Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
Што ж адбываецца? Ніхто нічога толкам з нас не ве-
дае. Вораг каля варот. Недзе блізка. Але дзе? Людзі разгублена глядзяць адзін на аднаго, але рэдка хто-небудзь задае пытанне. У газеце апшлагі: «Умацаваць усе падыходы да Лепінграда. Кожную заставу, плошчу, вуліцу і завулак ператварыць у бастыёны і крэпасці, зрабіць непрыступнымі для ворага...», «Ленінградцы рашаюць адну задачу — адстаяць горад, разграміць ворага...», «Перагарадзіць ворагу ўсе шляхі ў горад...», «На кожным кроку Bopara павінна чакаць смерць, а яго тэхніку — знішчэнне». Газета поўная вытрымак з твораў Леніна і іншых аўтараў аб тым, як весці грамадзянскую вайну, будаваць барыкады...
Але расшчапіць кальцо можна толькі звонку, а калі гэтага не здарыцца, тады застанецца толькі памерці, абараняючы родны горад. Старыя рабочыя Абухаўскага завода запэўніваюць: «Выбар цяпер у нас толькі адзін: «Смерць альбо перамога, воля ці рабства! Hi кроку назад... Альбо перамога, альбо смерць!»
Прапаведуецца бясстрашша перад смерцю, бязлітасна бічуюцца баязлівасць, маладушнасць. «Гэтым смерці не пазбегнуць. Яна ўсё роўна прыйдзе, але толькі смерць ганебная, што будзе суправаджацца кпінамі і здзекамі капвойных і катаў...» Гэтае месца цытуюць газеты з парад генерала Камуны Клюзерэ...
Зыачыць, апафеоз гераічнае смерці — вось лозунг гэтых дзён. Калі не пераможам, дык памрэм...
Адступаць болей пяма куды!
Перадаюць цікавую размову з прафесарам матэматыкі, спецыялістам па тэорыі імавернасцей. У кожнага ленінградца адзін трохмільёнпы шанц быць забітым ці паранепым. Зусім мізэрная велічыня, якою спакойна можпа пагрэбаваць. Але ў той самы час у Ленінградзе быў адзіны слон, і менавіта гэты адзіны слон забіты пры бамбёжцы горада!.. Вось вам і тэорыя імавернасці 1 : 3 000 000 і 1 : 1...
Газеты запоўнены паведамлепнямі пра нямецкія зверствы. Калі б сабраць іх і сістэматызаваць, дык жахлівейшай аповесці не выдумаеш.
1941.IX.22. Дзевяяоста трэці дзепь. Дарагі мой далёкі сябар, ці трэба ведаць табе, што я цяпер чытаю?.. Калі я страчу М. Ф., убачу разбураным і разгромленым мой горад, знішчаным давераны мне Архіў, дык навошта мпе жыць?.. Але як пакінуць жыццё, калі я не буду забіты? Высвятляецца, што цераз павешаіше пайлягчэй, пепрыгожы капец, але падзейпьт. Вось зараз я ўзяў эпцыклапе-
дычны слоўнік і чытаю: «Пятля, што зашморгваецца пры павешанні цяжарам цела, кладзецца звычайна вышэй шчытападобпага храстка і душыць спераду назад і з бакоў, адначасова з закрыццём дыхалыіае трубкі сціскае вялікія шыйныя сасуды і блукаючы нерв. Дзякуючы гэтаму імгненна ці праз некалькі секунд наступае поўная непрытомнасць ад спынення мазгавога кровазвароту...» Гэта ў будучыні, а пакуль я не трачу ні прысутнасці духу, пі бадзёрасці. Да канца выконваю свой грамадзянскі абавязак на сваім адказным пасту».
