Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
Даведалася пра гэта зімою 1967/68 г. Вось якім чыпам. Я збіраю ўсё, што магу сабраць пра брата, каб усё гэта,
сабранае мною, далучыць да таго, што здадзена ў ЦДзАЛІ ў Маскве... Але папярэдне я зрабіла фота з усіх гэтых рукапісаў, а з гэтых фота мікрафільм. Я неяк папрасіла Віктара Васільевіча напісаць пра тое, як гэта ўсё тады, у блакаду, адбывалася. Ён выканаў маю просьбу і перадаў мне тое, што напісаў. Я вельмі здзівілася, калі прачытала, што «другі, лёгкі пакет несла Еўдакія Мікалаеўна». Я адразу пазваніла яму і перапытала, упэўнепая, што ён памыліўся, але памылкі не было. Адкуль жа ўзяліся сілы?! Ён піша: «Другі, лёгкі пакет несла Еўдакія Мікалаеўна». У гэтым «лёгкім» пакеце ляжала 379 работ, тры з іх на падрамніках, і рукапісы!
I дагэтуль я не магла ўявіць, як я тады несла такі цяжар. Я не паверыла яму, доўга распытвала, але ўсё было так, як ён напісаў... Што ж адбылося? Няўжо радасць, што ўсё зробленае будзе выратавана, будзе ў музеі, і мы можам нарэшце эвакуіравацца, бо сястры станавілася ўсё горш, дала мне сілы, але адабрала памяць?..»
Адкуль сілы браліся ў ленінградцаў, пра гэта расказала нам дзёішікавая памяць Ленінграда, самі ж леніпградцы. Яны верылі і не верылі, што ўсё гэта было, што магло быць. Яны пазналі цану жыццю і цяплу, хлебу і чалавечай салідарнасці, усяму, што чалавек не ўмее як належыць цаніць, пакуль гэта ёсць у яго...
АБАВЯЗКІ
ГІСТОРЫКА
Дзённік Г. А. Князева дзесьці на чатырохсотых старонках (а ўсяго іх 1200 машынапісных) пачынае ператварацца ў мартыралог: жыццёпіс тых, хто на яго «малым радыусе» памёр, замучаны голадам, блакадаю. Але гэта адзін бок яго запісаў. Чым болып і падрабязней пра мёртвых, тым радаснейшыя заііісы пра жывое, пра прыгажосць і багацце жыцця, спрасаванага ў наканаваныя блакадніку тыдні, дні. I ў той самы час расцягнутага — кожная секунда нагружаецца адчуваннем: а ўсё-такі жыву, жывём, штосьці атрымліваем ад жыцця, значна больш, чым у звычайпы час, калі і месяцы і гады не цанілі, ні ў што не ставілі! Менавіта ў гэты час у «Лютаўскім дзённіку» Воль-
га Бергольц пісала: «...такімі мы шчаслівымі бывалі, такой свабодай бурнай дыхалі».
Чым больш абясцэйьвае голад, блакада чалавечае жыццё, тым важнейшае і даражэйшае яно гуманісту Князеву. У першыя дні, тыдні вайпы ён у сваіх нататках не заўсёды быў справядлівы, не заўсёды шкадаваў тых, хто вакол яго: надта давалі аб сабе знаць складаныя адносіны ў навуковым асяроддзі. Цяпер пра тых самых людзей, пра тыя самыя факты разважае мудрэй, чалавечней, адрозніваючы віну і бяду чалавека. Гэта не ўсёдаравапне. Гэта разумепне. Што значаць учарашпія страсці, падчас дробязныя, нізкія, калі ўсіх па чарзе забірае «першы мільён» памерлых?! У якім, у першым ці ў другім, апынешся ты сам?
«1942.1.13 і 14. Дзвесце шосты і дзвесце сёмы дні вайны. Учора і сёння перадаюць па радыё прамову Папкова: «Усё горшае застался ззаду. Наперадзе вызвалешіе Ленінграда і выратаванне ленінградцаў ад галоднай смерці». Так перадаюць з вуснаў у вусны змест гэтай прамовы. Сам я яе не чуў: радыё ў нас не дзейнічае.
Людзі жывуць надзеяй... Студзеяь, маўляў, можа, дацягнем, але люты, калі не будзе паляпшэішя, не перажыць. Аслабелыя гінуць і гінуць».
