Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
— Татачка, есці хачу. Дай мне што-небудзь. Татачка!
Мужчына разгублена глядзеў на яе, бязладна мармытаў нейкія суцяшальныя словы. Паспрабаваў узяць яе на рукі. Але намаганні яго былі дарэмныя. Ён сам знясілены быў. Я зазірнуў яму ў твар. Ён быў апухлым, празрыстым.
Побач спынілася жанчына. Яна туліла да грудзей ма-
ленькі скрутак. У такіх скрутках люд.зі цяпер посяць хлеб.
Жанчына таксама паспрабавала ўгаварыць дзяўчынку. Калі з гэтага нічога не атрымалася, нехта з прахожых кінуў на хаду: «Дай ёй хлеба — і ўсё пройдзе».
Жанчына задумалася. Гэта доўжылася, можа, з мінуту. Пасля рашуча разгарнула скрутак, адламала ад невялікага кавалка крыху хлеба і дала дзяўчынцы. Адразу пасля гэтага яна пайшла.
Я дагнаў яе праз некалькі мінут. Паглядзеў і ўбачыў слёзы на яе вачах. Гэта былі не слёзы жалю да дзіцяці — яны былі слязьмі жалю да сябе. Можа, у яе дома было пакінута галоднае дзіця... Бадай што, нават напэўяа...»
Па-рознаму перамагалі жахлівыя абставіны, захоўвалі і нават умацоўвалі ў сабе лепшае, чалавечае і Г. А. Князеў, і Юра Рабінкін, і Лідзія Ахапкіна, і Фаіна Прусава, і старая жанчына, дзённік якой быў знойдзены ў Яраслаўлі...
Агульнае ва ўсіх іх было, бадай, вось што: кожны меў ці шукаў (і знаходзіў) пункт апоры не толькі ў самім сабе, але і яшчэ ў якой-небудзь справе альбо інтарэсе. Галоўнай справаю для болыпасці была барацьба з фашыстамі, абарона Ленінграда — гэта трымала перш за ўсё. У кожнага былі свае непасрэдныя абавязкі, задачы, адказнасць. У Фаіны Прусавай — перад раненымі ў шпіталі і перад сваімі дзецьмі; у Юры Рабінкіпа — перад маці і сястрычкай; у Лідзіі Георгіеўны — перад сваімі маленькімі дзецьмі; у Георгія Аляксеевіча Князева — перад Ламаносавым, Мендзялеевым, якія «аддалі» яму на захаванне свае рукапісы...
Чалавек, магчыма, упаў бы ў роспач, апусціў бы ўжо рукі, калі б клопат быў толькі пра сябе. Але ёсць штосьці большае. Вось запіс Фаіны Прусавай:
«Іду з працы, і сэрца замірае, ну, думаю, а раптам?.. Прыходжу, яшчэ варушацца — жывыя, я хутчэй нагрэю вадзічкі, падыму іх, памыю ім твар. На Няву схаджу з бітончыкам, нап’ёмся цёпленькае вадзіцы са скарынкай хлеба (Фаіна Аляксапдраўна Прусава нават намалявала ў дзённіку гэту «скарынку» — квадратны сантыметр! — A. А., Д. Г.). I хлушу ім няспынна, як немца акружылі, добра, што вераць. Чаго-небудзь падкіну ў грубку — кнігі ці анучы... Надзейка кажа: «Мамусенька, я калі буду паміраць, дык ціха-ціха, каб цябе не напалохаць». Ой, я
залямантавала: «Жыві, мая снягурачка!» Яна халодная ўся, як ільдзінка...
Дома я захоўваю чысціпю. Думаю, што гэта нас падтрымае. Падаю ўсё на талерачцы. Нагрэю вады.
Але! Людзі ядуць катоў, сабак, праўдзівей, ужо з’елі.
Я толькі цешуся, што Бора і Надзейка не трацяць чалавечага аблічча».
Мы ўжо прыводзілі ў першай частцы вытрымкі з дзёпніка Аляксея ВасільевічаБелякова. Здавалася б, чалавек пра тое толькі і думае, што ён з’еў, колькі чаго далі ў краме, што наліваюць у талерку ў сталоўцы. Лічбы, талеркі, «грамікі» ды яшчэ нейкія там рукавіцы, якія ніяк яму не пашыюць... Але не, не адно гэтае яго цікавіць і трымае, пе хлебам адзіным ратуецца і гэты чалавек. Па колькасці перапаўшага яму «хлеба адзінага» ён, можа, памёр бы ўжо...
«13 студзеня. Купіў Тынянава «Творы» за 8 руб. і Кісялёва «Геаметрыя» за 20 руб.
