• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

    Блакадная кніга

    Алесь Адамовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 524с.
    Мінск 1985
    189.56 МБ
    — А вы гарэлы гэты алей у армію адпраўлялі?
    — Так, мы былі галоўныя пастаўшчыкі тлушчу Ленінградскаму фронту, і тое, што ў нас было, усё, што было перапрацавана на тлушч, пакуль была электраэнергія,— увесь гэты тлушч аддаваўся арміі Ленінградскага фронту. Потым, з нейкім перапынкам, мы зноў вярнуліся да вытворчасці тлушчу для арміі. Гэта быў перапынак прыкладна месяцаў у тры, потым, калі ўжо праклалі па дне Ладажскага возера кабель ад Волхаўскай ГЭС і нам пачалі даваць вельмі эканомна электраэнергію, мы некаторыя цэхі пачалі пускаць — неэнергаёмістыя. Энергаёмістыя цэхі не пускалі да канца вайны, а іншыя цэхі пускалі. Але ўсё гэта магло быць ці тады, калі была электраэнергія — да
    6 студзеня 1942 года,— ці пасля трохмесячнага перапынку. На тры месяцы паогул усё ў Ленінградзе замерла. Гэта былі страшныя дні — дні суцэльнага змроку, абсалютнай цішыні, мёртвай цішыні і вельмі высокай смяротнасці...»
    Мы распытвалі Ніну Аляксандраўну толькі па справе. Сведчанне Ніны Аляксандраўны датычыць аб’екта важнага, пра лёс якога мы нічога не чулі, нідзе не чыталі. Відаць, у яе расказе і змяшчаецца тлумачэнне таму славутаму дыму, той карціне страшэннага пажару, якая ўвайшла ва ўсе расказы ленінградцаў.
    Мы абмяжоўваем сябе выключна гэтай гісторыяй, мы не пытаем Ніпу Аляксандраўну пра яе асабістыя страты, пра яе сям’ю. На сцяне вісіць партрэт юнака. Хто ён? Гэта сціплы, але даўно абжыты пакой са старымі, прывычнымі гаспадыні рэчамі — што ён бачыў, як склалася жыццё Ніны Аляксандраўны ў 1943—1944 гадах?
    Нават гэтага мы не высветлілі, таму што адчувалі, ведалі — для кпігі спатрэбіцца толькі гэты кавалачак. У нас ужо быў вопыт. Мы абмяжоўвалі сябе. У гэтым была неабходнасць, можа, нават сумленнасць перад Нінай Аляксандраўнай, але была і жорсткасць. Чалавек далікатны, яна не навязвала нам свае ўспаміны, расказы пра сябе, якія маглі б быць таксама важныя і каштоўпыя. I доўга яшчэ згадвалася гэта недаказанасць, гэты пакой у доме паблізу стадыёяа Леніна. Такіх недагавораных, нявыслуханых гісторый было пямала, і ад іх назапашвалася горыч і пачуццё віны перад людзьмі, чыю памяць мы так бязлітасна растрывожылі.
    Аднак вернемся да падзённых запісак Г. А. Князева. «1941.IX.16. Восемдзесят сёмы дзепь. Усё па парадку. Раніцаю я ўбачыў на набярэжнай атрады ўзброеных матросаў. Япы ўваходзілі ў пад’езды дамоў. На Няве разгружаўся насупраць нашага дома ваенны транспарт. Высветлілася, што ў вокнах дамоў, што выходзяць на Няву, усталёўваюцца кулямётныя гнёзды. Матросы ўвайшлі і ў наш дом, каб паставіць кулямёты ў кватэрах Карпінскіх, Шчарбацкага, Паўлавай і інш. Па зацемненай лесвіцы хадзілі з мяшкамі пяску чысцютка апранутыя, зусім юныя маракі, верагодпа, курсанты. Каля брамы выстраіўся цэлы каравул...
    Вярнуўся дадому. Што рабіць?
    Дом ператвараецца ў форт ці дот. Хіба можна ў ім заставацца, хоць нашы вокны выходзяць у двор? He цяпер, вядома, а ў час бою. Але дзе вораг: далёка, блізка? Маракі
    дзейнічалі вельмі хутка, нават з месца на месца не пераходзілі, а перабягалі. Вырашылі з М. Ф. часова перабрацца на службу. Калі трэба будзе загінуць, дык хоць на пасту, а не ў якой-небудзь лесвічнай клетцы ці ў бамбасховішчы. Сабралі неабходныя рэчы, паходяы ложак, і я адправіўся на службу.
    Каля Акадэміі мастацтваў мяпе ўразіла тое, што MapaKi на невялікай адлегласці адзін ад аднаго капалі ямкі, штосьці ўкладвалі туды, зверху клалі цэглу і засыпалі пяском... Акурат пасупраць сфінксаў. Няўжо... I сэрца скалапулася.
