Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
I без таго нервовахворая маці Е. Т. не вытрымала ўсіх спасланых на нас выпрабаванняў і ў прыпадку хваравітай падазронасці збіраецца задушыць сваю дачку. Е. Т. вымушана начаваць на службе ці ў знаёмых.
Ехаў раніцаю ўздоўж толькі што выкапанай градкі пад будучыя кветкі і зноў расчуліўся... Жывыя жывуць жывым жыццём!
Планаваў з Андрэевым пасяджэнне, прысвечанае памяці Берынга, на снежань...»
СКОНЧЫЛАСЯ
МАЛЕНСТВА
Чытаючы запісы Юры Рабінкіна за тыя самыя дні, быццам бы трапляеш у другі свет. Зрэшты, чаму ж «быццам бы», гэта і сапраўды быў іншы свет — свет юнацтва. Трагічныя падзеі не маглі загасіць яго жыццялюбства, веры, маладой весялосці, што плёскаліся ў ім цераз край.
Карты дык карты, гульні, розыгрышы, кпіны, мары, жахі — усё спалучалася, віравала, кідала з боку на бок гэтых хлопцаў, што толькі-толькі выходзілі з дзяцінства ў юнацтва.
Але ўжо можна адрозніць рысы характару, лёс ужо, як некалі казалі, стукае ў дзверы. Ах, як проста і лёгка залечваюцца ў гэтым узросце раны, як бясследна растаюць нядаўнія страхі перад медаглядам у спецвучылішчы. I ўвесь гэты час Юра працягвае патрабавальна і строга назіраць за сабою, судзіць сябе. Бадай што, менавіта гэта рыса, менавіта гэта якасць збліжаюць Г. А. Князева і Юру Рабінкіна.
Юрава сям’я была патомна інтэлігентнаю, ва ўсякім разе, з боку маці, Антаніны Міхайлаўны *, народжанай Панкінай. Яе бацька, дзед Юры, скопчыў да рэвалюцыі Артылерыйскае вучылішча, быў афіцэрам, пасля 1917 года служыў у Чырвонай Арміі, быў памочнікам начальвіка артылерыйскай базы Паўночнага Захаду. Маці скончыла гімназію, яна добра ведала французскую, нямецкую, польскую, у доме была багатая бібліятэка — руская і замежная. Пра ўсё гэта нам стала вядома пазней. У рэштках сямейнага архіва захаваліся фатаграфіі дзеда і прадзеда, таксама вайскоўца, цудоўныя дзедавы малюнкі.
«1941 г. 3 кастрычніка. Незвычайны для мяне дзень. У школе я быў з 8 раніцы да 7 вечара — гуляў у ачко. Прайграў 10 капеек. Але гэта яшчэ нічога. Паабедаў — смажаны парсюк з сачыўкаю і сцюдзень. Прыйшоў зноў у настаўніцкую — сеў гуляць у ачко. Я, Бронь, Фінкельштэйн, Лапацін і яшчэ нейкі хлопец з другое змены. Спярша гулялі нармальна — я заставаўся пры сваіх. Але хутка пастала чарга банкаваць мне. Я паставіў у банку рубель: так да мяне ставілі ўсе. Банкую. I, як на злосць, усе марынуюць. Мне шапцуе, банк павялічваецца... 2 рублі, 4 рублі, 8 рублёў, 16 рублёў!.. Стукаю. Ідзе другі круг! 32 рублі!!! Ігракамі завалодвае азарт, усе прагна глядзяць на карты... 64 рублі!!! Хлопцы робяць складчыну і зноў марынуюць. Іх дзевятка — мой туз!!! У банку 128 рублёў!!! Азарт неймаверны... I вось... Хлопцы зноў марынуюць... Марынуе Бронь узакрытую. Я адкрываю сваю картку — дама... Бронь асцярожна сваю — дама!!! Я забіраю банк — цэлыя 254 рублі!!!
* Юрава маці паводле дакументаў была Антаніна Міхайлаўна, але ў жыцці яе звалі Ніна Міхайлаўна.
Я не ведаю, што са мною зрабілася. Сядзеў як дурань. Які выйгрыш! Бачыш?! Стаў зноў гуляць... Гуляю... гуляю — і вось зноў зрываю некалькі банкаў запар — у выніку ў мяне каля 400 рублёў (наяўнымі — 73). Мяне агарнуў нейкі смутак... Што мне з гэтымі грашыма рабіць? Узяў ды аддаў хлопцам назад. Але Лапаціна тады ўжо не было. Бронь нешта прамармытаў у адказ. Значыць, у мяне цяпер каля 40 рублёў на руках, 130 вінен Бронь, 100 — Фінкельштэйн і па 40 р. вінныя Лапацін і яшчэ нейкі хлопец. Ад усіх іх я, вядома, грошай браць не буду... Якое моцнае хваляванне! Калі банк упершыню даходзіў да (...), дык я проста хацеў сказаць: «Хлопцы, я болып не буду, не гуляйце...» Усё гэта атрымлівалася неяк па-дзіцячаму, няўўклюдна. Ніхто не заўважыў. I дзіўна — выйграўшы, я адчуў не радасць, а нейкае нямоглае здзіўленне, неяк здранцвеў і пасля доўгі час кожную хвіліну нервова рагатаў. Так, праўду кажа прымаўка: «Багацце не заўсёды прыносіць шчасце». Так і тут. Грошы схаваў дома ў жалезны карабок з-пад цукерак, які ляжыць у кардопнай скрыначцы на этажэрцы. Ды што гэта такое са мпою робіцца? Ці не вар’яцею я?
