнай часткаю Ленінградскага фронту. Ды і ці толькі адпаго Ленінградскага?
«Масква трымаецца, Ленінград не здаецца!» — як гэта важна было ведаць у лясах Беларусі. He заднім чыслом, а якраз адтуль, з ваеннага часу, памяць аднаго з аўтараў выцягвае пачуцці і факты, што пацвярджаюць, як многа значыла беларускім падпольшчыкам і партызанам тое, што Ленінград трымаецца. Нам было важна, што Ленінград не проста стаяў несакрушальна, а тое, што ён быццам бы абясцэньваў сілы і самаўпэўненасць ворага. Мы тады не ведалі, не маглі ведаць, якою цаною, якімі намаганнямі гэта даецца. Важна было, што ён трымаецца,— пасля таго, як мы на свае вочы бачылі ашаламляльны пачатак нямецкага маршу на ўсход. Леніпград спыніў гэты марш і паказаў мяжу гэтае сілы. Яна была акрэслена, гэтая мяжа, разгромам нямецкай арміі пад Масквою. Горад на Няве дэманстраваў бяссілле ворага, яно цягнулася гадамі, гэтае кашмарнае для Гітлера бяссілле зрабіць хаця б крок наперад.
Тады мы не ведалі, каму пакланіцца за гэту, што здавалася нам здалёк, з Беларусі, жалезнаю, стойкасць ленінградцаў. Удзел у рабоце ыад «Блакаднай кнігай» аўтара-беларуса будзе такім паклонам, хоць і запозненым, усім, хто змагаўся ў горадзе. Цяпер мы бачым, што яны не былі з жалеза, рэальныя ленінградцы, але тым большае павагі заслугоўваюць яны.
«...ЧАМУСЬЦІ
ШАПКУ ЗНЯУ»
Надзею на выезд Лідзія Ахапкіна ўжо згубіла, калі 4 сакавіка да яе прыйшоў той самы лейтэнант, які прыносіў пасылку ад мужа і папрасіў тэрмінова рыхтавацца да ад’езду.
«Паедзем мы цераз Ладажскае возера па машыне. Дзеля гэтага мне трэба аформіць у райвыканкоме праязныя дакументы, а пасля заехаць на Чайкоўскую вуліцу па пасылку. Я была так рада, так цешылася. У гэты самы дзень
я пайшла ў райвыканком Васільеўскага вострава, аформіла там дакумепты. Яны мяне папярэдзілі, што дарога небяспечная. Былі, маўляў, выпадкі, што машыны правальваліся праз лёд. А галоўнае, сказалі, што мы за гэта не нясём адказнасці. Мне было смешна слухаць гэта, і я сказала: а калі мы тут памрэм з голаду, вы нясеце адказнасць? He, я паеду, што б там ні здарылася, і пайшла наступнай раніцаю па пасылку, накарміўшы сваіх дзяцей і пацалаваўшы іх. Я ўзяла санкі і пайшла спачатку да старэйшага мужавага брата па чамадан, дзе ў мяне былі сякія-такія рэчы, як, напрыклад, мужавы касцюм, маё асенняе паліто. Жыў ён на Першай Чырвонаармейскай вуліцы, дарога зноў немалая. Дайшла туды без асаблівых прыгод. Горад па-ранейшаму быў змрочны і шэры, увесь у сумётах. Але сояца ўжо зазірала як на дамы, так і ў твары людзей, і мне здавалася, быццам бы ў іх павесялелі крыху вочы. Да таго ж з 1 сакавіка прыбавілі хлеба на дзяцей і мяне на 150 грамаў. Я забрала ў іх свой чамадан і папрасіла правесці мяне. Паабяцала падзяліцца тым, што будзе ў пасылцы. Я яе не атрымала яшчэ. Яны адмовіліся. Выгляд у іх таксама быў змардаваны. Я паехала зноў праз увесь горад на Чайкоўскую вуліцу, каб узяць пасылку. Па дарозе зноў зайшла па хлеб і ўвесь яго з’ела, таму што спадзявалася накарміць дзяцей тым, што будзе ў пасылцы. Увесь час непакоілася за дзяцей, як там яны адны, някормленыя, пэўна, ляжаць і плачуць. Пачало ўжо цямнець, час быў 8 гадзін вечара. Калі я аформіла ўсе дакументы і ўзяла пасылку, я паехала дамоў. Праўдзівей, павезла...»
Цяжкае, пакутлівае яе падарожжа праз увесь горад мы прыводзілі ў першай частцы і тут дазволім сабе выключыць яго з расказу.
«Даехала нарэшце дадому, калі было ўжо тры гадзіны ночы. Я не магла перацягнуць санкі цераз высокі парог брамы. Пакінула ўсё на вуліцы і ледзь не паўзком дабралася па лесвіцы да дзвярэй. Адчыніла іх і пачала клікаць Розу, на міг зазірнула да сябе. Дзеці, пачуўшы мяне, заплакалі ў два галасы. Ах, мілыя вы мае, жывыя, зараз я вас накармлю. Мы з Розаю хутчэй спусціліся па лесвіцы.
Я ёй кажу: бяжы хутчэй, там каля брамы сапкі стаяць, хутчэй! Там багата яды, я накармлю і цябе ўволю. 3 вялікай цяжкасцю мы ўцягнулі ўвесь багаж. Я распранулася і ўпала знясіленая на ложак. Дзеці плакалі, я мінут дваццаць не ў стане была падысці да іх. Пасля адчыніла пасылку, у ёй аказаліся амаль адны аржаныя сухары і толькі два пачкі проса. Хутчэй запалілі ў печы, паставілі варыць кашу. Накарміла дзяцей і Розу. Усю ноч збіралася. Я не ў стане была варухнуць рукою. Роза паклікала дзвюх жанчын, і яны мне памаглі, а я ім дала сухароў.
На наступны дзень, 6 сакавіка 1942 года, з багажом і дзецьмі я рушыла зноў на Чайкоўскую. Там быў зборны пункт. Адпа жанчына згадздлася везці мне рэчы, а я дзяцей. Ёй я аддала ўжо паўкіло проса і чатыры сухары. Было 11 гадзін, а збор прызначаны на 12 гадзін. Яна, як і я, была слабая і ледзьве цягнула санкі. Мы абедзве ледзьледзь перасоўваліся. У абедзвюх не было сіл, я вельмі нервавалася, баялася спазніцца. Па вуліцы мяла мяцеліца з вялікім ветрам. Час ужо быў палова другой, а мы толькі дабраліся да Ліцейнага моста. Удзень па ім дазвалялася хадзіць. Што, калі мы спознімся? Усе мае мучэнні, трата апошніх сіл будуць дарэмныя. Я ўжо раздала амаль усе сухары, крупы таксама. Значыць, зноў галадаць. Ад гэтых думак у мяне разрывалася сэрца. У скроыях стукала. Я зноў змакрэла. У дарогу я надзела на сябе чыстую бялізну, дзве шарсцяныя сукенкі і яшчэ наверх мужаў касцюм дзеля цяпла і захаванасці. Мне арабілася горача. Я расшпіліла паліто; вецер, як агнём, паліў мой твар, але я нічога не адчувала. Адно апошняе напружанне, яшчэ крок, яшчэ. Зноў лічу крокі. Ад гэтай дарогі і ветру я прастудзілася, і ў мяне быў гнойны плеўрыт з высокай тэмператураю, але пра гэта пасля.