Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
ПЕРШАЯ
БАМБЁЖКА
Тым часам Юра Рабінкін стварае план за планам, як абараніць Ленінград. Яго таварышы хочуць уступіць у народнае апалчэнне. 3 гэтае прычыны ён заўважыў, што не так і проста, вывучыўшы вінтоўку, ісці супраць танкаў. I тут падбадзёрвае сябе: «I з вінтоўкамі паваюем!» I прыводзіць адзін з сваіх планаў:
«Можна зрабіць так. Замініраваць увесь Ленінград, выгнаць з яго насельніцтва ў лясы з тым, каб Ленінград стаў пусты. Стварыць у горадзе паніку і г. д. Ніводзін памочнік галоўнакамандуючага не ведаў бы, што галоўнакамандуючы думае. Прымусіць бы войскі адступаць так, каб калі яны павернуцца пазад, дык занялі б адразу найвыгоднейшыя для атакі пазіцыі. I вось немцы ўжо ведаюць, што Леніпград пусты, усе іх шпіёны сцвярджаюць гэта таксама. Немцы будуць падазраваць хітрасць у тым, што Ленінград замініраваны, пусцяць туды сапёраў і г. д. Вось тады галоўнакамандуючы робіць тое, што ён толькі адзін ведаў. Адразу ж, імгненна, нечакана (яшчэ нечаканей, чым 22/VI для нас) нашы танкавыя часці пераходзяць у грандыёзнае наступленне і прымушаюць немцаў скурчыцца ў камяк. Тады на гэты камяк наваліцца ўся магутнасць артылерыі, якая падчас адступлення заняла найвыгоднсйшыя пазіцыі. Праз паўгадзіны гарматы пераносяцца на некалькі км далей, а тое месца, што яны абстрэльвалі, займаюць нашы войскі. Уся авіяцыя, сабраная над імі, лётае і бамбіць уцалелыя рэшткі Bopa­ra. I як толькі вораг пахіснуўся, адступіў, тут яго трэба гнаць з паветра, з зямлі, з мора. Пасылаць усё новыя і повыя войскі, не даваць ні хвіліны перапынку. Перадавыя танкі мяпяюцца новымі, першыя адпачываюць, пасля зноў мяняюць іншых і г. д. Толькі такім ударам можна зламаць немцаў. I потым яшчэ: як толькі нашы танкі дасягнулі пэўпае мэты, частка з іх ідзе назад пад вуглом да ранейшага курсу.
Так, але ўсё гэта нязбытная, фантастычная мара. Ніхто не правядзе такога наступлення. Ды і танкаў у нас мала. Я думаю, што Гітлер, напэўна, думае выйграць вайну шпіёнамі ну ды яшчэ і тэхнікай, вядома.
Так, дэсант на Іванаўскай знішчаны. Застаўся яшчэ той, што на Мзе. Кожная перадавіца ў газеце крычыць:
не аддамо Лепінграда! Будзем абараняць яго да апошняе кроплі крыві! Мацуй процітанкавую абарону! Але чамусьці перамогі ў нашае арміі няма, зброі таксама няма, відаць. Міліцыянеры на вуліцы, нават апалчэнцы і чырвонаармейцы ыекаторыя ўзброены вінтоўкамі-маўзерамі чорт ведае якой даўніны. Немцы танкамі пруць, а ў нас вучаць змагацца з імі не танкамі, а звязкамі гранатаў, часам і бутэлькамі з гаручым. Ну і падзеі».
Нельга судзіць Юру дарослым розумам, ды яшчэ паводле логікі мірнага жыцця. Гэта хлапечыя мары, у якіх, канечне ж, мала ўлічваецца рэальнасць, галоўнае ў іх — палкае, азартнае жаданне, каб усё і адразу змянілася на лепшае.
Зрэшты, Юра і сам заўважае, піша з сумам, што «ўсё гэта нязбытная, фантастычная мара».
Яму шаснаццаць год, калі дзіцячае і дарослае ў чалавеку яшчэ суіснуе, перабівае адно другое. Ён намагаецца дадумацца, чаму нямецка-фашысцкія войскі апынуліся пад Ленінградам, і першае, што яму прыходзіць у галаву,— шпіёны!
Юраў план разгрому пад Ленінградам нямецкіх армій, які ён мог бы ажыццявіць на пару з галоўнакамандуючым, не апошні ўсплёск перадваеннага маленства і перадваеннай псіхалогіі. Будуць і яшчэ ўсплёскі такога вось разумення, наіўных, а часам і недарэчных уяўленняў, не кажучы ўжо аб праявах сапраўднага дзіцячага эгаізму, з якім нямала намучыцца Юрава сумленне.
