Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Гэтыя налёты на Ленінград усе тлумачаць тым, што ў Гітлера сарвалася аперацыя з захопам Ленінграда наземнымі войскамі. Раззлаваўся і загадаў бамбіць.
На франтах без змен. Мы адбілі нейкі горад Ельню... I гэта хлеб.
Так, цяпер Ленінграду перадышкі не будзе. Будуць бамбіць кожны дзень.
У нашу кватэру збіраюцца ўсяліць сям’ю нейкага галоўнага інжынера трэста. Жукі! Мама хоча наадрэз адмовіцца.
Сірэна. Гадзіпа — трывога. Адбой. Перапынак — дзесяць мінут. Зноў трывога. Так можна зусім замучыць населыііцтва. А ў нашым доме нават няма бамбасховішча.
Бадай што, уладкуюся я ў пажарную каманду ў школе. У спецшколу, напэўна, не траплю. Ляжу, пакуль ціха. А там хто ведае?..»
Інакш перажыў гэты самы дзень першае бамбёжкі Г. А. Князеў.
«1941.ІХ.8. Калі я вяртаўся са службы, на адрэзку майго малога радыуса — набярэжнай Нявы — адчувалася няроўнае пульсаванне жыцця горада. Мікалаеўскі мост быў разведзены. Рух адбываўся толькі праз адзін Дварцовы мост. 3 гэтае прычыны пустынная Універсітэцкая набярэжная ператварылася ў магістраль. Неўзабаве паміж узнятымі часткамі прыгажуна моста паказаўся карабель — кананерская лодка з дзвюма дальнабойнымі гарматамі. Карабель падымаўся ўверх па цячэнню Нявы. Рака была ажыўленая. Ваеішыя катэры хвалявалі свінцовыя вераснёўскія неўскія воды... Непадалёку ад Дварцовага моста карабель спыніўся і даў працяглы гудок, каб хутчэй яго прапусцілі далей.
Па пабярэжпай прайшоў атрад матросаў у паходнай форме і з шлемамі на паходпых сумках. Нейкі аўтамабіль, увесь пакрыты граззю, з разбітым шклом, прамчаў міма. У Румяпцаўскім скверы зноў чакалі групы ленінградцаў, якія адпраўляліся на працоўную павіннасць. У аўтобусах ехалі кудысьці ўзброепыя і няўзброеныя рабочыя...
Так раптам напоўнілася жыццём, як рака ў паводку, мая пустынная дарога ўздоўж градкі з кветкамі і кусцікамі...
Дарэчы, днямі іх падстрыглі. Хтосьці даглядае іх нават у гэтыя жахлівыя дні! Гэта мяне неяк падмацавала, падбадзёрыла.
На З’ездаўскай лініі каля казарменнай брамы тоўпіўся народ. Чакаюць спаткашія з раненымі, што размешчаны
там. Некаторыя зазіраюць у вокны, адкуль высоўваюцца чырвонаармейцы і матросы з забінтаванымі галовамі альбо рукамі...
У 7 гадзін 30 мінут вечара, калі я адпачываў, раптам затросся ўвесь наш дом. Раздавалася страляніна з зенітак і кулямётаў. Першае імгненне было жахлівае. Але адразу ўзяў сябе ў рукі, пераадолеўшы першае імкненне пакінуць дом, уцячы ад небяспекі... На дварэ тоўпіўся народ каля бамбасховішча. Краўш прывезла туды сваё хворае дзіця. Усе глядзелі на неба. Суседзі прыйшлі сказаць, што ў іх з вокпаў на поўдзень відаць агромністае зарыва і слупы густога дыму, якія зацягнулі ўсё неба. Сапраўды, калі я пайшоў паглядзець, за Пявою палала пажарышча. Нават у вадзе яно адбівалася. Пекаторыя меркавалі, што гэта прарваліся нямецкія бамбардзіроўшчыкі і ім удалося падпаліць нафтасховішчы дзесьці каля Волкавае вёскі.
10 гадзін 30 мінут. Зноў трывога. Выйшаў на лесвіцу. Пражэктары абмацваюць неба. Страляюць зеніткі. Вярнуўся ў свой кабінет і сяджу ў паліто, у фуражцы і галёшах пад каўпаком сваёй зялёнай лямпы і пішу... М. Ф. жартуе: «Ты зусім як Архімед». Дом уздрыгвае, але не так, як спярша. Да трывогі паспеў пазвапіць па службу. Там усе дзяжурпыя папагатове. Мы з М. Ф, павячэралі. Сабралі свае клупкі з рэчамі, грошы. М. Ф. пайшла на свой санпост.
