Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Тым, хто побач з ім (і самому Юру), здаецца, што ён апусціўся, страціў сябе, а ён падняўся як ніколі рапей, здабыў сябе вышэйшага...
Што ж наконт звароту да бога, дык пачуццё гэта не рэлігійнае — адкуль яно магло ўзяцца ў Юры? Хутчэй, гэта зварот да лёсу, надзея на выпадак і на нейкага зусім канкрэтнага Пашына з райкома. Канечне, тут ёсць свая складанасць. Прызнаемся, што ў дні вайны былі такія страшныя, поўныя роспачы хвіліны, калі міжволі звярталіся да цуда; дзіця, тое паўтарае: «Мама!» — а мы, ужо салдаты, праўда, яшчэ неабстраляныя, мы ж таксама нібы звярталіся да лёсу, да надзеі, да нейкай звышнатуральнай сілы... Гэта было, і нікуды ад гэтага не дзенешся.
I вось настаў гэты момант — дзень эвакуацыі. Тое нешматлікае, што патрэбна ў дарогу і што можна ўзяць з сабою, складзена на саначкі. Юра таксама прыўзняўся на сваім ложку, пашукаў свой кіёк (дзённік пры ім?), паспрабаваў устаць на ногі, не змог, не здолеў, упаў на ложак...
АСТАЦЦА
ЧАЛАВЕКАМ
Блакада была проціборствам з фашызмам, процістаяннем яму на ўсіх узроўнях і па ўсіх магчымых напрамках: ад Стаўкі ў Маскве да малога радыуса Г. А. Князева ці Юры Рабінкіна.
Той нямецкі афіцэр, які наведаўшую яго нявесту «пачаставаў Пецярбургам» — некалькімі гарматнымі стрэламі, зробленымі цікаўнай і баязлівай ручкаю патрыёткі фройлян (факт запісаны Вольгай Бергольц),— і былы ра-
ботнік Публічнай бібліятэкі артылерыст Сяргей Міляеў, у якога ў гэтым «Пецярбургу» паміраюць з голаду дзеці,— абодва афіцэры-артылерысты, але адзін на баку бесчалавечнасці, другі — абаронца чалавека і чалавечае культуры ў другой сусветнай вайне.
Людзі, што адшуквалі, выпаходзілі харчы і вітаміны з бог ведае якіх заменнікаў, людзі, што здабывалі паліва, цяпло, якое зберагала дзіцячыя жыцці, культурныя і навуковыя каштоўнасці,— іх уклад у гераічнае процістаянне Ленінграда фашызму, можа, быў не такі відавочны, як залпы Кранштата.
Але гэта таксама было процістаянне, і не менш важнае для выніку барацьбы на паўночным флангу бяскрайняга фронту.
Работнік Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына «непапраўны інтэлігент» G. Г. Міляеў стаў вопытным артылерыстам; прафесар лесатэхнічнай акадэміі В. I. Шаркоў стварае харчовыя дрожджы і іншыя заменнікі, якія выратавалі жыццё тысячам людзей; радавы тэхнік Б. I. Шэлішч, «заахвочаны» самімі абставінамі — не стала бензіну, электраэнергіі,— вынаходзіць «вадародны рухавік» з падручных матэрыялаў, з дапамогаю якога падымаліся і апускаліся аэрастаты загароды.
А ўрачы! Ім даводзілася многае адкрываць нанова. Высветлілася, што сусветная медыцына ўражліва мала ведае пра голад, дыстрафію. Часам здаецца, што чалавецтва зусім па-дзіцячы спяшаецца забываць непрыемныя і крыўдныя перажывапні, да якіх належыць і масавы голад.
У лісце-водгуку на публікацыю першай часткі «Блакаднай кнігі» адзін ленінградзец расказаў, як ён трапіў у стацыянар, ляжаў там дзесяць дзён і здзівіў урачоў тым, што вельмі страціў у вазе. Ён траціў ваду (быў апухлы), прыходзячы да нормы, але тады аб гэтым не адразу здагадаліся. Альбо трагічныя выпадкі ў Кабоне, калі вывезеныя за Ладагу дыстрофікі накідваліся на ежу і гінулі... На адной са станцый, побач з якой праязджалі эвакуіраваныя, яны прачыталі плакат: «Гарачае прывітанне ленінградцам-дыстрофікам!» Людзі, што напісалі гэта, начыста забылі нават значэнне самога слова «дыстрафія». Быццам бы і не было 1921 ці 1933 гадоў!..
