Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Значыць, сёння 29 лістапада. Вечарам напісаў мала, хочацца есці... Яшчэ з тыдзень — і я не пацягну ног.
30 лістапада. У мамы настрой яўна эвакуацыйны. Учора яна многа гаварыла пра эвакуацыю з Анфісай Мікалаеўнай. Тая ёй дала, дакладней, паабяцала даць адрас сваіх бацькоў, якія жывуць каля Златауста. Хоць гэта і не хлебны раён, але голад там, напэўна, усё ж не такі, як тут. Але ўсё залежыць ад рэзалюцыі, якую паставяць на маміну заяву. Гэта зразумела. Адказ мусіць быць найпазней праз тыдзень.
Анфіса Мікалаеўна дае нам штодзень штук восем сухароў, сёння дала кавалак каніны і бутэльку алею. Дзякуй ёй за ўсё гэта.
Роўна ў 12 гадзін і 00 мінут дня немцы пачалі зноў налёт. Зноў і з паветра бамбяць і адначасова абстрэльваюць горад з батарэй.
Я пачынаю прызапашваць грошы. Цяпер у мяне 30 рублёў, з якіх легальна я маю 10.
Значыць, да вырашэння нашага лёсу застаюцца лічаныя дні. У выпадку, калі не дазволяць вылет, пойдзем пешшу. Ісці трэба кіламетраў сто, але як-небудзь пройдзем.
Маміна галоўная мара цяпер — кінуць шумнае гарадское жыццё, пасяліцца ў якім-небудзь раённым сяле, дзе
была б мпе дзесяцігодка, абзавесціся гаспадаркаю, хатаю, даць мпе сельскагаспадарчы ўхіл і дажыць сваё жыццё ў цішы і ўтульнасці, як Ціна. Мама стамілася ад жыцця. Яе вабіць такое, напрыклад, жыццё, якое вяла Ціна ў Шлісельбургу, мірнае, спакойнае жыццё без усякае калатнечы ды бурных перажыванняў... Але, магчыма, я памыляюся, магчыма, гэта толькі часовы парыў у маёй мамы. Зрэшты, такія самыя мары ў яе былі і ў Сестрарэцку, і на Усяволжскай. Жыццё сярод прыроды, але гэтае жыццё патрабуе... Ну няхай, цяпер не да таго. За акном б’юць зеніткі, узрываюцца бомбы, не да такіх думак мне цяпер.
Сёппя, між іншым, мама мне казала, што голад, які мы перажываем, горшы за той голад, які быў у 1918 годзе... У 1918 годзе — паводле маміных слоў — было ў вышэйшай ступені развітае так званае «мяшэчніцтва». Людзі ездзілі ў далёкія вёскі, даставалі там хлеб, муку, масла, вярталіся ў Петраград і прадавалі ўсе гэтыя прадукты з мяхоў, вядома, за неймаверна вялікія грошы. Але хто меў тады грошы, быў сыты, а цяпер чалавек можа валодаць мільёнамі, але калі згубіць харчовыя і хлебныя карткі на месяц, дык непазбежна памрэ з голаду, калі толькі ён не які-небудзь фепаменальпа прадпрымальны чалавек.
На франтах лепш... Нямецкія войскі ў беспарадку адступаюць да Таганрога. Мы гонім іх.
Значыць, пачынаецца разгром Германіі. I пад Масквою, і пад Растовам, і пад Ленінградам. Каб хутчэй ужо лопнула гэтая фашысцкая свіння, чорт бы яе ўзяў. Але калі яна лоппе, дык ад яе павее такі смярдзячы дух, што нікога ў жывых не застанецца.
Заўтра трэба ісці ў школу. Абавязкова. Калі справа дойдзе да эвакуацыі, дык мяне выпусцяць з горада толькі ў выпадку, калі я буду навучэнцам. Таму неабходна наведваць школу.
Як мне хочацца цяпер хлеба... Хлеба... Хлеба...
1	снежня. Пачаўся новы месяц. Настала повая дэкада. Пішу раніцаю. Сёння прыйшоў у школу ў 8 гадзін раніцы. Мне сказалі, што з сёнпяшняга дпя заняткі ў школах пачынаюцца з 10 гадзін, а пускаць у школу будуць без дваццаці 10. Я пайшоў дахаты. Зайшоў у трэстаўскую сталоўку. Там гарачы чай з шакаладнай цукеркаю. На цукерку адразаюць 10 г капдытарскіх вырабаў. Пайшоў дамоў. А палове дзесятай сабраўся ісці ў школу, але ж далі трывогу. Цяпер, калі я гэта пішу, трывога працягваецца, 10 гадзін, напэўна, ужо было.