Верны свайму «заданню»: не дазваляць блакаднай імгле (хаця б на яго малым радыусе) адразу ж сціраць памяць пра тых, хто загінуў,— Г. А. Кпязеў расказвае пра ўсіх памерлых, блізкіх і далёкіх знаёмых, людзях, чыё і імя ніхто і ніколі не ўспомніць. Hi адзін з іх не трапіў ні ў спіс 607 узнагароджаных, ні ў спіс «гераічна загінуўшых». Ён рыхтуецца і сваё імя занесці ў паміналыіік, пакуль яшчэ ў стане гэта зрабіць. 3 той самай сумленпасцю і аб’ектыўнасцю запісвае ён плюсы і мінусы Князева Георгія Аляксеевіча.
«1942.1.18. Дзвесце адзінаццаты дзень вайны. Раз вакол валяцца людзі, пачаў і я прыводзіць свае справы і паперы ў парадак на ўсякі выпадак. Сёння я закончыў сістэматызацыю ўсіх маіх матэрыялаў спачатку па паперы; па гэтай схеме падбяру ўсе мае папкі.
Галоўная мэта і значэнне майго архіва — матэрыялы да гісторыі быту сярэдняга рускага інтэлігента ў дні войнаў і рэвалюцый першай паловы XX стагоддзя. Сярод гэтых матэрыялаў на першым месцы павінпы быць пастаў-
лены: «Да гісторыі майго часу», запісы і дадаткі да іх, як рукапісныя, так і друкаваныя...
1942.1.19. Дзвесце дванаццаты дзепь вайны. У Ленінградскім аддзяленні Інстытута гісторыі гінуць адзін за другім навуковыя супрацоўнікі. Памёр мой сатаварыш па універсітэце Лаўроў. Ён таксама, як і я, служыў у Цэнтраархіве (у абласным Ленінградскім архіве), пасля перайшоў на працу ў Акадэмію навук. Шмат працаваў над апошнім акадэмічным выданнем «Русской правды», быў выключна сціплы і неяк мала прыстасаваны да жыцця. За жахлівую рысу перайшоў у пачатку студзеня. Аслабеў і ляжаў паўмёртвы, пакуль жыццё не абарвалася канчаткова.
...Учора М. Ф. прызналася мне, што яна стамляецца. Сапраўды, яна вельмі схуднела, а ў апошнія дні стала бледнаю. Толькі яшчэ цёмныя вочы гараць светлым агнём.
Колькі мы страцілі сіл, на якой грані знаходзімся, дзе рыса, тая страшная рыса, пераступіўшы якую чалавек ужо не вяртаецца назад? Узялі за нармальны стан 100%, правялі страшную рысу — 50% жыццёвай энергіі, і М. Ф. вызначыла сваё месца паміж 40 і 50 працэнтамі, гэта значыць, недзе каля страшнай рысы.
Пасля страты 50% сіл пачынаецца хуткае затухапне і пасля 60—70 працэнтаў страты іх — агонія і смерць.
— Трэба як-небудзь жыць,— настойліва кажа М. Ф.,— не пераходзіць за фатальную рысу.
1942.1.21 і 22. Дзвесце чатырнаццаты і дзвесце пятнаццаты дні вайны... Другі дзень па прычыне марозу не езджу на службу; не ідзе каляска, масла стыне. М. Ф. праводзіць мяне туды і назад не можа, сілы яе прыкметна слабеюць, бадзёрая толькі духам.
...Няўжо не дажывём да вясны? Навокал надта мпога паміраюць, і не дзе-небудзь, а побач, у нашым доме, на службе. Кожны з нас чуе бразгат касца. Падняць вочы да столі не хацелася: там кручок, такі адмысловы; ён звярнуў на сябе маю ўвагу яшчэ пры ўваходзе першы раз у гэты пакой, гадоў 12 таму назад. Страшная думка мільганула тады ў галаве: няўжо ён спатрэбіцца? Калі штонебудзь здарыцца з М. Ф., магчыма, праўда, спатрэбіцца.
Але хто ведае, як павернецца лёс. Ніхто не ведае, што будзе не толькі заўтра, але і сёння, вось цяпер...
Разбіраючы свае паперы, ненадрукаваныя, закончаныя і пачатыя працы, з любоўю раскрываў і прачытваў з любімых кніг».
I ў Ахапкінай і ў Рабінкіна ўсе надзеі былі звязаны з эвакуацыяй, з «Дарогай жыцця». Так было з болыпасцю. Яшчэ нядаўна эвакуацыя ўспрымалася як пяшчасце, цяпер яна стала выратаваннем. Цяжэй за іншых звыкаліся Князевы з неабходнасцю выехаць; каб самому расстацца з Архівам, Георгій Аляксеевіч пават і падумаць не мог, ён не ўяўляў сваё жыццё па-за сценамі Архіва.
