Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Гэтая дэкада вырашыць паш лёс... Найгалоўнейшыя задачы, якія трэба рашыць,— гэта ў чым ехаць і з кім ехаць. Эх, каб я хоць разы са два паеў удосыць! A то адкуль мне ўзяць эпергію і сілу для ўсіх тых цяжкасцей, якія чакаюцца наперадзе... Мама зноў хворая. Сёння спала ўсяго толькі тры гадзіны, з трох да шасці раніцы. Мне проста пеабходна было б цяпер з’ездзіць да Тураносавай па абяцанае цёплае адзеппе. Але на вуліцы такі мароз, такая стомленасць у целе, што я нават выйсці з дому баюся.
Пачаў я весці дзёппік у пачатку лета, а ўжо зіма. Ну хіба я чакаў, што з майго дзёппіка выйдзе што-небудзь такое?
А я пачынаю прызапашваць грошыкі. Цяпер ужо маю 56 рублёў, пра паяўнасць іх ведаю адзін я. Пліта патухла. і ў кухні мала-памалу запанаваў холад. Трэба падзець паліто, каб не замерзнуць. А яшчэ хачу ехаць у Сібір! Але я адчуваю, што дай мне паесці — і з мяпе спадзе ўся ме-
ланхолія, увесь сум, зляціць стомлепасць, развяжацца язык і я стану чалавекам, а не падабенствам яго...
Кожны вечар да нас прыходзіць Ігар, брат Апфісы Мікалаеўны. Анфіса Мікалаеўна корміць яго тут як на зарэз, аддала яму ўвесь запас сухароў. Цяпер, калі яна куды-небудзь паедзе, дык нам абсалютна нічога не пакіне. Можа, пакіне хоць пропуск у тубдыспансер, каб атрымліваць за яе па паўлітру малака кожны дзеяь; гэта каля Клінскага рынку — месца, якое штодня трапляе пад абстрэлы, так што ісці гуды не толькі далёка, але і небяспечна для жыцця.
Цяпер я пахудзеў прыкладна кілаграмаў на 10—15, не болып. Магчыма, яшчэ і менш, але тады ўжо за кошт вады, якой п’ю занадта багата. Калісьці раней мне хапала раніцаю паўтары шклянкі чаю, а цяпер не хапае і шасці.
8	снежня. А сёння... сёння я згубіў картку Сухарава на масла, тую самую, якую мама нелегальна сабе прысвоіла на першую дэкаду. I вось... што цяпер рабіць. Баюся, страшэнна баюся, што ўся гэта гісторыя з прысваеннем карткі Сухарава ўсплыве, і тады... Маё жыццё разбурыцца, таксама як і маміна і Ірына жыццё... Я яе згубіў — дакладна ведаю — у трэстаўскай сталоўцы. Магчыма, пакінуў У руках буфетчыцы. Толькі б справа не пайшла далей... Толькі б... He ведаю, ці гаварыць з мамаю на гэту тэму. Калі ў мамы будзе добры настрой — гэта малаверагодна,— дык пагавару, калі не — пра страту змаўчу.
Боль, жорсткі боль ва мне ад гэтае карткі!.. Больш ні пра што не магу думаць.
I яшчэ фінал (магчымы.— A. А., Д. Г.): картка аказваецца згубленаю дома, і яе знаходзіць Анфіса Мікалаеўна. Пытанне ёй адразу стане яснае, як да нас (больш няма да каго) трапіла гэтая картка: звяртае ўвагу на пячатку — абком саюза! А гэтая пячатка да апошніх дзён месяца захоўвалася ў мамы. Расказвае пра гэта Мікалаю Мацвеевічу, той дазнаецца, хто такі Сухараў,— і вось мама ідзе пад трыбунал, а там выгнанне з партыі, расстрэл і да т. п.
Цяпер тры гадзіны апоўдні, а мама пайшла на працу а дзевятай раніцы. Чым там яна займаецца? Няўжо ні на адзін крок гэты дзень не наблізіць нашу эвакуацыю? Ехаць, ехаць, ехаць! Надзённае пытанне. Цёплае адзенне, без цёплага адзенпя пікуды пе выедзеш.
9	снежня. Картка знайшлася ў мамы. Я па ёй выкупіў учора 200 г смятаны. Учора ж і з’елі. Ага, сёння вось яшчэ
пад’елі ўчарашпія 100 г тлушчу, ды дай бог, каб 15 г засталося.
Учора мама дастала і прыпесла два ватпікі і цёплыя штаны. Чарга за валёнкамі.