У Юры Рабінкіна ў гэтыя дні паўстае праблема, у якой мы, на жаль, да канца так і не можам разабрацца, ён і ў дзённіку не адважваецца прызнацца. Праблема, дзе зноўтакі спалучылася і дзіцячае і падлеткавае, праўдзівае і мітуслівае. Але ў гэтым якраз і праступае характар гэтага хлапчука, зусім не ўзорна-стапоўчага, хлапчука са сваімі захапленпямі, фантазіямі, завіхрэннямі, часам занадта патрабавальнага, хісткага, педаверлівага, самалюбнага. Шмат чаго ламалася, перабудоўвалася ў гэтым неўсталяваным характары. Ён сталеў хутка. Калі ўважліва ўчытвацца ў некаторыя запісы, дык відаць, што яго сталенне адбывалася не за кошт падзей — яны самі па сабе розуму не дадавалі,— але перш за ўсё таму, што Юра думаў. Ён думаў і пра тое, што рабілася вакол, і пра тое, што адбывалася ў ім самім, сачыў за сабою, патрабаваў ад сябе. Вартая ўвагі ў гэтым сэнсе дробная, здавалася б, гісторыя гульні ў карты. Юра гуляе з хлапечым захапленнем, як раптам заўважае, што ў ім расце азарт; ён аналізуе гэтае новае небяспечнае пачуццё і выяўляе ў сабе іграка. I спыняецца. Карты, вайна, блакада, грошы — усё суседнічае з горкаю верагоднасцю. Падлеткі блукалі па школе, не ведаючы, куды сябе падзець. Заняткі не пачыналіся, гэта былі крытычныя дні змагання пад Ленінградам — 15, 16, 17, 18 верасня 1941 года. Паў горад Пушкін, нямецкія часці падышлі да Пулкаўскае гары, лёс горада вырашалі лічаныя гадзіны, вырашалі асобныя роты, батальёны, батарэі... Аднаму з нас у тыя дні давялося прайсці ўвесь шлях адступлеішя: здачу Пушкіна, адыход пад бамбёжкаю — міма Шушар, міма Пулкава — да Ленінграда, да Сярэдняй Рагаткі... Тады здавалася, што вораг вось-вось уварвецца ў горад і пачнуцца вулічпыя баі.
«15 верасня. Сёння раніцаю рашыў: у спецшколу не па-
казвацца. Прычыну тут пісаць не буду. Я не ведаю, чаго каштавала мне гэтае рашэнне. У мяне і цяпер слёзы стаяць у вачах, але я ўсё адцягваў з гэтым, Цяпер гэта скончана. Зрэшты, не ведаю. Гэта ж які ўдар маме! I разам з тым я ведаю, што рашэнпе правільнае.
Калі я сказаў пра гэта маме, яна стала дашуквацца прычып. Я вырашыў маўчаць. Алё гэта мне не ўдалося. Тады пачаў выкручвацца: маўляў, школа не спадабалася. А ў яе адразу ж з’явіліся недарэчныя падазрэнні: а ці не баюся я, што мяне могуць накіраваць на фронт, і яшчэ нешта ў гэтым сэнсе.
...Я вельмі добра бачу, што мне пагражае. Надта добра. Але я вельмі добра бачу, што я зраблю гэтым маме. I я не магу вырашыць: ці ахвяраваць сабою дзеля яе, ці застацца пры сваім рашэнні. Два выйсці, але з іх трэба выбраць адно.
Цяжка, пакутліва развітвацца са сваёю мараю... Што зробіш? Будзем да гэтага ставіцца цынічна, а раптам і будзе які-небудзь толк.
На «а раптам» разлічваць ніколі ў жыцці не буду. Аднаго разу ўжо было такое. Гэты дзённік я пішу сабе, і Tally тут можна казаць усё — дык вось аднаго разу я падхапіў вошы. Тады я вучыўся ў школе. I паклікалі наш клас на праверку да ўрача — ці ёсць у каго вошы. I я, дурань, таксама пайшоў. Паспадзяваўся — «а раптам» не заўважаць маіх. Ну і знайшлі. Колькі сораму было! А ўсё з-за чаго? Ды з-за майго бязглуздага рашэнпя — «а раптам». Трэба было тады неяк выкруціцца ад агляду, выслізнуць.
Чым мне цяпер займацца? Што рабіць? Ісці на завод? У пажарную каманду пры школе? Ці заставацца так?
Як высвятляецца, у мяне ўжо ёсць тры рашэнні. Думаю, я буду вывучаць курс 9-га класа сам. Напружуся: вывучу. Здам экзамены пасля вайны і перайду ў 10-ты клас. Так будзе лепш. А зрэшты, не ведаю. Нікому з нас не перажыць гэтае вайны. Цяпер пакуль яшчэ толькі бутончыкі, кветачак яшчэ не бачылі. А калі немцы прыменяць атрутныя рэчывы ды бактэрыі?..
Ну ды ўсё роўна. Жылі перад намі мільярды людзей, будуць жыць і пасля нас... Трэба ж некаму з іх быць няўдачлівымі ў жыцці.
Цяпер толькі першая гадзіна апоўдні.
Сёння яшчэ раз быў у мамы. Разам з мамай вярнуўся дадому. На ноч пайшлі да качагара. Сёння вечарам атрымалі два лісты ад Ціны. Піша, што яе эвакапункт мяняе
сваё месцаразмяшчэнне і згортваецца ў невядомым кірунку.
Мама казала, што па Ленінградзе біў з гармат дэсант, які цяпер выбілі нашы маракі. He надта гэтаму веру. Кажуць, што Пулкава пераходзіць з рук у рукі і цяпер там немцы. Лігава таксама ўзятае. Паводле газетных звестак, узяты г. Крамянчуг — значыць, немцы фарсіравалі р. Днепр. Ой якія дрэнныя справы ў нас. 3 порта ў абком прыходзілі людзі, расказвалі, што порт моцна пацярпеў ад налётаў германскае авіяцыі.