Я цяпер так шапую сваю энергію, што мпе ўяўляецца надзвычай важпым пават рашэппе схадзіць па калідоры ў сталоўку. Ва ўсім целе адчуваецца слабасць. Ногі важкія, калені слабыя, цяжка падняцца з крэсла, ва ўсім целе слабасць. I гадзін да 6—7 вечара, відаць, не давядзецца што-кольвечы з’есці. Мама схавала недзе масла, я яго шукаў і не зпайшоў, а сырую капіну есці не магу. Калі трывога працягнецца яшчэ гадзіны 2, у школу но пайду. Які сэнс? А зрэшты, варта было б. Захаплю з сабою толькі частку падручнікаў.
Значыць, немцы цяпер будуць пачынаць налёты з 10 гадзін раніцы, дакладней, з паловы дзесятай. А ў школу мне трэба выходзіць якраз у гэты час. Што ж рабіць?
Хачу ўсё ж падвесці вынік, чаму мяне навучыў месяц лістапад і чым адрозніваецца 30 лістапада ад 30 кастрычніка. У лістападзе пачалася вучоба ў школе, якая разбіла ўсе мае імкненні да ведаў з-за тых умоў, у якіх праводзіліся заняткі. I вось, здавалася, я пакончыў са школаю. Перайшоў у штодзённыя пакуты выстойвання ў чэргах. Адразу ўсе мае ідэалістычныя погляды памяняліся на матэрыялістычныя. Асноўнае патрабаванне жыцця за месяц засталося нязменнае — ежа.
Трэба сказаць, што харчовае становішча ў дзень 30 кастрычніка ў нас было горшас, чым 30 лістапада. Але разам з тым, безумоўна, патрабавапні да харчавання засталіся рапейшыя. «Што толькі ёсць ядомае — усё ў рот». Вось лозунг, да якога хутка можна будзе дадаць часціцу «не» перад словам «ядомае». Надзеі засталіся ранейшыя, крыху падмацавалася, праўда, цяпер іх матэрыяльнае абгрунтаванне. Калі эвакуацыя 30 кастрычніка здавалася мне нечым абстрактным, то ўжо цяпер гэта пытанне аднаго тыдня... Значыць, пра мінулы месяц можпа сказаць, што гэта быў месяц пакут і слёз, месяц сямейных сварак і голаду, ёп выматаў з мяне палову тых сіл, якія былі ў мяне порад ім. Я апі разу за ўвесь гэты месяц пе наеўся ўволю. He прайшло ніводнага дня без таго, каб не было бамбёжкі і артылерыйскіх абстрэлаў, не было ніводнага дня, пе азмрочапага, апрача голадам, яшчэ і страхам за сваё, маміпа і Ірына жыццё.
У лістападзе адбьтліся 2 станоўчыя з’явы. Памяняліся ўзаемаадносіпы з Анфісаю Мікалаеўпай, якая думае гэтымі дпямі эвакуіравацца і дас нам нямала, як па цяпераптняе стаповігача, прадуктаў, прытым бясплатна і пе ў абмен. Другая станоўчая з’ява — гэта эвакуацыя Ціпы ў
Сібір з яе эвакапупктам з Баксітагорска. Апошні яе ліст, які пядаўна мы атрымалі, сведчыў, што яна едзе цягпіком праз г. Бруй Яраслаўскай вобласці.
Усе мае падзеі быццам бы пастаўлены на кончык нажа і трымаюцца ў пекаторым ваганні. Які ж будзе адказ на маміну заяву аб вылеце? На ўсякі выпадак трэба рыхтавацца да эвакуацыі пешшу. Хоць і ходзяць чуткі пра такую эвакуацыю, япа цяпер праходзіць стыхійна і неарганізавана. Гаворак пра гэту эвакуацыю шмат. Кажуць пра нейкія пункты харчавання ў дарозе, пра падвозку дзяцей грузавікамі і г. д. Але чаго не выдумаюць людзі! Цікавы факт. Пазаўчора ў чэргах кружыліся чуткі, што на 11-разовы дзіцячы талон дадуць 250 грамаў пячэпня. Учора, пакуль я стаяў каля булачнай, дзесяткі людзей засыпалі прадаўцоў пытаннямі: «Ці даюць на 11-ы талон пячэнпя?» — і, натуралыіа, атрымлівалі адмоўны адказ».