3 самалётам пытанне не вырашана. Але я спадзяюся, што мы паляцім. Праўда, вось, I. з жонкаю адмовілі ў вылеце, а Кацуры, жопцы, дазволілі ляцець да самае Волагды. Ва ўсякім разе, гэта рэч вельмі спрэчная. Адзіп час адпраўка праводзілася, але цяпер, як мне сказаў I., справа заглухла. Спісы на эвакуацыю рэзка скарачаюцца. Эвакуіравацца жадаюць амаль усе, каго б ні спытаў, так што справа становіцца больш сур’ёзная, чым раней. Паводле слоў I., раней эвакуіравалі па грузавіках-трохтонках, а цяпер ідуць толькі паўтаратонкі».
За «Дарогу жыцця» кіпела змаганне і па Волхаўскім фронце і па Ленінградскім; за яе біліся зепітчыкі, і вадзіцелі, і чыгупачнікі, ніхто не шкадаваў сябе.
Самую ладажскую трасу ўвесь час бамбілі, машыны гінулі, гарэлі, ішлі пад лёд, апускаліся ў ваду, і адтуль, з глыбіні, яшчэ свяцілі ўключапыя фары, пакуль мароз пе зацягваў праталіну. Болып за сто машын было страчана за гэтыя дні. Бядоты лядовай трасы адбываліся не толькі з-за недахопу шафёраў, рамонтнікаў, ад слабага лёду, ад арганізацыйнага бязладдзя. Ішла вайна, дзе праціўнік таксама сачыў, думаў, і прыдумваў, і падмапваў, і мог перахітрыць і пераўзысці. Фашысты ваявалі не толькі з арміямі, япы ваявалі і з «Дарогаю жыцця». Япы ўсё болып інтэнсіўна бамбілі і абстрэльвалі ладажскія трасы. А там, апрача ўсяго, гуляў сівер — вецер, які ахутваў возера пепранікальнаю белай імглою. Вецер марозіў машыпы, зрываў вехі, ліхтары. Што такое траса? Гэта пункты абагрэву, гэта медыцынскія палаткі, пункты харчаванпя, гэта склады, гэта сувязь, гэта рамоптпыя лятучкі, мостабудаўпікі. Усё гэта на лёдзе, на берагах...
Цяпер шаша ад Леніпграда да Асінаўца заасфальтавана. Замест кіламетровых слупоў стаяць абеліскі з надпісам: «Дарога жыцця». Цяпер япы мільгаюць адзін за адным за шклом машыны, тады кожпы кіламетр быў агромністай адлегласцю. Гэта быў іплях да выратаванпя, але тплях, пазначапы гарэлымі машыпамі, выкіпутымі рэчамі, санітарпымі зямляпкамі, магіламі...
Непадалёк ад Усевалажскай на гэтай шашы стаіць
помнік «Дарозе жыцця» і побач насаджаны бярозавы гай: дзевяцьсот бяроз — дзевяцьсот блакадных дзён. А ў Асінаўцы — вялікі музей «Дарога жыцця». Залы яго заўсёды поўныя народу. Прыязджаюць з Ленінграда, з іншых гарадоў. Экспанаты дзелавыя — фатаграфіі, карты, партрэты, карціны, мадэлі караблёў, барж, пірсаў,— канкрэтна апавядаюць, як маракі, а пасля байцы «Дарогі жыцця» забяспечвалі горад у час блакады, падтрымлівалі яго сувязь з краінай. На двары вакол музея стаяць на пастаментах паўтаратонка, трохтонка і аўтобус. Машыны тых гадоў здаюцца жаласліва кволымі, маленькімі, старамоднымі. Між тым на іх вывезлі з горада па лёдзе возера болып за паўмільёпа жанчын, дзяцей. На іх прывозілі прадукты. Глядзіш на іх і думаеш, што гэтая, здавалася б, вартая жалю тэхніка ў той час была магутнаю ў руках людзей, натхнёных ідэяй выратавання і аховы горада. У залах музея захоўваецца памяць пра тых, хто працаваў на трасе «Дарогі жыцця»,— зенітчыкаў, гідрографаў, медыкаў, лётчыкаў, чыгупачпікаў. Ляжаць іх ордэны і медалі, іх гадзіннікі і пісталеты. Выжыла няшмат. Але музей не падобны на мемарыял. Яго экспазіцыя разгортваецца як сюжэтная гісторыя з мпоствам дзеючых герояў.
Гэтая паўтаратонка на пастаменце нібыта напрасцяк перанесена з дзённіка Юры Рабінкіна, што так напружана думаў пра магчымасць выезду з горада. Вернемся да ягоных запісаў.
