Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
адну істоту. Незвычайная духоўная энергія маленькай жанчыны-зыранкі сканцэнтравалася на каханым, скаваным хваробаю, але апантаным працаю чалавеку. Усведамленне таго, што яна пахавала сябе як работнік навукі, як вучоны, калі і ўзнікала, дык пераадольвалася іншым пачуццём, разумепнем: Георгій Аляксеевіч з яе дапамогаю робіць за дваіх, без яе ён не мог бы столькі рабіць.
«М. Ф. гаварыла мне: «Я люблю жыццё, прыроду. 3 дзяцінства люблю...» Япа цвёрда і гераічна перажывае гэтыя гарачыя дні. Як і я, да ўсяго гатова. Дзіўная, цудоўная жанчына! Няўжо нас лёс раздзеліць, прымусіць быць сведкамі няшчасця альбо смерці другога? Калі і паміраць ужо, дык хоць разам...»
У тыя дні хадзіла нямала розных чутак пра знаёмых людзей. Нялёгка было аддзяліць выдумку ад праўды. Г. А. Князеў імкнецца захоўваць максімальную сумленнасць у сваіх запісах. Папраўляе сам сябе, абвяргае, калі высвятляецца што-небудзь новае.
«Я не запісваю мноства недарэчных чутак. Мне не хацелася, каб у маіх запісах паведамлялася пад выглядам факта піто-небудзь выдуманае».
Таму ён, напрыклад, абвяргае плётку пра вядомага літаратуразпаўцу, пра ўцёкі яго з Лепінграда, ды яшчэ на маторнай лодцы! He, чалавек гэты ў Ленінградзе, Кпязеў бачыў яго і запісвае гэта, высветліўшы, што ёп некуды выязджаў, і «гэта з’явілася прычыпаю да гн ю сп а й і ганьбячай яго плёткі».
Мяняе ён сваю думку аб супрацоўніцы Архіва I. Л., пра якую рансй гаварыў адмоўна:
«I, гледзячы па яе ў гэтыя суровыя дні, я ёй многае дарую. Яна шчыра пакутуе і ўдзельнічае ў агульнай працы калектыву. Нясе вялікі цяжар абавязкаў і па службе, і па грамадскай лініі. Цяпер ёю кіруе бескарыслівае пачуццё, а не кар’ерызм, як мне здалося ў пачатку вайны, калі яна пайшла ў добраахвотнае апалчэнне. Справядлівасць патрабуе і яе адзначыць у нашым актыве. 3 такою пераможаш!»
Яшчэ шмат разоў у сваіх запісах ён будзе вяртацца да вобліку гэтых і іншых людзей, ацэпьваць іх больш аб’ектыўна, рознабакова па меры таго, як абставіны, што рабіліся ўсё больш і больш жорсткімі, прымусяць глыбей заглядваць у самога сябе, лепш бачыць, праўдзівей разумець чалавека. А пакуль у многіх думкі падчас дыктуюцца не развагаю, а першымі эмоцыямі.
«С. А. Ш., этнограф, заходзіла да пас у Архіў здаваць свае навуковыя матэрыялы. Разгаварыліся.
— Адчуваю агіду да жыцця. У сярэдзіне XX стагоддзя — і раптам такія масавыя забойствы, разбурэпні.
Агіда да жыцця, культуры, што перакульвае сама сябе,— вось іпто пачынае авалодваць мозгам думаючых людзей. Людзі пе зрабіліся лепшымі; горшымі, больш жорсткімі, каварнымі, паскуднымі сталі... Так многія думаюць цяпер...
Надышоў зноў у суседнім пакоі да адчынепага акна. Зорпая, ціхая, цёплая ноч. Бліскавіцы (ці ўспышкі стрэлаў) перасталі мігаць... Зоры, далёкія, халодныя, хвалюючыя душу, рассыпаліся ўзорам па цёмным небе. Няўжо і ў вашых зорных галактыках, дзе ёсць жыццё, адбываецца тое самае? Няўжо вайна, масавае, жорсткае забойства сабе падобных, братоў сваіх,— закон вечпы, нязменны?
Вось і поч канчаецца. Днее. Канчаецца і маё дзяжурства. Трывогі не было. Немцы зноў не бамбілі Ленінграда. Гэта выклікае вялікае здзіўленне і мноства выдумак, часам дужа прымітыўных. Напрыклад: гітлераўскай дачцэ патрэбна неразбураная цудоўная паўночпая сталіца!
Што прыпясе сённяшні дзень? Засталося дзве гадзіны да сну перад адыходам у Архіў. На сэрца быццам бы нехта паступіў, прыціснуў яго. Надрываецца яно. Можа, і недалёкія тыя гадзіны, калі... He буду нічога загадваць. Буду добрым, актыўным, працаздольным. Да канца.
