Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Гэтая ноч была болып-менш спакойная, і я з Давідам выйшаў на дах. Толькі агледзеліся па баках — па небе шнараць пражэктары, і зусім неспадзявана люта зашыпела бомба з усё болыпым гукам. У адно імгненне я і Давід апынуліся на гарышчы, не адчуваючы сінякоў ад падзення. Вырашылі, што на гарышчы заставацца небяспечна, сышлі ў лесвічную клетку, і ў гэты самы час раздаўся кароткі свіст і пасля — выбухі над нашымі галовамі. Зрабілася святлей, чым удзень. Давід раней за мяне скеміў, што гэта такое, і, схапіўшы рыдлёўку, кінуўся тушыць бомбу. Я таксама. Пачалася шалёная гарачка. Мы працавалі ў густым едкім дыме, які лез у глотку, шчыпаў яе, залазіў ажно ў лёгкія, па тварах струменіўся пот, а мы ўсё важдаліся з бомбамі. Я пабег на 1-ы пост. Там стаяла нейкая жанчына і спалохаяа крычала: «Бомба! Тушыце!» Яна хапала жменямі пясок і кідала яго ў вогненныя кавалачкі тэрміту. Я схапіў рыдлёўку і за паўмінуты закідаў усё, што гарэла, пяском. Зыркае святло змянілася глыбокай цемрай. Сяктак выбраўся з гарышча, ведучы за руку жанчыну, і пабег на 2-і пост. Там ужо ўсе бомбы патушылі. Я выглянуў на дах — па ім сноўдалася чалавек дзесяць. Хацелася пады-
хаць свежым паветрам, ачуцца, апрытомнець. Хутка трывога скончылася. Пасля, пасля нічога новага не адбылося. Была яшчэ адна трывога, але бяскрыўдная для нас. Пасля, гэтага я і Фінкелыптэйн заваліліся спаць і праспалі да раніцы. Разбудзіла радыё, паведаміла нам кепскую навіну: пала Вязьма. Наступленне немцаў працягваецца. Пазней я даведаўся, што на нашу школу ўпала 23 бомбы. (Я пагасіў дзве і памог загасіць трэцюю.)
14 кастрычніка. Сёшія дома брыдкая сцэла. Іра закаціла істэрыку, што я вось еў у сталоўцы трэста, а япа нават талеркі супу не з’ела ў сталоўцы. Мама ёй кажа, каб яна супакоілася. А мне ў той жа час кажа, што Іры давалі ў сталоўцы боршч і фасолю са шпікам, а Іра сказала, што яе ад гэтага нудзіць, і пе стала есці. А з’ела паўпліткі шакаладу, што застаўся ў яе, і на гэтым. Сама пе есць і па мяне злуецца! «Я,— кажа,— галодная хаджу!» А хто ёй не дае паабедаць? Мне ўжо мама пачыпае казаць, што трэба прызвычаіцца да думкі, што калі пакормяць чалавека ўдзень талеркаю супу, дык і будзь задаволены. А калі я да гэтае думкі не прывыкну?.. Я не ем нават паловы, чвэрці таго, што патрэбна, каб наесціся... Эх вайна, вайна...
Цяпер пахмурнае надвор’е. Падмарожвае, ідзе сняжок.
15 і 16 кастрычніка. Нічога асаблівага не адбывалася. Сёння пе хадзіў з Давідам у школу, а схадзіў з ім у тэатр на «Небяспечны паварот». Надзвычай добрая рэч. Цудоўнае афармленне, і ў цэлым выдатная рэч, але, на жаль, падобна па нейкі вялізны вадэвіль. Мпе гэтая рэч так спадабалася, што я паставіў яе побач з «Ідэальным мужам».
Сёнпя вечарам падчас яачное трывогі патушыў адпу бомбу на двары, выратаваў ад пажару дровы, а таксама і дом.
На франтах становішча благое. Апошшя звесткі: Марыупаль узяты, стварыўся калінінскі папрамак і цяпер яшчэ прарваны фронт заходняга напрамку!!! Я цяпер як прыкіну будучышо, дык у мяпе валасы дуба стаповяцца: прымяненне газаў, зіма, нямецкі прыгнёт; гэтага ўжо нельга. Альбо: фронт, смерць, бомба, смерць — калека але сяк-так перабіваюся.
17 кастрычніка. Зрабіў жахлівае злачынства: згубіў ключ ад кватэры. Што мне мама скажа вечарам, калі прыйдзе. Быў у вочнай паліклініцы, урач прымае з 9 рапіцы да першае гадзіны штодзённа, апрача пятніц. У пятніцу пры-
ём з 2-х гадзін дня. Быў у фатаграфіі, зняўся на пашпарт. Напэўна, кепска выйшаў з-за валасоў, якія распаўзліся па ўсім лобе.
