Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
«Я была пазаштатным інструктарам Выбаргскага райкома,— расказвае К а ц я р ы н а Паўлаўна Янішэўс к а я,— і з улаўнаважаным Вараб’ёвым памагала зімою 1942 года эвакуіраваць людзей на Фінскай вуліцы. Прыйшлі ў адзін дом разам з дворнікам. Цёмна. У адным кутку цьмяны агеньчык газоўкі. Ляжыць грамадзянка. Асвяцілі яе спалатнелы твар. Яна маўчала, глядзела вачыма, махнула рукою ў куток. Там ляжала дзяўчынка. Як шкілет, знясіленая. У Вераб’ёва было з сабою крыху спірту. Далі некалькі кропель. Гэтыя кроплі адразу ж сагрэлі. Абедзве ажылі, павесялелі. Вочы заблішчэлі. Іх, вядома, эвакуіраваць нельга было. Накіравалі ў спецбальніцу... Калі ў
красавіку «Дарога жыцця» перастала функцыяпіраваць, мяне выклікалі ў райком і прапанавалі паехаць дырэктарам падсобнай гаспадаркі ў Каламягі і правесці там сяўбу».
А ў Юры Рабінкіна справы ўсё пагаршаюцца.
«5 снежня. Захварэла мама. Сёння яна не выйшла па працу. Тэмпература, ломіць косці, цяжар у нагах... Можа, вадзянка? I так цяжка, а... Больш нічога не магу пісаць. Такі ўпадніцкі настрой. Сяджу ў кухні, трашчаць у печы дровы, а побач на куфры ляжыць хворая маці... Божа мой!
Паводле зводкі Ціхвін узяты немцамі. Севастопаль працягвае абараняцца.
Мама хворая, Іра — дзіця, Цініп адрас нам невядомы, я знемагаю, змардаваўся, ледзь трымаюся на нагах. А што ж будзе далей?..
4 снежня. Увесь дзень у працы. Устаў рана, абабегаў булачныя, дастаў цукровага пячэнпя, пасля хадзіў па вул. «Праўды» ў паліклініку, хацеў выклікаць да мамы ўрача — не той участак, да якога мы належым. Давялося з’ездзіць яшчэ па зав. Мацяпіпа, у другую палікліпіку. Пасля зноў чарга, колка дроў, пакуты.
Маму звольнілі з абкома (у сувязі з хуткаю эвакуацыяй,— A. А., Д. Г.). Накопт яе эвакуацыі і цёплага адзення (...). Ляжыць хворая. Доктар, які прыходзіў да яе, прызнаў грып, сардэчную слабасць, адтуль пухліпа па пагах, боль у баках і г. д. Лячэнне — харчаванне. А чым? Такім чыпам, мама злегла, у яе цяжкая хвароба, яна пазбаўлена працы; магчыма, эвакуацыя будзе пешшу, але маме з яе апухлымі нагамі і хваробаю, Іры з яе мізэрнымі сіламі, мне з усімі астатнімі клопатамі пра іх і пра сябе, людзям з 60-кілаграмовым, калі не болып, багажом, пе адолець доўгага трохсоткіламетровага снежнага шляху, не прабыць месяца ў дарозе... I вось фініш усяго паіпага жыцця: замёрзлыя ў дарозе і пакінутыя хворымі ў якойнебудзь маленькай балыііцы альбо зпясіленыя штодзённым голадам, апухлыя, ледзь валочым сваё іспаваппе, якое стала ўжо жалю вартым...
Вось і ўсё, што сёпня я магу сказаць, праўдзівей, змог папісаць. Застаюся абыякавы да вестак з фропту, добрыя яны ці не, раўнадушны да ўсіх падзей у палітыцы. Што робіцца вакол нас тут, у кватэры? Суседзі 6 снежня вылятаюць, 5 і 6 вылятаюць Турапосавы, днямі эвакуіруецца
з сям’ёю Громаў, выязджае ў Ташкент сям’я Кацуры... А мама хворая, ёй патрэбна нармальная ежа, якой няма дзе ўзяць, патрэбны спакой, я змучаны, знясілены, Іра змучапая таксама. Што рабіць?
5	снежня. Мама правільна кажа, трэба заўсёды верыць у лепшае. Цяпер трэба верыць, што мы эвакуіруемся. Так павіпна быць. I будзе. Хоць мама ледзь ходзіць — яна паправіцца, хоць Іра скардзіцца па болі ў левым баку — пройдзе і гэта. Хоць я і мама не абутыя, у нас няма валёпак і цёплых рэчаў — мы вырвемся з гэтага галоднага палону — Ленінграда. Але цяпер ужо вечар, ідзе трывога, б’юць зеніткі, ірвуцца бомбы... Разыгрываецца жахлівая латарэя, дзе выйгрыш чалавека — жыццё, а пройгрыш — смерць. I. заўтра не выязджаюць. Яны паедуць гэтымі днямі. Шчаслівыя людзі...
