• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

    Блакадная кніга

    Алесь Адамовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 524с.
    Мінск 1985
    189.56 МБ
    I вось наступіў гэты страшны судпы дзень нашай размовы. Ён не адмаўляўся. I ў тым, што ён не адмаўляўся, і ў тым, як ён матываваў,— вось у чым было самае страшнае!.. Маленькае адступленне. Ён сапраўды быў апантаным чалавекам у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў ім ужо было тады тое, што я называў рабесп’ерызмам. Я яму казаў: «Дарагі мой, гэта цябе да дабра не прывядзе!» А ідэя ў яго была такая. Вакол шмат кепскага. I ўся справа ў тым, што так складваюцца абставіны, што няма магчымасці выявіць сапраўдпых людзей і выпадковыя трапляюць на патрэбныя і важныя месцы. Вайна, блакада — квінтэсенцыя ўсіх цяжкасцей, найцяжэйшае выпрабаванне. Усім будзе зразумела: той, хто пройдзе гэта выпрабаванне, павінен кіраваць! I вось была яго ідэя: «Я карыстаюся найглыбейшай павагаю іптэлігеыцыі. Я праходжу праз гэта выпрабаванне, і — патуральна, іншага выйсця пяма — мяпе робяць кіраўніком ідэй!» Вось чаму ён сказаў: «Прабач, родная Оля, але тое, што я павінен зрабіць, важней. I таму я не аддаў картку. Я ўзважваў, узважваў — ые, не асабістае, грамадскае: я больш патрэбпы!»
    — А талент Вольгі Бергольц?
    — Тады Вольга Фёдараўна яшчэ пе была тым паэтам, якім япа стала пасля. У гэты час, у снежні, яна была ад-
    ным з радавых дзеячаў, якія вельмі добра выконвалі даручэнне Радыёкамітэта.
    — А ён быў літаратар ці толькі адміністратар?
    — Увогуле ён мог пісаць. Але ён усяго сябе аддаваў іпшай мэце, пра якую я казаў. Вольга Фёдараўна яму сказала: «Я цябе разумею, але ты глыбока памыляешся. Ты ашукваешся, і мле цябе шкада». Вось такі быў эпізод, такі характар. А вось другі выпадак і другі чалавек,— працягваў Георгій Панцеляймонавіч Макагоненка.— Той самы Радыёкамітэт. Старшыня Радыёкамітэта — Віктар Антонавіч Хадарэнка. Гэты чалавек здаўся мне спачатку незвычайнага, нечаканага складу. Была ў ім нейкая салдацкая, афіцэрская схільнасць (хоць ён ніколі не служыў у войску): гэткая ў ім была сабранасць, рашучасць, надзвычайная аператыўнасць, імгненнасць рэакцыі. Але больш за ўсё ён мяне пакарыў сваёй шчырасцю, разуменнем людзей, даверам. Ён шмат чаго добрага, значнага зрабіў Радыёкамітэту, а значыць, і радыёвяшчанню, а значыць, і дзеля таго, каб ленінградцы слухалі і сапраўды адчувалі гэты пульс радыёвяшчання. Але я хачу сказаць не столькі пра яго, колькі пра момант выпрабавання яго характару. Недзе ў лістападзе — не адразу, а толькі ў лістападзе — ён быў уключаны ў лік работнікаў, напэўна, сярэдняга звяна, якія харчаваліся ў Смольным, у сталоўцы нумар дванаццаць. Харчаванне было там трохразовае. Ну, хадзіць тры разы ён не мог — і работа не дазваляла, ды і сіл не было, а ездзіць не было на чым. Ён хадзіў туды адзін раз, сам шалёна схуднелы к таму часу, таму што быў на агульным пайку. Напэўна, дзён тры ён усё з’ядаў, што там давалі. I пасля — выпрабаванне! Я памятаю, як ёя прыйшоў у дзесяць гадзін, выклікаў мяне і гэтага майго таварыша і сказаў: «Становішча такое: я хаджу туды, мяне кормяць, вось якое меню. Я не магу ўсё гэта есці сам, не лічу магчымым, тым болып што я магу там есці хлеб. Мне забаранілі (гэта папярэджанне ўсім!) выносіць хлеб, але гэтыя рэчы можна». Дастае з лартфеля загорнутыя два кавалкі цукру, дзве катлеты, гарнір, піражок. «Вось у мяне ёсць прапанова: ад сябе асабіста даваць — не возьмуць. Вы кіруеце аддзелам. Давайце складзём спіс, я кожны дзень буду нешта прыносіць, і мы будзем выдаваць аднаму цукар, другому тое, трэцяму другое».
