Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Магчыма, ува мне гаворыць мой гонар, але я не магу без злосці глядзець на гэта. I што горш — я часам сам так раблю. Гэта Анфіса Мікалаеўна падобна на тоўсценькую сытую кошачку, што разлеглася на канапе і кажа: «Ану, паказычыце мяне». Яна ўсё без выключэнпя перадае свайму мужу (вядома, выключаючы сябе), а той (начная зязюля ўсіх перакукуе) робіць, як яна хоча, сам таго не заўважаючы. Цяпер адбыўся яшчэ адзін цікавы нумар: Ігар абяцаў нам картку I катэгорыі і казаў мне, што запясе яе сёння вечарам, а яна прыйшла да мамы і проста ў твар ёй кажа: «Ігар карткі вам даць не можа, таму што яе (...) адабралі». Як піць даць стараецца для сябе. Япа не прывыкла за паслугу плаціць паслугай, а прывыкла ад другіх прымаць паслугі і нічога, апрача прыемных слоў, узамен не даваць. Мама, я проста пе ведаю, што гэта такое, аддала ёй вялікі качан капусты, a (...), якая сапраўды ставіцца да нас па-таварыску, дала малепькі...»
РЫСА!
Сам таго не ўсведамляючы, пе разумеючы, Юра Рабіпкін і яго блізкія падыходзяць да рысы, да якой блакада, голад набліжаюць, прыціскаюць шмат каго. Адны ўтрымаліся, не пераступілі. Другія ўтрымацца не змаглі. Ало і тыя, што ўтрымаліся, выстаялі перад нязноснымі выпрабаваннямі і рысы не пераступілі, і тыя таксама не засталіся ранейшыя. Збоку гэта, ва ўсякім разе, заўважалася, нават калі чалавек сам гэтага не ўсведамляў. Неймаверна змяніліся абставіны. Мянялася мера многіх рэчаў, паняццяў, учынкаў. Калі настаўніца, у якой ад голаду памёр муж, кажа ўзбуджана-радасна калегам: «Ведаеце, якое шчасце, морг за два крокі ад нас!» — значыць, у свеце He­rnia перавярнулася (з дзёпніка К. У. Ползікавай-Рубец). I хоць Ксенія Уладзіміраўна Ползікава-Рубец запісвае гэты выпадак з яўным асуджэннем (гэта значыць, не прымае гэтай новай меры), але ж трэба разумець, што і тая жанчына гэтага і гэтак не казала б да ціпасля блакады. Змяніліся не любоў, не гора, змяніліся магчымасці чалавека. I тое, што можна па-чалавечы пахаваць, давезці да морга, ужо добра.
Юру Рабінкіну давядзецца ўсё адкрываць упершыню: добрае і дрэннае і ў сабе і ў людзях. Ён прыдзіраецца да суседкі Анфісы Мікалаеўны толькі за тое, што яна харчуецца лепш за яго, часам яму ўдаецца спыніць сябе, і тады ён бачыць у ёй і добрае і чалавечнае. Г. А. Князеў ведае жыццё. Ён угадвае, нават прадбачыць рысу, за якой ты ўжо не ты, ва ўсякім разе не зусім вольны ў сваіх паводзінах, у сваіх учынках. Князеў верыць у чалавека, верыць ва ўласныя ўнутраныя сілы, ён любіць жыццё, але ж на ўсякі выпадак прыкмеціў крук на столі. I нават (не быў бы ён інтэлігент-кніжнік!) паглядзеў у энцыклапедыю, як гэта б ы в а е. «Вывучыў пытанне», прыкінуў і на гэтым супакоіўся: не, ён сабе не дазволіць заіісці за рысу. Лепш ужо адразу, вось так! Можа, і ёсць людзі, якім мяжа не вызначана, якія ўпэўнены, што голад, нават калі ён з’есць іх мозг, нс пазбавіць іх волі і чалавечага аблічча. Але для Князева думаць — гэта значыць застацца самім сабою. Ён не панікёр. А гэта ў тых умовах вельмі шмат каштавала. Вядомы выпадкі, калі людзі перад боем страляліся... Насмерць. Са страху перад заўтрашняю смер-
Георгій Аляксеевіч Князеў, 1959
Арыгінал першага ліста партытуры Сёмай (Ленінградскай) сімфонй Дзмітрыя Шастаковіча
У Публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына
. W J . t*	• 'м*
і,'	» »* * '	■--■	>»
S * */®У**-у irttif •«-
?•№. ь >/ v лМ?# *»еШйвймй
*». W *
* іій^ьг? й<і У
•^ііі ■ і • • ft' •	‘ f 3 >т г т •’■» ; t Г * П ■' f •	*< .■ f
ST	-	V/
Л..#	-	■-’ -'-	( чг-J-*
■ д tj.	^*5 u u LiiiilU^ f
* і -	» т»г<. а^ьГц a ««Su і•■«іііШ&'
Г	’	’ if u S й‘іі ’ ? — і ' * ■'Мй^
[•»1^	д.ч-{'?й*^йеій»ы-'* — ^.еаЧйаТ
* JU	м.'...	»» f	—
Дом, дзе жыў Г. А. Князеў
Двор дома Г. А. Князева
II Е t I I І £ t f t t

Супрацоўнікі Архіва AH СССР, 1947.
