Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
10 снежня. Канец дэкады. А справы пашы з эвакуацыяй... Пытанне ўсё яшчэ астаецца адкрытым. Як гэта пакутліва! Ведаеш, што з кожным днём твае сілы падупа-
даюць, што ты знемагаешся ад недаядання з кожпым дпём усё болып і болып і дарога да смерці, галоднае смерці, ідзе парабалай з адваротнага яе канца, што чым далей, тым хутчэйшым робіцца гэты працэс павольнага адмірання... Учора ў чарзе ў сталоўцы адна грамадзянка расказвала, што ў нашым доме пяць чалавек памерлі ўжо з голаду. А самалёты ляцяць да Волагды... Кожнаму, хто прыбывае, даецца цэлых 800 г хлеба і яшчэ колькі хочаш па камерцыйнай цане. I масла, і суп, і каша, і абед... Абед складаецца не з вадкасці, а з цвёрдых рэчываў, што называюцца: каша, хлеб, бульба, гародніна... Які гэта кантраст з нашым Ленінградам! Вырвацца б з гэтых жудасных абдымкаў смяротнага голаду, вырвацца б з-пад вечнага страху за сваё жыццё, распачаць бы новае мірнае жыццё дзе-небудзь у певялічкай вёсачцы сярод прыроды... забыць перажытыя пакуты... Вось яна, мая мара на сёння.
«Кто хочет — тот добьется, кто ніцет — тот всегда найдет!» Але калі Лебедзеў-Кумач напісаў словы да гэтай песенькі, ён не думаў... Правілыіая народная мудрасць: «Чалавек загартоўваецца ў няшчасці», «Увесь характар чалавека праяўляецца ў яго цалкам толькі ў няшчасці». Так і я. Няшчасці не загартавалі, а толькі аслабілі мяне, а сам характар аказаўся ў мяне эгаістычны. Але я адчуваю, што зламаць мне цяпер свой характер не пад сілу. Толькі б пачаць! Заўтра, калі ўсё будзе, як сёння з раніцы, я мусіў бы прынесці ўсе пернікі дадому, але ж я не выцерплю і хаця б чвэрць перніка ды з’ем. Вось у чым праяўляецца мой эгаізм. Аднак паспрабую прынесці ўсё. Усё! Усё! Усё!!! Усё!!! Добра, калі я ўжо скачуся да галоднае смерці, да пухлін, да вадзянкі, дык няхай хоць будзе ў мяне думка, што я зрабіў сумленна, што ў мяне ёсць воля. Заўтра я мушу паказаць сабе гэтую волю. He ўзяць ні кавалачка з таго, што я куплю! Hi кавалачка! Калі эвакуацыі не будзе — у мяне ўсё-такі жыве надзея на эвакуацыю,— я павінеп буду пратрымаць маму і Іру. Выйсце будзе адно — ісці санітарам у шпіталь. Зрэшты, у мяне ўжо выспеў плап. Мама ідзе ў які-небудзь новы шпіталь бібліятэкаркаю, а я ёй у памочнікі ці як культработпік. Іра будзе пры нас».
Дзёпнік яму ўсё болып станавіўся с р о д к а м, што памагаў утрымліваць сябе ад спаўзання, якое пачыпалася ўжо! Сорам утрымаць сябе. Няма ў Юры іншай зброі ў
барацьбе з голадам, у барацьбе з тым, што, як шмат хто лічыў, «правіць светам». I каб завастрыць сваю зброю, Юра завастрае сваю віну. Мала таго: спецыяльна запісвае ў дзённік усё, за што будзе і пасля смерці сорамна. Маці альбо нехта яшчэ, напэўна, прачытаюць! А смерць — вось яна, побач. I яна аддасць дзённік у матчыны рукі. Саму думку пра смерць Юра выкарыстоўвае, каб умацаваць сябе, сваю волю. Пад лютым прыціскам голаду Юра здае пазіцыю за пазіцыяй. А дзённік — як апошні сродак! — становіцца ўсё болып шчыры, страшны. Вось што ты робіш, вось што будзе чытаць мама, людзі будуць чытаць, даведаюцца пра цябе... Ён і маму пачынае любіць болып, чым у мірны час. Сумлепне перамагло пакуты, раскрыла яго сэрца, зрабіла яго яшчэ болып чулым.
