Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Пасля вайпы адзін з аўтараў працаваў у Ленэперга. У кабелыіай сетцы. Лдзін раз, гэта было ўжо педзе ў сорак сёмым годзе, адбылася аварыя на Лігаўскай вуліцы — па самым яе пачатку. Прабіла кабель, і цэлы квартал застаўся без святла, без энергіі. Шукалі месца пашкоджанпя аж да вечара — не знайшлі. Стаяла зіма, мерзлую зямлю білі ламамі, паспелі праверыць адпу муфту, яна была ў парадку. Сцямнела. Работы працягваліся, таму што без святла сядзелі дзіцячая бальніца і фабрыка.
Работы вёў майстар Акімаў. Гэта быў нізкарослы негаваркі чалавек, выдатны знаўца ўсёй падземнай гаспадаркі. Ён, як і іншыя майстры, працаваў яшчэ ў блакаду. Майстроў было некалькі, і кожны ведаў, што і дзе на яго ўчастку адбывалася. I на сіньках у іх было ўсё адзначана. Апрача адзнак на сіньцы, добры майстар павінен быў трымаць у памяці ўсе падрабязнасці таго, што здарылася. Што за варонка была, быў тады мароз ці адліга, і як спарад разарваўся, і калі кабель ужо рамаптавалі, ды хто яго рамаптаваў, таму што ў кожнага кабельшчыка свая манера, свая ступень сумленнасці. Справа ў тым, што бомбы і снарады, падаючы нават воддаль ад кабелю, маглі выбуховай хваляю парушыць ізаляцыю, маглі зрушыць зямлю так, што паступова пачыпала кабель цягнуць, выдзірала яго з муфтаў. Такога роду аварыі працягваліся некалькі гадоў пасля блакады. Прыбралі руіны, заштукавалі ўсе прабоіны, адрамантавалі ўсе фасады дамоў, а пад зямлёю быццам бы працягваўся абстрэл, падалі снарады і бомбы, і ў вялізпыя варонкі, даўпо засыпаныя, залітыя асфальтам, раптам урываўся электрычны ток. Даўні выбух снарада прабіваў кабель. I тэрміп быў — прабой, як прабоіны па караблі.
Я не ведаў, як яны жылі ў блакаду, як працавалі, як харчаваліся. Я прыйшоў у раён з фронту, дэмабілізаваны, ды і яны не надта расказвалі, гэта цяпер успамінаюць,
а тады стараліся хутчэй забыць. У 1943—1944 гадах, калі горад пачаў ажываць, ім, каб даць энергію, святло, даводзілася наспех пад абстрэлам рамаптаваць перабітую асколкамі сетку. Ды і пазней, пасля вайны, кабельшчыкам яшчэ доўга даставалася ад усіх. Магутнасцей не хапала, трансфарматары выходзілі са строю, за час блакады яны пацярпелі таксама, як цярпелі дамы і людзі, падстапцыі былі ў жахлівым стане, усе патрабавалі святла — магазіны, канторы, школы, гасцініцы, Сеткі перагружаліся, кабелі прабівала адзін за другім. Апараты вызначалі месца пашкоджання зусім прыблізна, і ўсё вырашала адчувашіе майстра, уменне бачыць, што адбываецца там, пад зямлёю,
У Палякова, у Касалапава, у Паляжаева — у кожнага з майстроў былі свае метады, свае прыкметы, якія ні перадаць, ні вызначыць словамі нельга. Ніхто з іх не мог памагчы Акімаву хаця б па той прычыне, што ніхто з іх не ведаў яго ўчастка, гісторыі гэтага кабелю, яго рамонтаў, не ведаў капрызаў гэтай трасы з яе перасечкамі. I галоўны дыспетчар Кірсанаў, які ведаў увесь раён, які працаваў тут ледзь не з дваццатых гадоў, таксама нічога не мог параіць. Яго рухомы абвіслы пос па пакалечаным твары прынюхваўся, мы хадзілі па трасе туды-сюды, але вочы Кірсанава заставаліся сумныя. Метраў сто, а то і паўтараста былі пад падазрэннем. Гэта азначала яшчэ капаць, рэзаць, абстукваць, зноў капаць, рэзаць... Гэта значыла яшчэ два, тры дні працы.
I Акімаў і Кірсанаў сыходзіліся на тым, што аварыя блакаднага паходжання. Гарэў касцёр на маставой, кабельшчыкі грэліся і грэлі масу, каб заліваць муфту. Вакол было цёмна, дамы стаялі цёмныя, без святла, і вулічныя ліхтары не гарэлі, толькі праезджыя машыны ўключалі фары. Над катлаванам гарэў ліхтар «кажан» з чырвоным шклом. Ад гэтай халоднай цемры, ад рыпучага снегу штосьці ўскалыхнулася ў маёй памяці. Я чамусьці перайшоў на другі бок вуліцы, стаў у падваротню.