Другі справа ў ніжнім радзе Г. А. Князеў
Уваход у Архіў Акадэміі навук СССР
Вольга Мікалаеўна Радштэйн. Вясна 1943
(

Людміла Мікалаеўна Бакшыцкая, 1940
Еўдакія Мікалаеўна Глебава — сястра мастака Паўла Філонава, 1940
Партрэт Еўдакіі Мікалаеўны Глебавай работы Паўла Філонава
цю забівалі сябе сёння. Альбо са страху перад страхам смерці?..
Паніка перад голадам, галодным вар’яцтвам і пакутлівым кананнем часта губіла раней, чым сама смерць. Паддаваліся паніцы і моцныя, светлыя розумам і сэрцам людзі. Але ж яны і спыняліся раней. Фаіна Аляксандраўна Прусава запісала ў дзённіку:
«Паводле парады адной старой зварыла шпалеры... Але стала так агідна — адразу ж выкінула, толькі ваду сапсавала. Зварыла і рэмень (дворнік параіў) — таксама каламутная, брудная вада. Выліла адразу... I вось тут мы далі ўсе адзін аднаму слова — пе псіхаваць, не есці ўсялякую дрэнь, і няхай будзе што будзе!»
Тое, што Князеў адгадвае, прадбачыць і да чаго сябе рыхтуе спакойна, з годнасцю (змагацца да канца, а калі не хопіць сілы — адысці самому), на шаснаццацігадовага Юру Рабіякіна абрушваецца нечакана і незразумела. Яму належыць усё спазнаць упершышо: смерць, голад, чалавека, сябе. Тут будзе больш за ўсё нечаканасцей і жорсткіх адкрыццяў...
Так, Князеў яшчэ далёкі, далей за многіх іншых ад рысы. Таго, што ў ім ёсць, што назапасіў за сваё жыццё, узяў з кніг, выпрацаваў у сабе, хапае і хопіць на многае. Тая самая інтэлігентнасць, якую не адзін раз атакоўвалі, якая ў іншых умовах здавалася слабасцю і нават перажыткам, менавіта ва ўмовах блакады паказала і патрэбнасць, і сілу, і незаменнасць сваю.
«Інтэлігентшчына! — ускліквае Гооргій Аляксеевіч, спрачаючыся з іншымі, але і з сабою таксама: быў жа час, калі і сам ён дапускаў думку пра яейкую там правату тых, хто лаяўся словам «інтэлігент»,-— Але ж, чым мы былі, тым і застанёмся... У пас ёсць яшчэ сорам, сумленне. Гэтыя старыя, «смешныя» інтэлігенты стваралі вялікую рускую гумапістычную культуру і перадумовы Вялікага Кастрычніка... Я ўсе сілы напружыў, каб захаваць у адносінах з людзьмі далікатпасць, мяккасць, каб лягчэй было. У мяпе пяма хлеба, але ёсць пакуль слова, бадзёрае і добрае слова. Япо не заменіць хлеба... Але як брыдка, калі іпшыя, пе маючы хлеба, кідаюцца камяпямі...»
«1941.Х.26. Сто дваццаць сёмы дзснь... Калі я падымаўся па лесвіцы дамоў, А., які абганяў мяне, звярнуўся да мяне з пытаннем: «Пу якая ваша думка, вялікі апты-
міст, пра Маскву: пераможам ці пакінем яе?» Я адказаў прыкладна так: «Становішча, як відаць, вельмі сур’ёзнае. Вырашальная бітва адбываецца пад Масквою, куды сцягнуты ўсе сілы праціўніка і нашы... Але што б пі здарылася, я цвёрда ўпэўнены ў тым, што Германія пас не пераможа. На нашым баку чалавечыя рэсурсы і невычэрппыя матэрыяльныя рэсурсы ЗША і Англіі, якія змагаюцца з гітлераўскай Германіяй, барацьба ідзе смяротпая, кампраміснага міру быць пе можа. I Гермапія ўрэшцс будзе пераможана... Гэта для мяне з’яўляецца стымулам маёй бадзёрасці і аптымізму».
А. усміхнуўся і нічога пе адказаў.
Па радыё прагучаў «Інтэрнацыяпал». Скоячыўся дзень, 12-я гадз. Сёння будзем спаць не распрапаючыся.
