Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Настольная лямпа завешана з трох бакоў, каб святло падала толькі на стол і не асвятляла куткоў пакоя. Пішу гэтыя радкі і думаю: а хто ведае, можа, праз некалькі дзён ці праз некалькі гадзін ад усяго гэтага пісапня нічога, апрача попелу, не застанецца. I ўсё-такі пішу. Стараюся перадаць тое, чаго другія не запішуць, нават дробязі, нават такія штрыхі, як тое, што жонка акадэміка Аляксеева сядзіць падчас свайго дзяжурства каля брамы ў капялюшыку і лайкавых пальчатках. Сёння ў Румянцаўскім скверы за столікамі я бачыў рабочых і служачых, якія прыходзілі туды гуляць. Усе тыя самыя твары, як і тры і пяць гадоў таму назад. Гуляюць, быццам бы нічога не здарылася; у час трывогі лезуць у трапшэю. Па вуліцах ідуць прахожыя, шумяць трамваі, сноўдаюць хлапчукі. Асабліва яны аблепліваюць маіх любімцаў — сфінксаў. Залазяць па спіну, на галаву, тыкаюць палкамі ў вочы, у вушы акамянелага, некалі гордага ўладара. Каля сфінксаў — кучы прывезенага пяску. Яго зграбаюць жанчыны, дзяўчаты, падлеткі. Насыпаюць у аўтамабілі. Горад жыве напружаным дзелавым жыццём. Ніякай нервовасці, прыгпечанасці не заўважаецца. Рух транспарту толькі рэзка скараціўся. Затое асобныя ваенныя машыны праносяцца з певерагоднай хуткасцю і не вельмі клапоцяцца аб правілах руху. На ручным самакаце я таму аддаю перавагу яздзе па тратуары з хуткасцю, якая не перавышае чалавечае хады.
Разгаварыліся з камепдантам пашага дома. «Сумна,— сказаў ён,— што ваююць на нашай тэрыторыі... Шмат разбурэнняў. Чаму без бою здалі ўмацаванні старой дзяржаўнай граніцы?..» Я адказаць пічога не мог. Мы вельмі мала іпфармавапы. Я так і не ведаю, ці блізка, ці далёка немцы. Ёсць сур’ёзная пагроза Леяінграду ці няма?
У цудоўны летні дзень такі шматлюдпы Ленінград. Вечарам па пабярэжнай шмат адпачываючых людзей. Пад Ленінградам гарыць торф, і пад горадам стаіць дымок. Проста не верыцца, што ў нас вайна: усе спакойныя, хаця б
зііешне. Каля сфіпксаў — цэлае гулянне дарослых і малых. Тут жа, пягледзячы ііа вечар, хлапчукі купаюцца. Мы пакуль не бачылі ні ранепых, ні бежанцаў. Куды ж накіраваны паток жыхароў Заходняй Украіны і Заходпяй Беларусі, Літвы, Латвіі?..
Глядзеў па маці з дзіцем — дворнічыху. Такая мірная ідылія, але япа з процівагазам. Яна гуляе з дзіцем, а сама пазірае на неба — ці не ляцяць? I колькі такіх маці страцілі дзяцей, дом, жыццё!
Я не здымаю са стала чорта з яго зласліваю ўсмешкаю. Як ён нахабна глядзіць на мяне і быццам бы цэдзіць: «Ну што, гуманны гуманіст, дачакаўся пад старасць «дакументаў прагрэсу»?.. Паіўны бязглузды летуценнік! Нс мір, а вайна — закоп усяго жывога...»
I мне робіцца нясцерпна душна. He муч мяне, д’ябле, і без гэтага змучаны мой мозг.
He менш нацысцкае заразы я баюся і шавіністычнага чаду. Вайна для пас свяшчэпная як абаропа ад сцярвятнікаў, што наляцелі на пас, але не як вайпа дзеля папавання аднаго парода над другім. Тут узнікае пытапне пра сапраўдпую віну германскага народа, які прыпёс гэтулькі пакут чалавсцтву. Што зрабіў бы Гітлер, калі б яго не падтрымала значная частка германскага парода? Пакутлівае пытанне...»
Гэта піша «пасіўны абаронца Ленінграда» — чалавек, які ўсё-такі не страляе па ворагу. I па якім (пакуль яшчэ) таксама не стралятоць. Толькі «гул прапелераў» — рэальны ці толькі ад нервовага напружання — вісіць над ім.
