Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
...Я ўжо і не памятаю, калі мыла дзяцей. Лазні лрацавалі з вялікімі перапынкамі. I з-за трывог небяспечна было хадзіць. Я надумалася памыць дзяцей дома. Калі я раздзела Толіка, дык убачыла, што яго цела ўсё ў больках і раздрапанае. У яго была кароста, якую ён падхапіў, калі быў у ад’ездзе. Я пайшла ў аптэку. Мазі ад каросты не было, і мне далі сінькі. Але перш чым памазаць яго, трэба было памыць, як толькі ўдасца, гарачай вадою. Адзін раз падчас такое працэдуры — ледзь не ноч ужо была — ён голенькі стаяў у круглым тазіку, і я яго мыла такой гарачай вадою, што ў самой ледзьве цярпелі рукі. Ён крычаў. Раптам абвясцілі паветраную трывогу. У акно нашага пакоя ў гэты ж міг нібыта ўляцела агнявая ўспышка. Стары дыван, якім завешана было акяо, упаў. ІПыбіны разбіліся па друзачкі. Усё гэта здарылася ў адно імгненне. А на вуліцы я пачула аглушалыіыя выбухі. Голасна закрычалі дзеці. Я спачатку схапіла Тольку, голага, мокрага, амаль што кінула яго ў калідор на падлогу, потым пабегла за дачкою. Прыціснула іх да сябе недзе ў кутку калідора. Думаю, ну калі ж гэта ўсё скончыцца, няўжо не будзе канца? «Звяры, паскуды»,— лаяла пемцаў. Раніцай, калі я пайшла па хлеб, убачыла, што адна палова дома, які стаіць насупраць пашага, разбурапа, на другой, уцалелай, сцены абклеены розпымі шпалерамі: ружовага, блакітнага і зялёнага колеру, у кветачкі і палоскі. I што было дзіўна — у адным квадраце вісеў вялікі гадзіннік і яшчэ нават хадзіў».
Але ўсё роўна Лідзія Георгіеўна кожны вечар мыла і змазвала Толіка і вылечыла яго, хоць, калі наступаў час мыць, страшэнна лервавалася...
Дзёныікі пачалі весці параўналыіа многія ленінградцы. Магчыма, такое адбывалася ў пачатку вайны і ў іншых прыфрантавых гарадах, не ведаем. Але ў Ленінградзе з’ява гэтая сапраўды заслугоўвае ўвагі. У першыя дні вайны работніца бальніцы імя Соф’і Пяроўскай Фаіна Аляксандраўча Прусава дае свайму сыну, студэнту-медыку, агульны сшытак і просіць запісваць тое, што будзе адбывацца з ім і з усімі. I сама ўзялася пісаць ваенны дзённік. Яны захаваліся, абодва дзённікі, маці і сына. Дзённікаў уцалела, на здзіўленне, многа, хоць гэта, канечне, мізэрная частка таго, што было.
Колькі іх, гэтых дзённікаў, усё болып трацілі свой першапачатковы характар акуратных, старанных запісаў, па меры таго як насоўваліся цемра, голад, холад, смерці. Быццам бы няцяжкі занятак — пісаць — цяпер станавіўся непасілыіай працаю, подзвігам чалавечага духу. А колькі такіх нататак было размецена выбухамі, згарэла ў блакадных пажарах, загінула пасля вайны — адны ў самым Ленінградзе, другія недзе ў далёкай эвакуацыі. Марына Аляксандраўна Ткачова захавала перапісаны ад рукі яе цёткаю дзённік невядомай блакадніцы і прывезла яго ў Ленінград з Яраслаўля. У капцы зроблена такая прыпіска: «Гэтыя сшыткі былі знойдзены ў стале адпой установы ў г. Яраслаўлі». Адзін са служачых знайшоў іх у стале і пагардліва адкіпуў. Іх падабрала другая служачая і, паглядзеўшы спехам падчас перапынку і ўбачыўшы, што гэта дзёпнік жанчыны, якая перажыла галодную зіму 1941 г. у Лепінградзе, узяла іх сабе. Дома, прачытаўшы, яна даведалася, што аўтар — сваячка яе блізкіх зпаёмых. У часе роспытаў высветлілася, што ўстанова гэтая заняла памяшканне былога стацыяпара для эвакуіраваных, у якім памерла аўтарка дзёнпікаў.
I дзённік Юры Рабінкіна — абгарэлы агульны сшытак — апынуўся ў руках чулага чалавека, медсястры Р. I. Трыфанавай, і быў захаваны.
Тут таксама былі свае выратавалыіікі...
