Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Сёння я напісаў яшчэ адзін ліст Ціне. Прашу прыслаць пасылачку з бульбяных камякоў, макухі і да т. п. Няўжо гэтая пасылка — рэч немагчымая? Мне трэба прывучацца да голаду, а я не магу. Ну што ж мне рабіць?
Я не ведаю, як я змагу вучыцца. Я хацеў днямі заняцца алгебраю, а ў галаве не формулы, а буханкі хлеба.
Цяпер я мусіў прачытаць зноў апавяданне Джэка Лондана «Любоў да жыцця». Цудоўная рэч, а для майго сягонняшняга настрою найболып адпаведная. Кажуць, што на лістападаўскіх картках усе нормы ранейшыя. Нават хлеба не прыбавілі. Мама мне сказала, што, калі пават немцаў адаб’юць, нормы будуць ранейшыя...
Так, немцы, напэўна, аб’явяць няспынную бамбёжку 7 і 8 лістапада. А перад тым уволю памучаць насельніцтва артылерыйскімі набегамі ды бамбёжкамі. Рыхтуюць пам на свята сюрпрыз. Цяпер я мала дбаю пра сябе. Сплю ў адзежы, крыху спалашчу твар адзін разок раніцаю, рук мылам не мыю, не пераапранаюся. У кватэры ў нас холадна, цёмна, ночы праводзім пры святле ад свечкі.
Але самае крыўднае, самае найгоршае мне — гэта вось што: я тут жыву ў голадзе, у холадзе, сярод блох, а побач пакой, дзе жыццё зусім іншае — заўсёды хлеб, каша, мяса, цукеркі, цяпло, зыркая эстонская лямпа, хоць і газавая, камфорт... Гэта называецца зайздрасцю — тое, што я адчуваю пры думцы аб Анфісе Мікалаеўне, але перамагчы не магу.
Мне няма да каго ісці. Да таварышаў? У мяне іх няма. Валодзька ў Казані, Мішка — на працы. А такія (...) — эгаісты да глыбіні душы, навошта да іх ісці?.. Але ўва мне зноў прачыпаецца зайздрасць, нават злосць, горкая-горкая крыўда.
31 кастрычліка, 1 лістапада. Што можна сказаць пра гэтыя дні? 31-га я адчуваў сябе ўсё ж непараўналыіа лепш, чым рапей. Цётка Натала пачаставала мяне гарчычнымі аладкамі, пават Анфіса Мікалаеўна і тая дала нам 150 гр. круп (талонаў — 6, з іх 3 дасталося мне на абед).
Упачы была трывога. Білі зеніткі, але бомбаў немцы не кідалі. Няспынна па горадзе б’юць гарматы. I. казаў, што немцы спягнулі пад Ленінград сваю дальпабойнуто артылерыю з Ла-Мапша. Сёння, 1-га, я перажыў непрыемпы канфуз: мяне не пусцілі ў трэстаўскую сталоўку да 2 гадзін. А ў 2 гадзіны ў сталоўцы ўжо кончылася бульбяное пюрэ, і мпе давялось здаволіцца дзвюма талеркамі сачыўкавага пойла. Купіў 3 бутэлькі пертусіну. Гэта сумесь рому з валяр’янкаю і кроплямі дацкага караля. Надзвычай салодкая і спажыўная рэч, 2 бутэлькі ўжо выпіў, засталася адна...
3,	4, 5 лістапада. Усе гэтыя тры дні ішла вучоба ў шко-
ле. Зніжаны патрабавапні, з ранейшых пастаўнікаў засталося ўсяго некалькі чалавек. Астатнія прыйшлі з 213 школы. Пры школе адкрылася сталоўка. Суп без картак — па 1 талерцы на чалавека, а ўсё астатняе па картках.
Кожную ноч трывога. Бамбёжка. Учора над горадам, у цэнтры, было збіта за ноч 3 нямецкія самалёты. Увесь час артылерыйскія абстрэлы. Ды наперадзе яшчэ свята. Якое «свята» паднясуць нам немцы? Атрутныя рэчывы, можна і не сумнявацца... На 4 дні, з 6 ці 7 пачынаючы, у горадзе адмабілізавапы ўсе абмыўныя пункты. Што гэта будзе?!
На сёння трэба было прачытаць «Мёртвыя душы» Гогаля, але ж пры цьмяным святле ад свечкі немагчыма чытаць. Пішам машынальна. Шмат якіх навін не ведаю. Кажуць: «XXIV гадавіна вырашыць усё...»