Вось-вось на Ленінград абрынуцца бомбы — праз некалькі дзён. Пасля пачпуцца страшэнныя сістэматычныя абстрэлы. I самае жудаснае — голад. Кожны набліжаўся да гэтага, праходзіў праз гэта сваім жыццёвым маршрутам, у кожнага быў уласны радыус ленінградскага лёсу. Малы — з пункту гледжання ўсяго фронту; бяскрайні, бясконцы — калі паглыбляцца ў нетры чалавечае душы, чалавечых перажыванняў, надзей і страт.
«5, 6 верасня. Нікіцін і Фіякельштэйн хацелі ісці ў народнае апалчэнне, ды не пайшлі. Зайшлі ў школу: ім загадалі фарбаваць дах. Яны не згадзіліся, сказалі, што ім трэба кудысьці ісці, абяцалі прыйсці на другі дзень, a на другі дзень не прыйшлі.
Мама зноў хоча ўладкаваць мяне ў марскую спецшколу, ды я не хацеў бы туды ісці. Усё роўна ж у школу мяне пе прымуць, бо я дрэнна бачу — раз, плеўрытныя спайкі ў правым лёгкім — два, ну ды і яшчэ сёе-тое. Чаго ж цошыць сябе светлымі ладзеямі, а пасля мець горкі плён?
Лонінград абстрэльваецца немцамі з дальнабойных гармат. Так і бахаюць разрывы снарадаў. Учора снарад пацэліў у дом на Глазаўскай вуліцы, знёс паўдома. Фінкелыптэйн з Нікіціным прыходзілі глядзець і расказвалі. Дзесьці снарад трапіў у сквер — мпога забітых і параненых. Сёння пад вечар зноў абстрэл. Так і бахаюць снарады недзе ў напрамку Маскоўскага вакзала, але ж, відаць, далей, за ім. У чэргах бабы кажуць, што Гітлер абяцаў закончыць вайну да 7 верасня, гэта значыць заўтра. Ну і чуткі! А яшчэ зусім нядаўна казалі тое ж самае, толькі дата была 2 жніўня.
Учора быў у Штакельберга. Дома яго не застаў. Прыйшоў дадому, а ён да мяне з’явіўся. Працуе ў шпіталі, прымае параненых — санітар. Хадзіў з ім на выстаўку айчыннае вайны (на 1-й Чырвонаармейскай). Шмат чаго цікавага. Французскі сярэдні танк стаіць, лёгкі чэхаславацкі, пасля гаўбіца 142 мм, розны германскі рыштунак. Вельмі смяяліся з аднае рэчы: такая картка, як у нас па хлеб, толькі салдацкая, з надпісам: «Імперскае аддзяленне па справах пацалункаў». I на адрыўных талончыках (адрываюць, мабыць, у публічных дамах) надпісы: «выпадковы пацалунак», «імгненны пацалупак», «талоп на (...) * спатканне» і г. д. Сапраўдная бессаромнасць. На сценах развешаны плакаты, фотаздымкі і да т. п. Мы трапілі туды падчас трывогі і былі на выстаўцы цэлыя тры гадзіны. Штакельберг расказаў мне пра нямецкія атрутныя рэчывы. Гэта жудасна!
...Цяпер палова дзесятай. Ленінград абстрэльваецца з нямецкіх цяжкіх дальнабойных гармат. Моцныя разрывы вымушаюць уздрыгваць будынкі і шыбы.
7 верасня. У мамы выхадны дзень. Мне давялося дзяжурыць каля брамы з 12 раніцы да 4 дня. Чытаў «Дзень палымнее» Джэка Лондана.
Учора 6-га вечарам была моцная кананада. Немцы білі па Лепінградзе з цяжкіх гармат. Сёння ўжо цішэй.
* Шматкроп’ем у дужках пазначаны непрачытаныя мясціны: старонкі дзённіка абгарэлі, некаторыя сцерліся.
Трывог не было, але зеніткі білі. Сёння — 129 гадоў з дня Барадзінскай бітвы. Некалі пад Масквою адбыўся грандыёзны бой паміж рускімі і французскімі войскамі. Болып за 108000 чалавек было забіта і паранена ў гэты дзень. Тады іншаземныя захопнікі атрымалі добры адпор.
8 верасня. Дзень трывог, хваляванняў, перажыванняў. Раскажу ўсё па парадку.
Раніцаю мама прыбягае з працы, кажа, яе пасылаюць у саўгас, што ў Араніенбаўме. Давялося б мяне і Іру кінуць адных. Яна пайшла ў райсавет — ёй далі там адтэрміноўку да заўтра. Потым мы дамовіліся пра спецшколу. Мама пайшла ў абком, адтуль завярнула ў спецшколу, a я — да Фінкелыптэйна. У іх у школе выйшаў нумар. Хлопцам было загадана пакрыць падлогу паддашша вапнаю. Але вапны аказалася мала, і яны задумалі развесці яе. Але замест вапны яны дабавілі суперфасфату. Атрымалася рэакцыя. У выніку выдзеліўся хлор. Хлопцы вымушапы былі хадзіць па гарышчы ў процівагазах. Прыйшоў Варфаламееў, лаяў («Дарэмна я вучыў вас хіміі!»). Пасля Додзя пайшоў здаваць веласіпед у армію (3 дні таму назад атрымаў павестку аб «мабілізацыі» веласіпеда).