Некаторыя блакаднікі пачалі пісаць, запісваць перажытае, як толькі вырваліся за кальцо. Альбо хутка пасля вайны — «па свежых слядах». Да машыпапісных «Нататак аб блакадзе Ленінграда» Л. Д. Б a р а н а в а й зроблена заўвага: «Паводле настойлівай просьбы друга ўсяго майго жыцця Надзеі Васільеўны Разанавай-Верашчагінай зроблепы гэтыя запіскі ў 1942—43 гадах пасля вяртапня ў Маскву з блакіраванага Ленінграда».
Т. В. Рабініна свой маленькі блакадны дзённік дапоўніла запісамі па памяці, строга раздзяліўшы тое і другое. А прычына таго, што дзённік атрымаўся занадта лаканічны і няпоўны, ёю жі растлумачана:
«Я шкадую цяпер, што так скупа пісала, але гэта ў значнай ступені залежала ад таго, што нельга было пісаць падрабязна. Дзесяткі плакатаў і адозваў заклікалі нас да пільнасці, таксама як і да стойкасці, мужнасці, згуртаванасці. Усюды сцены былі аблеплены заклікамі, карыкатурамі, плакатамі. Тут быў і «наследнік трона расійскага» Кірыл у выглядзе каранаванай малпы, і абывацель — аматар чутак з вялізнымі вушамі, і рабочы, што заклікае працаваць, не схіляючыся перад цяжкасцямі, і жанчына, што павіппа замяніць мужчыну на вытворчасці,— усяго не пералічыш. Мпоства лістовак расклейвалі ў дамах, на брамах, раздавалі ў домакіраўніцтвах. Іх чыталі, вельмі чыталі, і яны, несумненна, адыгралі вялікую ролю.
А пра пільнасць, пра асцярожнасць нам гаварылі на кожпым кроку. На вуліцах патрулі правяралі дакументы, без пашпарта нельга было хадзіць, таму што ў любы момант маглі спыніць і патрабаваць яго. Нельга было паказваць дарогу ні да якіх «аб’ектаў» — заводаў, мастоў і г. д., пельга было ні выслухоўваць, ні даваць якія-небудзь звесткі пра пацярпеўшыя дамы, пра колькасць ахвяр, пра месца падзення бомбаў, таму што ўсё гэта давала арыенціроўку ворагу. Спытаць, «як прайсці туды і туды?», значыла атрымаць у адказ «не ведаю» і што гэтыя словы будуць яшчэ суправаджацца падазроным поглядам. Я сама адказвала «не ведаю» незнаёмым людзям па якое-небудзь нязначпае пытанпе. Асабліва мы зрабіліся асцярожпымі пасля таго, як у двух кроках ад нас з дапамогаю сабаксышчыкаў злавілі двух дыверсантаў, якія хаваліся ў зачыненым ларку «Утыльсыравіна». Гэта ім мы абавязапы першай бомбаю, што ўпала на дом № 4/3 восьмага верасня, гэта яны давалі сігналы тымі прыгожымі зялёнымі ракеткамі, якімі мы па сваёй дурноце захапляліся ў першую ноч бамбёжкі *. Яны сядзелі ў сваім ларку тыдняў два, і за гэты час бомбы не раз сыпаліся каля нас. Я не бачыла, як іх выкрылі, але бачыла натоўп людзей, што іх пра-
* Расказы пра ракетчыкаў былі характэрнымі для тых дзён чуткамі, падчас моцна перабольшанымі, што і зразумела ў тых умовах. He раз, калі мы спрабавалі высветліць падрабязнасці, дык пераконваліся, што выпадак не пацвярджаецца.
водзіў. Якое-небудзь незацемненае акно выклікала выбух абурэппя і падазронасці».
I вось Т. В. Рабініпай давялося па памяці дапоўніць свае нататкі ваенных гадоў — ужо ў пачатку 50-х.
Пазней вярталіся да сваіх запісаў і пекаторыя іншыя блакаднікі. Напрыклад, дзённік Фаіпы Аляксандраўны Прусавай мае дублікат: япа сама ў 1951 годзе перапісала свой дзённік з разрознепых шматкоў паперы ў агульны сшытак. Копію зрабіла «Для Дзімы» (унука) з усёй бабулінай стараннасцю: з фатаграфіямі, выразкамі з газет, фотакопіямі блакадных малюнкаў сыпа Барыса і г. д.
У архіве Вольгі Фёдараўны Бергольц засталася тоўстая папка з надпісам: «Выпіскі з дзённікаў». Там перадрукаваныя на машынцы ўрыўкі з блакадных дзёшіікаў самых розных людзей — пастаўнікаў, партыйпых і савецкіх работпікаў, урачоў, шафёраў. Вольга Фёдараўпа збірала сапраўдпыя дакумепты тых гадоў для сваёй кнігі «Дзёнпыя зоры» — дапясенні бытавых атрадаў, зводкі райкомаў камсамола, газетныя выразкі,— рабіла выпіскі з дзённікаў. Дзе тыя дзённікі — невядома. Але цікава, як мпога было іх у яе распараджэнні ў першыя пасляваенпыя гады. Ды і да нас праз трыццаць гадоў дайшло нямала. Матэрыял, адабраны Вольгай Фёдараўнай, сапраўды ўражвае, і мы дазволілі сабе прыводзіць выпіскі (з дазволу Марыі Фёдараўны, сястры Вольгі Бергольц).
