Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
...На наступны дзень ва ўваходныя дзверы нехта пастукаў. Я па хлеб не пайшла і якраз была дома. Я пабегла і запытала хто. Мужчынскі голас спытаў, ці тут жыве Лідзія Георгіеўпа Ахапкіна. Я ўпусціла яго. Гэта быў пасланец з фронту, ад мужа. Ён перадаў мне невялікую пасылачку і ліст. Вася пісаў: «Мілая Ліда...»; прачытаўшы толькі гэта, я заплакала і сказала: бачыў бы, якая стала яго Ліда. Далей ён пісаў, што пасылае адзін кілаграм мапных крупаў, адзін кілаграм рысу і пачак пячэння. Я чамусьці чытала ўголас. Толік пасля слова «рысу» жаласліва запішчаў: «Мама, звары кашку, толькі густую». Гэта літаральна яго словы. Вайсковец, ён быў лейтэыант, раптам пачаў гучпа смаркацца і выціраць слёзы, што паказаліся ў яго, гледзячы на ўсіх нас. Ён сказаў: «Гэта жахліва, калі так галадаюць дзеці. Мы вас вывезем, пацярпіце яшчэ крыху. Я раскажу вашаму мужу пра вас. А япы, фашысты, за ўсё заплацяць. За ўсе вашы слёзы, за тое, што вы так галадаеце, за ўсё».
Я толькі адзін раз зварыла кашу гусцейшую, як прасіў Толік, а пасля зноў пачала эканоміць. Але як ні цягнула, усё хутка з’елі. Ды яшчэ ж і не было дроў, і мы проста замярзалі. Дома я была ў паліто і валёнках. Дзеці таксама апранутыя ў зімовыя палітончыкі і захутаныя ў ватовыя коўдры.
Неяк прыйшла Роза і сказала, што ў райвыканкоме даюць ордэры на дровы. I ў першую чаргу тым, у каго ёсць дзеці. Я адразу пайшла, і мпе далі ордэр на адзіп кубаметр дроў. На другі дзень папрасілі ў дворніка санкі, і мы з Розай паехалі. Дровы недзе былі за Смаленскімі могілкамі.
Мы з вялікай цяжкасцю, па палену, уцягнулі дровы па кухшо. Яны былі метровай даўжыні. Адразу распалілі печ. Япа палілася з калідора, якраз выходзіла ў паш пакой і ў Розін. Япа дала мне яшчэ на распал некалькі кпіг з прафесарскай бібліятэкі. Першы раз у нас было так цёпла. Я всльмі стамілася і хацела спаць. Комін заслапіла крыху раней, адкрыла ў пакоі душнік. Мы ўсе страшэппа ўчадзелі. Я прачнулася таму, што дачка заплакала. Галава трашчала. Я ўстала, пахістваючыся, і ўпала. Але, падаючы, я неяк адчыніла дзверы. 3 калідора пайшло халадпаватае паветра. Я ляжала непрытомяая, колькі хвіліп — не памятаю. Пасля быццам бы мяпе нехта штурхнуў. Дзеці, як яны? Я, хістаючыся, схапіла дачку, яна маўчала і ледзьве дыхала. Занесла яе на кухпю, пасля ўзяла Толіка, з апошніх сіл перацягнула яго і сама села каля іх. Мы ўсе ледзь не памерлі ад чаду. Толік доўга ляжаў без памяці. Мы зноў пачалі галадаць, мінаў ужо люты 1942 года. Пасылачку мы ўжо даўно з’елі. Мне Толік прапаноўваў не раз: «Мама,— казаў ён,— давай зробім зпоў чад і памрэм. Спачатку будзе балюча галоўцы, а пасля і заспём». Чуць гэта ад дзіцяці пясцерпна. Ужо каторы раз ён мпе прапапоўвае, каб яго альбо забілі, альбо замарылі чадам».
Лідзія Ахапкіна працягвала змагацца за жыццё сваіх дзяцей. Яіта нават і думкі такой пс дапускала, што мае права выбіраць, каго з дзяцей выратаваць, кім ахвяраваць, такое пытапне япа адрынула, хоць і разумела, што магла загінуць сама і тады загінуць абое яе дзіцяці, што двух ёй пе выцягпуць, пе адстаяць. Усё разумела і пра-
цягвала змагацца. Мацярынскае пачуццё было мацнейшае за логіку.