Калі я вярнуўся дадому, мама прыйшла ўжо. Яна сказала мне, што, магчыма, мяне прымуць. Але я вельмі-вельмі сумняваюся. Пасля мама зноў некуды пайшла.
I вось тады і пачалося самае страшэннае.
Далі трывогу. Я і не звярнуў увагі. Але потым чую, што на дварэ ўсчаўся шум. Я выглянуў, паглядзеў спярша ўніз, пасля ўверх і ўбачыў... 12 «юпкерсаў». Загрымелі выбухі, але шыбы не брынкалі. Відаць, бомбы падалі далёка, але былі надзвычай вялікай сілы. Мы з Іраю кіпуліся ўніз. Выбухі не спыніліся. Я пабег назад да сябе. Там на нашай пляцоўцы стаяла жонка Зачоскіна. Яна таксама перапалохалася і прыбегла ўніз. Я разгаварыўся з ёю. Пасля аднекуль прыбегла мама, прарвалася праз вуліцу. Хутка далі адбой. Вынік фашысцкай бамбёжкі аказаўся вельмі сумны. Паўнеба было ў дыме. Бамбілі гавань, Кіраўскі завод і наогул тую частку горада. Настала ноч. 3 боку Кіраўскага завода відаць было мора агню. Паступова агонь сціхае. Дым, дым прасочваецца ўсюды, і нават тут адчуваем яго востры пах. У горле крыху пячэ ад яго.
Так, гэта першая сапраўдная бамбёжка горада Ленінграда.
Зараз настане ноч, ноч з 8 на 9/ІХ. Што гэта поч прыпясе?
Да 12 гадзін.
Толькі Іра легла спаць, як зпоў абвясцілі трывогу. Мы спусціліся ўніз, у першы паверх. Хутка апрануліся. Спярша крыху пастралялі зеніткі, пасля пачалі выць і трашчаць самалёты. Увесь час па небе блукалі пражэктары. Але ніводзін самалёт не быў збіты. Дзесьці зноў бамбілі. Усё насельніцтва ніжніх двух паверхаў (за выключэннем падвалаў) было ў калідоры 1 паверха. Доўга, пакутліва цягнуўся час. Пасля недзе, у двары дома № 36, пачалі біць у рэйку. Мы перапалохаліся. Я, Маруська і Лідка надзелі процівагазы і пайшлі ў двор даведацца, што там такое. А ў двары паставы адказвае, што ніякай хімічнай трывогі не было. Так прайшло каля 2 гадзін. Нарэшце мы пасмялелі і пайшлі дадому. Трывога яшчэ не скончылася. Зарыва на ўсходзе не згасла, але час ад часу з імклівай хуткасцю над горадам праносіліся нямецкія самалёты. Іх абстрэльвалі, а яны насіліся і насіліся над горадам. Цяпер я не ведаю, што рабіць. Мама з Іраю леглі спаць не распранаючыся. Магчыма, і я так зраблю. He ведаю. Так, гэты тыдзень фашысты хочуць зрабіць памятным для ўсіх ленінградцаў. Відаць, узяць Ленінград з сушы ім не ўдалося, дык яны і вырашылі знішчыць яго з паветра.
9 верасня. Пішу роўна a 12 гадзіне почы. За ўвесь мінулы дзень — 11 трывог! Ды якіх! Па гадзіне, па дзве. Найстрашнейшая трывога была апошняя, начная. Моцна бамбілі Кастрычніцкі раён. Бомбы рваліся і на Краснай вуліцы, і па Тэатральнай плошчы, і каля моста Лейтэнанта Шміта. Адтуль прыйшоў сведка ўвесь у гразі — закідала зямлёю — і расказваў.
Удзень падчас трывогі над нашым домам збілі адзін самалёт. Лётчык выскачыў з парашутам проста ў горад. He ведаю, што з ім. Напэўна, злавілі. У спецшколу не хадзіў, у школу не хадзіў. Перапынкі паміж трывогамі былі па 10—15 мінут. Заўтра, калі ўсё будзе нармальна, мама загадае ісці ў спецшколу. Я думаю, не прапусцяць дактары. He прайду медагляд. У зводцы перадавалі, што на Ленінград у 8.30 быў зроблены напад з паветра, але ваенныя аб’екты не пашкоджаны. А мама сказала, што згарэла шмат харчовых складаў, станцыя Віцебская таварная, маслабойны завод і яшчэ жылыя дамы, колькі іх — невядома.