Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Ён, Юра, хацеў бы прапікнуцца гэтымі высокімі адносінамі да жыцця і смерці. Але і даросламу гэта цяжка, a юнаку — тым больш.
Вось-вось настануць дні адчайнай барацьбы, найцяжэйшага выпрабавання, якое Юра Рабінкін паспее яшчэ прайсці. Неакрэплая яшчэ душа яго стала арэпаю барацьбы паміж сумленпем і голадам. Гэта лёгка сказаць — барацьбы. Але трэба ўявіць сабе ўсё рэальпа. Безумоўна, абавязак, любоў да маці і сястры, сорам, прышчэпленая яму прыстойнасць, сумленнасць — усё гэта процістаяла голаду, але голад — ён рос з кожным дпём, ёп пе лічыўся ні з чым, і якія б табу ні ўзводзіў сабе Юра, голад не пад-
парадкоўваўся. Прымушаў браць, запіхваць у рот даважку хлеба — чужую! Нічога Юра нс мог зрабіць з сабою. Як пакутуе ён, курчыцца ад сораму і агіды да сябе, каецца і зноў не вытрымлівае, парушае клятву, ён падае і ўсё ж не здаецца, ён і далей карае сябе, сочыць за сабою... Вось гэтая барацьба, амаль безнадзейная, але якую ІОра вёў да канца,— найдаражэйшае ў гісторыі яго кароткага жыцця.
«72 снежня (працяг). Мамы няма дома. Праз паўгадзіны, а то і крыху раней трэба схадзіць у сталоўку трэста. Такім чынам, сёння ўжо 12 снежня. Дарэчы, гэта, здаецца, ужо IV гадавіна з дня выбараў у Вярхоўны Савет СССР. Сёння я адкрыта заяўляю, што болып за месяц мы ў Ленінградзе не пражывём. Гэта як 2X2 = 4. Вось нехта стукае ў дзверы — бягу адчыняць, сэрца трывожна забілася ў грудзях, адчыняю... не мама, а Анфіса Мікалаеўна..,
5	гадзін вечара, а мамы няма. Значыцца, гэта нешта кепскае. Альбо ўсплыла справа з карткаю, і маму, магчыма, нават затрымалі ў бюро, альбо з мамаю адбыўся якінебудзь няшчасны выпадак. Можа, яна цяпер ужо ў бальніцы ці нават у трупярні... Лёс свой не прадбачыш...
I ўсё гэта з-за карткі. А павошта мама ўзяла тую картку? 3-за мяне, з-за майго галоднага выгляду. Гэта я штурхнуў яе на злачынства, я віноўнік яе смерці, магчыма, альбо будучага жабрацкага жыцця мамы і Іры, Цінінага гора, не гаворачы пра зло, якое я прычыніў самому сабе. Я віноўнік усяго гэтага! Каб я не ўпадаў у мелапхолію, у тугу, не было б гэтага нічога. Пад маім уплывам мама пайшла на злачынства, я павінен перанесці пакаранне з яе на сябе. А калі і гэта не выйдзе, калі я загубіў усе нашы жыцці, я пазбаўлю сябе жыцця, я мушу і магу гэта зрабіць. Пайсці добраахвотнікам у апалчэнне і хоць на фронце зрабіць добрую справу, загінуць за радзіму, загінуць, не забыўшы сплаціць свой доўг. «Любіш катацца — любі і саначкі вазіць». «Што пасееш, тое і пажнеш».
Калі гісторыя з карткаю выйшла паверх, дык я адпраўлю Ціне такую тэлеграму-маланку: «Паміраю. Дапамога не патрэбна. Забудзь пра нас. Юра». Але я так пісаў бы, калі б быў адзін. Есць жа Іра. Нарэшце, ці мала як можна сапсаваць усё іх жыццё? Памерці лёгка, а вось паставіць Іру на ногі!.. Пішаш і ледзь не плачаш. Учора мама кажа: «У мяне ўся надзея на бога. Вось я і камуністка, а ў бога.
веру. I Іра таксама». Але на бога спадзявайся, а сам не паддавайся. I ўсё-такі я адчуваю, што, напэўна, таксама раблюся рэлігійным, гляджу на ікону і малю бога, каб адцягнуў ад нас гэтае няшчасце...
А мамы няма і няма... Ужо шостая гадзіна вечара, пайшла, і вось дагэтуль пяма... А сёппя якраз быў недзе абстрэл...
Адзіны чалавек, якому мы дарагія, які не пакінуў бы пас у хвіліны пягачасця, Ціна — далёка-далёка, у Канску, у Краснаярскім краі, за блакадаю, за фронтам, за Уралам, за Енісеем, у самай сібірскай глушы...