Але вось перад намі нататкі чалавека, які страляе, знаходзіцца пад агнём — артылерыста Сяргея Герасімавіча Міляева, былога супрацоўніка Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына. Нраз два гады ён загіпе пад Віцебскам, а пакуль сваёй батарэяй памагае ўтрымліваць Ленінград. У яго свой «малы радыус агляду», але гэта ўжо і радыус абстрэлу — ён салдат. I таксама ленінградзец, таксама інтэлігепт, і мучаць яго амаль тыя самыя пытанні, што і Князева:
«Дачытаў «Чырвонае і чорпае», перачытваў з вялікім задавальненнем. А зараз пяма чаго чытаць. Канечпе, сумна. Сяджу ж у абароне. Паколькі рабіць пяма чаго, дык выпішу вельмі вядомае, найважпейшае месца з «Развіцця сацыялізму ад утоліі да павукі». Энгельс: «...і гэта будзе скачком чалавецтва з царства неабходнасці ў царства сва-
боды». Паколькі мне жыць яшчэ нядоўга (нават калі застапуся пасля гэтае вайны), дык памру я ўсё-такі ў пераходны перыяд, і таму болыпая частка часу пойдзе зноўтакі на індывідуалыіую барацьбу за існаванне, выказваючыся моваю Энгельса. Як многа цудоўных дзён патрачана ў гэтай барацьбе!»
Ленінградзец-артылерыст Міляеў прачытаў урывак з папулярнага ў тыя дні твора і адразу запісвае:
«Мне здалося па ўрыўку, што аўтар абвяшчае тэзіс «класавай крыві» (і выпладкі ворага застануцца ворагамі). Чым гэта лепш за тэзіс пра «арыйскую кроў»?»
He ў тым справа, правільна ці няправілыіа прачытаў рэч Сяргей Герасімавіч Міляеў. Важна іпшае — жывучая і ў ім і ў Князеве насцярожанасць да найменшага спаўзання на пазіцыі шавінізму, якім і так быў атручаны свет.
Вось такімі былі яны, абаронцы Ленінграда, па пачатку вайны. Выявілася і ленінградская інтэлігентнасць, і настойлівае інтэрнацыянальнае выхаванне народа ў перадваенныя гады.
Дзённікі Г. А. Князева сведчаць: нялёгка было зпоў і зноў утрымліваць у сабе высокае пачуццё братэрства. Справядлівая нянавісць да лютага ворага, які прынёс столькі гора, станавілася часам нязносна востраю. Але — знікалі наіўныя формулы, схемы, і ўсё-такі заставалася і нават узмацпялася свядомасць, што жорсткая барацьба, усе ахвяры і пакуты таму і апраўданы, што яны не дзеля панавання аднаго народа над другім, а ў імя будучыні без вайны, жорсткасці, дзеля жыцця, годнага чалавека.
Пісалася гэта ў першыя тыдні вайны, калі нянавісць да немцаў узрастала, калі мы, салдаты, нібыта вызваляліся з горыччу і болем ад даваенных ілюзій, ад надзеі на неадкладную інтэрнацыянальную дапамогу, на класавую свядомасць нямецкага рабочага класа. Пазней, намнога пазней мы занава вучыліся аддзяляць немцаў ад фашыстаў.
«1941.VIII.10. Пяцідзесяты дзень. Так усё мяняецца. Яшчэ год таму назад хавалі Англію, яе марскую і сусветную магутнасць. Цяпер Англія — не труна, што плавае па марскіх хвалях. Англія пры дапамозе ЗША ўтрымлівае сваё панаванне на марах. I Англія не вораг, а саюзнік. Мы змагаемся разам з Англіяй супраць агульнага Bopa­ra — гітлераўскае Германіі. I якім анахранізмам з’яўляецца гэта карцінка з труною-караблём цяпер!
Колькі паваротаў перажыта за апошпія гады ў сусветнай палітыцы, непрадбачаных, нечакапых паваротаў. Нам, простым людзям, хоць і гісторыкам, цяжка разабрацца ва ўсім гэтым. Таму я не спрабую многа аналізаваць. Я толькі канстатую факты. У мінулым годзе мы і ўявіць сабе не маглі тое, што здарылася сёлета. Што ж прынясе нам наступны год? Камунізм жа чужы ліберальна-кансерватыўнай буржуазнай дэмакратыі Англіі, як і нацысцкай Германіі... Колькі тут закладзена супярэчнасцяў.
