Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
I яшчэ запісы:
«Так... гэта, бадай што, самая небяспечная для нас вайна. Дорага будзе каштаваць перамога».
«Прачытаў «Дваранскае гняздо».
«Гуляў з Давідам у шахматы».
«Мама дала мне грошай, за якія я з’еў талерку супу (боршч) і талерку маннае кашы з маслам у сталоўцы Палаца працы. Пасля прыйшоў дадому. Дома вучыўся даваць мат сланом з капём».
«Чытаў «Давід Коперфілд».
«Паехаў з мамай на абаронную будоўлю пад Лугу, у Толмачава».
3 задавальненнем апісвае ён, як капаў разам з дарослымі процітанкавы роў. Гэтыя два жнівеньскія тыдні былі поўныя трывог, іх абстрэльвалі «месершміты», а яны капалі, капалі па восем гадзін запар. Тым жа часам яго таварышы пачынаюць выязджаць з Ленінграда, а Юркава мама таксама рыхтуецца да эвакуацыі. Яны абмяркоўваюць, куды паехаць: мама хоча бліжэй да Леыіпграда, a Юра чамусьці ў Омск. Ён усё болып пільна сочыць за падзеямі на фронце, задумваецца над імі і злуе на сваю пасіўнасць.
«26, 27 жніўня. Ноўгарад узяты ўжо некалькі дзён таму назад. Над Лепінградам навісла небяспека быць адрэзапым ад CGCP. Нам увесь час прысылаюць амерыканскія танкі, самалёты («боіпгі»), «Боінгі» вязуць на караблях да Уладзівастока, а адтуль япы ляцяць з пасадкамі да Ленінграда. Нядаўна Японія заявіла пратэст наконт адпраўкі да нас з Амерыкі нафты, спасылаючыся на тое, што гэта нібы пагражае яе інтарэсам. Напэўна, пе абышлося без Германіі. Нашы і англійскія войскі ўступілі ў Іран... Іран займао чацвёртае месца ў свеце па нафце.
Сам я займаюся малакарыснымі справамі. Чытаю кнігі, гуляю ў шахматы (завяршыў матч з У. Н. Нікіціным, 17—11 = 6 у маю карысць), займаюся вайсковаю справаю — гуляю ў вайну.
Лд Ціны навін больш ніякіх няма.
30 жніўня... Мама хоча запісаць мяне ў ваепна-марскую спецшколу. Так, я ведаю, што медкамісія мяне не прапусціць, таму адмаўляюся. Цяжка ўсё ж адмаўляцца ад сваёй мары — мора, але што зробіш. Усе спробы — дарэмныя.
Пахне песімізмам.
Дпі праводжу за вайсковаю справаю, шахматамі, чытаннем. Настрой страшэнпа ўпадпіцкі. Ніякіх, пават пасрэдных перспектыў перад сабою пе бачу. Ніпу мама звальняе з 1 верасня. Шахматы, ваеіпіыя гульні, вайсковая справа. Навошта гэта мне цяпер, калі сваю патаемпую мару — ваенна-марскую справу — я ажыццявіць не здольны. Цяжка. Песімізм паўнейшы.
31 жніўня, 1 верасня. Заняткі ў школе 1 верасня, сёппя, пе адбыліся. Невядома, калі будуць. 3 1/ІХ прадукты
прадаюць толькі па картках. Нават запалкі, соль і тыя па картках. Настае голад. Павольна, але пэўна.
Ленінград абкружаны! Нямецкі дэсант, які высадзіўся ў раёне ст. Іванаўская, адрэзаў наш горад ад усяго GCCP...
Настрой паршывы. He ведаю, ці вернецца калі-небудзь да мяне весялосць.
Сёння насіў цяжкія мяхі ў мамы на працы — памагаў здымаць важныя паперы — і, мабыць, вывіхнуў шыю...
У зводках пішуць, што ідуць баі на ўсім фронце. I толькі. Уначы ў небе палаюць зарніцы. Дальнабойныя гарматы б’юць з нашых палігонаў па ворагу. Вораг за 50 км ад Ленінграда!
Біў лынды цэлы дзень. (Хіба толькі ў мамы на працы памагаў.) Гаварыў з Фінкельштэйнам. Калі ў школах заняткаў не будзе, дык думаем удвух прайсці (калі пройдзем?!!) увесь курс 9-га класа. Падручнікі ёсць.
Заўтра мне павінна было б быць 16 гадоў. Мне — 16 гадоў!
2 верасня. Так, нічым незвычайным мой дзень нараджэння не адзначыўся.
