Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Супакойваў адну і другую. He памяншаў грознасці падзей, але казаў, што становішча наша не безнадзейнае. Патрэбна толькі воля не паддавацца смутку, разгубленасці. Трэба прызнацца, яны мяне дрэнна слухалі ці, дакладней, слухалі з ветлівасці...
Ва ўсіх адно настойлівае і неадчэппае пыташіе: ці доўга працягнецца такое становішча? Набліжаецца зіма. Да
ўсіх выпрабаваныяў і нястач дабаўляецца яшчэ і холад. I міжволі ў многіх, нават моцных нервамі, узнікае пытанне: ці вытрываем?
На гэтае пытанне жанчыны Ленінграда адказваюць: «Вытрываем!»
Учора быў агульнагарадскі жаночы мітынг. Выступалі артысткі, пісьменніцы, работніцы. Усе ў адзін голас заклікалі да абароны Ленінграда і запэўнівалі ў сваёй стойкасці і гатоўнасці памагаць абаронцам. Увесь мітынг апладзіраваў адной дзяўчыне, юнай дружынніцы, якая вынесла з перадавых пазіцый падчас бою 29 параненых байцоў. Пры гэтым яна сама была паранена двойчы... Вось гэта саііраўдны і святы гераізм!
Я наўмысна так падрабязна запісаў свае ўражанні на маім малым радыусе. Якое ўсё наша жыццё і жыццё ў асадным горадзе поўнае супярэчнасцей. He будуць мець рацыі тыя, хто скажа толькі пра адну стомленасць, прыгнечанасць; няправільным будзе таксама сцвярджэнне, што сярод ленінградцаў быў толькі адзін гераізм. Было жыццё, поўнае супярэчнасцей. I вось кавалачак гэтага жыцця я спрабаваў паказаць на гэтых старонках.
1941.X.5. Сто шосты дзень. Зайшла дзяўчынка Валя, якую мы збіраліся выхоўваць. Дом іх амаль цалкам разбураны выбуховай хваляю. Суседні дом разбураны дашчэнту фугаснай бомбаю вялізнай сілы. Жыве яна на Дзягцярнай. Уся іх мэбля папсаваная, дзверы пазрывала, акон няма зусім. Разбурэнне адбылося тады, калі яна з маці была на акопных работах (маці ўзяла яе з сабою, таму што не было з кім яе пакінуць). Таму яны засталіся жывыя. Цяпер часцей за ўсё жывуць у бамбасховішчы. Есці няма чаго, маці сталай працы не мае, картка ў яе ўтрымальніцкая, гэта значыць, галодная. Валя глядзіць напалоханымі вачамі і прыслухоўваецца: «Здаецца, трывога. Пайду ў вас пасяджу на двары ў бамбасховішчы». Але ж высветлілася, што трывогі няма. I ўсё-такі яна сядзела нібы на іголках. Далі ёй грошай, прадуктаў, што маглі... Беднае, няшчаснае дзіця!.. За што яна гэтак пакутуе?
1941.X.6, 7, 8. Сто сёмы, сто восьмы, сто дзевяты дні. Мінулі тры дні вельмі неспакойных, дакладней, трывожных, нервова-напружаных. Нічога асаблівага не здарылася, усё тое самае, але толькі ў некалькі іншым успрыняцці перажытае. Мы людзі самыя звычайныя, нічым не прыкметныя, і запісваць што-небудзь гераічнае мне проста
няма чаго. Адно толькі і ёсць годнае ўвагі — гэта тое, што мы працуем увесь час, нават падчас трывог на службе праца не спыпяецца. Вось і ўсё, што трэба аднесці да нашага «гераізму». Гэта, па сутнасці, і пямала пры ўсім тым, што цяпер даводзіцца перажываць леніпградцам... Трэба аддаць справядлівасць маім супрацоўнікам: працуюць нядрэнна, нягледзячы на трывогі, на холад, на недаяданне, на пакуты ў сталоўцы, на бяссонпыя ночы. Некаторыя жывуць з выбітымі шыбамі, іншыя вымушапы былі перасяліцца да знаёмых. Вельмі ўседліва працуе Шахматава, добра таксама Круцікава... Цвяткова ледзьве цягае ногі: і галодная, і церпіць ад недахопу сну. Увогуле я сваім калектывам задаволены. Яны пе толькі працуюць, але яшчэ і па чарзе нясуць вячэрнюю і начную вахту, застаючыся на пасту падчас паветраных трывог і артылерыйскага абстрэлу.
