Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Япа згадзілася, нават сама крыху праслязілася. Яна спытала, колькі гадоў хлопчыку. Я сказала, што хутка будзе шэсць (схлусіла). Ён моцпы, добра бегае і можа пептшу прайсці, калі трэба будзе, многа.
На наступны дзень трэба было праз райсавет узяць дакумент на зварот дзіцяці. Я думала, што гэта проста, але высветлілася — даволі цяжка. Калі я зноў, канечне, з дзяўчынкаю на руках прыехала ў Маскоўскі райсавет, там ужо сабраўся натоўп жанчын-маці. Усе яны былі расхваляваныя, шумелі, а некаторыя пават крычалі: «Вярпіце пашых дзяцей! Няхай лепш япы з памі тут будуць, а памрэм, дык разам, хоць будзем ведаць, як і дзе». Мужчына, што выпісваў дакументы, супакойваў як мог, растлумачваў, што хацелі як лепш, і паспешліва выдаваў дакумепты. Ён выпісаў мне даручэнне, якое я зрабіла на тую жанчыну. Адразу паехала да яе. Дала ёй увесь хлеб, што ў мяне быў, і крыху грошай. Яна ў гэты ж дзень паехала. А я з нецярплівасцю пачала чакаць іх вяртання.
Адтюйчы я толькі што вярнулася з бамбасховішча пасля адбою трывогі стомленая, змучаная, адразу легла і заснула. Раптам прачнулася ад страшэннага артабстрэлу.
Юра Рабінкін, 1937

к'
'ЛС
££ йлНеД'
-^Са » f * Лллйсл ^'а.
^/гл^
CO*t
— A-bC & ЭФС4
.AltSU^-TT^/ П-f fi.
Q HjA«rg>-U 5<<л.
ae-
н&г^
Р^САЛ . *-V HMMUi^GC r
Jk t
'Х*,4 « к Л
$	ntf "s
Л X *
>	►* *f
*/*«.• J*

Выгляд з акна Юры Рабінкіна
Чарніліца і ліст Юры Рабінкіна да цёткі Ціны
Альбом сям’і Рабінкіных
На другім паверсе вокны кватэры, у якой жыў Юра
Я ўскочыла, спала я тады не распранаючыся, у сукенцы і панчохах. Схапіла Ніначку, рукзак, у якім было падрыхтавана самае неабходнае дзіцяці, дакументы і грошы. Выбегла з пакоя ў калідор. Вокны — шыбы — у мяне даўпо ўжо былі разбітыя. А ў той момант ад выбуховай хвалі зляцелі дзверы з завесаў. Я выбегла на ганак і ўбачыла, што снарады ляцяць проста па пашай вуліцы і так пізка, прыкладна пе вышэй тэлеграфпых слупоў. Я пе ведала, што мне рабіць, бегчы ў бамбасховішча я пабойвалася, таму што яны там лётаюць, бамбяць. Я так перапалохалася, што рукі і ногі ў мяне дрыжалі і аслаблі, і дачка пачала выпадаць з рук. Я села па ганак. Калені ў мяне хадзілі хадуном. Да мяне падбегла суседка і ўзяла дзіця. «Чаго ты тут сядзіш, супакойся, пойдзем у бамбасховішча,— гаварыла яна.— Глядзі, яны падаюць і разрываюцца крыху далей, вунь дзесьці каля карбюратарнага завода».
Раптам мы пачулі страшэнны выбух, і пайшоў чорны дым. Гэта снарад упаў дзесьці непадалёку, дзе стаялі цыстэрні з бензінам. Але бензін усё-такі паспелі вывезці, a пустыя, вялізпыя, ледзь не з наш дом бакі засталіся, дык вось туды пацэліў снарад. Запахла гарам, гарэла зямля, пабрынялая газаю і бензінам, патокі дыму і агпю разыходзіліся ўсё далей і далей. I мы напалохаліся, каб пажар не дасягпуў да пашага дома. А бліжэйшыя дамы згарэлі. Неба было барвова-чорным з чырвона-жоўтымі сполахамі, Я вярнулася дадому. Адзіп сусед, стары дзядзька, павесіў мне дзверы, і я пачала варыць дачушцы рэдзенькую манную кашку на газніцы. Я вырашыла, як толькі мпе прывязуць Таляшку, неадкладна куды-небудзь выехаць».
Прайшло два тыдні. Увесь гэты час Лідзія Георгіеўна жыла ў страшэнным напружанні і чакапні сына.