    — А сям’я ў яго была?
    — Нехта быў, але гэта не перашкаджала яму... Думаю, што і чыста практычна, матэрыяльна, калі ўявіць сабе
    паш паёк (да вясны болыпасць работнікаў не мела нават рабочае карткі, а толькі служачую, а гэта сто пяцьдзесят, а потым і сто дваццаць пяць грамаў хлеба), атрымаць у тыдзепь кавалак цукру, альбо катлету, альбо нават дзве лыжкі добрае кашы — гэта такая падмога арганізму, што пі з чым параўнаць нельга. Але якое вялізнае маральнае значэнне мела гэта, цяжка нават перадаць!»
    Рускія папяцці «інтэлігент», «іптэлігентнасць» вызпачыць цяжка, тлумачэнні гэтых слоў заўсёды здаюцца недакладнымі, няпоўпымі. Таксама як і паняцце «прыстойнасць»; яно быццам бы і зменлівае, і ў той жа час гістарычна бясспрэчнае, яно лёгка пазнаецца, нават заўсёды, калі сказаць: ён прыстойны чалавек,— дык усе даволі дакладна разумеюць, што за гэтым стаіць. Інтэлігентнасць таксама беспамылкова адрозніваецца. У блакаду яна праяўлялася па-розыаму, але ў дзённіках і ўспамінах яе можна было пазнаць па асаблівым святле думкі, духоўнай працы, па сумленнасці, па тым, нарэшце, як асоба з дапамогаю ўсяго гэтага адстойвае сябе ў барацьбе з голадам, роспаччу.
    Аляксандр Рыгоравіч Дымаў, рэжысёр тэатральнай студыі пры Палацы культуры, у самы безнадзейны час прымушаў сябе думаць, прыглядацца, асэнсоўваць.
    «12 студзеня, 12 гадзін апоўдні. Мароз узмацнеў, у пакоі сцюжа. Міла пайшла ў магазін, спадзяецца атрымаць што-небудзь па картках, даўно нічога не атрымлівалі. Балюча глядзець на яе, так яна схуднела, бедная.
    Адчуваю сябе дрэнна. Рэчыва з падазронай сумесі, якую спажываю я пад псеўданімам «хлеб», страўнік мой катэгарычпа адмаўляецца пераварваць.
    Людзі часам усміхаюцца. I тады іхнія твары робяцца незвычайпымі: усмешкі іх набылі новы і дзіўны ракурс, туга абцягваючы скураю косці твару. Дарэчы, пра ўсмешку. Цудоўпая рэч — гумар. Яго засталося мала. Як і смех, ёп адпускаецца скупа, як іншыя прадукты,— па картках. Але ёп існуе яшчэ. Учора ў сталоўцы пажылая жапчына сказала афіцыяптцы, падаючы крупяпы талон: «Вось вам крупозпы талоп». I мпога людзей, што сядзелі пспадалёку ад яе, бязгучяа заўсміхаліся. Некалькі месяцаў пазад у іх атрымаўся б смех, верагодна, гучпы, у розпай танальпасці.
    Цяпер смех іх бязгучны і такі ж скупы, як і ежа, што спажываюць гэтыя людзі: у мікраскапічнай дозе.
    Ва ўсіх мара: эвакуіравацца. Выехаць з Леніпграда. Абы-куды, толькі б атрымаць кавалак сапраўднага хлеба. Эвакуацыя даўно спынена: няма дарагі, па якой можна б вывозіць людзей,— але людзі соладка мараць аб гэтым, седзячы ў цемрадзі сваіх марозных пакояў, крочачы няўпэўпепай паходкаю па мёртвых, заснежаных вуліцах горада, стоячы ў чэргах каля пустых паліц магазіпаў, па працы, у сталоўках.
    Дзіўная рэч — адчуванне голаду. Да яго можпа прызвычаіцца, як прызвычайваюцца да хранічнага галаўнога болю. 3 тупою пакорлівасцю я чакаю па двое сутак кавалачка клейкага хлеба, не адчуваючы пякучага голаду. TaTa значыць, што хвароба (праўдзівей, голад) перайшла з вострай у хранічную форму.
    ...Цёмна. He вытрываў — дастаў запаветпы агарак свечкі, схаваны па крайпі выпадак. Цемра прыгнечвае страшэіша. Міла дрэмле на капапе. Япа ўсміхаецца ў сне, мабыць, ёй спіцца бутэрброд з палтаўскай каўбасою ці яечны крупнік. Япа кожнае ночы бачыць смачпыя сны, таму абуджэіше ёй асабліва пакутлівае.
