Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
іх. Месцамі дзённік падобны на апавяданне, напісанае шмат гадоў пасля. Мы праверылі гэта ва ўдавы нябожчыка — Людмілы Уладзіміраўны Шангелідзе. Высветлілася, што дзённік аўтэнтычны, без паправак і пераробак. Менавіта так пісаў Аляксандр Дымаў пры святле газоўкі зімою 1942 года, пакуль яго не адвезлі ў бальніцу. Мы, верагодна, сутыкнуліся з тым рэдкім у блакадных умовах вьшадкам, калі аўтар свядома імкнуўся да мастацкасці, ён падбіраў фарбы, параўнапні, адточваў фразы. Гэтым ён займаў сябе, захоўваў сваю духоўнасць, жывіў яе. Праца духу ў кожпага праяўлялася па-свойму: у дзённіках Князева — праз гісторыю, філасофію, у Рабінкіна — праз самааналіз, у Дымава праз літаратурную творчасць.
«24 студзеня, 12 гадз. дня. Сёння дзень радасці. Радыёзводка паведамляла вясёлым голасам дыктара, што нашы войскі адбілі Ржэў, Холм, Старую Русу. Можа, гэта паведамленне падтрымае зламапы дух Мілы. Яна губляе здольнасць змагацца — гэта вельмі блага. Мне цяжка глядзець на яе — маўклівую, празрыста-бледпую, глядзець у яе смяртэльна стомленыя вочы...
25 студзеня, 11 гадз. раніцы. Першабытнае жыццё. Без вады, без святла, без цяпла. Блакада, пібы фантастычная Машына Часу, адкінула пас далёка назад: да пачатку 18 стагоддзя — у сэнсе ўзроўпю культуры. Але ж у пачатку 18 стагоддзя было непараўнальна лепш. Жыхары СанктПецярбурга пе ведалі цэнтралыіага паравога ацяплення, але ў іх было шмат дроў — і яны горача награвалі свае патрыярхальныя кафельныя печы. Жыхары Санкт-Пецярбурга не ведалі, што такое электрычнае асвятленне. Але — у іх ярка гарэлі ў святліцах алейныя каганцы і было ўдосталь лоевых свечак. У нас — пяма ні электрычнасці, ні алею, ні свечак. Пятроўскі «Пнтэрбурх» не меў водаправода, але ў кожным квартале былі калодзежы, былі зроблены вадаёмы і палонкі на Няве, Фантанцы, Мойцы. Вады хапала ўсім. Мы ж нават забыліся, што такое водаправод, але ў нас няма і калодзежаў, няма вадаёмаў, пяма каромыслаў. Сотні людзей сумна стаяць у доўгай чарзе да вады са збанамі, чайнікамі каля якога-небудзь крана ва ўцалелай пральні за тры кварталы ад дому. Стаяць цэлымі гадзінамі.
Жыхары Пецярбурга 200 гадоў назад паняцця не мелі пра трамвай і тралейбус. Але ў іх былі коні, сані, вазы, кунічныя і лісіныя футры. Горад быў малы — і прайсці
яго ўздоўж і ўпоперак цёпла адзетаму чалавеку было пяцяжка.
Мы забылі, што такое трамвай і тралейбус, а пра рамізнікаў забылі 15 гадоў таму назад. Але ў нас няма ні коней, ні саней, ні вазоў. Мы кепска апранутыя. Мы галодныя, але вымушаііы хадзіць пешшу вялізныя адлегласці: горад за 200 гадоў вырас непазнавальна і сярэдні яго дыяметр — 30 кіламетраў.
25 студзеня, 8 гадз. вечара. Чорт яго ведае, да якой ступені павысілася значэнне ў гэтыя дпі такога дагэтуль сціплага, малапаважанага органа, як звычайны чалавечы страўнік. У выніку безрабоціцы і частых прастоеў па прычыне адсутнасці сыравіны гэты стрававальны орган узяў на сябе не ўласцівыя яму функцыі: усе думкі і пачуцці выходзяць пад яго рэдакцыяй. Ва ўсякім разе, якасць пачуццяў і думак цяпер у мяпе яўпа страўнікавага паходжання. I не толькі ў мяне. Сапраўды, грубае ўмяшанне страўніка ў маю інтэлектуальна-пачуццёвую сферу я адчуваю пастаянна. Я не жадаю яго апекі. Апрача ж стрававання, існуюць сусветпая літаратура, філасофія, мастацтва, тэхнічнае вынаходніцтва. Бярэш кнігу. Перагортваеш старонку. Раман. «Браптон абыякавым жэстам запрасіў іх да стала. На белай пляме абруса...» He, далей чытаць мне забаронена. Супрацьпаказана. Гэта выпадак прамога ўздзеяння ідэалагічнай падбудовы (літаратура) на базіс (страўнік). Бярэш другую кнігу. «Твае паводзіны, мая мілая, даюць страву для розных плётак...» Далей чытаць нельга. «Страву»! Шаноўны рэдактар маіх пачуццяў (мой страўнік) пеадкладпа накіраваў іх па шляху ядомых асацыяцый, хоць у кнізе слова «страва» ўжыта як яўная метафара. «Мяне пажырае нуда» — напісана на 35-й старонцы. Гэта таксама метафара. Але майму перазумнаму рэдактару няма ніякае справы да гэтага. Яму важна выклікаць у маім уяўленні пажыранне тлустых кавалкаў смажанага мяса. Можа, нават з даўно забытаю румянай бульбаю. Гэта выпадкі асацыятыўнага ўздзеяння надбудовы на базіс.