Яшчэ чакаю паўгадзіны ці гадзіпу, а пасля пайду ў трэст № 2. Я мушу ведаць, дзе мама. А калі яе там пасля першай гадзіны не бачылі, давядзецца заўтра распытваць у балыііцах, з’ездзіць у трупярні».
I рукою, што папаўзла ўніз па старонцы: «Што за жахі я тут пішу, я не магу болып. Божа мой, божа».
«13, 14 снежня. Пішу за два дні, што рэдка са мною цяпер здараецца. Паўдня праваляўся ў пасцелі, вечарам схадзіў у магазін і купіў 6 плітак какавы з цукрам з соі па 30 р. (пачак — 100 г) ды яшчэ 300 г сыру па 19 р. кг. Па дарозе дахаты здарылася пяшчасце, і я вярпуўся дамоў, маючы пры сабе толькі 350 г какавы і сыр. Была сцэна з мамай і Ірай. Мама, вярпуўшыся з райкома, паведаміла, што мы занесены ў спіс на эвакуацыю аўтамашынамі ў калопе Наркамбуда, якая, паводле абяцання райкома і райвыканкома, рушыць недзе 15—20 снежня. Заўтра быццам бы будзе яшчэ вырашацца пытанне наконт самалёта. Дома няма аніякай ежы, апрача 100 г хлеба, што мама выменяла на пачак тытушо. Баліць зуб, агульная слабасць, у ад’езд з Ленінграда неяк не верыцца, усе думкі толькі пра ежу; ледзь трымаюся на нагах, так што, нягледзячы на звесткі пра эвакуацыю і добрыя навіпы з фронту (разгром нямецкай арміі пад Масквою, Растовам, Ціхвінам), настрой упадніцкі. Каб хоць чым-небудзь падмацавацца, што-небудзь з’есці! Як тады ажыў бы я...
15 снежня. Кожны пражыты мною тут дзень набліжае мяне да самагубства. Сапраўды, няма ніякага выйсця. Тупік, я не магу далей так жыць. Голад. Страшэнны голад. Зноў змоўклі ўсе накоыт эвакуацыі. Становіцца цяжка
жыць. Жыць, пе ведаточы дзеля чаго, жыць, каб марпець у голадзо і холадзе. Маразы да 25—30°, не ратуюць і валёнкі — іх прабірае праз якія 10 мінут. ІІс магу... Побач мама з Іраю. Я н е м a г у а д б і р а ц ь ад іх апошні кавалак хлеба. He магу, бо ведаю, штб такое цяпер нават хлебыая крошка. Алс я бачу, што яны дзеляцца са мною, і я, мярзотнік, цягпу ў іх с п а дцішка а п о шн я е. А да чаго яны дайшлі, калі мама ўчора са слязамі на вачах кажа мне, што япа шчыра жадае мне ўдавіцца ўкрадзенаю ў яе і ў Іры даважкаю хлеба ў 10—15 грамаў. Які страшэнны голад! Я адчуваю, ведаю, што калі б раптам мне прапанаваў хто-небудзь смяротную атруту, смерць ад якой наступае без пакут, падчас сну, я ўзяў бы яе і прыняў бы. Я хачу жыць, але гэтак жыць не магу! Але я хачу жыць! Дык што ж?»
I зноў цераз усю старонку дзіцячае, безабаропнае: «Дзе мама? Дзе яна?»
«Ну вось і ўсё... Я страціў сваё сумленне, страціў веру ў яго, я атрымаў сваю долю. Два дні таму назад мяне паслалі па цукеркі. Мала таго што я замест цукерак купіў какаву з цукрам (разлік на тое, што Іра яе есці не будзе і болып дастанецца мне), я яшчэ палову «ўсяго» — нейкія 600 г выдзялялася нам на цэлую дэкаду — прысвоіў, выдумаў апавяданне, як у мяне выхапілі з рук тры пачкі какавы, разыграў дома камедыю са слязамі і даў маме піяперскае слова гонару, што ніводнага пачка какавы я сабе не браў... А пасля, гледзячы зачарсцвелым сэрцам на маміны слёзы і гора, што яна пазбаўлена салодкага, я паціху еў какаву. Сёння, вяртаючыся з булачнай, я ўзяў даважку хлеба ад мамы і Іры грамаў на 25 і таксама ўпотай з’еў. Цяпер у сталоўцы я з’еў талерку супу з крабамі, біточкі з гарнірам і паўтары порцыі кісялю, а дадому маме і Іры прынёс толькі паўтары порцыі кісялю і з іх таксама ўзяў дома сабе частку.