Бадай што, гэта было тут. Толькі наўскасяк, на пустцы, стаяў тады невялікі дом. Ён разваліўся на вачах. Як жа гэта ўсё было? Мяне, напэўна, загнала сюды бамбёжка. Перад гэтым я ішоў па Неўскім. А яшчэ раней па бясконцым Маскоўскім праспекце. Да штаба арміі мяне падвёз старіпына. Каля Абводнага з чорнага рэпрадуктара гучаў жаночы голас, крыху хрыплаваты, непаўторны голас, які з таго дня запомніўся назаўсёды. Гэта Вольга Бергольц чытала вершы. Упершыню пачуў яе. Я пастаяў каля жа-
лезнага слупа. Было бязлюдна, сопечна. Вуглавы дом, знесены бомбаю, дыміўся, пахла смаленым. Дзве жанчыны сядзелі на апаленай бэльцы, у нагах іх на санках ляжалі абломкі крэслаў і пазалочаная рама ад карціны. Значыць, пасля я апынуўся на Садовай, у кватэры Галі, школьнай нашай сяброўкі. Яе пакоі былі занесены снегам. Адтуль я пайшоў да Боры Абрамава. Суседзі сказалі, што ён памёр. Тады я аднёс прадукты для маці Вадзіма... I тады я апынуўся каля Сувораўскага. Усё правільна, я аднавіў у памяці той дзень, гэта было не так ужо і складана; тады я ўпершыню атрымаў звальненне ў горад. Блакада пераўтварыла горад пепазнавальпа, таму ўсё ўражвала і адбівалася ў памяці глыбока.
Калі пачалася бамбёжка, праўдзівей, калі яна наблізілася, я схаваўся спярша ў адной падваротні, потым перабег у наступную. Зеніткі забахкалі побач, пражэктары шнарылі па небе. Усё, што на перадавой мы звычайна назіралі здалёк, цяпер адбывалася пад галавою. Непадалёку ўпала бомба, следам за ёю завыла другая, на гэты раз бліжэй, гучней. Выццё яе ўзмацнялася. У падваротню ўбегла жапчына з нейкім вялікім скруткам. «Кладзіся!» — крыкнуў я, штурхнуў яе ў снег і сам упаў на нешта мяккае. Раздаўся выбух, грукат. Дом наўскасяк пачаў развальвацца. Жагічына закрычала. Яна крычала ад страху. Мяркуючы па выбуху, бомба была певялікая; я хацеў устаць і раптам убачыў пад сабою чалавека — румяны твар старога. Гэта было так нечакана, што я ўскочыў на ногі, потым схіліўся, пакратаў загорнутую ў прасціну фігуру, крануў твар, валасы — я не адразу скеміў, што ў скрутку быў вялізны ёлачны дзед-мароз. Жанчыпа, гледзячы па мой перапалох, пачала смяяцца гучна, істэрычна, вызваляючыся ад уласнага страху. Я таксама засмяяўся. Гэтага дзеда-мароза яна несла для вялікай ёлкі ў Дом піянераў...
— Тут падала бомба,— сказаў я Акімаву.
Мы паглядзелі сіньку. Там насупраць гэтага дома не было ніякай адзяакі.
— Гэта было ў канцы снежня,— сказаў я.
У канцы снежня Акімаў ляжаў. Ён праляжаў да сярэдзіны студзеня, і гзты прамежак часу ў яго на карце застаўся без паметак.
Бомба ўпала якраз з таго боку, улева ад падваротні. Асколкамі прабіла створку жалезнай брамы. Гэта я запомніў добра. У мяпе адбіўся гэты момант з фатаграфічнай дакладнасцю. Напэўна, з-за дзеда-мароза. Аварыя
выцягнула яго з глыбінь памяці, дзе ён захоўваўся разам з іншымі падрабязнасцямі таго блакаднага дня. Штодзённае сціраецца ў памяці: каля б я часта бываў у горадзе, усё забылася б.
Мы праверылі з Акімавым — у створцы брамы захавалася рваная дзірка ад асколка. Тады мы пачалі капаць і працавалі да раніцы. Я не памыліўся. Кабель прабіла дакладна па найкарацейшай адлегласці да цэнтра выбуху. Верагодна, тады з’явілася валасяная трэшчына ў свінцы, і паступова туды пранікла вільгаць. Шэсць гадоў яна прабіралася. Вось як доўга ляцяць асколкі блакадных бомбаў.