Голад. Жорсткі голад!
Пакрыху, мала-памалу перада мною паўстае вобраз Анфісы Мікалаеўны. 3 яе сварак з мужам, падчас якіх абодва раскрываюць частку свайго жыцця, з размоў з імі, а цяпер з гаротнага расказу I., што ліўся з глыбіпі яе душы, перада мною, як з тумапу, паўстаў гэты вобраз.
Анфісе Мікалаеўне 27 гадоў. У 14 гадоў яна ўжо кахала, праўдзівей, была палюбоўніцаю пейкага грубага чалавека, які гвалтам і грубасцю прывучыў яе яшчэ тады да алкаголю. 3 таго часу яна ўжо не магла адарвацца ад віна, гарэлкі і г. д. У яе былі гарачкі, яна валялася п’яная пад плотам... Але яна была па-д’ябальску прыгожая і чароўная ў цвярозым выглядзе. Такою, верагодна, сустракае яе I. Ён дзеля яе кідае сваю папярэднюю жонку і дачку, перад гэтым атрымаўшы ад Анфісы ліст, у якім яна пад уплывам нейкага абнаўлепня ўпрошвае яго «вырваць яе з гэтае бруднае ямы» і ажаніцца з ёю. I вось у яе паступае новае жыццё. Муж атрымлівае 2000 у месяц, жопка траціць па 40 р. у дзень. Паездкі ў санаторыі, разпастайпыя спробы адвучыць жонку ад п’япства, сваркі з-за грошай... I. сам па сабе чалавек крыху неўраўнаважаны, калісьці ён быў нават у псіхіятрычпай балыііцы. А жонка часта пакідала яго перад зарплатаю зусім без грошай — прапівала іх. Але разам з тым Апфіса, песумітешіа, чалавек з цудоўпым характарам, капечпе, калі цвярозая. Магчыма, гэта прытворства, але ўсё-такі... Ва ўсякім выпадку, Апфіса Мікалаеўпа — гэта вельмі складапы па раскрыцціо характару чалавек.
6	снежня. Адзіпаццатая гадзіна рапіцы. I. не выехалі.
Іх ад’езд адтэрмінавалі на 2—3 дні. Мама з Іраю пайшлі ў абком. Маме цяпер трэба хадайнічаць пра многае. Дазвол на высзд, вылет на самалёце альбо злучэнне з партыяй I., цёплае адзешю маме і мне буркі, паставіць замок на дзверы. Але ў мамы ўжо зусім мала энергіі. Для энергіі патрэбна ежа. Перш за ўсё ежа. Яна — адзіыая крыпіца энергіі ў арганізме.
Канечны пункт эвакуацыі ў мамы вызначаны. Гэта Барнаул, яго паваколле. Наогул усё зводзіцца толькі да дзвюх рэчаў: як ехаць і чым ехаць. Тураносава павінна была вылецець сёння раніцай. Адказ са Смольнага, напэўна, яшчэ не атрыманы. Гэта дрэнна. Добра было б, каб пас прыпісалі да групы I.
Маму яшчэ чакаюць дзве цяжкасці. Першая — гэта забяспечыць наша фінансавае становішча за кошт абкома і продажу некаторых рэчаў, а другая — дамовіцца наконт звальненпя, што значна прасцей.
Такім чынам, затрымка з-за цёплых рэчаў — раз і з-за спосабу эвакуацыі — два.
Але яшчэ галоўнае пытанне — гэта ежа. Без яе нам не пацягнуць пог... Мы можам пратрымацца толькі да чысла 13, 14, не пазней, альбо да чысла 9, 10...
Апфіса Мікалаеўна дала нам учора грамаў 300 гароху, думаючы, што сёння паедзе. Вось каб дала грамаў 800— 900!
Перада мною паўстануць яшчэ вялікія праблемы. Ачысціцца ад вошай, схадзіць у лазню, у цырульпю, прыбраць кнігі, дастаць дроў, выкупіць прадукты, звесці канцы са школаю. Адчуваю, што ўжо зусім мала засталося мне да таго дня, калі я надарвуся і злягу. Але калі я злягу, дык ужо злягу.
Учора газет не чытаў, нічога не знаю, не ведаю пра падзеі. На пашым Ленінградскім фронце справы кепскія, гэта і я добра ведаю. Нават учора чуў у нейкай чарзе, што забаронепа пешая эвакуацыя, якая праводзілася па лёдзе Ладажскага возера. Людзям давалі белыя маскіровачныя халаты, япы праходзілі ў іх праз пургу, па лёдзе, без прыпыпку, без ежы 80 кіламетраў. Многія пе вытрымлівалі і гінулі. Вядомая песепька: «Кто хочет — тот добьется, кто шцет — тот всегда найдет». Паспрабую прытрымлівацца яе.