«Сённяшні вечар дасць мне толькі слёзы. Я гэта ведаю. Мама галодная, халодная. Дроў у нас мала, амаль няма, цёплага яна нічога не дастане, з яды таксама, спакутуецца, знервуецца... Са Смольнага прыйдзе адмоўны адказ, альбо пытанне ўсё яшчэ застанецца адкрытае. Макухі — не дастане. Раніцаю, перад яе адыходам, плакала Іра — црэнная прыкмета, няўжо і я стаў верыць у прыкметы? Напэўна, так. Якія змрочныя думкі лезуць мне ў галаву! Усё горка, усё нудна, голадпа, холадна стала на гэтым свеце. Усе думкі імкнуцца да аднае ежы ды яшчэ да цяпла. На вуліцы мароз 20—25 градусаў. У пакоі, хоць і палілася ў печы, холад такі, што ў мяне замерзлі ногі і па целе прабягаюць дрыжыкі. А дай жа мне з’есці буханку хлеба!.. Я ажыву, я засмяюся, я заспяваю песні, я... ды што казаць...
На гадзінніку адзінаццаць раніцы... А наперадзе — дзень, вечар, ноч. А там... там новы дзень, новая порцыя хлеба ў 125 г. Новая дэкада. Цукеркі... Павольна засне ўва мне жыццё, як павольна перагортваюцца старонкі гэтага дзённіка... Але павольна і пэўна!
...У мяне такі паганы настрой і ўчора і сёння. Сёння крыху не стрымаў свайго слова гонару — узяў паўцукеркі з купленых, а таксама грамаў 40 з 200 курагі. Але наконт курагі я слова гопару не даваў, а вось наконт паўцукеркі... З’еў я яе і такі боль у душы адчуў, што выплюнуў бы прэч з’едзеную крошку, ды не выплюнеш... I кавалачак — маленькі-маленькі — шакаладу таксама з’еў... Ну што я за чалавек! У мамы ўчора вельмі распухла нага, з эвакуа-
цыяй пытанне адкрытае, а ў спісы трэста № 16 маму ўключыць нельга, адна надзея на Смолыіы. Смольны дасць нам траім, маме, мне і Ірыне, жыццё ці смерць. У нас пасля сённяшняга дня засталося толькі 200—300 грамаў круп на другую дэкаду ды 300 грамаў мяса. Цукерак таксама толькі 650 грамаў, праўда, яшчэ цукру Ірыне павінны атрымаць 200 грамаў. У мамы яе картка на 2-ю дэкаду напалову ўжо выкарыстапа, у запасе толькі Ірыніна (150 г) ды мая — 180 грамаў... А знешне мы рыхтуемся да эвакуацыі, збіраем рэчы, упакоўваем...
Мяне ўжо не цешыць наша наступленне, што пачалося па ўсім фронце. А адбіты ж ужо Ціхвін, Ялец; немцы бягуць на растоўскім напрамку да Марыупаля і Таганрога; на маскоўскім напрамку нашы часці пачынаюць гнаць немцаў з заваяваных імі абласцей, з-за абледзянення сотні нямецкіх самалётаў стаяць нерухома, таму немцы і не бамбяць Ленінград гэтыя дні, усё шырэй разгортваецца партызанская вайна ў Югаславіі, нямецкія часці церпяць вялікія страты ад апглічан у Лівіі, толькі Японія ўсё б’е ЗША, наносіць надзвычай эфектыўныя ўдары, але яна зазнае тую ж долю, якая чакае і Германію. Эх, каб толькі дазволілі вылет на самалёце! Толькі той, хто перанёс вялікае гора, вялікія пакуты, можа ў поўнай меры адчуць шчасце, якое толькі і існуе на зямлі. Праз дзве дэкады Новы год. Дзе гэта будзем мы тады, што з намі будзе? У гэтую навагоднюю ноч асірацеюць навагоднія цацкі ў канапе, не будзе ім ёлкі, не будзе ім дзе паказацца ва ўсёй сваёй красе. He да ёлкі будзе кожнаму чалавеку ў Ленінградзе ў гэтую ноч. Як сон успомнім мы, калі будзем жыць, леташнія калядныя вечары, ёлкі з запаленымі свечкамі, багатую вострымі прыправамі, закускамі і іншымі прысмакамі вячэру, якая заўсёды была 1 студзеня... Магчыма; а зрэшты, навошта загадваць наперад, што з табою можа здарыцца?.. Як правядзе гэтую ноч Ціна? Дзе будуць яе думкі роўна ў 12 гадзін ночы 31 снежня 1941 года, калі будзе сарваны апошні лісток календара і адкрыецца новы чысты свежы каляндар 1942 года?.. Час ляціць, ляціць...»
