Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Цяпер ужо цяжка зразумець, як мы маглі трымаць абарону, і хадзіць у разведку, і пават спрабаваць адваяваць вышыню. Па сутпасці, мы таксама жылі ў вельмі
абмежаванай прасторы — узводная зямлянка, баявая ахова; злева — падбітая, гарэлая, запесеная снегам паўтаратонка, што невядома як апынулася пасярод поля; справа воддаль Пулкаўская гара, а бліжэіі — кусты. Уперадзе ж, проста перад намі,— Пушкінскі вакзал, а ў бінокль відзён палац. Вось і ўвесь наш пейзаж, яаш фронт, наша поле бою. Мы мала ведалі пра тое, што адбываецца на суседніх участках. Але затое зусім побач сядзелі немцы, ужо іх мы вывучалі, іх ведалі і бачылі, месцамі нашы акопы так збліжаліся, што было чуваць, як яны размаўляюць, як бразгаюць тэрмасы. Калі нашым снайперам удавалася падстрэліць якога-небудзь фрыца, мы чулі іх крыкі і лаянку.
Уперадзе былі немцы, а за намі быў відзён Ленінград. У чыстым паветры сілуэт горада праступаў выразна з усімі шяілямі, купаламі, комінамі, быццам бы выразаны старым майстрам на краю зямлі паміж белымі яе палямі і сінім небам. Па начах барвовыя водбліскі пажараў выядалі горад. Удзень над намі з мяккім шэлестам праляталі снарады. Неба было чыстае, але мы чулі іх нябачны ход, і пасля са спазненнем да нас даляталі глухія ахі выбухаў. Немцы абстрэльвалі горад паводле свайго раскладу, і паводле раскладу на горад ляцелі бамбардзіроўшчыкі. Яны вярталіся назад над намі. Некалі мы ад бяссільнай лютасці палілі ў іх з вінтовак, стралялі бранябойнымі, білі з процітанкавых ружжаў, спадзеючыся пацэліць у якую-небудзь непрыкрытую ўразлівую кропку. Гэта было даўно. Цяпер мы паразумнелі, ды і ашчаджалі патроны для справы. Мы проста сачылі, як над горадам пачыналі ляскаць зепіткі і як ішла бамбёжка. Чорныя слупы дыму павольна падымаліся, скажаючы чысты профіль. Мы спрабавалі адгадаць, які раён горада бамбілі.
Мы нічога не маглі зрабіць, адзінае, што мы маглі, гэта не глядзець назад, на Ленінград. I ў горад мы не імкнуліся. Хоць нас і не надта пускалі. Я, напрыклад, быў там у тую зіму адзін раз, і мне гэтага хапіла. Але ўсё роўна мы пастаянна адчувалі за нашымі спінамі прысутнасць, няроўнае, ледзьве чутнае дыханне гэтага горада.
Hi на якім іншым фронце такога не было.
3 таго дня як мы даведаліся пра разгром немцаў пад Масквою, у нас усё змянілася. Ваявалі мы яшчэ кепска, тут, на Ленінградскім фронце, у снежыі — студзені наступленне зрывалася, з усіх спроб мала што атрымлівалася, мы яшчэ не маглі весці паступальныя баі. Але затое мы чамусьці цвёрда ўпэўніліся ў тым, што Ленінград
немцам не ўзяць. He таму, што ў іх не хопіць сіл, а таму, што мы ім не дадзім. Дзіўная гэта, здавалася, ні на чым пе абгрунтаваная ўпэўненасць ахапіла нас у снежаньскія дні, дні нашай слабасці, голаду і малалюднасці. Можа, гэта неяк было звязана і з тым, што ў дваццатых чыслах снежня да нас у часці, на пярэдні край, прыехала дэлегацыя ленінградскіх работніц уручыць падарункі. Магчыма, начальства вырашыла, што наш баявы дух паможа ленінградцам, а можа, камандаванпе хацела натхніць нас — не ведаю. Дэлегацыя дайшла да нашай роты ў выглядзе трох жанчын. Усе тры былі паабкручваны хусткамі, шалямі, падперазаны паясамі, шпуркамі. Калі ў зямлянцы япы, нарэшце, вызваліліся ад сваіх апратак, дык ператварыліся ў тоненькіх дзяўчат, можна сказаць нават — кашчавых, мяркуючы па выступаючых ключыцах і скулах. У зямлянцы было горача напалена. Мы