...Днямі будуць у ціры вучыцца страляць, у ціры, што пры універсітэце. Стулаў блізарукі і ўдалячынь нічога не бачыць. Мадзалеўскі таксама... Такія два нашы архіўныя «воіны», што рыхтуюцца ў апошпі рэзерв. Але архіў даў і сапраўднага паўнацэннага байца, і палітычна падкаванага, і з вялікім кругаглядам — A. М. Чэрнікава. Даў і добраахвотніка, які змагаецца на ліпіі агню,— П. Н. Каравава, сціплага і сумленнага партыйца. У маскоўскім аддзяленні Архіва пайшоў на фронт добраахвотнікам Гетман. Вось такі наш грамадзянскі і вайсковы актыў Архіва.
1941.X.9. Сто дзесяты дзень. Па радыё выступаў прафесар-чырвонаармеец К. Ф. Агароднікаў. Ёп доктар фізіка-матэматычных навук, 19 гадоў вывучаў у лабараторыях пытанні будовы зорнага неба, назіраючы ў тэлескоп за нябеснымі свяціламі. Цяпер ён у радах Чырвонай Арміі, куды пайшоў добраахвотна, навучыўся страляць з вінтоўкі, кідаць гранаты. Ён сказаў: «У мяне багата вучняў, багата сяброў і знаёмых. Я хачу, каб яны ведалі, што іх прафесар і калега — чырвонаармеец Агароднікаў — будзе стойка і храбра, як і належыць савецкаму воіну, змагацца з ворагам».
Пасля прафесар звярнуўся на англійскай мове да сваіх калегаў у дружалюбнай нам Вялікабрытаніі. Ён перадаў прывітанне сэру Спенсеру Джону, каралеўскаму астраяому, і прафесару Смарту, з якім быў звязаны мпогія гады сумеснымі працамі ў галіпе астрапоміі.
1941.X.10. Сто адзіпаццаты дзень. Увесь вечар працую
над гісторыяй Акадэміі навук. Зараз каля 12 гадзін почы. Трэці раз прыходзіць да нас студэнтка Нехарошава, паведамляючы пра трывогі. Сяджу ў пярэднім пакоі ў паліто. Холадна. Пачынаем прыслухоўвацца. Зрэдку страляюць зеніткі. Адклаў карткі з выпіскамі па гісторыі Акадэміі. Міжволі прыслухоўваюся да гулу гармат і бяру лісцік для запісаў сваіх уражанняў за дзень».
Горкія дні перажываў Г. А. Князеў. Яму здавалася, што ў агні вайны нянавісць спапяліла ў людзях усякую чалавечнасць, гуманнасцю стала толькі знішчэнне нямецкіх захопнікаў. Чалавечнасць пакінула свет, скардзіўся ён... Ён яшчэ не ведаў у тыя дні пра Майданек, Асвенцім, Бухенвальд, пра печы, у якіх палілі людзей, пра газавыя камеры, душагубкі, пра старанна распрацаваную тэхналогію вынішчэння народаў, непажаданых тэарэтыкам нацыянал-сацыялізму. Вайна з Германіяй пачалася для пас як вайна з захопнікамі, з акупантамі, з агрэсарамі. Паступова адкрываліся ўсё большай колькасці людзей і іншыя бакі гэтай вайны — знішчэнне карычневай чумы, што пагражае гібеллю ўсяму чалавецтву. Нянавісць да фашызму і любоў да чалавека не адразу, не проста спалучаліся ў нашых душах.
Знішчэнне фашызму і было любоўю да бліжняга, было гуманізмам, было ўсім тым, аб чым сумаваў стары гісторык-рамантык. Але кожны прыходзіў да гэтага сваім шляхам. У гэты дзень Вольга Бергольц напісала:
Всем, что есть у тебя жнвого, Чем страшна н прекрасна жпзпь — Кровью, пламенем, сталыо, словом Опрокннь врага, задержн!
А ў Эрмітажы рыхтавалі памяшканне пад урачыстае пасяджэнне ў гонар 800-годдзя Нізамі.
«1941.X.16. Сто семнаццаты дзень. Зноў цяжкія звесткі з вяземскага і калінінскага напрамкаў. Варожыя войскі, відавочна, канчаткова і катастрафічна для нас прарвалі нашу лінію супраціўлення пад Масквою... Трывожнае пачуццё авалодала ўсімі намі. Радзіма ў смяротнай небяспецы...