«Нарэшце гляджу пеяк у акно і бачу, стаіць тая жанчына з двума хлопчыкамі. У адным я, канечне, пазнала свайго, хутчэй выбегла, схапіла яго, пачала цалаваць і дзякаваць той жанчыне. Япа стала расказваць, што дарога была вельмі цяжкай. Яны ехалі крыху на поездзе, калі бамбілі, выбягалі з вагонаў. Многа ішлі пешшу, ехалі на спадарожных грузавых машынах, на падводах і конях... Я падзякавала ёй. На наступны дзепь я зноў паехала ў райсавет — па пасадачныя дакументы. Куды ехаць, я не ведала. Ды мне было ўсё роўна, толькі б выехаць з Лепінграда. Мне хацелася ў Саратаў, дзе жыла мая мама, але гэта цераз Маскву, а туды паязды не хадзілі. Быў гэта капец жніўпя. Але мая паездка сарвалася, таму што я зноў
згубіла Толіка. Калі я пад’ехала да райсавета, каля яго дзвярэй было вельмі многа народу — болып жанчын, але былі і мужчыны. Усе яны хацелі выехаць і прыйшлі таксама па дакументы. Дзверы былі зачынены. Усе хваляваліся, крычалі, стукалі ў дзверы. Я Толіка адвяла ўбок, каб не задушылі яго. Раптам абвяшчаюць паветрапую трывогу. Дзверы адчынілі, мяне туды ўпіхнулі людзі, якія былі ззаду мяне. Я паспела крыкнуць: «Толік, бяжы хутчэй сюды!» — але пасля я агледзелася і яго не знайшла. Я прасіла адчыніць дзверы, але іх не адчынілі. Я пачала хутчэй афармляць дакументы, папрасілася без чаргі, растлумачыўшы, што ў мяпе на вуліцы засталося дзіця. Хвалявалася страшэнна. Калі далі адбой паветранай трывогі, я выбегла на вуліцу, стала шукаць яго, крычаць: «Толя! Толя!» — але яго нідзе не было. Я пачала распытваць усіх, хто трапляўся: «Ці не бачылі хлопчыка, адзетага ў белую панамачку і сіпяе паліто, такога каравокага, пяці гадоў?» Мне ўсе адказвалі: «Не, не». Я кінулася ў адзін бок, усё працягваю распытваць: «Ці не бачылі хлопчыка?» — пасля ў другі. Усе адказваюць: «Не, не». Дзе ён цяпер, божа? Што мне рабіць, куды бегчы? У такой мітусні, далёка ад пашага дома, ён жа згубіцца. Быццам паш адрас ён ведае, дык мог жа забыць, пераблытаць!
А па Міжнародным праспекце едуць танкі ў напрамку да Сярэдняй Рагаткі і ідуць строем салдаты. Многія апрануты па-вайсковаму, а многія ў цывільным. Яны ідуць на перадавую. За імі, праўдзівей, з імі ідуць па баках тыя, хто праводзіць, канечне, болып жанчыны. Некаторыя плачуць. А наперадзе — духавы аркестр.
Я падумала — ці пе пабег мой сынок за імі? Я кінулася за імі, крычу ўвесь час: «Толя, Толя!» Дачка на руках у мяне плача. Напэўна, хацела есці і ўся мокрая. Дагнаўшы строй, я ішла побач, гляджу па баках і працягваю клікаць: «Толя, Толя!» Людзі і салдаты думаюць, што я клічу каго-небудзь з іх. Некаторыя азіраюцца. Я стамілася. Валасы ўскудлачыліся. Берэт, што быў на галаве, згубіўся. Бачу, што сьша няма, я села на нейкі ганак і заплакала. Думаю: ну вось усё, значыць, мне заўтра не выехаць, значыць, мне паканавана застацца ў Ленінградзе. Да мяне падышла нейкая жанчына і спытала, чаго я плачу. Я ёй расказала, што згубіла хлопчыка, што заўтра зранку павінна выехаць. Яна мне параіла звярнуцца ў міліцыю, сказала, што там абавязкова памогуць. Калі я туды прыйшла і пачала гаварыць, міліцыянер не мог нічога зразу-
мець, таму што я гаварыла скрозь рыдапні. Ёп даў мпе шкляпку вады, каб я супакоілася. Калі я парэшце супакоілася і растлумачыла, міліцыянер пачаў званіць у другія аддзяленні, паўтараючы, што згубіўся хлопчык, зваць Толя, прывесці ў такое і такое аддзяленне. Я прачакала яго да 9 гадзін вечара. Дачка плакала, я яе піяк не магла супакоіць. Мне прапанавалі ісці дадому, таму што без пропускаў пасля 9 гадзін не дазваляецца хадзіць. Я паехала дамоў.