16 студзеня. Учора купіў Салагуба за 3 руб. па Мальцаўскім рынку.
2.11.42 г. Купіў кнігу пад рэдакцыяй праф. Зяліпскага «Элінская культура» (40 руб.) і «Хрэстаматыю па гісторыі заходняга тэатра на стыку XIX—XX стагоддзяў» (15 руб.)>.
А сам ён ужо дыстрофік. Твар у яго апух, жыве без вады, без святла. Навошта яму цяпер кнігі, чаму, адрываючы ад рота хлеб — самае неабходнае і такое пажаданае,— чалавек шукае, купляе кнігі? I кнігі даволі выпадковыя, якія калі і спатрэбяцца, дык у няблізкай будучыні.
Але менавіта цяпер, на парозе гібелі, чалавеку бачыцца жыццё болып змястоўнае, чым тое, якое, мяркуючы па дзённіку, было ў яго раней.
«Мая бібліятэка запаўняецца цудоўнымі кнігамі. Давядзецца ёю карыстацца ці не? Як хацелася б разумна ўладкаваць сваё жыццё, аддаць свае астатнія сілы (а раптам можна яшчэ вярпуць страчаныя сілы ці ўжо амба?)».
Вось у чым ёп шукае пупкт апоры, каб утрымацца, не паслізнуцца ў бездапь — ад фізічпай дыстрафіі да маральтіай.
Звяртаючыся ў дзёшііку да дачкі, якая выехала з горада, папярэджваючы яе, што, можа, болып пе ўбачацца, ён — як наказ — просіць выкупіць тамы «Гісторыі рускай літаратуры». Ён сам быў бы шчаслівы яе дачытаць, але, відаць, не давядзецца, дык няхай у дачкі япа будзе...
Ну, а ў старой жанчыны, што памерла ў эвакуацыі ў Яраслаўлі, апора ў дні блакады была простая, адвечпая — вера. Імя гэтай жанчыны пам невядома, пам прынеслі яо дзёнпік, зпойдзены ў Яраслаўлі,— вялікую канторскую кнігу. Жанчына была веруючая. Апрача бога, яна верыла ў добрых, спагадлівых людзей: верыла, што памогуць, што прыйдуць на дапамогу ў самую цяжкую хвіліну. I, мяркуючы па дзённіку, менавіта так атрымалася, што ў яе, у добрага чалавека, па шляху заўсёды аказваліся таксама добрыя людзі. У ліку добрых таксама і бог, якому яна час ад часу падказвае, як далей распарадзіцца яе лёсам: «Думаю, што калі захоўваў мяне сярод гэтулькіх жахаў, дык, папэўна, маё жыццё яшчэ дзеля нечага некаму патрэбна».
Памагаюць ёй людзі, памагае бог, нават спы ў старой добрай жапчыпы карысныя, патрэбяыя, добрыя...
А побач з ёю жыве звар’яцелая ад голаду маладая жанчыпа — страшэнны напамін пра бездань. Чалавск не вытрымаў выпрабаванняў, што абрынуліся на яго, зламаўся, упаў. 3 вар’яцкімі вачамі выхоплівае хлеб у свайго ж дзіцяці. Але штосьці адбываецца там, у змроку свядомасці, нейкімі нутранымі намагапнямі запальваецца святло. I раптам адраджаоцца чалавек, і старая жанчыпа запісвае:
«18.111. Сёпіія о радасць! Раптам сярод ночы Наташа будзіць мяпе і радасна кажа: «М. Е., дарагая, я ж ужо зусім здаровая, я ўсё разумею, якое шчасце». Я яават плакала ад радасці. Дзякаваць богу, яна апрытомнела. Як высвятляецца, яна нічога пе памятае з таго, што было: ні таго, як япа адбірала ў дзіцяці і ў мяне хлеб і прадукты, ні таго, што мы гаварылі, ні таго, хто яе паведваў. «Мне ўсё здавалася, што гэта ўва cue, а пе ітаяве, і ўсё здавалася, што гэта я сплю». Божа, якія незвычайныя бываюць гэтыя псіхічныя расстройствы! Ад радасці япа пе магла спаць і ўвесь час гаварыла, згадваючы сваю хваробу. Гаварыла зусім нармальна, як колішняя Наташа...»
Той, хто бачыў хоць адзін раз гэты блакадпы горад, ніколі не забудзе выгляду яго вуліц, яго паветра, поўнага шэлесту снарадаў, дзівоспага спалучэнпя вайны, якая была пе тое каб побач, па ўскраіпах, а забіралася ў сярэдзіну горада, і побыту — гарадскога побыту з чэргамі, «таўкучкаю», заводскай працаю...
