Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Ну добра, аблягчыў сваю душу гэтымі радкамі — і «досыць».
Юра Рабінкін мітусіцца, абвінавачвае ўсё і ўсіх, ён пазбаўлены супакойлівай сілы дзеяння, адказнасці. Яму няма куды сябе падзець, няма на што накіраваць сваю энергію. Асаблівасць Ленінградскага фронту не давала ў тыя дні многім падлеткам, школьнікам магчымасці чым-небудзь дапамагчы арміі. Ён адчувае небяспеку, хоць не ведае падрабязнасцяў і маштабаў бяды, што насоўваецца.
* Відаць, Юра мае на ўвазе К. Я. Варашылава.
22 верасня... Навіны з фронту надзвычай дрэнныя. Паў Кіеў. Гэта значыць, што трэць нямецкага плана выканана. Няўжо немцаў не адкінуць ад Ленінграда? Усюды кажуць, што Ленінград акружаны немцамі, а немцы акружаны сібірскай арміяй пад камандаваннем Куліка. Хлопцы ў школе жартуюць: «Кулік немцаў цісне, немцы нас ціснуць. Урэшце Кулік так на немцаў націсне, што яны ў «паніцы» ўварвуцца ў Ленінград».
Дзесяць вінтовак на ўвесь батальён, У кожнай віптоўцы апоппіі патрон...
Кажуць, што гэта песня сапраўдная (...). He ведаю, ці гэта так. Болып цяпер чуткам не веру.
23 і 24 верасня. Дзяжурыў у школе. Асаблівага нічога не здарылася. Навучыўся гуляць у каня, у дзесятку. Надта інтэнсіўных налётаў германскай авіяцыі на Ленінград не было. Праўда, учора было 13 трывог, але не бамбілі.
Зменшаны паёк па мяса і яшчэ на нешта.
У спецшколу на медагляд не хадзіў. He ведаю, ці пайду наогул. Хто ведае?
25 верасня. Сёння я канчаткова рашыў, што мне рабіць. У спецшколу не іду. Атрымліваю пашпарт. Застаюся ў школьнай камандзе. Прашу маму эвакуіравацца, каб мець магчымасць вучыцца. Пакуль што езджу на акопы, Праз год мяне бяруць у армію. Заб’юць — не заб’юць. Пасля вайны іду ў караблебудаўнічы інстытут альбо на гістарычны факультэт. Адначасна буду зарабляць фізічнай працаю колькі здолею. Значыць, прэч палітыку хістання! Сёння іду ў школу да 8-мі. Калі мама прыйдзе раней, скажу ёй пра маё рашэнне. Усе астатнія варыянты я абдумаў і адмовіўся ад іх.
Апрача таго: вырашыў траціць сабе на ежу, пачынаючы з заўтрашняга дня, па 2 рублі ці па 1,5-
Маё рашэнне — моцны ўдар для мяне, але яно выратуе і ад другога, яшчэ болып моцнага ўдару. А калі смерць, калецтва — дык усё роўна. Але якраз гэта і будзе мне, напэўна. Калі калецтва — кончу самагубствам, а смерць — дзвюм не бываць. Добра, вельмі добра, што ў мамы ёсць яшчэ Іра.
Значыць, з-за боязі паставіць на карту гонар я паставіў на карту жыццё. Пышная фраза, але справядлівая.
26 верасня. На маё рашэнне з’явіліся новыя фактары. Адкуль мама ўзяла, не ведаю, але яна кажа, што з 1 кастрычніка ўсіх з 16 гадоў возьмуць у рабочыя атрады. Калі
я сказаў ёй, што ў спецшколу не пайду, адбылася пэлая сцэна. Прасіла, каб я ішоў...
Добра, усё адно... У спецшколу іду, каб супакоіць маму (на 1 дзень), а яна, бедная, і не ведае, што гэта за супакаенне будзе.
У зводках нічога асаблівага. Чуткам не веру. Учора зноў быў абстрэл горада».
Можа, Юра не хацеў ісці ў спецшколу з-за медагляду? Баяўся, што прызнаюць няздатным? Саромеўся свайго слабога здароўя? Слабога зроку? Ён хаваў сваё нездароўе ад усіх. Такая амаль хваравітая фапабэрыстасць альбо самалюбства цалкам у характары гэтага падлетка.
«1 і 2 кастрычніка. У апошнія дні неяк даволі моцна праявіліся ў маім характары ўпартасць і гордасць. Думаю, што ад няспынных хваляванняў. Здадзена Палтава, больш нічога асаблівага не ведаю. Закончылася канферэнцыя ЗША, Англіі і СССР па аказанні дапамогі СССР супраць Германіі.
Дзяжуру і далей у школе. У нашу каманду нядаўна паступіў Лёўка Шванг. У ноч з 1 на 2 была моцная бамбёжка. Я з Фінкелыптэйнам і Нікіціным у гэты час быў на гарышчы школы.