Ад Ціны, зразумела, ніякай дапамогі мы не дачакаемся. Ёй ёсць на што траціць цяпер сваю зарплату. Самы шчаслівы з нашае сям’і чалавек. У апошнім лісце з Кірава
яна пісала, што становішча ў яе здавальпяючае. А два ці тры месяцы назад у лісце з Баксітагорска скардзілася на недахоп салодкага. Значыць, цяпер наконт ежы ў яе ўсё ў парадку. Выбар усіх ласункаў перад ёю, на хлеб і ўвагі не звяртае. А ці думае яна пра нас? Ці думае? I як думае? Ці ведае пра голад у Лепінградзе, пра бамбёжкі, артабстрэлы? A то, магчыма, аддалася цяпер абжорству?.. Усё магчыма. Я так згаладаўся, піто пе магу сябе прымусіць падзяліцца крышкаю хлеба з мамаю. Балюча і цяжка ў мяне на душы ўсю сённяшпюю рапіцу, і я ведаю, што так будзе і далей, калі я пе спыню сябе цяпер... Але як спыніць. Балгоча, балюча...»
Вось і ўлюбёнцы сям’і, цётцы Цінс, дасталося ад бедпага Юры, які мітусіцца ў галоднай безнадзейпасці! Ёп і сам ведае, што песправядлівы. He магла япа «забыць» пра тое, як ім кепска, не падобна гэта па яе. Цётка Ціна заўсёды ім памагала, Юру было нават пяёмка (мяркуючы з ранейшых запісаў), што яны так шырока карысталіся шчодрасцю і дабрынёю цёткі. (А нам вядома і тое, чаго ІОра ўжо не дазнаўся: як гэтая жанчына пасля вайпы адшукала ў далёкім дзіцячым доме пад Волагдаю асірацелую Іру, прывезла ў Лепіпград, замяніла ёй бацькоў, вывучыла яе.)
Але цяпер ІОру так дрэппа, так дрэіша, і ўсе навокал яму здаюцца (і ён сам сабе таксама) такімі эгаістамі, што яму не хочацца рабіць выключэнпе і для далёкай Ціны. Пра яе ён піша пават асабліва крыўдныя словы («аддалася абжорству»), таму што і спадзяванні на яе былі асаблівыя, нават, магчыма, адзіныя... I яшчэ: маці хворая, а Юра не можа («...не магу сябе прымусіць») падзяліцца з ёю крошкаю хлеба. I ён шукае яшчэ каго-небудзь — але сытага, але ўдачлівага! — каб і яго абвінаваціць у гэтым самым граху. I знаходзіць лгобімую цётку!..
Ёсць, вядома, пакуты, якія змякчаюць душу, памагаюць бачыць чужое гора, болып таго, зразумець яго, адгукпуцца на тое, на што раней чалавек, які цешыўся сваёй удачлівасцю, быў пе здольяы адгукнуцца. Але ёсць пакуты іншыя, якія робяць чалавека жорсткім: за што, з якое рацыі я павінен іх цярпець, чаму іншыя не пакутуюць, а я (альбо мы) мучымся? Такія пытанні пастройваюць супраць іншых людзей, а яе супраць зла.
Колькі абвінавачванняў падымаў ІОра на суседку Анфісу Мікалаеўну! Але варта ўдумацца ў факты, адкінуўшы Юрыны эмоцыі,— і мы бачым, што Апфіса дзеліцца з Рабінкінымі ежай, падкормлівае хлопчыка, нягледзячы на яго колкасці, да пары да часу не хоча заўважаць, як ён цягае з яе каструлі ежу.
Час ад часу Юра стараецца аднавіць справядлівасць, прызнае дабрыню гэтае жанчыны і нават яе шчодрасць, цікавіцца яе лёсам. Відаць, і яна расказвае пра сябе даволі самакрытычна... Імкнучыся зразумець Юру, мы не можам не заўважыць, як часам яго душа паддаецца цёмнаму і жорсткаму.
«7 снежня. Учора адбылося некалысі цікавых падзей. Мама пезаконным нарадкам, дамовіўшыся з Громавым, узяла харчовую картку Сухарава, якога выкраслілі са спісаў абкома. Учора па гэтай картцы мы купілі 200 г макароны, 350 г цукерак і 125 г хлеба. Усё гэта, за выключэннем макароны, учора ж і з’елі. Маме яшчэ далі запіску да старшыпі райсавета на выдзялепне ёй макухі. Але з гэтага, думаю, нічога пе атрымаецца. Турапосава абяцала падрыхтаваць сёння маме валёнкі, ды я пе змог рапіцаю схадзіць па іх — вельмі моцны мароз. Учора яшчэ заходзіла без мамы Бушуева, збіраецца заўтра эвакуіравацца пешшу, абяцала зайсці сёння a 6 гадзіне вечара.