Цяпер над Ленінградам, куды ні паглядзі, усюды лётаюць «ястрабкі». Столькі іх, што за дзень не пералічыць.
Трывога заўсёды падаецца ў нас са спазненнем. Спярша пачуем страляніну зенітак, а пасля ўжо праз мінутупаўтары загудзе сірэна.
Вельмі даўно не быў у кіно. Вядома, трэба б паглядзець «Кінарэпартаж з фронту» і які-небудзь мастацкі фільм. 3 гора пачаў зноў пісаць. Цікавая падрабязнасць: чым болып я заняты справаю, тым менш пішу ў дзённіку.
16 верасня. Сёння я зрабіў жахлівую рэч — згубіў 30 (!!) рублёў. 30 (!!) рублёў. Мама дала мне іх на алей (у яе не было драбнейшых грошай), а я іх згубіў... Цяпер увесь дзень я быў засмучаны гэтым. Грошай і без гэтага засталося — кот наплакаў, а я яшчэ губляю па столькі рублёў.
I надвор’е таксама падводзіць. Ідзе дождж, пахмурна. Аднак за дзень было ўжо тры трывогі. Цяпер — палова пятай. Быў у мамы ў фондзе. Там мітусня — знішчаюць усе паперы. Усе, якія ёсць. Мама яшчэ, апрача ўсяго, навяла і на мяне паніку — загадала перагледзець і падрыхтаваць процівагазы.
Палова пятай. Непадалёк ад нашага дома чуваць моцныя гукі разрываў артылерыйскіх снарадаў. Паводле слоў В. Нікіціна, немцы за 15 км ад Ленінграда. Я думаю — бліжэй.
Увечар да мамы прыходзіла Бушуева з Сасновае паляны. Распавядала пра ўсялякія там жахі. Ёсць навіны і добрыя: напрыклад, пад Ленінградам і ў Ленінградзе сканцэнтравана каля 200 000 войска; з Амерыкі і Англіі дастаўлена каля 1000 самалётаў. Цяпер над горадам увесь час лётаюць «ястрабкі». Кажуць, што аголены іншыя франты, а войска кінута да Ленінграда, войска ідзе нават з Сібіры. Ленінград у германскім акружэнні, а мы самі хочам акружыць немцаў. Ёсць і дрэнныя навіяы. Узята Лі-
гава (12 км ад горада), усе дарогі да Лігава ўсеяныя нямецкімі танкамі, войскамі. Немцы кінулі на Ленінград вялікую колькасць сваіх часцей. В.* паранены. Але ўсё гэта неафіцыйна.
17 верасня. Сёння вечарам адбылася важная падзея. У нашу кватэру ўсяляецца кіраўнік будтрэста. Нейкі I. з жопкаю з Маскоўскага раёна. Сёння перацягалі да нас яго рэчы. Заўтра і сам, відаць, з’явіцца. Маме паабяцалі карыстанне іхнім бамбасховішчам і сталоўкаю. He ведаю, як гэта атрымаецца.
У Інфармбюро (паведамленні) сказана, што немцы рыхтуюць інтэнсіўны налёт на г. Ленінград.
18 верасня. Сёння быў у Фінкелыптэйна. Дамовіліся з ім пра дзяжурствы ў школе. Заўтра з 8 вечара да 8 раніцы. Выйшаў загад аб вайсковай падрыхтоўцы мужчын пачынаючы з 16 гадоў. У першую чаргу ідуць, аднак, 17і 18-гадовыя. Вечарам выйшаў новы загад. У ім гаварылася, што ў Ленінградзе пачаліся вулічныя баі, што ўсе ад 16 гадоў (мужчыны) і ад 18 гадоў (жанчыны) павінны ісці на барыкады. Ну і падзеі!
Немцы зноў абстрэльвалі горад з гармат. Быў абстраляны Неўскі, масты, Фрунзенскі раён.
Барыкадамі не пратрымацца. Састарэлі. Сучасная вайна патрабуе авіяцыі, танкаў, гармат, а барыкады? Цьфу!..
Цяпер, напэўна, немцы прыменяць атрутныя рэчывы. У Ленінградзе столькі народу ў арміі, што калі немцам прымяняць у гэтую вайну газы, дык толькі цяпер. Дзве справы зробяць: Ленінград возьмуць і столькі войска пакладуць. А ў немцаў, напэўна, ёсць такія атрутныя рэчывы, якія нам яшчэ невядомыя, і нашы процівагазы не выратуюць ад іх. Як жа пачалася вайна? Колькі немцаў было сканцэнтравана на граніцы... А мы і ў нос не чулі, што вайна блізка. Таксама будзе і з гэтымі атрутнымі рэчывамі.