1941.VIII.11. Пяцьдзесят першы дзень. Наш качагар Урманчэеў пайшоў у армію. Засталіся трое дзяцей і маладая, але някемлівая жонка... Толькі ён пайшоў, перажыўшы цяжкую сцэну расставання, здаўшы пад нашу апеку дзяцей і жонку, як мы даведаліся, што аб’яўлепа абавязковая эвакуацыя дзяцей да 14 гадоў і іх маці. Бамбёжка Ленінграда непазбежна, і той, хто распаўсюджвае меркаванпі, што немцы не будуць бамбіць Ленінград, зласлівы правакатар ці дурпы балбатун. Дзеці і маці мусяць выехаць з Ленінграда ў абавязковым парадку. Вызначаны дзве чаргі. 15-га для непрацуючых маці, 23-га — для працуючых. Эвакуацыя мяркуецца на баржах. Маці ў адчаі. ІПто яны будуць рабіць, чым жыць у тых мясціпах, куды іх эвакуіруюць!
Да маёй калекцыі «дакумептаў прагрэсу». Ілюстрацыя з «Огонька», 1941, VI, 11. Помнік англійскаму паэту Мільтану, разбураны бомбаю гітлераўскіх бандытаў. Гэта ў Апгліі. Што разбурана ў гарадах Заходняй Украіны, Заходняй Беларусі, Літвы, мы здымкаў пакуль што не маем. Відаць, калекцыя склалася б вельмі грунтоўная.
3 кожным днём усё мацней расце нянавісць да гвалтаўнікоў, што спустошваюць нашы землі, дамы, нацыянальныя каштоўнасці. Алс не знікла яшчэ і міласэрнасць да ворага. Вось адзін з дакументаў. Ілюстрацыя. Палоннаму нямецкаму лётчыку Эрнсту Рэетцу аказваюць першую дапамогу доктар Е. I. Невіровіч і сястра В. П. Васільева.
1941.VIII.14. Пяцьдзесят чацвёрты дзень. Сёння пакутліва клапатлівы дзень. Нешта нядобрае здарылася на фронце. Апоўдні стала вядома, што паў Смаленск. Гэтая вестка каменем паклалася на сэрца. Немцы дзесьці за Ільменем-возерам. Горад поўны ўсялякіх чутак. Асабліва ў нервовым стане жанчыны. Да апошніх дзён япы мацаваліся. Цяпер не вытрымлівалі нервы. Таму, чаму я так радаваўся — спакою, вытрымцы,— прыйшоў канец. Адной
жанчыне, якая не пажадала падвяргаць сваё дзіця ўсім выпрабаванням, у раёнпым Савеце адказалі: «Не хочаце выехаць арганізавана, пасля пешшу пойдзеце». Што ж гэта? Падрыхтоўка да эвакуацыі ўсяго населыііцтва, да здачы Ленінграда? Сёнпя нават стойкія людзі спужаліся.
Спрабаваў чытаць цяпер пачатую гісторыю чалавецтва, але не змог пераадолець стомленасці. He давялося адпачыць сёння: такі ўжо дзень выдаўся. Збіраю ў сабе апошпія сілы, каб пераадолець усе цяжкасці. Лёс робіць мяне сведкам, дакладней, сучаснікам найвялікшых і надзвычайных падзей. Смаленск таксама паў у жпіўні 1812 года. Барадзінскі бой быў 26 жніўня. У верасні Напалеоп увайшоў у Маскву. Як жа цяпер разгорнуцца падзеі? I адкуль у немцаў гэтулькі сілы, гэтулькі д’ябальскай яапорыстасці!»
ПРА ТЫХ, ХТО БЫУ ПОБАЧ
У дзённіках Г. А. Князева, патуральна, шмат запісаў пра людзей, якія жылі, працавалі побач з ім на яго «малым радыусе»,— пра жонку Марыю Фёдараўну, пра супрацоўнікаў архіва, пра жыхароў дому, супрацоўпікаў Акадэміі павук, універсітэта, Заалагічнага музея і г. д. Запісы гэтыя падрабязныя, падзённыя, дзе-підзе прадузятыя (страсці і ацэнкі перадваенных гадоў не маглі не ўплываць на Князева), але паступова перад тварам смяртэльнай небяспекі, што навісла над радзімай, перажываючы як чалавек і гісторык сусветную драму, Георгій Аляксеевіч Кпязеў вызваляецца ад розных старых і новых памылковых поглядаў.
Дзелячыся са сваім дзённікам думкамі пра тых, «з кім не пераможаш» і «з кім пераможаш», апісваючы дзесяткі рэальных чалавечых тыпаў і лёсаў, Г. А. Князеў паступова стварае складаны вобраз блакадніка, як ён яго назіраў на сваім «малым радыусе». Сярод многіх — вобраз йУДоўнай, самаадданай жанчыны Марыі Фёдараўны Князевай, Георгій Аляксеевіч і Марыя Фёдараўна сустрэліся ў маладосці, былі, што называецца, на роўных — і ён і яна рыхтаваліся да навуковай працы,— але паступова, абое такія незалежныя, з характарам, нібыта зліліся ў