Усю ноч, вядома, не магла заснуць. Hi пра які ад’езд я, канечне, ужо не думала. Наступнай раніцаю я паехала ў міліцыю. Толіка я адразу ўбачыла, ён сядзеў на акне. На шчоках размазаныя слёзы. Мы абое ўзрадаваліся, ён заплакаў, міліцыянер расказаў, што ён усё стараўся сесці па трамвай, ехаць дадому, казаў, што яго мама чакае. Сеў, кудысьці паехаў, але дзе выйсці, не ведаў. Сеў, вядома, не па той трамвай. Пасля пачаў плакаць. Яго нейкая жанчына адвяла да паставога міліцыянера, а той толькі тады, калі здаў пост, завёў яго ў аддзяленне, але ў другое, там ён і начаваў. I толькі раніцаю прывялі яго ў гэтае аддзяленне.
Было 10 гадз. 30 мін., а ехаць трэба было ў 8 гадзін раніцы. Мы ўжо спазпіліся. Хадайнічаць зноў сёння ці заўтра я не магла. Гэты выпадак са згубаю сына і вырашыў, чаму я не выехала з Ленінграда».
Выпадак гэты вызначыў далейшы лёс Лідзіі Ахапкінай і яе дзяцей. Каб сын пе згубіўся, каб не было ў той час трывогі, каб з міліцыі яго прывялі адразу, калі маці яшчэ чакала яго, дык яна з дзецьмі выехала б наступнай раніцаю, не засталася б у Леніпградзе і далей усё склалася б інакш. У думках яна часта вярталася да гэтага выпадку, ад якога вяла адлік павароту свайго лёсу.
«МАЛЫ РАДЫУС»
ГЕОРГІЯ АЛЯКСЕЕВІЧА
КНЯЗЕВА
Але вернемся па «малы радыус» Князева — на набярэжную Нявы, па якой ён ездзіць на сваім «самакаце» з ручнымі рычагамі ад дому да Архіва,— усё тыя самыя восемсот метраў.
«1941. VII. 19. Дваццаць восьмы дзеііь. Калі я сядзеў у садзе ў час трывогі, перада мною ў нязвыклым ракурсе сілуэціліся на фоне яснага ліпеньскага пеба мае пязменныя спадарожпікі — сфінксы. Сонца адсвечвала ад іх бура-рыжых блішчастых спін... Колькі ў мяне з імі звязана думак, вобразаў у сувязі з мінулым і будучым... Я імгненпы, яны амаль што вечныя. Нават калі побач з імі ўпадзе фугасная бомба, наўрад ці загінуць абодва сфінксы, адзін хоць з іх, напэўна, застанецца. I запіскі мае, і вершы мае за многія гады таксама цесна звязаны з неўскімі сфінксамі, з маімі думамі, з маёй трывогаю, з «прадчуваннем», ці «прагнозам» таго, што здарылася. Канкрэтна я не мог уявіць сабе, канечне, усіх падзей, але чорнуго ноч вялікай гуманістычнай культуры я прадбачыў. Наперадзе, удалечыні — зпоў світанне, сонца. Але цяпер страшэнная, крывавая чорная ноч культуры... Сэрца абліваецца крывёю, калі падумаеш, што тое, што з такой цяжкасцю і гераізмам будаваў савецкі народ на працягу 23 гадоў, разбураецца цалкам. Страшэнная нянавісць ахоплівае пры адной толькі думцы пра заваёўыікаў, якія мараць падпарадкаваць сабе, як рабоў, усіх заваяваных. Рабамі заваёўнікаў мы не будзем!.. У нас ёсць свяшчэнная мэта — самаабарона ад разбойнікаў... Што нясуць у свет заваёўнікі? Панаванне касты «выбраных», гаспадароў «повага парадку»...
Я сядзеў у садзе, і гэтая перспектыва туманіла мой мозг. Я глядзеў на сфінксаў... «Вы ўсё бачылі, але такога жахлівага чалавечага няшчасця вам яшчэ не ўдавалася бачыць. Увесь свет гарыць! I на папялішчы старога свету страшэнныя морды, што авалодалі дасканалаю тэхнікаю шакалаў! Вы, сфінксы, ствараліся ў рабаўладальніцкім Егіпце. Але гэта было тры з паловаю тысячы гадоў пазад... Няўжо вы зноў будзеце маўкліва стаяць сярод калісьці вольпых людзей, што сталі рабамі?»
Так было прыемна чуць гарманічныя гукі адбою. Усе
выйшлі з земляных насыпаў і ўзяліся за сваю справу альбо пайшлі сваёй дарогаю...
1941.VII.20 Дваццаць дзевяты дзень. Патрэбна арганізацыя, самая строгая дысцыпліна. А ў пас гэтага мала! He ўмелі мы яшчэ арганізавапа і зладжана працаваць. Вучымся толькі ў ваенных умовах. Я дзе толькі магу стараюся ўвесці гэты настрой бадзёрасці. Але я ж толькі пясчынка ў неабсяжным людскім моры.