Мама дала мне 5 руб. на сталоўку. Вырашыў пацешыць сябе. Пайшоў у краму і купіў шахматны падручнік. А пасля прыйшоў у сталоўку — там нічога таннага ўжо не было. Затое мама вечарам прынесла мне два пірагі. Пасля яшчэ і суп згатавалі — я і суп з’еў. Сыты, задаволены!»
ЧАМУ ВУЧЫЛІ
СТОІКІ
А ў гэты ж дзень, семдзесят трэці дзень вайны, 2 верасня 1941 года, Г. А. Князеў запісвае: «Ленінград стаў фронтам».
Ужо шыбы ў парадным доме на Васільеўскім востраве забілі фанераю і дошкамі. У Румянцаўскім скверы пад дажджом вучацца гранатамётчыкі. Князевы спрабуюць запасціся сухарамі, адзіным, чым могуць яны запасціся. Апрача таго, Марыя Фёдараўна падрыхтавала індывідуальныя пакеты на выпадак ранення, кантузіі. Робіць яна
гэта спакойна, муж глядзіць на яе работу, смутна ўсміхаецца, лічыць, што «пашае жыццё, прынамсі, скопчана».
«Газета не прыйшла. У вітрыне каля упіверсітэта вывешаны «Апошнія паведамлепні». Коратка і трафарэтпа: баі ідуць па ўсім фронце. Нашы войскі прасоўваюцца ў Іране. Каля вітрыны заўсёды стаяць чатыры, пяць, дзесяць чалавек. Зноў шкадую, што не магу тут даць іх замалёўку. Вось Васняцоў некалі намаляваў, і так талепавіта, чытачоў ваенпай тэлеграмы ў 1877 г. Шкада, што не ведаю такіх замалёвак у сучасных мастакоў. Увогуле з ілюстрацыямі, лубкамі і да т. п. вельмі бедна...»
У дзень нараджэння Юры Рабінкіна Г. А. Князеў запісвае:
«У газетах, па радыё заклікаюць да абароны Ленінграда: «Абаронім кожную вуліцу, усякую плошчу, зробім кожны дом цытадэллю!» Але з апалчэннем зноў штосьці не выйшла. I вакол мяне, на маім малым радыусе, пакуль няма ні барыкад, ні равоў, ні атрадаў апалчэння».
Г. А. Кпязеў не ведаў, што дывізіі народнага апалчэння ў гэтыя дні люта змагаюцца на далёкіх подступах да горада. Дзякуючы ім у значяай ступені быў сарваны план пераможнага маршу. Пачынаючы з ліпепя, Першая, Другая, Трэцяя дывізіі народнага апалчэння, сфарміраваныя з камуністаў леніпградскіх заводаў і ўстаноў, з моладзі, з тысяч добраахвотнікаў, спынялі гітлераўскія арміі, наносілі ім немалыя страты. Абмежаванасць агляду Г. А. Князева і кепская інфармацыя перашкаджалі яму ведаць сапраўднае становішча з апалчэннем. Ёп мог толькі меркаваць — і не заўсёды правільна.
«Учора каля 12 гадзін ночы грымелі выстралы далёкабойных гармат ці грукат выбухаў. На небе палала далёкае зарыва. Дзе лініі нашых войскаў, дакладна нам невядома, але фактычна Ленінград у акружэнні варожых войскаў. Сёння паменшылі паёк хлеба, закрылі камерцыйныя магазіны. Мы ўступаем у стап асаджанага горада. Глядзім смела і спакойпа на надыходзячыя выпрабаваняі. Верагодна, горад вырашана абараняць, а не здаваць. Тым, хто кіруе намі, лепш відаць. Яны павінны вырашыць пытанне стратэгічна. Ленінград у гэтай тытанічнай барацьбе ўсяго толькі эпізод... Але мы, ленінградцы, жывыя людзі, і для нас, бяззбройных, не воінаў, падзеі, што адбываюцца, з’яўляюцца вырашальнымі. Вось цяпер я зноў запаліў лямпу пад зялёным абажурам і сеў за свой пісьмовы стол. А што будзе праз некалькі дзён, ніякай
фантазіі не хопіць, каб уявіць сабе. Толькі аналогі разгрому і гібелі дзесяткаў і сотняў гарадоў паўстаюць з адрывачных газетных паведамленняў як пачныя кашмары. Але ўсе аналогі не ў лік, калі пытанне стаіць пра такі гігант, як Ленінград... Няўжо я буду сведкам ягонай гібелі?..
Направа з саду бачны сфінксы. Яны стаяць па-ранейшаму. Пра іх проста забылі... He да іх!.. I яны — самі па сабе, па-за падзеямі.