Учора адбылася агідная сцэна ў нашых кватарантаў. I., вярнуўшыся, западозрыў жонку ў курэнні (курыць, у каго туберкулёз,—марудная пэўная смерць). Ён пачаў лаяцца на ўвесь голас, без усякіх цырымоній, не звяртаючы ўвагі, што нехта чуе. Яна быццам бы пярэчыла яму, а ён хутка-хутка крычаў: «Не, не, не! Хлусіш! Хлусіш! Хлусіш!» Потым, калі была трывога, ён сабраўся ісці ў бамбасховішча і стаў цягнуць яе з сабою. Яна не захацела ісці. Тады ён выхапіў у яе з рук сумку з ключом ад пакоя і паіішоў прэч. Яна дагнала яго, учапілася ў сумку, і адбылася кароткая барацьба. I гэта перад нашымі вачыма! Пасля яшчэ былі такія ж сцэны. Я толькі пра ўсё гэта не пісаў тут. Яна ў яго другая жопка, з першаю ён разышоўся. Але я не зайздрошчу яе жыццю. Хоць і харчуецца добра. Я ўсёй сваёй скупою ежаіі ахвяраваў бы, толькі б так не ганьбіць сябе.
На франтах становішча вельмі кепскае. Заходні фронт прарваны, нямецкія ўдарныя групы паўзуць да Масквы, захопліваюць у кальцо нашы сілы. Нямецкая авіяцыя бамбіць Ленінград штодпя. Уночы. Мабыць, тое ж самае і з Масквою, Харкавам і г. д. Па ўсім Урале зацямненне, ідуць чуткі, што бамбяць Уфу.
Сёння даведаўся ў Ігара наконт становішча на фронце. Ён кажа, што над Масквою навісла небяспека. Ленінград цалкам адрэзаны ад СССР, на Ленінградскім фронце яшчэ нічога, трымаюцца. У Ленінградзе канчаюцца запасы харчавання, хутка, бадай што, пачнуцца галодныя смерці, эпідэміі і г. д. 3 сумам думаеш, чаму не эвакуіраваліся. Я цяпер нават баюся наперад заглядваць — жывеш адным днём.
Заўтра ў школе адмовяцца ад начных дзяжурстваў з-за адсутнасці цёплага абутку. Цяпер прастуджвацца зусім не час.
Ад голаду так шкрабе ў жываце: сліна цячэ. А я ж сёпня ўсё-такі паабедаў у трэстаўскай сталоўцы. Мабыць, прычына перш за ўсё — адсутнасць хлеба. Сёння мама купляла пернікі, дык яны зроблеяы з аўса ды крыху цукру. Добра, што такія. Па такой норме жыць я часова згадзіўся б, хаця б на тры гады, але каб не памяншалі нормы, а гэта ж абавязкова будзе...»
Увосень забеспячэнне Ленінграда, як вядома, ішло па Ладажскім возеры. Але, высвятляецца, у гэтыя дні ўжо думалі загадзя пра зімовую дарогу, пра тое, што будзе, калі возера замерзне. Яўгеній П я т р о в і ч Чуроў, які тады служыў афіцэрам-гідрографам, расказваў:
«У верасні камандаванне Балтыйскага флоту далажыла Ваеннаму савету план мерапрыемстваў па арганізацыі лядова-дарожнай службы на зімовы перыяд 1941/42 ro­fla, і тыя трасы, што мы разведалі, у далейшым былі прыкладна намечаны.
Дакладваў там флагманскі штурман Балтыйскага флоту, цудоўны спецыяліст Юрый Пятровіч Ковель. Пра яго мала пішуць, уласна кажучы, нават не пісалі, ён чалавек сціплы. Скончыў ён службу віцэ-адміралам, начальнікам Аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба. Я лічу яго асобу вялікай вяхою ў маім жыцці, таму што гэта чалавек гіганцкага аператыўнага мыслення. У сорак другім годзе — яшчэ Сталінградская бітва толькі разгаралася — Юрый Пятровіч мне тлумачыў, як пойдзе вайна. I вы ведаеце, ён жа не бачыў планаў Генеральнага штаба, але паказаў на карце, што прыкладна пад Сталінградам затрымаем праціўніка (Ю. П. скончыў акадэмію, быў ён параўнальна малады).
Пасля ён паказаў, што разгром немцаў пад Сталінградам будзе здзейснены з дапамогаю акружэння. Вось гэта вельмі важна. Бо, каб паказаць правільнасць тактыкі і стратэгіі акружэння, трэба было глыбока ўяўляць ваенныя абставіны. I вось што яшчэ паказаў Юрый Пятровіч — што блакаду можна будзе прарваць не раней сорак чацвёртага года...
Дык вось, Юрый Пятровіч мне сказаў: ёсць план мерапрыемстваў па арганізацыі лядовых трас і дарог на Ладажскім возеры і ў Фінскім заліве (так называўся гэты аператыўны дакумент).
Было прынята рашэнне: са з’яўленнем лёду арганізаваць усюды назіранне за лядовымі абставінамі. Мы пачалі патрульнае назіранне за ростам лёду ў Шлісельбургскай губе і ў бухце Мор’е. Мы выляталі на самалётах, аглядалі паўднёвую частку возера.