12 гадзін 30 мінут. Трывога працягваецца. 3 суднаў на Няве часам раздаюцца выстралы. Суседзі яшчэ не вярнуліся, сядзяць па лесвічпых прыступках унізе. Сёння, верагодна, увесь Лепіпград не будзе спаць.
Значыць, на семдзесят дзевяты дзень пачалася бамбёжка Ленінграда. Паперадзе, бадай што, будзе шмат такіх трывожных дзён і ыачэй. Келіх выпрабаванняў трэба будзе выпіць да дна, цяжкі келіх».
Пачалася бамбёжка Ленінграда. У вусных расказахуспамінах кожны другі кажа пра пажар на Бадаеўскіх складах пезалежна ад таго, блізка ці далёка ён быў ад іх.
Але вось мы чытаем дзёшіік Г. А. Князева, падрабязны, падзённы, і пічога гэтага ў ім няма: «дзесьці каля Волкавай вёскі» немцам, маўляў, «удалося падпаліць нафтасховішча»... I 9 і 10 верасня — хоць і пра бамбёжкі запісы, але фантазію чалавека ўражвае пейкая драбяза (у па-
раўнанні са складамі і іх значэпнем). Зрэшты, і ў гэтай драбязе злавесная сімволіка, іронія вайны.
«1941.IX.10. Восемдзесят першы дзень. Высветлілася, што і ўчора ў час вячэрняй трывогі былі ахвяры. Сцярвятнікі бамбілі зноў... заалагічны сад. Загінуў слон. Паводле адных звестак, яго кантузіла выбуховай хваляю, паводле другіх — параніла асколкам бомбы, ён вельмі мучыўся, і яго прыстрэлілі. Два вечары запар няшчасны заалагічны сад перажываў усе жахі сапраўднага пекла».
Так і не знойдзем у запісках Князева нічога пра Бадаеўскія склады. Сапраўды, у яго — малы радыус, сапраўды, ён стараецца «не фіксаваць чуткі». Але гібель складоў, пажар ва ўсё неба, быццам бы бачаны ўсімі, высвятляецца, не стваралі тады такога ўражання, якое яны набылі ва ўспамінах.
Пагроза непасрэднага штурму горада была надта сур’ёзная, перашкаджала думаць пра больш далёкія выпікі і падзсі.
У тых, хто ўспамінае сёння — ужо іншы пункт погляду. Яны ўжо прайшлі праз страшэнны голад, іх месяцамі і гадамі раздзіралі жаль, памяць пра хлеб, які не запаслі, пра цукар, пра крупы, якія загінулі, і таму ім здаецца, што ў першы ж дзень яны ўжо адчулі, усвядомілі значэнпе тых пажараў. А вось у дзённіках гэтага няма. У іх няма адбору падзей — нібыта з будучыні. Яны быццам бы негістарычныя. Але ў іх ёсць псіхалогія таго часу, бачашіе вайны тымі вачамі, і ў гэтым дзённікі гістарычныя...
Гарэлі не толькі Бадаеўскія склады, гарэлі суседзі — тлушчавы завод, запасы якога таксама нямала значылі блакаднікам Ленінграда. Ніна Аляксандраўна А б к ін а нават упэўнена, што той дым, убачаны ўсімі ленінградцамі, быў ад яе завода... У тыя дні многія свой радыус лічылі асабліва трывожным, значным. Маглі галоўнага і не заўважыць. Але тое, што памятае Н. А, Абкіна, сапраўды адыграла сваю ролю і ў трагедыі, і ў выратаванні Ленінграда.
«— Я як толькі скончыла інстытут і атрымала званне інжынера-тэхнолага, была накіравана (тады ВСНГ * размяркоўваў студэнтаў) сюды, у Ленінград. Таму што мая дыпломная праца была на тэму «Маргарынавы завод», a тут будавалі ў гэты час маргарынавы завод. Адзін ужо быў
* ВСНГ — Вышэйшы савет народнай гаспадаркі.
пабудаваны ў Маскве, а другі будаваўся ў Ленінградзе. Ну, мяне сюды і паслалі...