Пачынаючы з верасня, калі дастаўка харчавання ў горад скарацілася, давялося выпякаць хлеб з дамешкамі. Дабаўлялі аўсяную муку, ячную, вотруб’е, макуху. Але і гэтыя прадукты канчаліся. Вучоныя шукалі заменнікі, якія можна было б дабаўляць у муку і павялічваць прыпёк хлеба. Прыпёк, гэта значыць тая прыбаўка ў вазе хлеба, якая адбываецца пасля выпечкі. Пад кіраўніцтвам В. I. Шаркова, прафесара Лесатэхнічнай акадэміі, вучопыя прапапавалі выкарыстоўваць цэлюлозу, тую самуго, што ішла як сыравіна па выраб паперы. Яны стварылі ўстаноўку для пераапрацоўкі гэтай цэлюлозы ў харчовую. 3 капца лістапада яе пачалі дабаўляць у хлеб у якасці папаўпялыііка. «Мы атрымалі масу крыху шэрага колеру. Пасля таго як адпрасуеш яе на фільтрах, атрымаецца пласт такога рэчыва вільготнасцго сорак працэнтаў. Хлебазаводы бралі гэты матэрыял, разбаўлялі ім муку і выпякалі хлеб,— расказвае Дзмітрый Іванавіч С арокін, загадчык вытворчасці завода.— Мы, камандны персанал прадпрыемства, тады ў забеспячэнні нічым не адрозпіваліся ад рабочых. Я атрымліваў толькі адну рабочую хлебяуіо картку, нічога болып. Адзіпы быў выпадак, калі ў падшэфных міяамётчыкаў забіла каня, яны прыслалі пам кавалак, і наша загадчыца гаспадаркі на працягу паўтаратыднёвай эканоміі давала нам вечарам талерку супу. Нам чатыром — дырэктару завода, прафесару ІПаркову Васілію Іванавічу, галоўнаму інжынеру Мельнікаву і мне. А іншых дабавак не было».
Хлеб атрымліваўся сыры, гліністы, з горкім травяністым смакам, але як радаваліся яму хлебапёій, той самы Васілій Іванавіч Шаркоў, яго супрацоўнікі — яны добра ведалі, якіх пакут, намаганпяў розуму каштавала стварыць гэты хлеб. Усё-такі гэта быў хлеб. Снежаньскі, студзеньскі хлеб — гора і шчасце Лешнграда...
ВЫРАТАВАЦЬ
ДЗЯЦЕЙ
Цяжэй, чым Г. А. Князеву, цяжэй нават, чым Юру Рабінкіну, даводзілася ў гэтыя дні Лідзіі Ахапкінай. Яна змагалася не за сябе. Сына і дачку, дваіх маленькіх бездапаможных дзяцей, трэба было адстаяць ад голаду і ма-' розу. Чым? Як? Што яна магла ў снежні, у студзені, калі нічога ўжо не заставалася, ні крошкі, усё, усё было падабрана, па ўсіх кутках вышукана, па ўсіх шчылінах вышкрабана, згрызена. Але тое, на што здолыіа маці, немагчыма ўгадаць, немагчыма прадбачыць. Мацярынская любоў, самаахвярнасць — гэтыя пачуцці, здавалася б, добра вядомы яшчэ па біблейскіх прытчах, казках, легендах розных народаў. Тут цяжка чым-пебудзь уразіць наша ўяўленне. Тым больш што гераіня нашага апавядання Лідзія Ахапкіна нічым спецыяльна не адзначана і выбрана была намі перш за ўсё таму, што ўсё запісала добрасумленна, праўдзіва. Толькі ў гэтым яе адрознепне ад іншых жанчын, якія з не мепшым пачуццём і сілай змагаліся за жыццё сваіх дзяцей. Запісы Лідзіі Ахапкінай — тая шчыліна, цераз якую мы можам зазірнуць у запаветны свет мацярынскае любові і самааддачы. Гэта любоў заахвочвала па адчайныя пошукі выратавальнага выйсця.
«Па кватэры бегалі і пішчалі галодныя пацукі. Яны грызлі шпалеры, якія ж некалі клеіліся клеем, прыгатаваным з мукі, гэта значыць, рэдкім цестам. У маім пакоі ніякага абсталяванпя не было. Стаялі толькі два вузкія жалезныя ложкі, на адпым спаў Толік, па другім я з дачкою. Ды яшчэ кухопны стол, які мпе дазволіла ўзяць з кухпі гаспадыпя. Усё ж паша абсталявапне засталося там, у Волкавай вёсцы. У кватэры жыла дзяўчына Роза 17-ці гадоў і яе цётка. Муж гэтай старой жанчыны быў
прафесар, і ёп эвакуіраваўся з іпстытутам, дзе працаваў, а япа не паехала, баялася кіпуць сваё дабро. У пакоі ў іх было раскошна. Дываны, піяніпа і шыкоўная мэбля. Пасля, у студзені месяцы 1942 года, яна памерла ад голаду. Колькі разоў яна прыходзіла да мяпе і скардзілася на Po­sy, што тая амаль це давала ёй хлеба. Па хлеб хадзіла Роза, а яна баялася выходзіць на вуліцу. Мпе шкада было яе, ало што я магла зрабіць? Мне сваіх турбот хапала. Ад мужа я даўно не атрымлівала ніякіх пісьмаў і не ведала, дзе ён, што з ім. Ды і ён не ведаў нашага адраса на Васільеўскім востраве. Мне думалася, што мы ніколі ўжо нв ўбачымся. Але думала я пра гэта неяк без асаблівага шчымлівага болю, таму што думала — усё роўна хутка памрэм з голаду.