1941.X.20. Сто дваццаць першы дзень. У 6 гадзін раніцы загаварыла радыё. У Маскве абвешчана асаднае становішча. За ўсякае парушэнне парадку, распаўсюджанне
правакацыйных чутак — расстрэл на месцы. На подступах да Масквы — Малы Яраславец пераходзіць з рук у рукі. У 1918 годзе гэты шматпакутны горад пераходзіў ад рускіх да французаў і назад 10 разоў! Становішча на маскоўскім фронце, верагодна, катастрафічна пагоршылася.
1941.X.21. Сто дваццаць другі дзень. Пагаршаецца харчовае становішча Ленінграда. За другую дэкаду кастрычніка ўтрыманцы пры хлебным пайку ў 200 гр. атрымалі 100 гр. мяса, 200 гр. крупаў, 100 гр. рыбных прадуктаў, 50 гр. цукру, 100 гр. цукерак, 100 гр. алею; служачыя і дзеці не намнога болып; рабочыя ж удвая болып, чым служачыя. На грошы купіць няма чаго, і таму яны не цэняцца. Тыя, у каго шмат грошай, не ведаюць, куды іх падзець, і купляюць альбо ўсякую дрэнь (дарагія духі і іншае), альбо (тыя, хто болып спрактыкаваныя) скупляюць у крамах рэшткі мануфактурных тавараў для абмену, калі грошы страцяць усякую цану. 3 усіх будучых выпрабаванняў, бадай што, самае страшнае ленінградцам — голад. Голад і бамбёжка! He хапала б толькі яшчэ халеры, ці чумы, ці проста галоднага тыфу. Трэба прывучыць сябе проста глядзець у вочы падзеям і як мага менш думаць пра будучыню. Калі прыйдзе гэта будучыня, тады і асэнсоўваць яе!.. Сёння да нас зайшоў майстар на ўсе рукі Філімонаў. «Цяжка працаваць,— кажа ён,— аслабеў, харчу не хапае. У акадэмічнай сталоўцы ўжо другі дзень замест супу — жытняя локшына з вадою».
Як высветлілася, бомба, кінутая днямі сцярвятнікамі паміж 5 і 6 гадзінамі вечара і трапіўшая ў Мойку, была выключнай магутнасці. Яна несумненна прызначалася на будынак Галоўнага штаба. Яна ўпала непадалёку ад дома, дзе была апошняя кватэра Пушкіна...
1941.X.22. Сто дваццаць трэці дзень. Ноч, дакладней, раніца, хутка світанак... Мы, ленінградцы, забываючыся цяпер на сваё гора, усімі сваімі думкамі звернуты да Масквы, да сэрца нашай савецкай радзімы. Як гэта магло здарыцца, што вораг змяў нашы арміі і прасачыўся да самых жыццёвых цэнтраў краіны? Вось неадчэпнае пакутлівае пытанне. Вораг, узброены сучаснай, найдасканалейшай ваеннай тэхнікаю і ўсімі дасягненнямі навукі, павярнуў усё гэта на разбурэнне, на знішчэнне ў сваіх грабежніцкіх планах заваёўніка, гвалтаўніка. Ён знішчае ўсе культурныя каштоўнасці на сваім шляху, як дзікі варвар, які-небудзь вандал, гун, але толькі ў сотні разоў страшнейшы. У тых не было ні навукі, ні тэхнікі. Тыя былі проста двух-
ногія драпежнікі. Нямецкія захопнікі — двухногія культурныя звяры!..
Гітлер цяпер сцягнуў пад Масквою ўсе свае сілы і кінуў У бой рэзервы. Хіба можна спаць спакойна ў такія ночы, калі ідзе самая кровапралітная ў сусветнай гісторыі бітва за Маскву, за цэласнасць і само існаванне нашай радзімы!
Кажуць, што Гітлер у сваёй прамове пагражаў сцерці Маскву з твару зямлі як крыніцу чырвонай заразы. Гэта было чатыры месяцы таму назад і было жахлівай пахвальбою, нейкай недарэчнасцю... I вось у гэтыя панурыя кастрычніцкія дні яго армія пад Масквою!
1941.X.23. Сто дваццаць чацвёрты дзень. Пахмурны дзень. Дождж. I людзі радуюцца, як не радаваліся сонцу, цяплу: «Дзень нялётны, бамбіць не будуць».
На службе ў мяне ў Архіве голад некалькі дэзарганізаваў працу. Асабліва здала I. JL, яна, праўда, зусім хворая. Сядзіць у 12-м пакоі, каля прыбіральні, дзе пастаўлена плітка, і курыць, курыць без канца. I кашляе.
Прымаем усе меры, каб ацяпліць Архіў на зіму. Але апальвацца будзе толькі адзін пакой... Сёння ледзьве высядзеў у 2-градуснай тэмпературы.