Некалі, пры царызме яшчэ, тут быў завод галоўным чынам па перапрацоўцы айчыннай культуры лёну. Ільняпы алей пераварваўся на ілыіяную аліфу. Многа выраблялі, калі ўжо я пачала працаваць,— дзесяць тысяч тон у год мы гэтай патуральнай аліфы варылі. Даводзілася пашыраць сыравінную базу, і да пас пачалі паступаць то слацечнік, то нейкія іншыя алейныя культуры... Ездзіў у нас адзіп дзелавы такі мужычок па Савецкім Саюзе і пакіроўваў нам усякія культуры, якія ўтрымліваюць у сабе тлушч. I таму калі нехта з цэнтра прапанаваў пам узяць на перапрацоўку какос, закуплены ў амерыканцаў па Філіпінах, дык нашы з радасцю пагадзіліся, таму што гэта значыла поўную загрузку завода. Купілі, прывезлі ва Уладзівасток, а адтуль па чыгунцы да нас... Мы лічыліся перадавымі, лічылася, што ў нас кадры добрыя і змогуць справіцца з зусім новай культураю. Трэба было перарабіць машыны, зрабіць цэлы шэраг доследаў, і пасля толькі мы змаглі перапрацоўваць гэты какос.
Прывезлі нам дзве тысячы тон. Мы прынялі, паклалі, пачалі працаваць — і на гэтым заспела нас вайна. Ну, першы дзень нападу з паветра на Ленінград — яго ўсе, памойму, хто не памятае, хто забыў, хто но ведае дакладна, як гэта было. Але я памятаю, таму што апынулася ў самай гушчы гэтай справы. Памятаю, мы былі на казарменным становішчы, калі быў першы налёт самалётаў... Я не ведаю, колькі яны скінулі на Бадаеўскія, але на наш завод — я ведаю болып ці менш дакладна, таму што ўсе «хвасты» ад бомбаў, усс стабілізатары прынеслі да мяне. Ну, кінуліся па нявопытнасці тушыць тое, што бачылі, што ўпала на дах (а дахі драўляныя), у цэхі, на кучы вугалю, якім тады ў кацельпі палілі, проста на тэрыторыю, а тое, што прапікла ў сярэдзіну пакаў з какосавым арэхам, натуральпа, не ўбачылі, а можа, той, хто стаяў каля гэтых складоў, не надта быў уважлівы,— не ведаю, але там убачылі толькі тады, калі ўсе гэтыя пакі з вялізнай колькасцю сухога тлустага насення (тлустасць 70%, вільгаць — 2%),— калі ўсё гэта занялося і загарэлася такім вогнішчам, якое бачнае было з Крастоўскага вострава. Дык вось пра гэты пажар. Мы былі зусім нявопытныя, як я ўжо вам сказала. Я — адна з трох на заводзе, якая мела ружжо, бачыце, не ўмею нават дакладна назваць,— вінтоўку. Яна, трэба скаваць, «цёмная пляма» ў маёй біяграфіі, таму што як толь-
кі сказалі, што над нашым заводам ляцяць самалёты, мы ўсе кінуліся тушыць запальніцы, і я паставіла вінтоўку дзесьці ў кутку — і япа прапала! Вы ўяўляеце!..
— Раскажыце, а як вы тушылі макуху?
— Так, макуху... Заняліся склады, гарэла копра. Копра, канечпе, гарэла ў першую чаргу. У нас быў адзін рад складоў з копрай, затым яшчэ рад складоў з копрай, а ўсярэдзіне — будынак, у якім ляжала восемсот тон макухі, і мы пад канец, калі было ўжо відаць, што тут нічога не зробіш, вырашылі ратаваць хоць гэты склад макухі. I вось наш дырэктар Васілій Якаўлевіч Трафімоўскі, вельмі добры чалавек,— ён галоўным чынам і тушыў. Я таксама забрала ў адыаго пажарніка (таму што ён вельмі асцерагаўся гэтага агню, агонь быў неймаверпы) кішку, палівала склады, палівала дырэктара, калі на ім дымілася паліто. Ну і на даху ў нас стаяў адзін рабочы, добры такі, і ён паліваў. Хтосьці падносіў ваду. Вось такім чынам мы змагаліся супраць гэтай стыхіі.
— Скажыце, а макуху потым у хлеб дабаўлялі?
— Гэтая макуха куды ішла? Я вам баюся дакладна сказаць. На нашым заводзе яна не мела ніякага прымянення. Суседні хлебазавод браў — гэта быў дванаццаты хлебазавод (праз паркан з намі), вось туды ішла макуха. Потым адпускалі жыхарам, і яны яе спажывалі, у тым ліку і мы. I яна, напэўна, выратавала нас ад голаду, таму што мы гэтую макуху секлі, і гэта быў галоўны наш харч. Мы яе смажылі, нейкія скавароднікі рабілі, і вось такім чынам мы жылі. Канечне, нас выратавала не толькі макуха. Усётакі ў нас было тлушчавае прадпрыемства. Мы маглі гэтую макуху смажыць на нейкім тлушчы, і, такім чынам, у нас не было людзей, якія памерлі з голаду.