Мне — шаснаццаць гадоў, а здароўе ў мяне, як у шасцідзесяцігадовага дзеда. Эх, хутчэй бы прыйшла смерць. I добра было б, каб атрымалася гэта неяк без моцнага мамінага надрыву.
Чорт ведае якія толькі думкі лезуць у галаву. Калі-небудзь, перачытваючы гэты дзённік, я ці хто іншы пагардліва ўсміхнецца (і то добра, калі не горш), чытаючы ўсе гэтыя радкі, а мне цяпер усё роўна.
Адна мара была ў мяне з самага маленства: стаць мараком. I вось гэтая мара ператвараецца ў парахню. Дык дзеля чаго ж я жыў? Калі не буду ў В.-М. спецшколе, пайду ў апалчэнне альбо яшчэ куды, каб хоць пе марна памерці. Памру, дык хоць абараняючы Радзіму.
Думаў напісаць мала, аж выйшла многа. Ну і добра.
Хоць англійскую помню, і то хлеб.
Пакуль яшчэ мама не вярнулася з працы з Іркаю. На гадзінніку — чвэрць шостай. Займуся шахматамі і чытаннем, а магчыма, завалюся спаць. Там пагляджу, што выйдзе.
А мама мне ўжо неяк сказала вельмі цікавыя словы: «Юра, ты дазнайся, як можна, калі запісацца ў спецшколу, эвакуіравацца». Вельмі цікавыя словы.
Нікіцін учора вечарам у мяне пытаецца: «Юрка, ці не пайсці нам у В.-М. спецшколу»? Так, мара, а з мараю расстацца — сябе пахаваць. Што рабіць?.. Кім быць?.. Дзе быць?..»
СОТЫ ДЗЕНЬ
ВАЙНЫ
У соты дзень вайны, 29 верасня 1941 года, Г. А. Князеў нібыта нанава акідвае позіркам свой плацдарм. Яго пяру часта не хапае жывапісных падрабязнасцей, аўтэнтычных дыялогаў тых гадоў, той жывой плоці, якая ўпрыгожвае дзённікі людзей літаратурна таленавітых ці хаця б маючых журналісцкі спрыт. Гэтага ў Кпязева мала, ён пе чуў у размовах людзей, сярод якіх жыве, характэрных выказванняў, слоўцаў ваеннага часу, на які хутка і чула адгукнулася народная гаворка. Яго, гісторыка, цікавілі перш за ўсё факты, дэталі, у якіх адлюстроўваліся ход вайны, настрой думак, паводзіны людзей. Можна, канечне, прыгадаць пісьменніцкі талент такіх рускіх гісторыкаў, як Ключэўскі і Салаўёў. Бліскучыя стылісты, яны ў сваіх працах выступаюць і як талепавітыя мастакі. Патрабаваць падобнага ад кожнага гісторыка было б несправядліва. Але тым болып павучальна, што падзённыя, падрабязныя запісы, якія вёў зусім не пісьменнік, запісы, быццам бы пазбаўленыя літаратурнай каштоўнасці, тым пе менш валодаюць значнай, часам унікальнай каштоўнасцю — гістарычнай. Высвятляецца, што сумленныя запісы любога думаючага, адукаванага чалавека пра перажытае, пра ўсё, што ён бачыў, чуў, ведаў, цікавыя і па-свойму адзіныя. Такія запісы не абясцэньваюцца іншымі сведчаннямі сучаснікаў.
Значыць, соты дзень вайны.
«1941.IX.29. Панядзелак. Падаюць пад парывамі рэзкага вераснёўскага ветру лісты з дрэў. Усюды вецер намёў на асфальце хвалі пяску. Хмурыцца час ад часу неба, але прарываецца яркім патокам прамянёў сонца і азарае яркім святлом наш цудоўны горад. У гэтыя дні страшэнных яго выпрабаванняў ён стаў даражэйшы, бліжэйшы нават тым, хто прызвычаіўся да яго і быў абыякавы. Кожны дом, вуліца, плошча, завулак — усё такое роднае, блізкае і ў Ta-
кой непасрэднай небяспецы! Кожны дзень пажары, новыя руіны, гібель людзей... А людзі ходзяць па вуліцах, працуюць на заводах, ва ўстановах. Прыходзяць на службу і ціха паведамляюць: «А ў нас усе шыбы павыляталі: суседні дом разбурыла фугасная бомба. Начаваць давядзецца ў знаёмых». I ніхто не ведае, чым скончыцца дзеыь, які толькі пачынаецца, ну вось хаця б сённяшні, яркі вераснёўскі дзень...