    Цэлы дзеяь ліў дождж. Дзьме вераснёўскі вецер. Дзесьці ўдалечыні грымелі, вухкалі гарматы. Нягледзячы ла нялётнае надвор’е, часта гудзяць прапелеры нашых самалётаў. Увесь горад натапырыўся штыкамі, кулямётамі, агпявымі кропкамі, загародамі. На некаторых вуліцах, на подступах да горада ўзводзяцца барыкады. Ленінград рыхтаваўся да баёў на сваіх вуліцах, плошчах, у дамах. Чаго мы будзем сведкамі? Настаюць найцяжэйшыя дні і гадзіны...
    Ноч. Сяджу ў сваім службовым кабінеце ў Архіве. Са мною М. Ф. Яна спіць па маім паходным ложку. Цішыпя. Гарыць зацемпеная лямпа, кідае святло толькі на гэты аркуш паперы. У кутку на белым фоне сцяны чарнее профіль бюста Леніна. Ці думаў я калі-пебудзь, што мне давядзецца ў гэтым утулыіым службовым кабінеце праводзіць пры такіх выключпых абставінах ноч! Услухоўваюся ў цішыпю, трывогі не чуваць. Mae дзяжурпыя — двое спяць у чыталыіай зале, а адзіп сядзіць у тым пакоі, дзе тэлефон. На дварэ чорная поч. Дождж, здаецца, перастаў хвастаць. Але па душы холадна і маркотпа.
    Бяляўскі паказаў мне падняты ліст на Зяленінай вуліцы каля разбуранага дома. Выбуховая хваля вынесла на вуліцу нечую перапіску і лісткі нейкага рукапісу... Няўжо і з маімі лісткамі здарыцца тое самае?
    «Скажыце,— звярпуўся да мяне Бяляўскі,— няўжо ніхто цяпер не вядзе запісаў таго, што адбываецца ў горадзе, як перажываюць людзі падзеі? Як добра было б арганізаваць такі запіс, вызваліць такога чалавека ад іншых абавязкаў; даручыць яму хадзіць па вуліцах; заходзіць ва ўстановы, дамы... Ці не можа гэта рабіць Інстытут літаратуры, напрыклад?» — «Не,— адказаў я,— гэта пе ўваходзіць у яго функцыі. У інстытуце — гісторыкі, тэарэтыкі літаратуры, а пе пісьменпікі ці бытапісьменпікі...»
    Я пі словам пе абмовіўся, што такія запісы, наколькі ў мяне хапае сіл і часу, усё-такі вяду, напрыклад, я. Праўда, мае запісы абмяжоўваюцца вельмі малым радыусам і малой колькасцю сустрэч і падзей. Але хто-пебудзь, напэўна, запісвае падзеі і перажывапні па значна большым радыусе».
    ДЗЁННІКІ, ДЗЁННІКІ...
    Георгій Аляксеевіч Князеў здагадваўся, што пішуць, пе могуць не пісаць пра тое, што адбываецца з Ленінградам, з краінаю, са светам, з імі самімі адбываецца, і іншыя ленінградцы. I магчыма, у некага радыус шырэй, не замкнёны па доме, на працы, па невялікім адрэзку набярэжнай Нявы... За «вузкасць» сваіх запісаў Князеў каецца, апраўдваецца, звяртаючыся да магчымага іх чытача, да «далёкага сябра». I, дзе можа, пашырае свой радыус, уводзячы паведамленні з газет, кніг. Нам жа, яго «далёкім сябрам», добра відаць, што значэнне і сіла яго запісаў якраз у замацаванпі за пэўным месцам, якое заўсёды назіраецца.
    У Юры Рабінкіна ды і ў Лідзіі Георгіеўны Ахапкінай радыус яшчэ вузейшы — яны пішуць пра сябе, пра свой лёс. Вялікую ісціну выказаў Леў Талстой, калі пісаў: чым глыбей у сабе зачэрпнеш, тым патрэбней гэта ўсім!.. Справа не толькі ў шырыні ахопу, колькі ў глыбіні пранікнеппя. А да дзённікаў і запісаў тых гадоў гэта мае адносіны непасрэдпыя і пават асаблівыя. Вось чаму вялізпую ўсечалавечую сілу маюць сёнпя гэтыя вельмі асабістыя, здавалася б, споведзі блакаднай маці і блакаднага хлопчыка, споведзі людзей, якія сябе і іпшых пазнавалі, адкрываючы да тэрміну бездапь і вяршыні чалавсчага існаванпя...
    Больш за ўсё, страшней за ўсё запомпіўся Л. Г. Ахапкінай паветраны палёт 8 верасня 1941 года.