Я скаціўся ў бездапь, што называецца разбэшчанасцю, поўнай адсутнасцю сумлення, няславаю і ганьбаю. Я нягодны сын сваёй мацеры і нягодны брат сваёй сястры. Я эгаіст, чалавек, які ў цяжкую хвіліну забывае пра ўсіх блізкіх і родных. I ў той самы час, калі я раблю гэтак, мама выбіваецца з сіл. 3 апухлымі нагамі, з хворым сэрцам, у лёгкім абутку па марозе, без кавалачка хлеба за дзень яна бегае ад аднае ўстановы да другое, робіць жалю Bap-
тыя намаганні, каб вырваць пас адсюль. Я страціў веру ў эвакуацыю. Яна для мяпе знікла. Увось свет замяніўся мне ежаю. Усё астатняе створана дзеля ежы, дзеля яе здабывання, атрымання...
Я прапашчы чалавек. Жыццё для мяне ўжо скончылася. Тое, што чакае мяне наперадзо,— гэта не жыццё, я хацеў бы цяпср дзве рэчы: памерці с а м о м у, цяпер, а г э т ы д з ё н н і к н я х а й п р а ч ы т а л а б м а м а. Няхай б ы яна пракляла мяне, брудную, нячулую, крывадушную жывёліну, н яхай бы яна адраклася ад мяне—я надта п а ў, н а д т а...
ІПто будзе далей? Няўжо смерць не возьме мяне? Але я хацеў бы хуткай, не пакутлівай смерці, не галоднай, што стала крывавым прывідам так блізка наперадзе.
Такі сум, так сорамна, крыўдна глядзець на Іру... Няўжо я скончу самагубствам, няўжо?
Есці! Есці!
24 снежня. He пісаў я ўжо шмат дзён. 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23. Цэлыя 8 дзён рука не брала ў рукі пяра.
Са мною адбыліся перамены. З’явілася нешта добрае, як мне здаецца, у маім характары. Паварот гэтаму дала страта Ірынае карткі на цукар. 0, як я тады подла абышоўся з мамаю і Іраю! Зазяваўся ў краме і згубіў 200 г цукру, 100 г шакаладу Іры і маме і 150 г цукерак. Я хачу перамяніцца, хачу выкаваць у сябе іншы характар, але адчуваю, што без мамінай і Ірынай падтрымкі я не працягну доўга на маім новым сумленным шляху. Няхай бы яны як-небудзь згладжвалі, ну, далей я не магу проста выказацца. Сёння я першы раз за многа ўжо дзён прынёс дамоў цалкам усе цукеркі, ш т о выкупіў у сталоўцы, дзялюся з Іраю і мамаю хлебам, хоць часам яшчэ крадком сцягну крошку. Але сёння я адчуў да сябе такія цёплыя адносіны з боку м а м ы і Іры, калі яны ўзялі і а д д алі мне ад сваіх цукерак: мама — чвэртку цукеркі (зрэшты, яна пасля зноў узяла сабе), а Іра—палову цукеркі за т о е, што я хадзіў у сталоўку па пернікі і па ц укеркі і перапечкі з макухі; я ледзь не расплакаўся ад яе такое дабрыні. Гэта ж людзі, тыя людзі, якіх я так падманваў раней і якія ведаюць цяпер пра тыя падманы! Чаго толькі не могуць зра-
біць добрыя адіюсіны! Але пасля тая самая мама ўзяла ў мяне пернік, паабяцаўшы лішнюю цукерку (а лішнюю цукерку атрымала сама), а тая ж Іра плакала, што мама дала і ёй і мне аднолькава па цукерцы, а я пасля яшчэ Іры ад сваёй цукеркі даў, так што цукерак Іра з’ела болып, чым я. Праўда, сёння мой грэх: утоіў ад мамы і Іры адзін пернік... Ну... вось гэта кепска.
Маме нешта абяцаюць у райкоме, што яе эвакуіруюць 28/ХІІ... Цяпер мама пайшла ў райком наконт гэтай справы, калі эвакуацыя будзе адтэрмінована да 1 студзепя, мы загінем, таму што ў нас засталося талонаў толькі на два дні, ледзь-ледзь на тры. He болып. Маміна здароўе ўсё пагаршаецца. Пухліна ў яе падымаецца ўжо да сцягна. Я завашывеў канчаткова... Я і Іра крыху апухлі з твару. Сёння скончыліся цукеркі. Заўтра не стане і круп. Паслязаўтра — мяса і масла. А пасля, пасля...»
Рэальнасць такая, што чалавеку хочацца ўшчыкпуць сябе, праверыць: ці гэта я, ці я не сплю, ці гэта са мною адбываецца? Але гэта ты, ты — і няма куды схавацца ад праўды. Тваё, а не чыё там яшчэ жыццё канчаецца, амаль ужо скончылася ў шаснаццаць, у нейкія шаснаццаць гадоў! Юра то ўхіляецца, хаваецца ад гэтых думак, ад відавочпасці, то раптам кідаецца насустрач праўдзе, усёй праўдзе — з горыччу, з жалем, з роспаччу.