«Шаноўпы грамадзянін рэдактар! Таварыш Страўнік! Я слабы, нядужы. Я з вялікай цяжкасцю перасоўваю ногі, і твар мой даўно развучыўся ўсміхацца. Я галодны даўно застарэлым, хранічным, як рэўматызм, голадам. Але я змагаюся, каб не ўпасці, таму што таго, хто ўпаў, вельмі хутка затопча смерць. Я трымаюся пакуль і нават пішу нататкі — «Нататкі з мёртвага горада». Усё гэта так. Але я не
развучыўся яшчэ думаць, чытаць кнігі, я хачу пафіласофстваваць. Вы перашкаджаеце мпе, грамадзяпіп рэдактар, займацца ўсім гэтым. Я штоміпутна адчуваю вашу ўладу, ваш прыгнёт, ваша ўмяшанне ў мае ўнутраныя справы. Давайце будзем сябрамі, не трэба мяне мучыць. Вы хочаце, каб я глядзеў на ўсё наваколыіае вашымі вачамі. Вы гэтага дамагаецеся. I ў большасці выпадкаў вам гэта ўдаецца. Але гэта пенармалыіа, я пратэстую, я патрабую, каб вы зноў працавалі па сваёй асноўнай прафесіі, вызваліўшы ад сваёй апекі і прамога ўплыву недаступныя вам сферы. Я хачу чытаць кнігі і ўспрымаць іх змест таксама, як рапей, а не ў вашай інтэрпрэтацыі і не з вашым вузкатэндэнцыйным пунктам погляду. Я хачу думаць не толькі пра жратву, а пра шмат што іпшае, вельмі далёкае ад яе. Я хачу марыць пра будучыню. Цудоўную будучыню. Але цудоўную не таму, што яна даверху перапоўнена бульбаю, хлебам і алеем. Вы разумееце — я хачу быць чалавекам. He перашкаджайце мне ў гэтым. Паверце, і вам будзе лепш. Інакш і вам, і мне будзе сорамна за гэтыя дні.
Адмоўцеся ад сваёй ролі дыктара. Рабіце добрасумленна сваю сціплую справу, адпачывайце — у вас жа цяпер так мала працы. Будзьце ж здаровы. Прыміце маю шчырую павагу. Ваш пакорны слуга А. Дымаў».
Многа балбачу. Гэта кепска. Але так хочацца запоўніць чым-небудзь страшэнную пустату бясконцых вечароў.
Зараз таксама вечар. Такі самы, як і дзесяткі іншых,— ледзяны, маўклівы, паволыіы. За акном цемра і сцюжа. Грукочуць дальнабойныя гарматы — вораг не забыў пра пас. Блакада. Перада мною — малюсенькая газовачка, яна дае мне часам магчымасць пісаць, часам пе хоча гарэць і, міргнуўшы хітрым жоўценькім вочкам кнота, гасне. Тады я пагружаюся ў цемру».
Трэба было валодаць глыбокім пачуццём гумару, самаіроніі, каб у такім крытычным стане сачыніць гэты зварот да свайго страўпіка. Пачуццё гумару ў тую пару захоўвалася рэдка, праўдзівей, бадай, трэба лічыць, што ў Дымава быў безумоўна талент гумарыста. Як у кожнай трагедыі, у блакадным Ленінградзе час ад часу ўзнікалі сітуацыі смешныя, іх проста не заўважалі, не адзначалі і толькі потым часам, заднім днём, разумелі. Так, адзін маёр ППА, дэмабілізаваны з-за ранення, расказваў пра сваю жаніцьбу:
«Узяў я яе з сакавіцкага блакаднага Ленінграда. Выгляд у яе быў старэнькай: сухенькая, скурчаная. Ледзьве ха-
дзіла. Косці, абцягнутыя скураю, Узяў з сабою па Вялікую зямлю. А там праз паўгода яна падужэла, выпрасталася, пачала месяц за месяцам маладзець. Вочы заблішчэлі, выіішлі з ямін, валасы таксама ажылі, пагусцелі. Скура нацягпулася. Пасля і румянец з’явіўся. Памаладзела. Ператварылася са старэнькай у прыемную жанчыну і чым далей, тым усё больш маладзела, ператварылася ў дзяўчыну такую маладую і прыгожую, што мне зрабілася няёмка на ёй жаніцца».