ўваходзілі і атрымлівалі з іх рук шкарпэткі, кісеты, рукавіцы. Сукеначкі на іх схуднелых плечыках свабодна матляліся, былі надта шырокія, але кожная здавалася нам мілаю. Яны з’явіліся да нас вечарам, калі сцямнела. Праз гадзіну старшына прынёс нам кашу. Кацялок кашы з саланінаю і кавалак цукру — гэта быў наш абед, ён жа і вячэра, з яго хто мог пакідаў сабе і снедапне, быў яшчэ хлеб і сухар. У той вечар кашу мы падзялілі з гасцямі, праўдзівей, скармілі ім, так што кожнай дасталося амаль па дзве порцыі. Пасля Валодзя сыграў ім на гітары, яны расказалі нам пра тое, як шыюць на фабрыцы бялізну, і пасля яны леглі спаць. А ў сапраўднасці яны пачалі кляваць носам адразу, як толькі паелі. Яны стаміліся ад дарогі, а галоўнае, іх змарыла ад ежы і цяпла. Спалі япы па нашых нарах. Прыходзілі з суседніх узводаў, заглядвалі ў нашу зямлянку — упэўніцца. Здавалася, гады мінулі з таго часу, як мы бачылі жанчын у сукеначках. Але якія гэта былі жанчыны — худыя, змардаваныя, паблажэлыя! Тоўпячыся ў дзвярах зямлянкі, салдаты глядзелі на спячых з пачуццём, у якім не было нічога мужчынскага, а быў толькі жаль. Але, можа, у гэтым якраз і было мужчынскае пачуццё. Гэтыя тры жанчыпы былі нам як Леніпград...
Іх разбудзілі перад досвіткам, каб яшчэ зацемна яны маглі выбрацца. Яны яшчэ хацелі спаць, казалі, што ніколі яшчэ за гэтыя месяцы не спалі так спакойна, як у нас па перадавой.
Разам з лейтэпантам я праводзіў іх да КП. Мы ішлі, арыентуючыся на барвова-залатыя плямы пажараў. Адзі-
покі пражэктар шнарыў па пізкім небе. Лейтэнант запрашаў іх па наступную зіму ў ЦПК * і на каток. «Пазнаеце мяне па вашых рукавічках»,— жартаваў ён. Я смяяўся разам з імі і раптам зразумеў: у немцаў не атрымалася, у горад ім не ўвайсці, цяпер уся справа ў тым, калі мы зможам іх адкінуць.
Юру Рабінкіну пе было адкуль узяць тоо адчуваппе. У гэтым якраз і заключаліся пакуты, што спасціглі многіх ленінградцаў у тую зіму сярод іх жахлівага існавання.
Ён упрошвае, каб яму аддалі Ірыну картку. Толькі каб памянялі на яго картку, каб замест 150 грамаў ліпучага хлеба атрымліваць 100 грамаў сухога так званага пячэнпя (яго часам выдавалі дзецям). Юра ўявіў сабе, што гэтае «пячэнне» яго выратуе.
Але пры ўсім гэтым ясна высвечваецца кардыяграма яго пакут: страшпа пазбавіцца карткі, разумее, што не мае права па картку, але аддаць не хоча, будзе на каленях прасіць — гэта пры ягоным самалюбстве! — аддаць яму картку; праз некалькі радкоў ён апамятаўся, адчуў згрызоты сумлення (аддам, няхай хоць Іра выжыве), і, апамятаўшыся, раптам убачыў сябе, і жахнуўся (кім я стаў!), і, здаецца, пачаў каяцца: выходзіць, усё ж не ўтрымаўся, паціхеньку цягне чужое — лазіў лыжкаю ў каструлю, краў масла, капусту,— ён прызнаецца, называе ўсе свае правіннасці, малыя, але палохаючыя яго, ён дакарае сябе, баіцца страціць усе маральныя перашкоды — стаць злодзеем, рабаўніком,— узбуджанае сумленне прадчувае бездань, мітусіцца ў смутку і жаху, таму што не можа стрымаць сябе, не можа спыніцца...
А заўтра ўсё-такі просіць Ірыпу картку. (Дзеці да дванаццаці гадоў атрымлівалі крыху болып, чым утрымапцы і служачыя.) I, магчыма, упрошвае, патрабуе, магчыма, саромеецца свайго прыніжэння, таму што сцэпа была бурная: няпроста для маці выбраць паміж двума сваімі дзецьмі. Картку яму далі, але ў картцы гэтай усяго на два дні хлеба, таму ттіто капец месяца, а гграз два дпі повая картка, снежаньская, і зноў пакуты: дадуць яму ці пе.