Пакуль капалі і рамантавалі, мне прыгадалася, як я праводзіў жанчыну з дзедам-марозам да Таўрыцкага. Я нёс яе дзеда-мароза старчком, убачыўшы яго чырванашчокі твар і футра ў бліскаўках, прахожыя здзіўлена спыняліся. У некаторых з’яўлялася кволая ўсмешка. Так што і несці яго было прыемна. Час ад часу я згадваў свой перапалох і смяяўся.
Гэта гісторыя крыху паправіла маё цяжкае ўражанне ад прыходу ў горад. Калі я расказаў у батальёне пра свае прыгоды, дзед-мароз таксама ўразіў усіх і падбадзёрыў. «Дзед-мароз!» — паўтаралі ўсе са значэннем. Мяне папракалі за тое, што я не зайшоў да піянераў, не ўбачыў ёлкі і не мог нічога расказаць, як радаваліся дзеці і што было ў іх за свята, хаця б як гэта выглядала. Але затое я запомніў вершы Вольгі Бергольц. Тады ў мяне была добрая памяць на вершы. Я запомніў і прачытаў іх.
Вядома, я шкадаваў, што не ўбачыў ёлкі. Асабліва я шкадую аб гэтым цяпер. Нічога нельга паправіць у тым блакадным вечары, нічога болып не ўдасца ўбачыць, разгледзець у ім. Зрэшты, ён усё-такі спатрэбіўся тады, у сорак сёмым годзе, калі мы ліквідавалі аварыю па Лігаўскай вуліцы.
У канцы снежня, а дакладней 25-га, будзе аб’яўлена прыбаўка: рабочым па 100 грамаў хлеба, служачым, утрыманцам і дзецям по 75 — ім цяпер не па 125, а па 200 грамаў хлеба ў суткі!
У пачатку студзепя будзе пабудавана дарога, якая дазволіць машыпам ехаць без перагрузкі проста ад чыгуначнай станцыі аж на Ладагу. А ў пачатку сакавіка ў горадзе пойдзе першы трамвай: расчысцяць пуці, адновяць электрасетку — і іга рэйках, са звонам, пакоцяць чырвоныя вагоны, Людзі будуць крычаць «ура».
Вудуць выдаваць журавіны.
А пасля кожпаму гараджапіпу дадуць дадаткова паўтараста грамаў тлушчу.
Увесь студзень папружапа і няспыппа наладжваецца дарога праз Ладагу.
Аднак у студзепі япа працавала яшчэ кепска. Графік пе выконваўся. Многа машып ламалася. Рамантавалі марудна, не хапала запчастак.
Задача была вывезці з Лепінграда ў лютым 100 тысяч чалавек, у сакавіку — 200 тысяч. Гэта супраць 11 тысяч фактычна эвакуіраваных у студзені.
А Юра Рабінкін жыве яшчэ ў снежні. Яму дацягнуць бы да капца года, а пасля як-небудзь да лютага, да сакавіка! Але яму цяпер дзепь — за месяц, тыдзепь — за год...
АПОШНІЯ СТАРОНКІ
«9 снежня (працяг). Колькі яшчэ засталося ў дзёнпіку чыстых старопак? Раз, два, тры... Трыццаць шэсць... А было... было дзвесце. Праз паўмесяца будзе паўгода ўжо гэтаму дзёнпіку, паўгода вайны. Многа я пісаў у гэтым дзёнпіку. Спярша мае запісы насілі апісалыіы характар, пасля змяніліся лірычнымі. Кожны пражыты мною дзень дае яшчэ адну старопку, а то і дзве. I колькі разоў запіс дня пачынаўся пра голад і холад? Цяпер, калі бачу перад сабою перспектыву эвакуацыі, я неяк замоўчваю гэтыя думкі. Але варта толькі знікнуць гэтай надзеі... Што будзе? Чым буду жыць? А цяпер зноў ці то абстрэл, ці то трывога. Нешта дзесьці б’е, чуваць. Мама ў Палацы працы. Там, пад абстрэлам... Ёй належыць апячатаць маёмасць абкома, фонд. Ці вырашыцца сёння ыаша падзея па вылет? А можа, і пе?..
Пара канчаць. I так дарэмна цэлы аркуш перапэцкаў сваімі «лірычнымі» адступленнямі. Вярнуся лепш да рэалізму. Што нам сёння давядзецца паесці? Добра, калі ў сталоўцы адпусцяць па талопах за II дэкаду. A то без нічога будзем сядзець цэлы дзепь. Цэлы дзепь... Суткі...