Вечар. Вось ужо два разы падымаліся да нас з кватэры Карпінскіх папярэдзіць пра трывогі. Другі раз яны паведамілі, што недзе было чуваць падзенне бомбы. Я так стаміўся за дзень, што нават не спускаўся ўніз. М. Ф. чытае Загоскіна. Самае адпаведнае чытанне падчас трывог! Я чытаю сусветную гісторыю, пішу вось гэтыя радкі. Але не ўтою, што — калі пачынаецца ледзь прыкметнае дрыжанне падлогі пад нагамі ад вібрацыі паветра пры пралёце паблізу самалётаў — міжвольна насцярожваешся, хваравіта адчуваеш гэтыя ледзь улоўныя штуршкі. Напружваеш слых, ці не страляюць зеніткі з марскіх суднаў на Няве. He, шыбы не трымцяць у вокнах, зпачыць, пакуль варожыя самалёты яшчэ не лятаюць у тым квадраце, дзе мы жывём. Але ўсё-такі мы напагатове, я сяджу ў фуражцы, у галёшах, побач паліто. На ўсякі выпадак!.. I сядзім мы не ў сталоўцы, а ў пярэднім пакоі, дзе няма акон, a толькі дзверы. Над намі гарышча, мы жывём на верхнім, на трэцім, а калі лічыць падвал, дык на чацвёртым паверсе. Таму міжвольна часам пазіраеш на столь.
Днём усе гэтыя паветраныя трывогі, артылерыйскія абстрэлы праходзяць менш прыкметпа. На службе ні я, ніхто пе пакідае сваіх рабочых месцаў. Я нават не мог праг-наць сваіх супрацоўнікаў, якія не былі дзяжурнымі ў той злашчасны дзень, калі Ленінград абстрэльваўся з дальнабойных гармат і гарэла ўжо яркім полымем частка будынка Сепата. А вось вечарам ці ноччу і бамбёжку і абстрэл перажываць даводзіцца болып нервова-папружана. Учора, нагледзеўшыся на зарыва пажараў, я пе адважыўся распрапацца на поч і спаў адзетьг, ярачыпаўся імгненна ад якога-пебудзь нават наймепшага ўздрыгу дома.
Так перажываюць гэтыя дні і ночы ў Ленінградзе, напэўна, вельмі многія. Сёння па службе I. Л. казала мне, што пасля ўдараў учарашніх бомбаў яна з цяжкасцю авалодала сабою, каб не прыслухоўвацца да цішыні і спаць. Мноства людзей начуе ў бамбасховішчах альбо бегае туды падчас кожнай трывогі. Гэта ўжо свайго роду псіхоз. Не-
каторыя трымаюцца стойка і ўпарта; фаталісты, веруючыя і проста абыякавыя да ўсяго людзі, альбо вельмі спакойныя ад прыроды, ці, наадварот, вельмі стомленыя. Учора падчас трывогі, калі мы стаялі на набярэжнай у пад’ездзе дома насупраць Ісакісўскага сабора, адна маладая дзяўчына не хацела ісці з вуліцы, нягледзячы на настойлівыя патрабаванні міліцыянера. «Мне ўсё роўна, што жыць, што паміраць,— злосна казала яна.— Надакучыла ўсё, абрыдла». У гэты час у трапспартным аўтамабілі везлі труну, вакол якой сядзелі нябожчыкавы блізкія з вянкамі. «Во шчаслівы чалавек»,— сказала дзяўчына. Я не стрымаўся і задаў пытанне: чаму ў яе такі прыгнечаны настрой? «Двух ужо страціла, а вось трэцяга ніяк не магу знайсці: параненага прывезлі ў Ленінград, а куды памясцілі — не ведаю»,— скорагаворкаю адказала яна. Я пе стаў болей распытваць яе, ды і трывога ўжо скопчылася. Усе выбягалі з пад’ездаў і спяшаліся на трамваі, якія стаялі на пуцях.
У іншых больш волі, чым у гэтай дзяўчыны, але адчуваецца страшэнпая стомленасць, крайняя нервовая напружанасць... «Колькі ж часу ўсё гэта будзе доўжыцца? — папытала ў мяне звольненая ў нас Пятрова, маладая маці.— I што будзе далей? Зайшла ў сталоўку, у адну, другую, нарэшце ў адной атрымала білецік у чаргу, нейкі сямісоты нумар. Да вечара, кажуць, можа, удасца паабедаць... Добра, што яшчэ дзіця не галадае. Вось ад мужа атрымала пяцьсот рублёў, але грошы ляжаць, і купіць на іх нічога не магу. Як жа далей жыць? Кажуць, Кранштат разбамбілі»,— дадала яна. Усё гэта казала яна спакойна, не хвалюючыся. А вось на А. 0. глядзець страшна. Твар зусім без крывінкі, схуднелы. Сёння яна даведалася, што адтэрмінаваная эвакуацыя маці з дзецьмі зноў аднаўляецца, і перад невядомым выпрабаваннем зноў жах пачаў глядзець з яе вачэй. Цяжка тут, у Ленінградзе, але ёсць, прынамсі, праца і акадэмічная сталоўка, куды яна водзіць абедаць абодвух сваіх дзяцей. А там наперадзе поўная невядомасць і сціскаючы душу жах за лёс дзяцей, за саму сябе.