Перада мною тры партрэты: Леў Талстой, Тургепеў, Чэхаў. А збоку — Дастаеўскі. Mae пастаўнікі любові да чалавека, да чалавецтва, вялікія гуманісты. Застапуся верпым сваім настаўнікам.
У газетах шмат дэкларацый, спачуванняў і да т. п. з боку Амерыкі, Апгліі і іншых краін. Надакучыла чытаць пра дапамогу на словах... Дагэтуль у немцаў такі няма другога фронту!
1941.VIII.23. Шэсцьдзесят трэці дзень. У ноч на 22 жніўня, а потым на 23-е чакалі бамбёжкі Ленінграда. 22-га споўпілася два месяцы вайны і месяц з дня першага палёту на Маскву. Гэтае чысло зрабілі кабалістычным. Бамбёжак пе было ж. Ніхто не разумее прычын, чаму немцы не кранаюць Ленінграда. 3 гэтае прычыны працягваюцца самыя розпыя выдумкі».
Сапраўды, «у вайну налгуцца». Напрыклад, блукалі чуткі, што Васільеўскі востраў бамбіць не будуць, паколькі Разепбург быццам бы нарадзіўся па Васільеўскім.
Альбо што там жыве багата немцаў, яшчэ пецярбургскіх, з часоў Пятра I. I вось ужо некаторыя, даверлівыя да чутак, перасяляюцца да блізкіх і знаёмых на «бяспечны» востраў...
Г. А. Князеў запісвае:
«Верагодна, можна было б з усіх чутак рабіць і якіянебудзь вывады — тым, хто вывучае псіхалогію мас. Гісторык Чарноў, напрыклад, папісаў цэлае даследаванне пра чуткі, якія хадзілі ў час паўстання дзекабрыстаў. У чутках можна падмеціць і патаемныя надзеі вядомых праслоек пасельніцтва і ўплыў ворагаў. Гэта свайго роду «метэаралагічная зводка надвор’я» грамадскага настрою. Але гэта спецыяльная тэма, і ёю я наўрад ці займуся ў сваіх нататках. He так я мпога бываю сярод людзей і чую навін. Напрыклад, я зусім не бываю ў чэргах, на рынках і г. д. А гэта галоўныя ачагі розпых чутак. Можа, дарэчы сказаць, трэба было б паспрабаваць у процівагу стыхійным чуткам, пры дапамозе ўмелай прапаганды заняцца арганізацыяй здаровых чутак, якія кавалі б волю і бадзёрасць духу.
...Усе мы жывём цяпер надзеяй, што прыціснутыя да мора немцы будуць узяты ў палон альбо знішчаны марской артылерыяй Балтыйскага флоту. Неяк нават супакоіліся. Сёнпя ўвесь дзень пражылі гэтай надзеяй, што немцы будуць адкінуты ад Ленінграда. Жывём і другой надзеяй — што на поўдні арміі Будзённага ўдалося выйсці з акружэння!»
Вось япы, таксама чуткі. Хоць нібыта станоўчыя. Накшталт тых, што і бударажылі і супакойвалі леніпградцаў,— пра армію Куліка, якая вось-вось акружыць немцаў, што трымаюць у кальцы Леніпград. Хто ведае, колькі тысяч людзей неразумна заўпарціліся і не падпарадкаваліся загадам аб эвакуацыі, цешылі сябе падобнымі чуткамі, ілюзіямі!
«1941.VIII.25. Шэсцьдзесят пяты дзень. Зусім недастаткова існуючай інфармацыі. Усе ў адзін голас указваюць, што кінгісепскія пазіцыі ў пашых руках, Смаленск таксама... Але становішча на поўдні цяжкае. Н. П. Т. сёння канфідэнцыяльпа мне паведаміў, што гэтымі дпямі рашаецца лёс Лепінграда: горад будзе абвешчаны безабаронпым. Таму пяма і бамбёжкі. Таму спыпена і эвакуацыя маці з дзецьмі. У межы горада павінпа ўвайсці 30-вёрставая палоса па радыусе. Выехаць з Ленінграда цяпер вельмі цяжка... Пасля яго візіту мпе стала не па сабе: няўжо
мы не адгонім немцаў ад Ленінграда? У чым тут справа: чаму раптам так адразу страшэнны націск на поўдні і паўночным захадзе, гэта значыць, у нас? Адкуль сілішча ў ворага? Спакойна гляджу падзеям у вочы, але мне сумна, што мы недастаткова арганізаваны на пераадольванне ўсіх нягод вайны...»