«Дарозе жыцця» памагалі воіны Леніпградскага фронту, медыкі, шафёры, маракі, рамонтнікі, тысячы людзей аддавалі ёй свае сілы. 3 шматлікіх нашых запісаў прывядзём толькі расказ старога піцерскага ўрача — беларуса Міхаіла Міхайлавіча Кавальчука. Калі ён расказваў нам, яму было ўжо дзевяноста тры гады. Працаваў ён з раніцы да вечара ў сваім садзе, вырошчваў там цудоўныя парэчргі, агрэст, кветкі і ўсё гэта раздаваў дзецям і суседзям. Чалавек ён быў рэдкай бескарыслівасці і працавітасці.
У 1942 годзе гарздраў накіраваў яго на ўсходні бераг Ладагі, у Жыхарава, у эвакапункт, наладзіць медыцынскае абслугоўванне перапраўленых цераз возера грамадзяп.
«Пачаў я прымаць і тасаваць хворых. Бачу — многіх трэба пакідаць, бо нельга ім ехаць.
Тады я зрабіў стацыянар. Дзе мог ставіў ложкі, абклейваў, забіваў фанераю разбітую столь. Што рабіць далей? Такі харч, які выдавалі, хворым я даваць не мог. Страўнікі ў людзей былі страшэнна вычарпаныя, а гэтая ежа, па-мойму, была небяспечная ім. Смяротнасць сярод вывезеных была вельмі высокая. Я пачаў прасіць гараддзел аховы здароўя даць мне дазвол ускрыць некалькі трупаў, каб зразумець, што дзеецца з людзьмі. Яны мне дазволілі, паколькі я скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію. Мяне ж вучылі і Іван Пятровіч Паўлаў, і лейб-хірург Фёдараў. Я быў іхнім любімцам, таму што я вастрыў нажы хірургам.
Я ўскрыў некалькі трупаў. I што я ўбачыў? У аднаго страўнік лопнуў і ўсё, што было ў ім, вывалілася, увесь сухі паёк, які там давалі: кавалак цвёрдавэнджаяай каўбасы, кавалак сала і хлеба кавалак. Пасля абеду ён яшчэ і гэта з’ядаў! I вось з таго часу я пачаў прасіць, умольваць, каб адмянілі сухі паёк. Быў там Ханін, упаўнаважаны Саўнаркома. Я да яго:
— Памажыце, будзьце свядомы. Смяротпасць высокая. Трэба яе хоць як-небудзь знізіць. Дайце мне дазвол не даваць гэты паёк.
Але не ішлі мне насустрач, бо былі такія, што казалі: — Як жа гэта? Без сухога пайка людзям нельга. Мы ж іх адпраўляем у эшалон. Дарога разбітая немцамі, і, можа, яны вымушаны будуць недзе чакаць. Чым жа ім харчавацца, можа, тры, а можа, чатыры дні?
Ну, вядома, на гэтае глупства я не маўчаў. Але піхто мяне не слухаў. Я ім паказваў:
— Глядзіце, пе толькі ваша каўбаса ляжыць, але чалавек і вяровачку глытае. Ён нават не паспявае пічога выкінуць, ачысціць. Усё застаецца ў страўніку.
Я самавольна скарачаў паёк. I праз некаторы час бачу, што працэнт смяротнасці ў мяне падае. I на ўсе слёзы, калі мяне абкружалі галодныя і прасілі, патрабавалі дабаўкі, я не адгукаўся, таму што ведаў вынік.
Дык вось, прыходзіць адзін раз у санчасць начальства — прадстаўнікі Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Пытаюцца ў мяне:
— У чым справа? Людзі ў Ленінградзе галодныя, нямытыя, але поўзаюць, а прыязджаюць да вас і паміраюць! У чым справа?
Я маўчу. Мне кажуць:
— Такія ў вас цудоўныя харчы! Незразумела, што ў вас адбываецца.
Я кажу, што гэты цудоўны харч і ёсць прычына іх смерці. I расказваю, што ў іх робіцца ў страўніку. Мяне выслухалі, сабралі нараду і папрасілі ўсё паўтарыць. Я ўсё расказаў на гэтай нарадзе. Са мною пагадзіліся, сказалі, што эвакуіраваныя ленінградцы — людзі хворыя. Трэба лячыць іх харчаваннем. Хто гэтым займаецца? Галоўны ўрач абавязаны даць лякарствы і яду, якую трэба, ад якой не паміралі б яны. Тут ёсць урач, і ён адказвае за харчаванне. Няхай ён лечыць лякарствамі і корміць так, як лічыць неабходным.