«Абком выдаў маме грошы на эвакуацыю. Учора мы падлічвалі грошы, у пас гатоўкаю было 1300 рублёў з нечым. 3 10 спежня мама будзе пазбаўлена працы. Я думаю, што калі б быў станоўчы адказ са Смольпага, дык я быў бы такі шчаслівы, як ніколі. Гэты адказ павінен быць, абавязаны быць, ён будзе, таму што... ды і як жа яму пе быць?! «Кто хочет — тот добьется, кто яіцст — тот всегда найдет!»
Добра было б, каб вылецець 12-га. 11-га выкупіць усе цукеркі на новую дэкаду і грызці іх у палёце. Бадай што, у мяпе тады пават змякчыліся б успаміны пра гэтую жахлівую галадоўку. А сапраўды, што са мною было? Еў KaTa, краў лыжкаю з кацялкоў Анфісы Мікалаеўны, цягнуў лішнюю крошку ў мамы і Ірьт, часам падманваў іх, замярзаў у бясконцых чэргах, лаяўся ды біўся перад дзвярыма магазінаў за права пайсці і атрымаць 100 г масла... Я за-
растаў брудам, разводзіў кучу вошай, ад знясілення ў мяне не хапала энергіі, каб устаць з крэсла,— гэта была для мяне такая страшэнная цяжкасць! Няспынная бамбёжка і абстрэлы, дзяжурствы на школьных гарышчах, сваркі і сцэны дома з дзяльбою прадуктаў... Я ўсвядоміў сабе цану хлебнае крошкі, што я падбіраў пальцам са стала, і зразумеў, хоць, магчыма, і не да канца, свой грубы эгаістычны характар. «Гарбатага толькі магіла выправіць» — кажа прымаўка. Няўжо я не спраўлюся са сваім характарам?»
Рэдкая якасць у гэтага хлопчыка — ён умее бачыць сябе збоку. У запісе ад 9 снежня ён выкрывае сябе зусім па-талстоўску, нічога не апускае, нічога не мінае. Ён з той пароды рускіх хлопчыкаў, з якіх быў талстоўскі Ніколінька Ірценьеў. Ды і раней: і картка згублена — гэта ён вінаваты, і сорам з-за таго, што картка незаконная, чужая. Ён накручвае на сябе жахі, катуе сябе, прыдумвае пакаранні і сабе і маці. Гэта сумленне выклікае фантазію, гэта нібы трызненпе сумлення.
У пачатку снежня «Дарога жыцця» яшчэ не стала дарогай жыцця для Лепінграда. Яна ўсяго толькі лядовая дарога, і лёд на ёй слабы, ламаецца; грузіць дапаўна машыны нельга. Нямецкая авіяцыя бамбіць дарогу, у паветры ўвесь час ідуць баі. Нашы часці ППА спрабуюць адбіваць атакі, хоць не стае зпішчальнікаў. Машыны на Ладазе з-за варонак ідуць пад ваду. Падвозіць прадукты да Ладагі таксама стала цяжка, дарога на Ціхвін перарэзана, і трэба везці машынамі па бездарожжы. У выніку пакуль што па лядовай дарозе горад атрымлівае вельмі і вельмі мала, усяго толькі каля 1200 тон. Але часці 54-й арміі наступаюць у напрамку ад Вайбокала на поўдзепь. 9 снежня нашы вызваляць Ціхвін. Цяпер можна будзе паладзіць падвоз прадуктаў да Ладагі і эвакуацыю пасельтііцтва. Лядовую дарогу праз возера трэба будзе яшчэ забяспечыць надзейпым прыкрыццём з паветра, зенітпымі часцямі, прыкрыць яе з берагоў армейскімі часцямі. Неабходна было наладзіць рух машын, іх эксплуатацыю, машыны хутка выходзілі са строю, не хапала бензіну, змазкі, пе быў забяспечаны рамонт. Дарога не спраўлялася з перавозкамі, не апраўдвала падзей. I толькі з дваццатых лічбаў снежня яна пачне дастаўляць у горад па 700—800 тон грузаў штодня. 25 снежня нашы войскі авалодаюць раёнам Вайбокал, і тады пачнуцца рамонтныя работы на
чыгупцы, можна будзе везці прадукты да Ладагі і эвакуіраваць людзей цягнікамі. Зусім пямпога застаецца Юру дацягпуць да гэтых дзёп. Вось гэтае адчувапне хуткага спаду сіл ленінградцаў і вяло байцоў 54-й арміі ў паступлешіе на Ціхвін, а вадзіцеляў аўтабатальёпаў і асобнай аўтабрыгады вымушала рабіць па сваіх хліпкіх паўтаратопках, скрозь пургу, заносы па два, а то і па тры рэйсы Ў дзень.