4 кастрычніка. Усё яшчэ не магу ачуняць ад выйгрышу. Уласна кажучы, не ад самога выйгрышу, а ад усведамлення выйгрышу. Грошай з хлопцаў, ясна, не стаў браць.
Мама павінна ехаць з Іраю 5-га на суботнік.
Усё гэта я пішу 5-га раніцаю. Цяпер раскажу аб падзеях сённяшняе ночы. За ноч было каля 8 трывог. Трывогі надзвычай страшныя. Некалькі разоў бомба так моцна свістала, што я думаў, ці не ўпадзе яна на школу. Роўна ў 1 гадзіну ночы я змяпіў Фінкелыптэйна на вышцы. Было «бестрывожна»! Першыя паўгадзіны прайшлі спакойна. Пасля нечакана цішышо прарэзаў нейкі свіст, потым яшчэ... яшчэ... Успышка, грукат — успышка, грукат. Я саскочыў са стала, на якім сядзеў, і палахліва выглянуў з вышкі ў акно. 3 дзесятак запальных бомбаў курэлі на школьным двары і на суседніх дахах. Я адразу ж даў тры званкі — на трэцім пасту (...). Потым выявілася, што я крыху памыліўся — бомбы ўпалі побач са сцяною, дзе трэці пост, на двор. Ну, іх усе, натуральна, хутка патушылі. Потым немцы скінулі яшчэ некалькі фугасных бомбаў, а пасля паветра прарэзала жаласнае выццё сірэны. На маім пасту было спакойна. Але трывогі, пачынаючы з той,
былі асаблівыя. Зусім маўчаць зеніткі. I толькі чуваць аддаленае зумканне самалётаў, якое то нарастае, то змяншаецца, і часам гулкі свіст — затым віскат і ўдар выбуху. Мяне надта ўсхвалявала гэтая ноч. Я ўсю яе не спаў. Вось якія насталі над Ленінградам ночы. Давід казаў, што ён таксама дзесьці чуў, што Пскоў і Старая Руса ўзяты Кулікам...
5 і 6 кастрычніка. Дні прайшлі ў хваляваннях з-за бясконцых трывог. Сёння, а дакладней, цяпер — 9 гадзін вечара 6 кастрычніка. Трывога. Я, Анфіса Мікалаеўна (жонка ўселенага да іх I.— A. А., Д. Г.) дома. Мама з Іраю пайшлі ўніз. Атрымалі ліст ад Ціны. Жывая-здаровая была на 2 кастрычніка. Піша, што іх бамбяць. Намёкамі, вядома. Турбуецца пра нас. У школе пачаліся заняткі дзесятых класаў. Я папрасіў Ніну Мікалаеўну даць мне якое-небудзь заданне па матэматыцы. Яна дала. Нікіцін прыняты ўжо і аформлены ў спецшколе...
8 кастрычніка. Быў на медаглядзе. Я, выходзіць, правільна зрабіў. Медагляд я не прайшоў па вачах. У мяне левае вока 20%, а правае — 40%. Нічога сабе! Мама настойвае на неадкладным лячэнні. Напэўна, давядзецца насіць акуляры. Валодзька Нікіцін пайшоў на медагляд пасля мяне. Ну, яго напэўна прымуць. Але самае галоўнае — я прайшоў хірурга, вушнога. На франтах становішча для мяне цьмянае. Сёння ў сне бачыў Валодзьку Шмайлава. Эх, дзе гэта ён цяпер?
Мама забараніла мне чытаць. Каб не псаваў вочы.
Пішу ўсё гэта сёння, 9/Х. Калі б я пісаў гэта ўчора, дык распісаў бы на 2—3 старонкі, а цяпер не магу. Трэба ісці на дзяжурства.