Што такое чалавек і чалавечае жыццё? Сапраўды, што? «Жыццё — капейка»,— кажа старая прымаўка. Колькі чалавек жыло да нас і колькі іх павінна было памерці... Але добра памерці, калі адчуваеш і ведаеш, што ты дасягнуў усяго, пра што марыў у маленстве, у юнацтве; добра памерці, ведаючы, што засталіся паслядоўнікі ў тваіх навуковых альбо літаратурных прац, але ж як цяжка... На што спадзяецца цяпер Гітлер? На стварэнне сваёй імперыі, сама задума якой будзе праклятая чалавецтвам будучых дзён. I вось з-за нейкай кучкі авантурнікаў гінуць мільёны і мільёны людзей! Людзей!.. Людзей!!!
Позна ўжо. Артылерыйская страляніна на нейкі час сціхла. Свечка дагарае. Голад, холад, цемра, бруд, вошы і перспектыва: барвовая будучыня, ахутаная заслонаю туману».
Горад рыхтаваўся да зімы. Гідрограф Яўгеній Чураў працягваў сваю працу:
«Ранні лёд на Свіры і ў вярхоўях Нявы, у Чорнай Сатоме даваў падставы меркаваць, што зіма сорак першага — сорак другога года будзе жорсткая.
У маім распараджэнні знаходзіліся матэрыялы валаамскіх мапахаў... манахі вялі штодзённыя запісы ваганняў узроўню Белага мора і Ладажскага возера; потым, прыкладпа з 1300-х гадоў, манах — настаяцель сабора (забыў яго імя) вёў запіс змен падвор’я: калі стаў лёд? які быў лёд? ці можна было прабіць лёд? хто праваліўся, калі багамольцы ішлі на Валаам? ці праходзілі багамольцы з
Шлісельбурга ці з боку Чорпай Сатомы?.. усё гэта давала падставы ўскосным шляхам аднавіць лядовую сітуацыю.
Гэтым абагульненнем я заняўся па сваёй іпіцыятыве. I ў мяне склалася выразнае ўяўленне, што сапраўды зіма можа быць жорсткай, што сёлета возера таксама цалкам замерзне і можна будзе весці войскі нават на поўначы Ладажскага возера, тым больш што задача прарыву кальца, блакады, акружэння, стала зразумелай любому афіцэру, камандзіру, а нам — гідрографам — тым болып было ясна, што трэба ўсе свае веды выкарыстаць на гэта. Дадзеныя валаамскіх манахаў, а пасля дадзеныя — па тых самых участках — Паўночна-заходняга параходства ўдалося супаставіць і ўдалося ўлавіць характар змен лядовых утварэнняў».
Лёд па Ладазе тонкі, зіма 1941/42-га не спяшаецца, хоць тыя, хто абдумвае і рыхтуе «Дарогу жыцця», хацелі б падагпаць, падсцёбнуць сам час — такім ён здаваўся марудным і бязлітаспым. He спяшаюцца і саюзнікі з другім фронтам.
Пра будучую ледзяную трасу цераз Ладагу ІОра пічога не ведае, таму і не думае, пе піша пра яе. А вось пра саюзнікаў запісвае — што чуў, што ведае:
«6, 7 лістапада. На франтах стаповішча мпе невядома. Кажуць, што выступаў Сталін і ў сваёй прамове растлумачыў прычыны нашага адступлення, рэзка, як заўважана, закрануў ЗША і Англію: сказаў, што цяперашняя іх дапамога малаэфектыўная, што мы фактычна ваюем адпы супраць Германіі. Трэба было б пазнаёміцца з гэтаю прамоваю падрабязней.
Заняткі ў школе ідуць, але мне яны чамусьці не падабаюцца. Сядзім за партамі ў футрах, шмат хто з нас зусім не вучыць урокаў. Цікава, што на занятках па літаратуры вучні расказваюць пра вобразы з «Мёртвых душ» толькі па падручніку, дзе яны ёсць. Некаторыя ж нават паогул не чыталі «Мёртвыя душы»...
Як высветлілася, рысавае кашы больш у пас не засталося. Зяачыцца — 3 дпі сядзець голадам паўнейшым.
Лодзь буду цягаць ногі, Зтіоў перайшоў па ваду.
калі застапуся жывы-здаровы. Распухпу, але гато ж зробіш...
Мама захварэла. I ло на жартачкі, калі сама прызпаецца ў сваёй хваробе. Насмарк, кашаль з ванітаваштсм, гарачка, галаўны боль... Я таксама, відаць, захварэў. Таксама га-
рачка, баліць галава, насмарк. Мабыць, усё ад таго, што падчас школьнага дзяжурства мне давялося прайсці цераз тры двары без паліто і без шапкі. I было гэта ў самую поўпач, на марозе...