Мільёны людзей у 1941 годзе перажылі падобныя пачуцці. Спярша нявер’е: «Немцы прыйдуць у наш горад? Быць гэтага пе можа!» Хваляванне: «Яны ўжо рухаюцца сюды!» I пасля кашмарная рэальнасць акупацыі.
He ўсе гарады былі стратэгічнымі, падобна Маскве, Ленінграду. Канечне, у лёсе асобнага чалавека і яго вёска займала стратэгічнае становішча. Жыццё і смерць, лёс чалавека залежалі ад таго, возьмуць яе немцы ці не возьмуць.
Але лёс краіны ва ўяўленні мільёнаў напрасткі быў звязаны перш за ўсё з двума гарадамі — Масквою і Ленінградам... Канечне ж, гора ад страты Кіева, Мінска, гордасць і боль за Севастопаль, а тым болып напружанне, з якім усе сачылі за бітваю ў Сталінградзе,— усё гэта падзеі і пачуцці ўсенароднага значэння. Але пакуль стаяла Масква, пакуль трымаўся Ленінград, многія іншыя страты не здаваліся непапраўнымі.
Людзі ўсюды людзі, што ў сталіцы, што ў маленькай вёсачцы. I ўсё-такі людзям, якія, падобна Князеву, здольны многае разумець, самастойна ацэньваць, узважваць, немагчыма было не ўсведамляць, што асабісты лёс іх вызначаецца яшчэ і тым, што жывуць яны ў стратэгічн ы м горадзе. Як прыкметна па дзённіках Г. А. Князева, пе ўсе і не адразу гэта адчулі, не адразу на гэтым сталі. I чуткі паўзлі, і ілюзіі пладзіліся, часам небясшкодныя для справы і для стойкасці. Накшталт гэтых — пра «безабаронны горад» і ім падобных.
He тое дзіўна, што былі чуткі і ілюзіі, а тое, што мільёны жыхароў горада — пра гэта сведчыць уся дзевяцісотдзённая эпапея Леніпграда,— апынуўшыся на стратэгічпым участку барацьбы, павялі сябе так, быццам бы ўсведамлялі: нам слабасць недапушчальна, м ы не маем права, на нас асаблівая адказпасць! Таму што мы — ленінградцы, мы — піцерцы, мы — на вачах ва ўсёй краіпы. Усё навідавоку: і нашы пакуты, і наша мужнасць, і наша гатоўнасць ахвяраваць усім, але толькі не другім галоўным горадам краіны!
«МНЕ —
16 ГАДОЎ»
А Юра Рабінкін усе гэтыя летнія тыдні працуе, ходзіць у Палац піянераў, гуляе ў шахматы, чытае — што яшчэ было рабіць леніпградскаму школьніку ў гэтае позняе лета вайны? Прыяцель узяў у яго чытаць Майн Рыда, Юра ўзяў у яго ўзамен Льва Талстога і «Ннву».
«Хадзіў з Додзікам у кіно, глядзеў «Баксёры»... Хадзіў у заасад, гуляў у більярд, у шахматы... Чамусьці моцна забалелі грудзі. З’явіўся кашаль. Пот так і льецца ўдзень і ўночы... Горад Востраў, відаць, узяты, бо з’явіўся пскоўскі напрамак. Якім фронтам камандуе Варашылаў?.. Мама атрымала загад з’явіцца на Балтыйскі вакзал для адпраўкі ў Кінгісеп капаць акопы. Я праводзіў маму да вакзала».
Ён мучыцца, не ведае, што запісваць. Вайна, а з ім і вакол яго быццам бы нічога істотнага, значнага не адбываецца. Тым не менш ён акуратна піша і піша:
«Вечарам, калі мы вярнуліся дамоў, да нас нечакана прыехала з Шлісельбурга Ціна. Яна будучы галоўурач бальніцы. Дамовіліся, што, калі з мамай што здарыцца, яна бярэ мяне і Іру да сябе... Кажуць, будзем вучыцца гэтаю зімою (8, 9 і 10 класы). Асабліва гэтаму не веру. Тут хаця б быць жывым!»
Гэты запіс зроблены 19 ліпеня 1941 года. Юра Рабіпкін не мог нічога ведаць пра выпрабаванні, якія яго напаткаюць, але тым не менш нейкае прадчуванне прымушае яго весці дзённік. Ён нібы рыхтуецца да чагосьці, у ім абвастраюцца пачуцці, ён не верыць у супакойлівыя чуткі, ён шмат чаго ўжо зразумеў за гэты месяц: «Тут хаця б быць жывым!»