    «Гэта было 8 верасня 1941 года. Калі пачалася трывога, я пабегла ў бамбасховішча, але не дабегла, а схавалася ў пад’ездзе камяніцы. Я стаяла і калацілася ад страху. Адпа жанчына запрасіла мяне да сябе. Яла жыла на другім паверсе. Толькі мы падняліся па лесвіцы і ўвайшлі ў кватэру, як пачулі страшэнны выбух з неапісальным грукатам і шквалам агшо. Роў матораў усіх пас аглушыў. Недзе непадалёку раздаваліся выбухі бомбаў. Усё паветра,
    усё павокал трашчала, гудзела. Наш дом увесь дрыжаў. Здавалася, што і зямля б’ецца ў сутаргах, як падчас землетрасепня. У мяне ад страху ляскалі зубы, трэсліся калені. Я забілася некуды ў куток, прыціснуўшы дзяцей да сябе. Япы ад перапалоху плакалі. Мне здавалася, што я мінутамі губляю прытомпасць. Я думала, што вось капец, вось зараз па пас упадзе бомба і мы ўсе загінем. Усе мы стаялі як асуджаныя па смерць. Гаспадыня кватэры стаяла з разяўленым ротам і шырока расплюшчапымі вачамі, нешта шаптала. Старэнькая яе маці ўпала па калепі і хрысцілася. А дзеці яе, крыху старэйшыя за маіх, таксама плакалі. Мы жылі на Волкавым праспекце, непадалёк ад чыгункі і зусім блізка ад лініі фронту. Таму там было куды небяспечпей, чым, напрыклад, на Васільеўскім востраве ці на Выбаргскай старане, увогуле з таго боку Нявы. Гэты налёт працягваўся доўга. Я ўжо думала, піто мы не перажывём. За гэту поч у мяне з’явіліся сівыя валасы.
    Я вырашыла, што заставацца жыць тут больш пельга, тым болып што педалёка ад пашага дому ўначы былі разбурапы дамы. Раніцою дыміліся руіны. Бэлькі тырчалі як вялізныя крыжы над людзьмі, якіх заваліла...
    ...Я паехала на Петраградскую да Шурынай жонкі, якая жыла недалёка ад Кіраўскага праспекта. У яе таксама была маленькая дачка. Я думала, што мы адна адну зразумеем, тым болып, яна жыла на першым паверсе, a тады гэта было выгадней і бяспечней. Калі я да яе прыехала, усё ёй расказала. Япа згадзілася; толькі, каб начаваць, трэба ўзяць дазвол у міліцыі. Мне давялося доўга там чакаць.
    У Іпы я пражыла ўсяго два дні, Да яе прыехала маці з прыгарада, пам стала цеспа, і маці была незадаволена, і я зноў паехала дамоў у Волкаву вёску.
    3 пашага дому выехалі ледзь не ўсе населыіікі, хто эвакуіраваўся з Ленінграда, а хто пераехаў жыць у цэнтр горада да сваякоў альбо знаёмых. Дах нашага дома згарэў, і на другім паверсе ўжо ніхто не жыў. Я жыла па першым паверсе. Там яшчэ засталіся дзве сям’і. Я жыла ў страху за дзяцей і як асуджаная па смерць. Ад кожнае бамбёжкі чакала гібелі. Але аднаго разу прыехала камісія ад райсавета і прапанавала выехаць у іпшы раён, сказалі, што рапіцою будуць пададзены трамваі і нас усіх, хто жыў у Волкавай вёсцы, перавязуць. Нас перавезлі па Васільеўскі востраў, потым праз В. В. райсавет мне далі пакой, вузенькі, 8—9 метраў, на 1-й лініі, па трэцім паверсе, дзе
    я пасля і жыла з дзецьмі. Гэта было чысла 20—23 верасня. Трывогі і паветраныя налёты працягваліся, і я з дзецьмі бегала ў падвал, дзе было абсталявана бамбасховішча. Але потым перастала туды хадзіць, таму што пераканалася, што калі здарыцца прамое пападанне, дык усё роўна не выратуешся. А пасля трывогі пачыналіся часцей вечарам, гадзін у 8—10, дзеці ўжо спалі, і іх цяжка было сабраць. Толік спаў у адзенні, як і я, нават у зімовым паліто, у чаравіках. Яго цяжка было падняць. Адзін раз я яго будзіла, каб хутчэй бегчы. Ён толькі што заснуў і не хацеў уставаць і скрозь слёзы казаў: «Не пайду я, няхай мяне соннага заб’юць, мне не будзе балюча. He хачу я, не хачу нікуды». Мне чуць гэта было нязносна... 3 тых пор я перастала хадзіць у падвал.