Рэшткі даўняй збянтэжанасці дзе-нідзе яшчэ праглядвалі ў яго расказе, але ўсё гэта даўно ператварылася ў забаўную гісторыю, анекдот, які ёп расказваў з усмешкаю...
КОЛА
ЗВУЖАЕЦЦА
3 пачатку снежня Юра Рабінкін перастаў сустракацца з сябрамі, няма ўжо ні сіл, ні магчымасцяў для зносін, у школу ён таксама не ходзіць, ды, напэўна, яе закрылі, застаецца сям’я — мама з Іраю — і суседзі па кватэры. I ён хоць і няспынна слабее, часам упадае ў паўдрымотны стан, усё-такі звяртае сваю дапытлівую ўвагу на гэтых людзей. Свет звузіўся, але ўсё роўна ён бясконца цікавы ў любой сваёй драбніцы, кожпы чалавек — сусвет, кожны чалавек — загадка, таямніца, годпая, каб над ёю раздумваць. Усё настойлівей спрабуе ён унікнуць у характар Анфісы Мікалаеўны, зразумець яго. Варта толькі маме захварэць — і ўсе прэтэнзіі да яе адпадаюць, юнацкі эгаізм адкідаецца, каб зноў з’явіцца праз дзень, два. Але ў гэтыя «адлівы» нібыта агаляецца асноўная парода Юры Рабінкіна: сумленнасць, патрабавальнасць да сябе і, што найболып уражвае, адчайная барацьба яго душы за тое, каб захаваць сябе, пе паддацца, выстаяць. Дзеля гэтага ён хоча зразумець — хто ён такі, які ён?
«2 снежня. Якія катавапні даводзіцца зяосіць мне вечарамі ад мамы і Іры!.. За сталом Іра есць наўмысна доўга, каб не толькі атрымаць задавалыіенне ад ежы, але яшчэ і адчуць, што вось яна есць, а астатнія, хто ўжо з’еў, сядзяць і глядзяць на яе галоднымі вачыма. Мама канчае есці заўсёды першаю і пасля патрошку бярэ ў кожнага з
нас. Пры дзяльбе хлеба Іра кожны раз падымае плач, калі мой кавалачак хоць на паўграма выглядае большым за яе. Іра заўсёды з мамай. Я з мамай бываю толькі вечарам і бачуся ўранні. Магчыма, таму заўсёды праўда на Ірыным баку... Я, мабыць, сапраўды эгаіст, як мне і казала мама. Але я помню, як я сябраваў з Воўкам Шмайлавым, як я тады не разбіраўся, што яго, а што маё, і як тады мама, на гэты раз сама мама, была эгаісткаю. Яна не давала Воўку кніг, якіх у мяпе было па дзве, і г. д. Чаму ж япа з таго часу так хацела выправіць мой характар? I цяпер яшчэ не позна яго пераламаць...
Раней я мусіў з’есці за дзень 2 альбо 3 абеды ў сталоўках плюс яшчэ сытную вячэру і сняданак, ды так падзакусіць, каб быць сытым цэлы дзень. А цяпер я здавальняюся 100 г пячэння раніцаю, нічым удзепь і талеркаю супу ці якога пойла ўвечар. Апрача таго, вада. Вада пад назваю чай, кава, суп, проста вада. Вось маё меню.
А накопт эвакуацыі зноў усё заглухла. Амаль. Мама ўжо баіцца ехаць. «Прыедзеш,— кажа яна,— у незнаёмы край...» — і г. д. і да т. п.».
Эвакуацыя! Гэтае слова паўтаралі не толькі Рабінкіны. Тысячы сямей імкпуліся выехаць, стараліся трапіць у першыя эшалоны, каб выратавацца ад голаду. Самі дамагаліся, хадайнічалі. Але былі і такія, якім трэба было сказаць — эвакуіруйцеся! Трэба было выявіць тых, каму гэта патрэбна было тэрмінова, неадкладна. Апрача таго, піто рабілася дзеля арганізацыі «Дарогі жыцця», райкомы праводзілі яшчэ малавядомую, але агромністую работу ўнутры горада: камуністы абходзілі дом за домам, кватэру за кватэраю.