Сякая-такая практыка была: на поўначы нашай краіны, у Белым моры, войскі ўжо праходзілі па лёдзе. У правядзенні войскаў па лёдзе там удзельнічаў славуты наш вучоны — акадэмік Васілій Уладзіміравіч Шулейкін. Яму належыць першая распрацоўка тэорыі праходжання ма-
шын, тэхнікі па лёдзе марскім, салёным. Ён распрацаваў упершышо ў свеце табліцы для разліку нагрузак на квадратны сантыметр светлай паверхпі лёду, у залежнасці ад тэмпературы паветра, што вельмі важна, і ад змены сілы і хуткасці ветру, наяўнасці снежнага покрыва і адсутнасці яго... У вучылішчы нам чыталі спецыяльны курс дарожнага забеспячэння, і табліцы Шулейкіна і яго формулы нам былі знаёмыя».
А ў Юры Рабінкіна свае выпрабаванні, клопаты:
«18 і 19 кастрычніка. Мама брала на гэтыя два дні выхадныя. Хацела ехаць па бульбу, але ўсё вырашылася само сабою. У сталоўку прывезлі капусту, цэлы грузавік. I вось усе жыхары нашага дома накінуліся на яе. Хто колькі можа. Хабідугай узяў сабе каля 40 качаноў, а мы каля 10, таму што насіла капусту адна Іра. На наступпы дзепь мы ўволю наеліся капусты. Ноч прайшла спакойна.
Становішча на фронце вельмі благое...
Кажуць, што вучыцца пачнём 25/Х. He думаю, аднак, каб так было. Ага, у папярэдняй зводцы паведамлялася, што мы эвакуіравалі на працягу 8 дзён г. Адэсу.
Цяпер зазірну паперад. Калі наступленне немцаў будзе адбіта, дык усё ў парадку. Вайна намі выйграна. А калі наступленне будзе толькі спынена, тады працяглы голад для нас. Калі ж немцы возьмуць Маскву,— нам смерць.
20 кастрычніка. Раніцаю сумаваў, пахадзіў у пошуках квасу, змёрз і вярпуўся дамоў. Дома мароз. Быў у паліто. Браў абед у сталоўцы трэста: капуста ды буракі. Паеў, пасядзеў, пайшоў да мамы. Там узяў з фопду Вальтэра і Дзюма «Графіня Мансаро» і «Сорак пяць» — яе заканчэпне. Паабедаў там у сталоўцы. Паеў супу-аўсянкі. Потым пайшоў дадому. Прыйшоў — трывога. Пачытаў Вальтэра. Ага, перад гэтым заходзіў Ігар. Ён сказаў, што запясе картку вечарам, але ж я не веру больш гэтаму. У магазінах на III дэкаду яшчэ ўсё даюць. Вечарам адбылася вельмі адметная штука. Я прынёс, як напісаў вышэй, з фоыду Дзюма. Прынёс сабе, таму што чытаць мне не было чаго. I вось уваходзіць у пакой, як паўнаўладная гаспадыня, Анфіса Мікалаеўна і кажа: «Я, Ніна Міхайлаўна, брала ў вас Заля, вось вам яго назад» (кпігу гэтую даў ёй я, але ж гэта яшчэ нічога). Падыходзіць япа да століка, бярэ Дзюма і кажа: «Ніна Міхайлаўна, я ў вас вазьму Дзюма, мне чытаць няма чаго». А мама так і рассыпалася
ў пахвальбе гэтай кнізе, так і хваліць яе. Толькі вазьміце. Мяне раззлавала. Я стаў пярэчыць (з усмешкаю на твары! — да якой ступені даводзіцца прыніжацца), што гэту кнігу я хачу чытаць сам, але мама пачала крычаць на Ma­ne, што я магу чытаць Вальтэра, і г. д. Я нічога пе мог зрабіць. Анфіса Мікалаеўна забрала кнігу і пайшла. Цяпер я болып-менш няблага разумею палітыку гэтае Анфісы Мікалаеўны. Белымі ніткамі яна шытая. Яна, па-першае, чакае, што мы ператворымся перад ёю ва ўслужлівых, мякка кажучы, людзей, і прывучае нас да гэтага. Па-другое, яна бачыць, як нам не хапае хлеба, цукру і г. д., тады як сама яна есць дасыта, бачыць і не хоча нічога «даць» — ну, дапусцім, яна вельмі эгаістычная, а, зрэшты, можа, яна і мае рацыю. 3 таго часу як мама ўзяла ў яе шклянку дражэ, паабяцаўшы аддаць і не аддала, яна катэгарычна загадала сабе не даваць нам ні кавалачка. I мпе цяпер робіцца сорамна, калі я бачу, як мама п’е ваду, a A. М. стаіць побач і расказвае пра тэатр, у той час як мама кажа: «Ну вось, дажыліся да ручкі. Але ж як-небудзь пераб’ёмся».