Я. С. Ляпін, доктар фізіка-матэматычных павук, расказваў нам пра людзей, што гублялі карткі і гіпулі на вачах ва ўсіх. I лагічна паводзіны асяроддзя былі вытлумачалыіыя, апраўданыя, таму што кожны сам знаходзіўся па мяжы смерці. Але вось аналагічная ж гісторыя са згубленымі карткамі адбылася ў Радыёкамітэце, пра што расказаў Георгій Панцеляймонавіч М а к а г оп е п к а. Вольга Бергольц глядзела дзень, другі на міжвольнага забойцу сям’і — работніка радыё, які згубіў карткі,— не вытрымала і аддала яму сваю, хоць сама ўжо хварэла на дыстрафію. Карацей, чалавек узяў і аддаў другому, малазнаёмаму і нават малацікаваму яму чалавеку сваё жыццё. Вольга Фёдараўна, ведаючы жорсткую рэальнасць, ніяк пе разлічвала на тое, што адбылося пасля: другія работнікі пачалі памагаць ёй пратрымацца да канца месяца. I памаглі...
I гэта таксама праўда блакады. Праўда, якая не закрэслівае пічога іншага, але ўсяму надае іншае гучанне — узвышана-трагічнае. Чалавек шмат на што здольны, вельмі па многае, але як горка, што жыццё зпоў і зноў патрабуе ад яго неймаверных ахвяр.
НА ШТО
АБАШРАЛАСЯ ДУША
Вольга Фёдараўна Бергольц ніяк пе матывіравала свой учыпак. Высакародству пе патрэбна абгрунтавапне. Абгруптаванпі патрэбпы подласці, нізкасці, нават слабасць часта драпіруецца пад неабходнасць, а ўжо ўсякая карыслівасць, эгаізм і тым больш ганьба — усе яны пераканаўча красамоўпыя, у іх мноства прычып, яны прыцягваюць у апраўдаппе і псіхалогіто, і экапоміку, і гісторыю.
Дзіўна, як блакада зрывала ўсе драпіроўкі, раздзявала чалавека, бязлітаспа высвечвала ў кожным усё, што ў ім закладзена.
Варта прадоўжыць расказ Г. П. Макагонепкі, актыўнага тады работніка Леніпградскага радыёкамітэта. Расказ
гэты цікавы і значны і па тых падзеях, пра якія ў ім гаворыцца, і па адносінах аўтара да таго, што адбываецца.
«— Радыёкамітэт эпохі блакады — гэта сотпі людзей, што сваёй працай забяспечвалі духоўную страву горада. Гэта ўстанова, якая няспынна працавала, яна не ведала перапыпкаў... Там былі розныя людзі. Сярод іх быў адзін вельмі добры чалавек, мой стары сябар, мы разам з ім вучыліся, чалавек светлага розуму, сумленнейшы, адукаваны, абаяльны. У ім было спалучэлне універсітэцкай адукацыі з добрай рабочай загартоўкаю. Гэта душа-хлопец, гэта рабочы хлопец, і гэта вельмі тонкі філосаф, гэта вытанчаны розум, гэта абаяльны чалавек. Ён зрабіў вельмі шмат для лешнградскага радыё. Я не буду гаварыць больш канкрэтна пра яго толькі таму, што, калі пачну называць яго канкрэтныя справы, стане вядомым яго прозвішча, a мпе гэтага не хацелася б. Я хачу скарыстаць выпадак з ім толькі як прыклад таго, што рабіла блакада, якія падсоўвала выпрабаванні, праверкі людзям. Яшчэ і яшчэ раз я хачу сказаць, каб зразумелі вы і ўсе, хто будзе думаць аб гэтым, што гэта быў рэдкі, крыштальнай сумленнасці чалавек. Ён, апрача ўсіх астатніх сваіх якасцей, быў закаханы ў Вольгу Фёдараўну Бергольц — без якой-небудзь надзеі. Гэтая любоў выяўлялася ў яго незвычайпай пяшчотнасці ў адносінах да яе, далікатнасці, у ягонай увазе, якая так падкупляла Вольгу Фёдараўну. I вось — фатальнае выпрабаванне!
Чацвёртага снежня сорак першага года я развітаўся са сваімі сябрамі, бо на досвітку пятага ехаў на той бок кальца паводле загаду Палітупраўлешія. Я развітаўся з усімі. Але здарылася так, што дакументы, якія абавязвалі мяне ехаць пятага, я атрымаў толькі ў дзесяць гадзін вечара ў Смольным і вярнуўся адтуль толькі ў адзінаццаць. А на ўсякі выпадак з Вольгай Фёдараўнай я развітаўся раней. Яна пайшла ўжо (яна тады яшчэ не жыла ў Доме радыё). У мяне тэрмін камандзіроўкі — два тыдні, але ў мяне карткі, і гэтыя карткі трэба аддаць Вользе Фёдараўне, таму што яна апошпяе са свайго пайка насіла мужу ў бальніцу. Але я не ведаў, дзе яна. Начаваць у сябе на вуліцы Рубінштэйна яна не магла — там холадна,— яна хадзіла да розных сябровак. Таму, дзе яе шукаць, я не ведаў. Да каго звярнуцца? Да старшыні нашага Радыёкамітэта Хадарэнкі Віктара Антонавіча? Але мне здалося, што, можа, гэта будзе не вельмі тактоўна: я, супрацоўнік радыё, еду, карткі не аддаю ў калектыў, а хачу аддаць
«налева» (хоць Вольга Фёдараўна і супрацоўнічала з памі). Я вырашыў, што лепш за ўсё аддаць іх вось гэтаму майму сябру, чалавеку, закаханаму ў яе. Каму ж яшчэ? I я яму аддаў з умоваю, каб ён заўтра ж раніцаю перадаў іх Вользе Фёдараўне (яна павінна была прыйсці здаваць сваё выступлешіе, яна кожны дзень у нас бывала). На ўсякі выпадак я яшчэ спытаўся ў яго: «Слова гояару, што аддасі?» Ён сказаў: «Ну як табе не сорампа нават пытаць?!»