Жазуа дэ Кастра паведамляе ў кнізе «Геаграфія голаду», што ў час вызвалення зняволеных з фашысцкіх канцлагераў выявілася ўсё тая самая дзіўная забыўлівасць лю-
дзей, нават медыкаў, у адносінах хваробы, што завецца дыстрафіяй. Нанова і не адразу адкрылі, успомнілі, што найлепшы і першы сродак — знятае малако. А пакуль успаміналі, вызваленыя дыстрофікі працягвалі гінуць, нягледзячы на ўвесь догляд і намаганні ўрачоў.
«Да самага апошняга часу,— сцвярджае аўтар кнігі «Геаграфія голаду»,— пытанне гэтае, паколькі япо закранае ыраблемы сацыяльнага і палітычнага характару, было адным з табу нашае цывілізацыі. Гэта была наша ў вышэйшай ступені ўразлівая ахілесава пята — тэма, якуго было даволі небяспечна абмяркоўваць публічна...
Для арганізаванай змовы маўчанпя мелася некалькі прычын. На першым месцы стаялі меркаванні маральнага парадку; голад належыць да ліку прымітыўных інстынктаў, і рацыяналістычную культуру, што намагалася ўсімі сродкамі насадзіць у паводзінах чалавека панаванне розуму над інстынктам, сама пастаноўка гэтага пытання шакіравала...» *
Блакадныя ленінградцы шмат чаго выпаходзілі нанова — ва ўмовах найцяжэйшых. 3 чым толькі не даводзілася сутыкнуцца, змагацца радавому блакадніку, якога Г. А. Князеў называе пасіўным гераічным абаронцам Ленінграда! Галоднаму, пасярод трупаў, у цемры апраметнай...
I ён таксама ператварыўся ў спецыяліста, гэты няўзброены абаронца Ленінграда,— і не толькі ў справе, да якой яго паставіў франтавы горад.
Пра тое, як былыя блакаднікі ставяцца да хлеба, пра гэта пісалі. Але вось як яны па-асабліваму разумеюць, адчуваюць чалавека — пра гэта сказаць варта. Людзі такое перажылі, такое бачылі, даведаліся пра сябе і пра іншых, што амаль кожны задумваўся аб чалавеку, яго магчымасцях і іх межах, і кожны можа выказаць вам сваё меркаванне пра гэта. Г. А. Князеў разважае пра чалавека перш за ўсё з духоўнага боку. Для яго гэта натуральны, «прафесійны», калі хочаце, пункт погляду. Ад медыка вы пачуеце і пра фізічныя магчымасці, межы чалавечага арганізма.
Але часцей, чым пра фізічныя магчымасці, блакаднікі сведчаць пра духоўныя праявы, рэзервы чалавечыя, як гэта ім адкрылася ў тыя дні і месяцы.
* Жазуа дэ Кастра. Геаграфія голаду, с. 31.
Людміла Мікалаеўна Бакшыцкая ўспамінае:
«Я перажыла блакаду ў самым суровым выглядзе: без запасаў, без дапамогі, але з вераю, што хутка скончыцца. Але наступіў момант, ужо ў снежні 1941 года, калі стала ўсё абыякавае: не маглі пайсці выкупіць хлеб, не ўставалі з ложка. Ляжалі трое: мама, сястра і я. He рэагавалі на сігналы трывогі, не чулі, што ляцяць бамбардзіроўшчыкі. I як вы пішаце: «У кожнага быў свой збавіцель»... У наш пакой зайшла суседка Надзея Сяргееўна Купрыянава. Яна вырашыла, што і мы ўжо мёртвыя, бо ў кватэрах, дзе было шмат жыхароў, жывых ужо не было... Убачыўшы, што і мы ўжо «заляглі», што мы ўжо абыякавыя да гэтага нашага стану, Надзея Сяргееўна са словамі, што яна не дасць загінуць сям’і такой цудоўнай жанчыны, пайшла. Хутка яна вярнулася з дрывамі. Запаліла ў печы, прынесла ваду. Сказаўшы, што ім у шпіталі далі труса, паставіла ў печ каструлю з трусом. Варыўся суп, яна нас мыла, адгарадзіўшы коўдраю ад асноўнага холаду. За гэтыя дні наш кутні пакой першага паверха так прамёрз, што цяпло было толькі каля печы ў радыусе аднага метра. Толькі пасля абеду мы даведаліся, што гэта кот, апошні, напэўна, а не трус. Гэты абед і гэтая ўвага дазволілі пратрымацца да 10 студзеня 1942 года.