Выпіска з дзённіка загадчыцы павучальпай часткі 239-й сярэдняй школы К. У. Ползікавай-Рубец.
«111X1.41 г. Бамбасховішчы пастолькі ўвайшлі ў быт, што без іх многія не ўяўлялі сабе горада. Старэнькая жанчыпа ў чарзе: «Разбамбілі на Фантанцы панскі дом, там і цяпер ніхто не жыў і раней кватэр не было. Жылі там адпы паны, графы. А тата ж мой быў у іх старшым дворнікам. Дворніцкая была ўтульная, светлая. I як цяпер памятаю: налева канюшні і карэтпая павець, паправа — падвал. А вось дзе было бамбасховішча, ніяк пе магу прыгадаць, дзяўчыпкай я ж тады была». Пад дружны рогат чаргі старэпькая ніяк не магла ўцяміць, што ў тыя часы пі бомбаў, пі сховішчаў пе было.
28/11. 42 г. Хочацца запісаць пра найпрыгажэіішае і пайстрашпейшае відовішча аднаго з кастрычпіцкіх вечароў. Я ў Лураў-Мураў. Вые сірэна, і Лур уладарна патрабуе, каб мы спусціліся ў бамбасховішча. Мур зпікае ў штабе, а Лур сядзіць са мною. Пасля ёп выходзіць на вуліцу, вяртаецца і кажа: «Скінуў запалыіыя ў раёне Нар-
дома». Праз гадзіну адбой, і мы выходзім на набярэжную. Тут так светла, што можна чытаць газетны шрыфт. Амерыканскія горы быццам бы ілюмінаваны яркім белым, нібы электрычным, святлом, месцамі асвятленне такое яркае, што відаць рэйкі, па якіх калісьці спускаліся ваганеткі. Горы гэтыя высяцца на фопе вялізнага цёмна-чырвонага мора агшо. Полымя шырыцца. Цёмнае воблака дыму навісла над гэтым гіганцкім вогнішчам. Часам відаць струю брандспойта, але, здаецца, яна не мае ўздзеяппя. Нява ўся зіхаціць, у ёй адбіваецца то крывава-чырвоны агонь, то асляпляльна-яркі, белы. Крэпасць і Тамонаўская біржа — цудоўныя, такія цудоўныя, як не былі ніколі ні ў адну ілюмінацыю. Усе тры масты бачныя да найдрабнейшых дэталяў. Відовішча незабыўпае па яго страшнай прыгажосці, мепавіта страшнай, ад слова «страх». Штосьці ёсць, што нагадвае Брулову «Гібель Пампеі»...»
Вернемся, аднак, на «малы радыус» Г. А. Князева. 19 верасня ён запісвае:
«Не разумею, што адбываецца. 15-га ў мяне было ўражаные, што непрыяцеля чакалі на вуліцах горада. Паехаў начаваць у Архіў, каб разам з ім раздзяліць яго лёс. 16-га падбадзёрыўся. Усе казалі, што непрыяцель адагнаны, што наша авіяцыя ўзмоцнена, што кальцо акружэння размыкаецца звонку... 18-га гэтай ілюзіі быў пакладзены канец гадзінным разлютаваным абстрэлам горада!..
1941.1X.21. Дзевяноста другі дзень. Тры месяцы вайны. Апошні. 13-ты тыдзень для нас, леніпградцаў, быў самы цяжкі. Прыгадваю цяпер асобныя эпізоды і, калі б не вёў запісы, не мог бы аднавіць па памяці, калі і што было ў дакладнасці. Ёсць такія моманты, якія ўразаюцца ў памяць, як таўро распаленым жалезам, але калі гэта было ў шэрагу іншых падзей, устанавіць можна не адразу. Вось гэтыя моманты ўражанпяў. Пажар будынка Сепата, «скачок» нашага дома ўверх і ўніз падчас падзенпя дзвюх бомбаў, свіст артылерыйскіх снарадаў над Архівам, цёмны бюст Леніна на фоне ледзь-ледзь асветленай сцяны ў кабінеце на службе ў час начоўкі там... Засяроджана-маўклівы, але поўны ўнутранае сілы погляд Шахматавай, калі блізка, блізка ад яе праляцеў снарад; маракі, што бягуць у пад’езды, каб устанавіць агнявыя кропкі, і шмат іпшага. Усё гэта ўражанні апошняга тыдня. Іх багата, і гэтак дзіўна размясціліся яны ў мазгу — не ў храналагічным, а ў нейкім мудрагелістым парадку.