Пасля сённяшняй трывожнае ночы зпяў у службовым кабінеце сілуэты акадэмікаў працы Антынга (1783 г.) у шкляных рамах, каб не ўпалі і не разбіліся. Вазу з першага савецкага фарфору, спецыяльна зробленую да 200годдзя Акадэміі павук, каб яяа не перакулілася пры трасенні будынка, паклаў плазам у заглыбленне на шафе. He рабіў гэтага раяей, каб не парушаць парадку, які памагаў арганізоўваць нашу волю, нашу свядомасць... Наступілі падзеі, якім мы не думалі быць ні сучаснікамі, ні сведкамі... Леніпграду пагражае смяртэльная небяспека!..»
Пачуццё чакапня чагосьці певядомага асабліва цяжкае чалавеку, асуджанаму па бяздзейнасць (сваю працу ў Архіве ён не лічыў у тых умовах першачарговаю для абароны горада).
Была ў яго трывога, былі сумненні: «Як доўга зможа абараняцца горад?.. Цудоўны горад, ні разу не апаганены ворагам?» Што было, тое было, без гэтага не зразумець, не ацаніць таго душэўнага шляху, які прайшоў не адзіп Князеў.
«1941.ІХ.5. Семдзесят шосты дзень. Мы пачалі браць абед у акадэмічнай сталоўцы, але цяпер там даўжэзныя чэргі.
...Стаіць халоднае надвор’е, ідзе дождж... Кветкі ўздоўж маёй дарогі на службу пабляклі, зморшчыліся, дажываюць апошпія дні. Сфінксы блішчаць, намочаныя дажджом. Над Нявою шэрая смуга хавае прыгожыя контуры Ісакія, Адміралцейства, Зімняга палаца, Сената, коней над аркаю Галоўнага штаба. А дзесьці, за некалькі дзесяткаў кіламетраў на подступах да Лепінграда, немцы... He верыцца, нібы ліхаманкавы сон, а не рэчаіснасць. Як гэта магло здарыцца? Немцы пад ленінградскай брамай!
Камендапт нашага дому, які сядзеў каля брамы, дзеліцца са мною сваімі ўражаннямі: «Была б рапей такая
арганізацыя, як цяпер, не падпусцілі б немцаў так блізка да Ленінграда».
1941.IX.7. Семдзесят восьмы дзень. Стоікі вучылі, што мэта жыцця — у мудрасці і дабрачыппасці. Дасягнуць гэтага можна толькі праз утаймаванне пачуццяў і неразумных захапленняў, праз непарушную абыякавасць да зменлівасці лёсу... Праўда, у грэкаў былі і паслядоўнікі іпшай філасофскай школы, якая лічыла мэтаю жыцця шчасце.
Нас жыццё вучыць непахіснай абыякавасці да зменлівасці лёсу. I я часам бываю такім філосафам. Але я не філосаф, не мысліцель у поўным сэнсе гэтага слова. Я хачу жыць добра, шчасліва. Асабіста мне мара тых другіх грэчаскіх філосафаў — пра шчасце — бліжэй.
Шчасце цяпер? Якая злая іропія. Тут хаця б толькі жывым застацца. Але жыць дзеля таго, каб жыць любой цаною, хоць ніцма на зямлі здыхаючы, яшчэ больш страшная іронія.
Сёння нядзеля. He ведаю, што робіцца на свеце, у ваколіцах майго горада, у самым Ленінградзе. Ядавітымі чуткамі не жыўлюся, карэспандэнцыі не маю; сяджу і чытаю асобныя старонкі з гісторыі ўсіх часоў і народаў. I на кожнай старонцы побач з геніем думкі і творчасці чалавека ягоная ж кроў, кроў і невыказныя пакуты.
Жыву толькі дадзенай мінутаю, нават не гадзінаю, не кажу ўжо пра дзень. Падараваў лёс яшчэ хвіліну — і дзякую яму. Чытаю, пішу, думаю... А што будзе хаця б праз мінуту, стараюся не думаць.
Мпе кінулася ў вочы адпа карцінка: «Спакойная старасць». На ілюстрацыі стары дзядок у цішы і спакоі чытае. 3 якой іроніяй успрымаецца гэта ў сучасным пекле!..
Да нашага часу больш пасуе іншая карцінка. Вялікі геаметр Архімед сядзіць у роздуме над сваімі чарцяжамі. А ворагі ўварваліся ўжо не толькі ў горад, але і ў дом, дзе жыве мысліцель. Яны на імгненне спыніліся ад здзіўлення, убачыўшы спакойны твар старога. Прыгожае паданне ўклала ў яго вусны, калі ён убачыў, што ягопым чарцяжам (пе яму) пагражае гібель, такія словы: «Не разбурай маіх кругоў (чарцяжоў)». Архімед, як вядомаг быў забіты ў часе асады Сіракуз рымлянамі ў 212 г. да н. э.».