Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
«— Цяпер мы разумеем, што ехалі мы насустрач немцам, а тады ніхто гэтага не разумеў. Што вы! Раён вельмі добры, глыбінны раён. I я была прызначана ўпаўнаважанаю райвыканкома па вывазу дзяцей у Ноўгарадскую вобласць, канкрэтна ў Дзямянск. I прама туды мы і прыехалі. У мяне было дзве легкавыя машыны і адна грузавая. Са мною паслалі двух таварышаў адказных, і мы паехалі.
— А кім вы працавалі?
— Я загадвала ў гэты час раённым аддзелам народнай
асвоты Кіраўскага раёна, членам выканкома была. Вось таму мяне і накіравалі. У мяне быў вельмі добры намеснік, Анатолій Івапавіч Тадорскі, які павінен быў адпраўляць, а я — як след размяшчаць дзяцей. I вось я... He ведаю, ці варта пра гэта гаварыць?
— Гаварыце, калі ласка.
— Атрымалася так. Мы прыехалі туды... Трэба вам сказаць, што Дзямянск, як кажуць, падняў увесь раёп, каб сустракалі лепінградскіх дзяцей... Мы памецілі, дзе будзе якая школа размешчана, усё такое. А праз пекалькі дзён атрымалі распараджэіше тэрмінова зпоў эвакуіраваць дзяцей.
— А вы ўжо і дзяцей завезлі?
— Так, дзяцей размясцілі. Але япы толькі дзве-тры ночы там перапачавалі: паступіў загад аб рээвакуацыі. Ды і мы ўжо адчувалі, што рухаецца, хутка рухаецца пемец.
— А многа дзяцей з вамі было?
— Многа, вельмі мпога.
— Некалькі сот?
— Дзе там сот — больш! Зараз ужо не скажу колькі. Увогуле з Кіраўскага раёна было каля шасці тысяч эвакуіравана, але частка потым была адпраўлена ў Яраслаўскую вобласць. Вось так, значыць, рээвакуацыя. Разумееце, якая гісторыя? Былі ў нас і яслі. Мы яслі таксама вывозілі, і амаль без адпачынку ім таксама трэба было ехаць. А тут ужо, ведаеце, немец падступаў (Дзямянск у сарака кіламетрах ад чыгуначнае станцыі Лычкова). Немцы там скінулі надзвычай вялікі дэсант, і мы аказаліся адрэзанымі. Потым тут былі знішчалыіыя атрады арганізаваны і дэсанты ўсе рассеялі. Ну вось, мы пачалі дзяцей рээвакуіраваць.
— На чым вы вярталіся?
— Ой! Хто на чым мог. Тут нам армія моцна памагла. Ваенныя машыпы пачалі вывозіць дзяцей. Я нават памятаю такую дэталь: еду, гляджу — на абочыне стаіць аўтобус, значыць, нашых дзяцей вязуць. Я выскачыла. Чаго ж яны стаяць? Трэба ж хутчэй вывозіць! Падыходжу: шафёр ляжыць на зямлі, спіць. Я падышла да яго, кажу: «Таварыш!» А ён кажа: «Ну, цяпер я магу ехаць. Я ж чатыры ночы не спаў. Я трохі адпачыў і паеду. А так я баяўся далей ехаць». Памятаю — добры быў дзень, цудоўпы дзень. I пачалася бамбёжка ў Лычкове, на чыгуначнай стапцыі. У гэты час у Лычкове былі дзеці Дзяржынскага
раёна. Яны былі яшчэ далей, чым нашы,— у Малаасьмінскім раёне. Дзе дзеці? Я ўскочыла ў нейкі вялікі дом, таму што ведала, што д.зяцей заўсёды ў добрых дамах размяшчалі. Сядзіць выхавацельніца. Каля яе дзеці. Колькі іх! I вось як бомба разарвецца, яны крычаць: «Мама! Мама! МамаІ» Жахліва! Я першы раз у жыцці схлусіла дзецям: «Не бойцеся! He бойцеся! Гэта пашы!» Сама выйшла на ганак. Вы ведаеце, ён лётае так пізка, паглядзіць, пацісне, і бомба адразу разрываецца. Потым казалі, што япы не ведалі. Глупства! Выдатна ведалі і, канечне, выдатна бачылі. Справа ў тым, іпто Дзяржынскі раён ужо грузілі ў эшалон у гэты час, і ён бамбіў дзяцеіі на вакзале. Цудоўнае надвор’е. Дзеці добра адзетыя. Ён выдатпа бачыў, каго бамбіць... Ну, пасля, калі мы ўжо ўсіх з Лычкова адправілі, я кажу: усё-такі паеду ў Дзямянск, таму што я мушу праверыць, ці ўсіх мы вывезлі.