Вярнуўся я праз два тыдні. Я быў у той гвардзейскай дывізіі, якая вяла баі ў месцы прарыву, баі, на жаль, безвыніковыя. Гэта была дывізія Краснова. Калі я выязджаў з дывізіі — усе ж ведалі, што я вяртаюся ў Ленінград,— мяне забяспечылі двума ранцамі з харчамі: канцэнтратамі, хлебам. Праўда, хлеба было мала, бо гвардзейская дывізія ела не чорны хлеб, а ела калачы — пульхныя, высокія! Я памятаю такія толькі ў маленстве на Волзе. Я сказаў: «Браткі! Я ж не магу толькі адзін калач везці!» (Столькі ён займаў месца.) «А хлеба няма. Вось калачы — калі ласка». Давялося мне гэтыя калачы сплюшчваць, каб больш улезла...
Як я вяртаўся — гэта цэлая гісторыя. Надзвычайная сітуацыя сама па сабе. Скажу толькі пекалькі слоў. Ехаць возерам я, прызнаюся, не адважыўся, хоць ужо хадзілі машыны. Паколькі я ўжо адзін раз выкупаўся, мне вельмі не хацелася паўтараць гэта. Тады я паехаў у лётнае злучэнпе і высветліў, якія машыны і адкуль ляцяць у Ленінград. Мне далі адрас. Я прыехаў туды і сутыкнуўся з дзіўнаю з’яваю! Вось што такое ленінградскае і ўсерасійскае братэрства! Я быў у памяшканні, якое прызначылі эвакуіраваным сем’ям лётчыкаў, якія працуюць на розных участках фронту. Гэтыя лётчыкі слалі такія лісты: «Волхаўскі фронт. Лётнай часці. Браткі! У мяне жонка (у мяпе бацька, у мяне сям’я) у Ленінградзе. Вывезіце! Адрас...» I гэтая вайсковая часць пасылала самалёты ў Лепінград шукаць людзей. Часта знаходзілі трупы. Жывых вывозілі. I цэлы дом ім прызначылі, каб перакідваць пасля ў тыл (праўда, невядома куды!). Яны з’яўляліся ў Ленінградзе як добрыя духі, гэтыя анёлы! Дабіраліся да сям’і ваеннаслужачага, якая нават не ведала, дзе знаходзіцца муж ці бацька, стукалі ў дзверы і казалі: «Я па вас»,— і везлі на машыяе, пасля адпраўлялі самалётам! Гэта паогул дзіўная старонка ў жыцці горада. Я суткі быў сярод гэтых вывезеных з Леніпграда жанчын, дзяцей, ста-
рых. Япы пыталіся ў мяпе, асабліва жанчыны: «А ты гэта куды?» Я кажу: «У Ленінград». I было штосьці такое ўразлівае, як яны ўгаворвалі мяне: «Куды ты, ты ж малады, навошта ты на смерць туды? He ляці ты туды!» I гэта з плачам, са слязьмі, хоць упершышо бачылі мяне. I калі я казаў, што я там быў, я ж адтуль, я вяртаюся, яны казалі: «Не, ты няпраўду кажаш! Калі б ты бачыў, што там, ты б нікуды не паехаў!» Але гэта дэталь.
I я вось вярнуўся. I калі я перш за ўсё прынёс яду Вользе Фёдараўне, то адразу ўбачыў штосьці новае ў ёй — пе худзізпу (яна не была худая, яна пачала пухнуць), але нейкую нязвычную, не ўласцівую ёй прагу да яды. Я кажу: «Оля, што з, табою? Табе ж лягчэй было!» Яна сказала: «Ты жорсткі чалавек! Ты ж ведаў, як мне цяжка. Ты паехаў і не аддаў мне картку».— «Як не аддаў? Я аддаў яму!» — «Не можа быць! Ён бы мне перадаў».— «Але я ж з сабою не павёз карткі! Ну вось заўтра,— кажу я (я прыехаў позна вечарам),— мы пойдзем да яго і...» — «Не, не! — сказала яна,— Ты дрэнна зрабіў, і не трэба гаварыць гадасці пра такога чалавека!» Я сказаў: «Мы не будзем спрачацца. Заўтра пагаворым».