9 кастрычніка. Сёння дзяжурства было найлепшае ў параўнанні з астатнімі. Надзвычай весела было. Да абеду яшчэ нічога, а пасля абеду так і пайшло... Пачалося з таго, што Ніна Мікалаеўна забараніла нам гуляць на грошы. Пачалі гуляць у дурня. Астаўся ім Алька. Яму прызначылі пакаранне — падысці на вуліцы да першага сустрэчнага і сказаць яму ў твар: «Я — дурань». Во рогату было. Потым сталі гуляць у фанты. Лапацін па вітой лесвіцы поўз на карачках цэлы паверх, Фінкелыптэйп вазіў на сабе Броня, а я павінен быў, па-першае, злавіць кошку і пусціць яе ў настаўніцкую дзяжурку, а па-другое, пацалавацца з Элаю. Першае я зрабіў, ад другога адмовіўся. Аб чым цяпер шкадую, за адмову мне вылілі за каршэнь (папала і на верхнюю кашулю) вады. Увогуле, усе
развесяліліся. Нарэшце злавілі ката, начапілі на яго паперыну: «Вячэра альбо смерць кату» і адпусцілі. Кот пабег у сталоўку. Што з гэтага выйшла — не ведаю. Пасля слухалі па радыё канцэрт з твораў рускіх кампазітараў.
Цяпер палова восьмай. Абвясцілі трывогу. Неба амаль бясхмарнае. На франтах становішча такое: паводле афіцыйнай зводкі ўзяты Арол, немцы наступаюць на Вязьму і яшчэ на нейкія гарады. Ёсць чуткі, што немцаў адагналі ад Ленінграда не менш чым на 60 кіламетраў. Верагодна, 7, 8, 9 класы пачнуць займацца з 25/Х.
Трывога.
11 і 12 кастрычніка. Нічога асаблівага не здарылася.
Мама і Іра ўнізе, а я дома. Палова восьмай.
У нас у школе ў хаду такое меркаванне: немцы вырашылі скончыць вайну да зімы і разгарнулі грандыёзнае наступленне на Маскву. Паводле слоў Фінкелыптэйна, Нікіцін не прайшоў мандатнай камісіі. Ну, ды ў яго такі бацька, што ён усё роўна ў спецшколе будзе. Будзе.
Чамусьці вельмі часта ўспамінаю Валодзьку і Мішу. Эх, сябры, сябры! Усяго сябе пракляў, што так развітаўся з Валодзем. Вярнуць бы той час! Залаты час!
Ігар (брат Анфісы Мікалаеўны.— A. А., Д. Г.) абяцаў прынесці нам адну харчовую картку I катэгорыі. He ведаю, ці выйдзе з гэтага іпто-небудзь.
Хутчэй бы заняткі. Сумна.
Сёння гуляў у ачко ў школе. Фінкельштэйн застаўся мне вінен 121 рубель (я ад яго грошы ўсё роўна не вазьму). Хлопцы цяпер кажуць, што мне страшэнна шапцуе ў карты. Шанцуе ў картах — не шанцуе ў каханні. Ці так сапраўды будзе? Лепш, каб было наадварот.
Калі я зрываю банк альбо ўдала прабанкую, сарву буйную суму, дык на маім твары нязменна з’яўляецца нейкая з’едлівая ўсмешка, я з ёю цяпер увесь час змагаюся, а яна не-не ды і прамільгне. Вось агідная ў мяне рыса.
13 кастрычніка. Дзень прайшоў спакойна. Затое ноч далася ў знакі. Вечарам ад мамы я даведаўся пра вельмі цікавую рэч. Яна бачыла (...), якая цяпер працуе ў шпіталі. Прапануюць мне паступіць у гэты шпіталь. Мой абавязак эскарціраваць хворых са шпіталя ў шпіталь. Адказнасць за іх дастаўку нясу я адзін. Згубіцца хто-пебудзь па дарозе — іду пад суд. Раз’язджаю па начах, пераважна на машыне. Мне кладуць зарплату 20 рублёў на месяц і pa-
бочую картку. Магчыма, і абед. Дзень працаваць, дзень адпачываць. Я згодзен. Трэба...
Бачыў Валодзьку Нікіціна. Ён паступіў у спецшколу. 15-га ідзе на заняткі.
Ноч была, паводле маёй «першаснай» думкі, даволі спрыяльная. Хмаркі на небе, невялічкі туман — які самалёт паляціць на бамбёжку? Але... без пяці 7 ужо абвясцілі трывогу.
На 2 і 1 пастах я, Давід, Барыс (...) і яшчэ дзве нейкія жанчыны. Я і Давід сядзелі на прыступках. 0 гэтыя трывожныя бясконцыя ночы! Назаўсёды застануцца яны ў маёй памяці. Паўсвятло, перада мною ліхтар «кажан» у вядры, лесвіца і збоку акно... гулка б’юць зеніткі, вуха насцярожапа ловіць кожны гук, трывожна б’ецца сэрца пры моцным свісце бомб, і ўвесь насцярожваешся, калі чуеш завыванне германскага самалёта. Акно ўвесь час азараюць успышкі, часам лесвіца і ўвесь дом уздрыгваюць ад блізкага падзення фугаснае бомбы. I гэта кожнае ночы... Хочацца спаць, есці, забыцца, але зноў нешта свішча над вухам, інстынктыўна прыціскаешся да сцяны, уцягваеш голаў у плечы... і свіст замірае. Пасля ўспышка азарае акно, лесвіца ўздрыгвае, і толькі пасля гэтага прыходзіць аддалены гул выбуху.