Гэта на малым радыусе... А што робіцца ў Маскве? Сэрца абліваецца кроўю, як падумаеш пра тыя выпрабавапні, што выпалі на долю масквічоў... Ідзе рашаточая бітва, а масквічы — яе пепасрэдныя ўдзельнікі. Жах ахоплівае ад гэтай думкі... Няўжо самае жорсткае вьтпрабавапне пагражае радзіме?!
Пра будучыню лепш не думаць... Будучыпі ў пас пяма... Але ў радзімы будучыпя ёсць!
...Магчыма, таму, што я дырэктар і сам трымаюся строга і не ўступаю ў размовы па пыташіях вайпы і пашых агульных нягод, я вось некалькі дзён ні з кім не размаўляў аб актуалыіых падзеях. Супрацоўнікі затаіліся. Hi С., ні I. Л., ні іншыя аб падзеях ні слова...
Вялікім намаганнем, але я дамогся таго, што супрацоўнікі зпоў наладзілі сваю працу. Цяпер усе сядзім у адным пакоі — у чытальнай зале, дзе пастаўлепа печ. Палім у ёй усялякі хлам, у тым ліку і макулатуру. Адпоспа цёпла, каля 8-мі градусаў! Працаваць можпа!
1941.X.29. Сто трыццаты дзснь... Увечар дзве трывогі.
Робіцца ўсё цяжэй у харчовых адносінах. Сёння абед быў вельмі бедны. Але пра гэта сумпа пісаць. Пакуль што толькі нястачы, але яшчэ не голад, цярпець можна. Трэба.
1941.X.31. Сто трыццаць другі дзень... I такі жах бярэ, а газеты агітуюць, палохаюць, цытуюць выказванпі Гітлера: «Зпішчыць 20 мільёпаў чалавек; пачынаючы з гэтага часу, гэта будзе адпа з галоўпых задач гсрмапскае палітыкі, задач, разлічапых па працяглы тэрмін. Мы павіпны перш за ўсё выцеспіць і знішчыць славяпскія народы... Натуралыіы інстынкт загадвае ўсякай жывой істоце не толькі дабіць свайго ворага, але і зпішчыць яго.
У мінулыя часы за пераможцамі прызпавалі поўнае права вынішчаць плямёны і цэлыя народы... Перад намі паўстае задача змояшыць чужое насельніцтва, як і абавязак спрыяць колькаснаму росту германскага насельніцтва. Трэба расярацаваць тэхніку скарачэння чужога насельніцтва»... I да гэтага на некалькіх газетных слупках каментарыі. Нават чалавека з канатнымі нервамі начпуць праймаць халодыыя дрыжыкі, калі ён прачытае ўсё гэта. Ці была ыа свеце болып змрочная эпоха, з таго часу як узнікла цывілізацыя? Бадаіі што, нс. Жорсткасць была, але ад дзікунства. Цяпер вытанчаная жорсткасць ад розуму, ад скажона накіраванай тэхнікі, навукі па разбурэнне.
1941.XI.1. Сто трыццаць трэці дзень. Канец шляху дамоў давялося праехаць пад артылерыйскім абстрэлам. За мпою па набярэжнай ішоў акадэмік Крачкоўскі з жонкаю, спакойна, сваім звычайным крокам. М. Ф. сустрэла мяне радасна, з аблегчаным сэрцам: «Ну вось, даехаў, а я пачала хвалявацца». Дома стрэлаў не было чуваць, толькі, як заўсёды, уздрыгваў дом.
Увечар было дзве паветраныя трывогі. I цяпер стаіць у вушах гэтая панурая музыка выючай сірэны.
Абедалі вельмі скупа. А гэты раз, як наўмысна, вельмі хацелася есці.
Увечар падчас трывогі і ў порапынках чытаў «Отечественные запнскн» пачатку XIX ст. Усё папаўняў свой шосты раздзел гісторыі Акадэміі навук.
3 цяжкасцю пераадольваў унутраную трывогу за поўную бесперспектыўнасць нашай будучыні. Да таго ж мяне вельмі непакоіць ахова Архіва. Сёння абышоў усё сховішча, зрабіў цэлы шэраг распараджэнняў. Супрацоўнікі паступова здаюць. С. глядзіць, і без таго пануры, хваравіта-раздражнёна на ўсё. Я нават пацікавіўся, ці здаровы ён. У А. 0. застылыя шкляныя вочы. Ш. паглыблена маўклівая. Л. пачала зноў працаваць, але глядзіць хітрымі вачамі. Што яыа думае, тоіць у сабе, як перажывае падзеі — ніколі не выказваецца. I мне раптам зрабілася сумна, адзінока ў гэтым пакоі сярод гэтых людзей, якія штосьці хаваюць у сабе.