Прыехалі туды. Усе сельсаветы абзванілі: засталіся толькі парапепыя. I вось, як цяпер памятаю, ідзём мы з Васіліем Якаўлевічам у бальніцу, дзе ляжаць нашы дзеці, ідзём, а тут вядуць немцаў палошіых (там, напэўна, некалькі дэсантаў было). Кажу: «Чорт вазьмі вас! Пачакайце, пачакайце, прыйдзе час, калі пашы лётчыкі таксама будуць вашых дзяцей забіваць!» Васілій Якаўлевіч мпе кажа: «Што ты, Марыя Васільеўна! Хіба будуць нашы лётчыкі дзяцей забіваць? Гэта яны толькі вось так забіваюць». ГІачалі адпраўляць параненых дзяцей. Мы іх адправілі ў Ленінград добра: з урачамі, з медыцынскімі сёстрамі. Л самі мы ў Кіраўскую вобласць паехалі. Тут мне ііа дапамогу Ленінград прыслаў майго намесніка. Ён прыехаў памагаць таму, што з роднымі, з бацькамі рабілася штосьці страшнае! Дзіва што! Што ж можа быць даражэй за дзіця?!
He даехалі да станцыі Кацельшч — прыйшоў у поезд начальнік стапцыі, кажа: «Тут едзе ўпаўнаважапы Кіраўскага выкапкома?» Я кажу: «Так».— «Ведаеце, перадалі з Кірава і рэкамендавалі вам не выходзіць у Кацельнічы». Я кажу: «Чаму?» — «Там вас натоўп бацькоў чакае!..» Вы разумееце, у чым справа? Бацькі прыехалі ў Кацельніч услед за намі. Разумееце? Анатолій Іванавіч, мой памочнік, кажа: «Марыя Васільеўна, не выходзь! Давай я выйду!» — «Ты што? Маё сумленне чыстае. Я выйду сама. Ты мне лават не кажы пра гэта!»... Ну, прыехалі ў Кацелыііч. Я памятаю, у мяне такое светлае паліто было, ведаеце. Іду я, і жаячыны — а! а! — пачынаецца шум. Ну,
бачаць, што я спакойная. Я кажу: «Ведаеце што, таварышы, калі так будзеце сябе паводзіць, мы нічога яе разбяром. Пытайце, што каго хвалюе, я вам на ўсё адкажу, таму што ўсіх дзяцей вывезлі, апрача тых, каго параніла».— «Тых дык мы сустрэлі, тых дык мы бачылі»,— гэта яны кажуць. Я кажу бацькам: «Перш за ўсё вам скажу: літаральна ўсіх мы вывезлі. Вось не магу толькі сказаць пра адну дзяўчынку, пра Бялову...» Пасля яны мяне пра асобпых дзяцей пачалі ўжо распытваць. I я не магу сказаць, дзе адна дзяўчынка. Разумееце! Мы ўзялі спісы, усе перакапалі — няма! Я кажу: «Пачакайце, усё роўна я яе знайду!» I што мяе запомнілася: я ў светльш паліто. Там шпалы. Я прама села ў гэтым светлым паліто! А жанчыны: «Устань, устань! Што ты села? Паліто ж запэцкаеш!» Я, значыць, бачу, што настрой ужо другі. Ну добра. Я там два дні ярабыла, у Кацельнічы, усё гэту дзяўчынку маленькую шукала. Яна аказалася ў тым самым інтэрнаце, але пад іншым прозвішчам. Я мацеры яе кажу: «Вунь ідзі туды, там твая дачка...» Пасля я паехала ■ў Кіраў, і там мы пачалі ўжо жыць.
— Скажыце, які лёс гэтых дзяцей? Іх некуды далей на ўсход вывезлі?
— He, навошта? Большая частка засталася ў Кіраўскай вобласці, але туды быў не толькі наш раён эвакуіраваны, там было каля шасцідзесяці тысяч эвакуіраваных дзяцей».
Але многія хутка ўсё-такі вярыуліся ў Ленінград.
Вярнулася ў Ленінград і Аляксандра Міхайлаўна Арсеньева са сваёю дачкою.
« — Калі мы вярнуліся ў Ленінград, дык нас пыталіся: «Бежанцы, вы адкуль? (Прычым, я ленінградка карэнная, у мяне і дзед лепінградзец). Вы адкуль, бежанцы?» I толькі касірка з нашага магазіна пазнала нас і кажа: «Ой! Ды гэта ж суседзі нашы, гэта ж з гэтага дома, я іх добра ведала!»
— Гэта вы вярнуліся такімі не падобнымі на сябе?
— Мы выйшлі з вагона хто ў паліто, хто ў халаціку. Мы вельмі доўга ехалі да Мгі, нешта каля трох сутак. Калі пачаўся абстрэл уздоўж вагонаў, адразу былі раненыя і забітыя. Мы дзяцей — пад лаўкі, матрацы на іх клалі, закрывалі матрацамі, самі кідаліся на іх.
— У вагонах?
— У вагонах. Бомба трапіла ў паравоз... Усё-такі нам
удалося, калі было зацішша, выбрацца з вагона. Ужо цямнела. Станцыя гарэла. Нікога не знайсці. Гэта быў пейкі жах! Начальнік эвакапоезда сядзеў на пні і трымаў галаву вось так — абхапіўшы рукамі. Ён страціў сям’ю і не ведаў, хто дзе... Як толькі пачынаўся дзесьці абстрэл, нейкі гук — мы адразу тут жа ў канаву, дзяцей вось так, носам у зямлю, і самі на іх. I коўдры накідвалі. Пасля, калі мы ўставалі, дзеці ўсё роўна ўжо самі нацягвалі па галовы. Вось так яны закрываліся гэтымі коўдрамі. Потым, значыць, мы ўбачылі, што рухаецца пешта — усё ў елках і рухаецца. Усё закрыта. У адпых дзвярах стаіць салдат і кажа: «Дзяўчьгаа! Дай мпе гэты матрацік. У мяпе рапеных тут поўны вагон». Я даю яму матрацік і кідаю дачку.
— Туды? У вагон?
— Так! Кідаю дачку і кажу: «Давязі!» I сама хачу сссці. Але колы пакаціліся. А дачка ўжо ў вагоне! Раптам бачу — колы спыпіліся! Я бягом. Дагпала, кажу: «Вазьмі мяне!» А ёп: «Не магу! He магу! У мяпе плюнуць няма Дзе. Запалку запалідь нельга. Ранеяыя стогнуць». Я кажу: «Слухай! У мяне для раненых ёсць бутэлька віна. I ў рукзаку сёе-тое». (Рукзак у мяне вялікі.) Ён кажа: «Ну давай стоды!» Кінула я мяшок і сама зачапілася. Ён мяне, не ведаіо як, за спіну і ўцягнуў у вагон. Пасля з гэтага рукзака я ўсё аддала раненым. I разынкі мае пайшлі па руках, і віно пайшло па руках. Усе стагналі. Я зняла з сябе паліто, таму што япы мерзлі, раненыя. А калі па Сартавальнай пам трэба было разгрузіць рапепых, аказалася, што маё паліто ўсё ў крыві. I я засталася ў адпой сукепачцы, а холад быў сабачы!
— Гэта верасень?
— Гэта было трыццатага верасня, ужо Мгу ўзялі. Прыехалі. Пачалі разгружаць раненых. Мне тут сказалі: «Дачка ўжо па вакзале, зпойдзеш яе там». I я яе пасля знайшла. Яна пад калонаю сядзела па вакзале. Нехта ёй ватяік даў, ватпікам накрыў яе.
— Як вашу дачку звалі?
— Мая дачка — Яўгенія Парфір’еўпа Строгапава. Япа кіраўнік групы ў праектнай арганізацыі.
— Тады ёй было пяць гадоў?
— Так, пяць гадоў. Вось дачка, яна мяне сапраўды выратавала. Хто — каго, пе ведаю. Вось так. Разумнепькая, негаваркая. Пасля Мгі яна доўга не размаўляла ні з кім. I ў птколу пайшла, па пяцёркі вучылася, a пс размаўляе...»
Трэба было тэрмінова вывозіць дзяцей з раёнаў, што апынуліся ў небяспецы. Займаліся гэтым і ленінградскія арганізацыі, і мясцовыя ўлады, і самі мацяркі. Лідзія Ахапкіна таксама спрабавала вярнуць сына.
«Неяк пасля абстрэлу я пабегла з дачушкаю на руках па хлеб, трэба было паспець, пакуль сціхла. Перада мноЮ' стаяла жанчына гадоў 60—63, у акулярах, з выгляду ііітэлігентная, і пачала гаварыць, што вось, маўляў, возьме хлеба на два дні наперад і паедзе па ўнука. Я спытала яе, куды быў адпраўлены яе ўнук. Яна адказала, што з 21-м дзіцячым садам (памятаю дакладна нумар), гэта значыць, туды, куды і мы адправілі свайго сыночка. Я, спярша нерашуча, пачала прасіць яе прывезці і майго. Япа пачала адмаўляцца, запэўнівала мяне, што дарогі бамбяць, што не дай бог нас заб’юць, і япа не хоча на душу браць грэх. Я з ёю, вядома, пагаджалася, але іншага чалавека ў мяпе няма, і я за яе ўхапілася, у думках, канечпе, і пачала яе так прасіць, умольваць, ад хвалявання я заплакала. Потым узяла яе рукі і пачала цалаваць. А сама ўсё кажу: пу, калі ласка, прашу вас, пашкадуйце яго і вось гэтае дзіця, што на руках. Як я з ім паеду, чым карміць, малю вас, зразумейце, памажыце, я ніколі не забуду вас — і да таго падобныя словы.