Навука мне цяпер чамусьці ў галаву пе лезе. Зусім пяма жаданпя вучыцца. Галава занятая толькі думкамі пра ежу ды пра бамбёжкі і снарады. Учора падпяў кош са смеццем, выпес на двор і ледзь назад, на свой другі паверх, узабраўся. Так стаміўся, нібы 2 пуды цягнуў цэлыя паўгадзіпы, сеў і ледзь аддыхаўся. Цяпер трывога. 3 усяе сілы б’юць зеніткі. Бомбаў таксама было некалькі. На гадзіняіку — без пяці пяць вечара. Мама прыходзіць у пачатку 7-й.
9 і 10 лістапада. Засынаючы, кожны дзень бачу ў сне хлеб, масла, пірагі, бульбу. Ды яшчэ перад спом — думка, што праз 12 гадзін пройдзе ноч і з’ясі кавалак хлеба... Мама мне штодня паўтарае, што яны з Іраю ядуць па 2 шклянкі гарачага чаю з цукрам, па паўталеркі супу ў дзень. He болыл. Ды яшчэ талерку супу вечарам. Усё ж мне (...). Іра, папрыклад, увечары нават адмаўляецца ад лішняе порцыі супу. А мне яны абедзве бясконца кажуць, што я харчуюся, як рабочы, бо з’ядаю 2 талеркі супу ў сталоўках і болып, чым яны, хлеба. Увесь характар мой чамусьці цяпер крута змяніўся. Я стаў вялы, слабы; пішу, а рука дрыжыць, іду — у каленках такая слабасць, здаецца, раз ступіш, а болып і не зможаш, павалішся».
Менавіта ў гэтыя самыя дні загадчык аддзела гапдлю Лепгарсавета дакладвае , сакратару гаркома партыі A. А. Кузняцову, што па самых жорсткіх нормах выдачы мукі засталося на восем дзён, круп па дзевяць.
Надвячоркам 8 лістапада прыйшло паведамленне, што вораг перарэзаў чыгунку каля Ціхвіна, па якой да Ладагі везлі прадукты Лепінграду. I тады 9 лістапада ў Маскве Дзяржаўпы Камітэт Абароны прымае рашэнне, падзвычаііпае ў тых умовах,— выдзеліць дадаткова пад перавозку прадуктаў лепінградцам яшчэ 24 трапспартныя самалёты і 10 цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў.
МЕЖЫ
ЧАЛАВЕЧЫЯ
Паступова Юравы думкі звужаюцца, засяроджваюцца на ежы, цяпле, фізіялогіі. Гэта адчулі на сабе і іншыя галодныя блакаднікі — і гэта таксама рыса. Яшчэ і яшчэ рыса, а за пейкаю рысаю можа наступіць цяжкі распад псіхікі. Але покаторым удаецца да канца захаваць сябе чалавекам, захаваць у сабе пачуццё абавязку, гонару, удзячнасці, міласэрнасці, насуперак усім абставіпам — утрымацца. Адным удаецца, другім — не.
Жылі блакаднікі па-рознаму, галадалі таксама па-розпаму. I паміралі неаднолькава. Адны паміралі як людзі, і ўспамінаюць пра іх дагэтуль са шкадаваннем і спачувапнем, успамінаюць тагачасныя хлапчукі, дзяўчынкі. А былі такія, пра якіх інакш успамінаюць: пра каго з пагардаю, а пра каго з жахам. Але заўсёды — з болем за вобраз чалавечы. Можа, гэта і ёсць страшны суд, які творыцца на зямлі памяццю людзей.
Так, былі і такія (і гэта нават непазбежна ў шматмільённым галодным горадзе), што пераступалі апошнюю рысу, за якою — жывёльны эгаізм, жорсткасць, галоднае шаленства.
Вядома, лягчэй, зручней пра гэта пе ўспамінаць. Але тады мы не зразумеем каштоўнасці і чалавечае вышыпі тых людзей — а іх было большасць,— хто выстаяў, хто нс перайшоў за апошнюю рысу. I не ўбачым, не зразумеем, у якой цяжкай барацьбе з самім сабою чалавек перамагас нясцерпны голад, холад, смерць, безнадзейнасць.
В. Ф. Бергольц зрабіла выпіску з дзённіка М. М. К р ак а в а, галоўнага інжынера завода № 10 (Валадарскі раён):
«Каля млына імя Леніна я назіраў наступную сцэну. Перада мною ішоў мужчына і вёў за руку маленькую дзяўчынку. Раптам гэта дзяўчынка ўпала і заплакала. Скрозь рыданні было чуваць: