Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
1941.XI.7. Сто трыццаць дзевяты дзень вайны. Увесь дзень па радыё перадаюць прамовы, музыку.
Слухаў яшчэ адну перадачу з Масквы, прамову, якую сказаў сёння Сталін у час параду на Чырвонай плошчы. Як высветлілася, традыцыя не была парушана і ў 9 га-
дзін раніцы пачаўся парад, праўда, асаблівы. Праз Чырвоную іілошчу праходзілі войскі, якія адпраўляюцца на лінію агню, а таксама і тыя, што вяртаюцца адтуль, змененыя для адпачынку, проста з бою.
Доўга маўчаў Сталін, і раптам адразу два выступленні. Адчуваецца нейкі пералом у ваенным стаповішчы. Немцы кідаюць усе свае сілы, усе свае рэзсрвы, але мы болып не адступаем. Няма куды! Альбо памерці, альбо адстаяць Маскву і Ленінград. Трэцяга рашэння няма.
...Страшэнная навіна прамільгнула ў газетах. Кнут Гамсун, выдатны нарвежскі пісьменнік, прыйшоў да высновы аб немагчымасці для Нарвегіі быць незалежнаю краінай і схіліўся на бок квіслінгаўцаў, гэта значыць, да поўнага супрацоўніцтва з нацыянал-сацыялістамі.
...У перадавым артыкуле «Ленпнградской правды» сказана: «Мы ахвяравалі многім... Але найвялікшай ахвяры — Масквы — мы ніколі не прынясём».
...Вайна запатрабуе яшчэ шмат ахвяр і часу. Сталін кажа, што не трэба толькі перабольшваць сілы ворага і цяжкасці на шляху да перамогі, як гэта робяць некаторыя напалоханыя інтэлігенцікі.
Наперадзе вайна, толькі вайна, да поўнага вычарпання праціўніка. Нічога іншага, апрача вайны.
Страляюць!»
У такіх людзей, як Князеў, свае межы, свае тупікі ва ўмовах горада і смяртэлыіай стомленасці, фізічнай і душэўнай. Але ў іх ёсць і вялізны запас чалавечай трываласці: гуманістычны пласт, які ўтвараецца сапраўднай культураю, сапраўднай інтэлігентнасцю. I ў душу Князева таксама могуць упаўзці, уварвацца слабасць, эгаізм, роспач, але, перш чым уварвуцца, павінны яшчэ прайсці, пераадолець той самы пласт, якога, вядома ж, не хапала хлапчуку Юру Рабінкіну. Яму змагацца з самім сабою, з чалавечымі слабасцямі будзе значна пакутлівей. Тое, што Князеў заўважае і ацэньвае адразу, здалёк, Юра Рабінкін знойдзе ў сабе толькі пасля ўчынку: ужо зробіць і толькі пасля зразумее, ацэніць, будзе мучыцца...
Блакадныя дзённікі Г. А. Князева — вялізная духоўпая праца. Яна лечыць, дае зарад сілы і надзеі. Гэтай працаіо ёп няспынна ўмацоўвае і павялічвае той самы пласт, які адсоўвае голад, холад, роспач.
Сапраўдны вучопы, Князеў свайго пісьмеппіцтва кры-
ху саромеўся, як затоенай слабасці. Пабойваўся безабаропнасці, з якою пісьменнік з’яўляецца перад публікай, выносячы на людскі суд сваё святая святых. Князеў шліфуе да самазабыцця свае вершы-формулы (лаканічпыя формулы думак і перажыванняў), ахвотна апрацоўвае сам сабе чужыя радкі і яават чужыя творы, якія спадабаліся яму («...як гэта зрабіў бы я!»), вышукваючы «сваё» ў іншых, і ўсё гэта (і вершы і дзённікі) загадзя прызначае «ў архіў». Трэба пры гэтым мець ыа ўвазе ягоны, архівіста, погляд на архіў: Князеву гэта такое ж самае пажаданае месца, як іншым друк, публікацыя. Зусім не могілкі, а, наадварот, тое месца, дзе жывуць самыя паважаныя ім пісьменнікі, вучоныя,— іх рука, іх радкі, рукапісы...
«Я ўжо запісаў у свой час невялікі верш, што нібы ў фокусе адлюстраваў мае перажыванні, мой настрой. Вось цяпер ён у канчатковай рэдакцыі. Тое, што патрабуе многіх дзесяткаў старонак, змяшчаецца ў некалькіх радках у нешматлікіх словах:
В этн днн
Молчаіше, мой друг, молчаппе!
Слова нзлншнн.
За свон страданпя н слезы блпжннх отміценне прпдет. Стук сердца — вот слова іі эхо — пулемет!
3 вялікай трывогаю сачу за падзеямі, прагна шукаю нітачкі, каб, ухапіўіпыся за іх, зразумець, засвоіць ход падзей. Усё перажываю ў двух планах, у грамадзянскім і асабістым. Таму так шмат супярэчнасцей, няўвязак, цяжкасцей у разуменні таго, што адбываецца і што будзе ў бліжэйшым часе. Шляхі і раздарожжы збіліся. Таму я вельмі стомлены. Начытаўся газет: гэта адбітак перажытага ў адным плане; наслухаўся ўсяго: гэта ў другім плане. I вось сеў за свае нататкі, разгубіўся: што ж мне запісваць? Давесці да канца думкі «першага плана», значыць, геройстваваць; запяцца пераказам думак «другога плана», значыць, ныць...
1941.XI.12. Сто сорак чацвёрты дзень. Вось ён не толькі пастукаўся, але і ўвайшоў кашчавым крокам — голад.
Харчовае становішча Ленінграда дрэннае. Пра гэта абвясцілі па радыё і ў газетах. «Балыпавікі не хаваюць праўды ад народа». Становішча цяжкае. Пакуль не будзе
прарвапа блакада, стаповішча пе палепшыцца. 3 заўтрашняга дня скарачаецца норма выдачы хлеба не толькі насельніцтву, але і вайскоўцам. Пытання, якоо ўзнімаецца маладушнымі пра здачу горада «на літасць ворага», не можа быць. Ленінград мусіць абараняцца, што б там ні здарылася. Пра здачу і гаворкі быць по можа! Усе цяжкасці, выпрабаванні, што выпадаюць ыа нашу долю, у тым ліку і голад, мы павінны перацярпець...
Спакойна сустрэлі з М. Ф. новы этап у пашым жыцці. Альбо «перацерпім», альбо памрэм. Але пра будучае лепш не думаць. Прыйдзе гэта будучае — і тады трэба будзе пераадольваць яго.
Немцы хочуць узяць нас зморам. Ці вытрымаюць ленінградцы, каля 4-х мільёнаў, гэта вялікае выпрабаванне? Але не толькі зморам. Сёння лётнае надвор’е і за дзень было 5 трывог. У апошні доўгі налёт мы зноў адчувалі, як хістаўся дом. Дом «паехаў». Дзесьці блізка, значыць, бухнула бомба. I, відаць, не адна. Я і М. Ф. усталі, калі «паехаў» дом, а потым зноў селі і пачалі піць свой вячэрні чай. Раніцаю быў артылерыйскі абстрэл. Такім чынам, голад, холад, бамбёжка, артылерыйскія снарады, што пралятаюць са свістам над галавою.
М. Ф. кажа: «Усё перацерпім, толькі б адагпаць немцаў».
1941.XI.16. Сто сорак восьмы дзепь... 3 рапіцы спрабавалі памыцца і падзець чыстую бялізну. He змаглі: адна за другою трывогі прымусілі насцярожыцца. Пачалі прыбіраць у пакоі ўсе тыя рэчы, якія могуць «ляцець»,— шырму, карціны, вазы, люстэрка і да т. п. Кватэра стала падобнай на хлеў.
А 4-й гадзіне, як паводле раскладу, пачаўся артылерыйскі абстрэл. Задрапіравалі вокны дадаткова рознымі анучамі, каб у выпадку выбуховай хвалі не надта далёка паразляталіся шыбы. Я зняў лямпу ў сваім кабінеце са стала і паставіў яе ў куток; гадзіннік на каміне паставіў уздоўж сцяны. Амаль пасярэдзіне пакоя стаіць скрыпка з пяском, каля каміна бак і вядро з вадою.
У суседзяў, нягледзячы на мароз, адчыненыя вокны, на падлозе цэгла, гліна, цэмент; уся падлога ў гразі, усюды пластом вапнавы пыл. Трэці дзень майстры ладзяць у вокнах, што выходзяць на набярэжную, байніцы для кулямётаў. Усе рэчы пассоўваны з месцаў, перакулены. Жыць у такіх пакоях, канечне, немагчыма. Жыхары ўладкаваліся жыць у кухні, вокны якой выходзяць на двор.
Хутка, відаць, і нам давядзецца пакінуць сваю кватэру. Мне нічога не шкада, апрача кніг, і вось гэтых нататак, і назапашаных матэрыялаў і калекцый. А можа, і раней будзем разгромлепы альбо згарым.
У дэкларацыі палонных германскіх салдатаў сказапа («Леп. пр.», 41.XI.16):
«Гора нам, немцам, калі паражэнне Гітлера адбудзоцца без нашага ўдзелу, без нашага актыўнага садзейнічапня. Ніхто тады не паверыць нашым клятвам, што мы, немцы, не нясём адказнасці за гітлераўскія злачынствы.
Народ, імем якога здзейснены зверствы, які маўчыць і паслухмяна вядзе вайпу, такі народ не можа разлічваць ні на спачувашіс, ні на дапамогу»...»
Аўтар пататак ужо спазнаў, выпрабаваў усё, што абрушвалася ў тыя дні і месяцы на ленінградцаў. Бомбы, снарады, ужо і голад падступіў (хоць пісаць пра голад яму быццам бы нізка, «сумна» — памятаеце запіс ад 29 кастрычніка?). Але яго па-рапейшаму мучыць таксама і гэта пытапне: як ставіцца да парода, чыім імем мучаць усю Еўропу, паўсвету?..
НЕХТА
ЗАЎСЁДЫ ЗАПІСВАЕ
I зноў дзённік Г. А. Князева:
al941.XI.17. Сто сорак дзевяты дзель вайны. Ці весці далей мае нататкі? Япы пабываюць занадта адпастайньт характар рэгістрацыі разбурэнняў, якія прычыпяюць бамбёжкі з варожых самалётаў. Я не ахопліваю, як сучаснік, падзей, і радыус мой надта малы для паўнаты і ўсебаковасці іх адлюстравапня. Я спрабую пашырыць свой радыус абагульнеішем звестак, пачэрпнутых з газет, а ці трэба гэта рабіць? Я ж не бяру на сябе ў гэтых нататках ролю гісторыка, карэспандэнта і да т. п.
...Вось таксама — ці пісаць пра сябе, пра свае перажыванні? Можна ж было б і парысавацца: бач, які герой, што так стойка і адважна перажывае ўсе гэтыя выпрабаванні. Сапраўды, я стойка перажываю іх, але перажываю дыялектычпа, з вялікімі супярэчпасцямі...
Страшпа глядзець па верх будыпка лавалеўскага дома Цэнтраархіва: пібыта разбіты чэрап. I дамы маюць сваю фізіяномію! Дом-прыгажун ператварыўся ў мерцвяка».
Мы ўспаміпалі ўжо, што ў гэтай частцы кпігі, як правіла, карыстаемся аўтэнтычнымі запісамі тых дзён. Перш за ўсё дзённікамі, але шмат у каго захаваліся пе дзённікі, а ўрывачныя запісы, замалёўкі, сцэнкі — без чыслаў, нерэгулярныя. Яны таксама важпыя сваёй аўтэптычпасцю. У іх жа назіранні, замалёўкі.
Вось некалькі сцэнак 1941—1942 гадоў з запісак Вольгі М іка л а е ўны Радштэйн:
«На Няве ярка, сіпявата, празрыста. Чародка чаек, пагойдваючыся, сядзіць на вадзе.
Маршрут № 12 паўзе па Дварцовым мосце. У вагонах стаяць сціснутыя людзі. У тоўстых хустках, ватоўках грамадзянкі — здабытчыцы дэфіцытпых прадуктаў, з мяхамі, бутлямі, цюкамі. Самаварныя твары і, нібы пара вуголін па плоскім падносе, маленькія калючыя вочы.
— А колькі пту-у-у-шак паналяцела! Мабьтць, рыбу ловяць!
Прыціснутыя адпа да аднае мяшочніцы любуюцца з акон вагопа карцінаю гордага прыволля і святла там, упізе, каля моста. Чайкі пагойдваюцца на хвалях, бялюткія, пібы фарфоравыя. Некаторыя, трапечучы крыламі, усаджваюцца каля сваіх сябровак.
— Мясцовыя качкі, відаць,— кажа адна з хатніх гаспадынь.— На суп іх трэба пералавіць усіх.
Чаму б і не? Няхай чайкі будуць качкамі, калі ў жанчын выгляд галоднага шчупака.
...Растрэлі ўпрыгожыў дах Зімняга палаца фігурамі (дарэчы сказаць, дзіўнае таварыства). 3 трамвая публіка глядзіць на іх засяроджана:
— Навошта гэта на даху дзяжурыць столькі рамеснікаў?
...Голад. Па тэлефоне пастойліва тлумачаць, што загадчык сталоўкі пяправільна выразае талон па 100 грамаў мяса, бо ў катлеце, апрача мяса, яшчэ ж і 50% булкі. Катлету вырашана адправіць у хімічпую лабараторыю».