Усё гэта перачытваецца ў дзённіку, можа, і пяма патрэбы каменціраваць, умешвацца, падказваць чытачу, але гэта адпо з тых месцаў, дзо ў пас не хапае сіл прамаўчаць.
* ЦПК — Цэптральпы парк культуры.
...Ды і пе прывыклі мы да такой шчырасці. Япа палохао. У ёй бязлітаспасць да сябе, на якую, напэўна, ужо пе здольны дарослы чалавек. Калі б Князеў мог запаўняць свой дзённік з такой самай сілаю спавядальнасці, як і ІОра. 3 гадамі гэта магчымасць самараскрыцця губляецца. А можа, Князеву перашкаджае пачуццё гісторыка, умова, што дзённік адрасаваўся «далёкаму сябру»?
Шчырасць — Юравы талент, наймацпейшая праява ягонае асобы. Магчымасць самагубства, як гэта было ў Кпязева, для яго не існуе. 3 веку ў век чалавека пераконвалі, што раз ён не верыць у бога, у бессмяротнасць душы, дык якая ж яму карысць быць добрым, пакутаваць сумленпем? Усё дазволена. Жыццё абвяргала логіку. Штосьці стрымлівала Юру Рабінкіна ад эгаістычнай усёдазволенасці. I ад самагубства. Сумлепне панавала над ім, а не ён над сумленнем. Адкуль жа яно бралася, ці толькі з аднае любові?
«29 лістапада. Дзве ўчарашнія павіны. Першая — ліст ад Ціны, напісаны ёю па дарозе ў Сібір з г. Буя, дзе ў грамадзянскую вайну памёр ад тыфу мой дзед. Піша, што стан здавальняючы (значыць, добры), едзе далёка-далёка. Ліст быў напісаны ў канцы кастрычніка. Другая навіыа — гэта тое, што мама вырашыла, што б там ні было, эвакуіравацца з Ленінграда. Хоць пешшу. Але гэта рашэнне толькі яшчэ па словах. Мне зноў трэба хадзіць у школу, таму што з Ленінграда дазваляецца эвакуіравацца толькі тым, хто вучыцца. Заадно мне давядзецца заплаціць за вучобу 100 рублёў,
Становішча Ленінграда я асабіста лічу крайне цяжкім. Адсутпасць прадуктаў, няспынная гарматная стральба па ўсіх раёнах горада, ды ці мала чаго яшчэ... Але я лічу, што справа з эвакуацыяй пачынае больш-менш праяспяцца, хоць на гэтае «праяспенне» спатрэбіцца яшчэ месяцпаўтара.
Падбіраю, падбіраю, што ўзяць з сабою. Я цвёрда вырашыў захапіць з сабою, наколькі гэта будзе магчыма, партфель з розным маім «хламам» — 2 кнігі па шахматах, крыху англійскай літаратуры, «Гісторыю дыпламатыі», некалькі гістарычных карт, лепшыя паштоўкі з калекцыі, два-тры падручнікі 9-га класа (напрыклад, «Асновы дарвінізму», «Літаратура», «Гісторыя», «Геаграфія» альбо нават без апошняй).
Як добра забыцца ў такіх салодкіх марах, як эвакуацыя, але холад верне да рэчаіснасці.
Мяне здзіўляе перамена ў паводзінах Анфісы Мікалаеўны. Так, напрыклад, учора яна дала пам талерку пшанічнай кашы і сподак сухароў і не ўзяла за гэта нічога. Часта прьшосіла са сталоўкі трэста какаву, цяпер яна знікла. Сёння я дастаў ёй павідла, яна дала мне за гэта грамаў 50 яго. Карацей, я цяпер сур’ёзна адчуваю яе дапамогу. Калі б мы пражылі яшчэ з паўгода разам, магчыма, зусім пасябравалі б з ёю. Зрэшты, хто яе ведае?.. Факт застаецца фактам, што днямі яе ўжо ў Леніградзе не будзе. Час позні ўжо. Вечар. Паелі кісялю з бульбяной мукі з павідлам, што я сёння дастаў, і сухароў, што дала Анфіса Мікалаеўна, таксама з павідлам.
Заўтра Іра атрымае па картцы 250 г. пячэння. Колькі, га? Ну што ж, няхай пассць яго. Няхай...
Сёння мама сказала, што падала заяву з просьбаю, каб дазволілі нам вылет. Што з гэтага выйдзе — невядома. Спадзяюся на лепшае...
У пакоі Анфісы Мікалаеўны разыгралася бурная сцэна. I. лаяўся са сваёю жонкай за тое, што яна хлеб мяняе на гарэлку для сябе і г. д.