    ...Ва ўсёй кватэры страшэппы мароз, усё замерзла, выходзіць у калідор, значыць, надзяваць паліто, галёшы, шапку. Пустэча. Водаправод памёр, ваду трэба насіць за тры вярсты. Каналізацыя — у далёкім мінулым: увесь двор запоўнепы нечыстотамі. Гэта нейкі іншы горад — не Леніпград, заўсёды горды сваім еўрапейскім, франтаватым выглядам. Ён прыгадвае цяпер чалавека, якога вы ўсё жыццё прывыклі бачыць у шыкоўным каверкотавым паліто, у свежых пальчатках, у чыстым каўнерыку, у дыхтоўных амерыканскіх чаравіках. I раптам вы сустракаеце гэтага чалавека ў зусім іншым выглядзе: падранага і бруднага, пяголонага, з непрыемным пахам з рота, у апорках замест чаравікаў, з бруднаю шыяй.
    ...Ва ўчарашнім нумары «Ленппградской правды» надрукаваны артыкул старшыпі Ленсавета т. Папкова «Аб харчовым становішчы Ленінграда». Пасля закліку грамадзяп да мужнасці і цярплівасці т. Папкоў кажа пра факты крадзяжу і злоўжыванпяў у сістэме харчовага забеспячэнпя Ленінграда.
    ...Агарак амаль дагарэў. Зараз акунуся ў цемру — да раніцы...
    17 студзеня. Старасць. Старасць — гэта стомлепасць
    зпошапых дэталяў чалавечай машыны, вычарпанпе ўнутрапых рэсурсаў. He грэе кроў, не ходзяць ногі, не гнецца спіна, слабее мозг, цьмянее памяць. Рытм старасці — павольны, як рытм гарэння дроў, што амаль дагарэлі ў печы: усё цішэй, усё блядней полымя, вось рассыпалася на залатыя кавалкі адно палена, другое — і вось ужо апошпія сінія агеньчыкі: хутка заслапяць комін.
    Цяпер усе мы старыя. Незалежна ад узросту. Нашы целы і пачуцці жывуць рытмам старасці... Я бачыў учора на рынку дзяўчынку гадоў дзевяці ў вялізных дзіравых валёнках. Яна мяняла кавалак падазронай квашапіпы,— верагодпа, з сабакі,— на сто грамаў хлеба. У яе былі смяртэльна стомлепыя вочы, паўпрыкрытыя цяжкімі павекамі, сагнутая спіна, паволыіая, шоргаючая паходка, маршчыпісты са спушчанымі куточкамі рота твар. Твар стомлепай пажылай жанчыны. Хіба можна гэта забыць калі-пебудзь? Хіба можна гэта дараваць?..
    ...Тое, што я запісваю,— жвачка. Цяжкая і аднастайпая. Але мпе гэтыя запісы — аддушына, вентылятар для растучай у душы роспачы, для пакутлівых дзёп голаду. Хацеў запісваць толькі простыя, суровыя факты, але не выйшла. Гэта ад мяпе не залежыць. Чым запоўпіць час, адцягнуць сябе ад жахлівай штодзёнпасці?..
    23 студзеня, 11 гадзін раніцы. Павольна, цяжка, нібыта змардавапыя людзі ўгору, паўзуць дні. Адпастайпыя, замкнёныя ў сабе, хворыя для прыціхшага горада. Сэрца Лепінграда, якое загадвала яго кровазваротам, давала яму жыццё — электрастанцыі, перастала працаваць, спынілася. I ўсе члепы вялізнага горада пахаладзелі, амярцвелі, сталі перухомымі. He гарыць святло, пе ходзяць трамваі і тралейбусы, пе працуюць фабрыкі, кіпо, тэатры. У пустых крамах, аптэках, сталоўках, дзе з восені забіты дошкамі вокны (ад асколкаў спарадаў), апраметпая цемра. Толькі кволенькім, сухотным агеньчыкам мігціць па прылаўку газоўка... Над вуліцамі застылі трамвайпыя і тралейбуспыя кабелі, радыёправады, густа зарослыя снегам. Яны вісяць пад галавою суцэлыіай белай сеткаю і не асьшаюцца, таму што іх пішто пе прымушае асыпацца...
    Спыпілася сэрца вялікага горада. Але мы ведаем — гэта пе смерць, а летаргічіты соп. Прыйдзе час — і пагружаны ў летаргію велікап спачатку злёгку ўздыхне, потым ачпецца...»
    Кідаецца ў вочы літаратурная адшліфаванасць запісаў Дымава. Быццам бы ў далейшым ёп старапна апрацоўваў