Усе славутыя пецярбургскія архітэктурпыя апсамблі па месцы, таксама цудоўпыя масты, і пабярэжпыя, і пала-
цы — з тою толькі розніцаю, што, як дакладна вызначыў адзін лейінградзец, яны цяпер не ўзвышаюць душу, а абцяжарваюць яе сваёй прывіднасцю, «выявілася ў іх здольнасць не толькі прыыяць смяротнае запусцепне, але і стацца ягонай прыналежнасцю разам са славутай зямлёю і карабкамі згарэлых дамоў».
Блакада не знікае разам з іншымі падзеямі ў ціхія затокі мінулага, куды зазіраюць толькі ад выпадку да выпадку. Асаблівасць блакады — яна нібыта застаецца воддаль, але ж побач, як штосьці такое, што трэба заўсёды мець на ўвазе. Час ад часу з ёю супастаўляеш і іяшых, і самога сябе.
Трупы былі на вуліцах, у кватэрах, яны сталіся часткаю блакаднага краявіду. Масавасць смерці, будзёпнасць яе спараджалі адчуванне тленпасці, мізэрнасці чалавечага жыцця, разбуралі сэнс любой рэчы, любога жадашія. Чалавек адкрываўся ў сваёй недасканаласці, ён быў прыніжаны фізічна, ён маральна аказваўся ўразлівым. Колькі людзей не вытрымлівалі выпрабаванняў, гублялі сябе!
Рослы гэты прыгожы чалавек, які ўмее ўдумліва слухаць і таксама ўдумліва выказваць толькі ўласнае, вынашанае, прасіў ые называць ягонага імя. Ен гаварыў моцна і пераканаўча пра сябе, але і пра другіх, таму што ён ужываў займеннік «мы». Ён лічыў, што ў першую чаргу гінулі фізічііа слабыя паводле здароўя, узросту, пасля гінулі сумлеішыя, велікадушныя, не здольныя прыстасавацца да абставін, пры якіх жорсткасць і акамянеласць душы былі неабходным варункам выжывання:
«Пасля блакады свет уяўляўся мне затоепым зверам. Я ж сустрэў блакаду адзінаццацігадовым. У такім узросцс цяжка процістаяць націску надзвычайных абставін. Яны навязвалі свае крытэрыі і вартасці як адзіна магчымыя. Я зрабіўся падазроны, жорсткі, несправядлівы да людзей, як і яны да мяне. Гледзячы на іх, я думаў: «Ага, цяпер вы прыкідваецеся добрымі, сумленнымі, але ледзь што, адымі ад вас хлеб, цяпло, святло,— у якіх двухногіх звяроў вы ўсе тады ператворыцеся». Менавіта ў першыя пасляблакадныя гады я зрабіў некалькі агідпых учынкаў, якія дагэтуль абцяжарваюць маё сумленне. Маё выздараўленне зацягнулася ледзь не па дзесяцігоддзе. Гадоў да дваццаці я адчуваў у сабе штосьці безнадзейна старэчае, пазіраў на свет вачамі надламапага і спрактыкаванага чалавека. Толькі ў студэыцкія гады маладосць узяла сваё і прага карыспай людзям дзейнасці дазволіла стрэсці з ch-
бе іпахопдрыю. Лдпак колішпяя дзіцячая вера ў безумоўную ўсемагутпасць і дасканаласць чалавека, раздушапая блакадай, ужо ніколі пе адрадзілася».
Абставіны блакадпага жыцця гэтага чалавека склаліся так, што ён здаваўся сам сабе кінутым па волю лёсу, нікому ые патрэбньш. У такіх вьшадках маральны сэнс надкіпутых лёсам нягод губляўся, з-за гэтага губляўся і запас духоўнай трываласці, падала супраціўлялыіасць голаду. Яго словы, яго крайнія меркаванні ўяўляюць сабою той процілеглы пункт погляду, які існуе, хоць, можа, выказаны і не ў такой вострай форме. Гісторыя і Юры Рабінкіпа, і Князева, і болыпасці герояў нашае кнігі спрачаецца з ім. Але, каб палемізаваць з гэтым чалавекам, неабходна выкласці і яго пункт погляду. Яго нельга абвергнуць, яму можна процістаяць. Шчырасць гэтага чалавека таму і была нам каштоўнаю.
Блакада была крайнасцю, сцвярджаў ён, яна была выйсцем, праўдзівей, выкідам за межы звычайнай знівеліраванай жыццёвай сферы, дзе чалавек абмежаваны ў сваім нізкім і ў сваім высокім. Пашырылася амплітуда яго пачуццяў і ўчынкаў, яго душэўных ваганыяў паміж крайнасцямі ўзлёту да подзвігу і падзення да нізкасці, бесчалавечнасці.