8 і 9 студзеня мы зноў без адчування, што з намі адбываецца, ляжалі з мамай, дзве дачкі, ва ўсім адзенні, не выкуплялі хлеб і ўжо нават не гаварылі пра яго, як было раней. Мама пачала варушыцца, штосьці, як мне здалося, у сне, пачала ціха пытаць. А пасля мама нібыта спалохана задала пытанне: якое сёння чысло? I па тым, што мы два дні не выкуплялі хлеб, вызначылі, што было 10 студзеня 1942 года. I раптам мама сказала, што ў гэты шчаслівы для яе дзень мы не павінны паміраць, сёння ж дзень нараджэння Люсены, гэта значыць, мой дзень нараджэння. Мы павінны сёння ўстаць і ўладкавацца на снегаўборачную працу. Верагодна, пачула па радыё, што патрабаваліся рабочыя... I цяпер гэту дату я лічу не толькі сваім днём нараджэння, але і днём нараджэння агульным — і мамы і сястры. Мы пайшлі на вуліцу Скараходава, дзе быў пункт па працаўладкаванню... Спачатку мы рабілі па тры крокі і спыняліся, але ненадоўга, пасля па дзесяць крокаў... Я памятаю, як мы лічылі, каб не больш, баючыся, што можам не справіцца, як мы спыняліся, праяўлялі пільнасць, каб не замёрзнуць»...
Калі слухаеш некаторыя расказы блакаднікаў, здаецца, што ўсе ленінградцы начыталіся Дастаеўскага! Тут і «бездань», тут і «неба» душы чалавечае — усё адначасова.
Вядома ж, не з кніг узята гэтае веданне межаў чалавечых, разуменне чалавека, яго ўзлётаў і падзенняў. Веданне, разуменне, якому блакаднік зусім не радуецца; надта дарагою цаной яно куплена, з вельмі горкаю памяццю яно звязана.
Блакаднік часам нават не пагаджаўся з літаратурай — вялікай, бясспрэчнай нам. Пражыўшы пад абстрэламі, бамбёжкай амаль тры гады, настаўніца Ксенія Уладзіміраўна Поўзікава-Рубец у сваім дзённіку спрачаецца «з самім Львом Талстым» аб псіхалогіі чалавечай.
«Я іду пешшу да вакзала Новай Вёскі. Езджу ў паліклініку праз дзень... I ніколі не прыходзіць думка — а можа, я не дайду? Гэта не храбрасць, а прывычка. Леў Талстой не мае рацыі, калі кажа: «Раней Растоў, ідучы на справу, баяўся, цяпер ён не зазнаваў нават найменшага пачуцця страху. He таму ён не баяўся, што ён прывык да агню (да небяспекі нельга прывыкнуць), але таму, што ён навучыўся кіраваць сваёй душою перад небяспекаю...» Мы менавіта прывыклі. Мы кладзёмся спаць пад гукі сірэны, пад выццё зенітак, пад гукі абстрэлаў, і мы засынаем без намаганняў, ад фізічнае стомленасці, ад прывычкі засынаць у гэты час, і будзіць нас толькі сіла гуку. Розумам мы ведаем, што нам пагражае небяспека, але пачуццё маўчыць».
У любым іншым выпадку мы ўзяліся б абараняць абсалютны аўтарытэт Талстога. А тут змоўчым. Былы блакаднік ведае пра сябе часам такое, што чалавеку лепш бы не ведаць. Пра сябе і пра чалавека тое, што мучыць, як асколкі ў целе.
Гэтыя «асколкі» — у памяці.
Але блакаднікі, хоць і ўсё выпрабавалі, у масе сваёй захавалі найглыбейшую веру ў чалавека, у чалавечнасць. Памяць іх утрымлівае ўсю праўду абставін, якія падчас бывалі мацнейшыя за канкрэтнага чалавека. А таму рэдка хто гаворыць з пагардаю, а не са спачуваннем пра людзей, якія пацярпелі маральнае паражэнне. Нават пра тых, хто ў яго адбіраў хлеб у магазіне. Занадта жорсткія былі мукі голаду, і не кожны мог іх вытрымліваць. Асабліва паблажлівыя ў сваіх расказах жанчыны, і асабліва да мужчынскае часткі насельніцтва, якая вымірала ў першую чаргу.