Юра не разумее, якое значэнне для Ленінграда меў Ціхвін. Вызваленпе Ціхвіна адразу скарачала маршрут падвозкі прадуктаў да Ладагі, сам Ціхвін рабіўся галоўнай перавалачнай базаю...
Але ўсё роўпа Ладага яшчэ пе спраўлялася з задапнем, не хапала дарожных часцей. Колькасць машын скарацілася з-за страт, шмат было разбіта, пайшло пад ваду, чакала рамонту. А рамонтнікаў не хапала. На чыгунцы ад Ціхвіна да Вайбокала неабходна было аднавіць разбураныя масты,
«Цяпер мама пайшла ў трэст № 2 да Тураносавай даведацца паконт адпраўкі з Леніпграда, а таксама накопт валёнак.
Анфіса Мікалаеўна ходзіць злосная і панурая. Зразумела чаму. Запасы сухароў і круп яе скончыліся, паслязаўтра яна апошні раз атрымае ў тубдыспансеры малако, а пытанне пра эвакуацыю ў яе таксама застаецца адкрытае. Вось і шалее, баіцца, што будзе недаядаць. Ну што ж, смяяцца над чужым няшчасцем не трэба, дай бог, каб на ўсім зямным шары наступіў такі час, каб ні адзін чалавек болей ужо не ведаў, што такое голад.
Старонкі майго дзённіка падыходзяць к капцу. Здаецца, што сам дзённік вызначае мне тэрмін яго вядзення...
12 снежня. Цяпер мама пайшла ў картачнае бюро. Ад гэтага залежыць усё мае далейшае жыццё. Калі гісторыя гэта выплыве наверх, я магу нават кончыць самагубствам. Зрэшты, можа так і атрымацца. Мне, што выгадаваўся ў амаль бесклапотных, шчаслівых, райскіх, як мне здаецца, абставінах, жыць тады — значыць вечна мучыцца, пакуль голад ці нямецкая куля не спыняць маё жалю годнае існаванне. А што ж тады будзе з Іраю, з мамаю... Выехаць з Ленінграда, нават вылецець, калі адказ са Смольнага быў бы станоўчы, можна было б толькі ў студзені месяцы. А апухнуць і памерці ад вадзянкі можна і па працягу аднаго тыдня, пайсці ж на той свет ад шалёнага асколка ці ад магчымых газаў — і ў адно імгненне.
Але, вядома, я павінен быць спакойны. А то — канец. Усё не для мяне (для мяне ўсё ўжо настане, магчыма, цераз... ну, час назваць не магу — у любое імгненне), але ўсё будзе маме, Ірыне. Пралье слёзы Ціна ў далёкай старонцы, прыгадае ўсё наша мінулае жыццё, пашкадуе аб чым-небудзь, ды праз паўгода стапе зноў як і была... Міне паўгода, год, вайна скончыцца, у нашым горадзе пастане ранейшае шчаслівае жыццё. Сатлеюць нашы трупы, у пыл рассыплюцца косці, а Ленінград будзе вечна стаяць на берагах Нявы, горды і недаступны ворагу.
Колькі людзей памірае кожны дзень у Ленінградзе! Колькі галодных смерцяў! Толькі цяпер я ўяўляю сабе горад, абложаны ворагам. Голад нясе смерць усяму жывому. Толькі тыя, хто зведаў голад, могуць зразумець яго. I зусім немагчыма ўявіць голад чалавеку, які не перанёс яго.
Але ж навошта такія сумныя думкі, павошта столькі меланхоліі? Прыгадаеш часам оду Дзяржавіна «На смерць кн. Мяшчэрскага» дый задумаешся над канцом. Калі нам далі жыццё, гэты найкаштоўнейшы дар прыроды, дык навошта ж думаць пра кепскае ў ім? Думай толькі пра добрае, бяры ад жыцця ўсе тыя даброты, якія яно можа даць. Навошта траціць магчымасці?
Усё гэта нібы так, але нейкі нябачпы чарвяк употай смокча маю душу. Чалавек ніколі не здаволіцца тым, што ёсць. Яму трэба яшчэ хоць крыху лешп, пешта новае ў будучым. Можна смела сказаць, што «надежды юіюшей іштают», але сюды трэба ўнесці адну папраўку, а менавіта: пад юпакамі ўяўляць усіх людзей.
Трэцяя гадзіна ночы. Іра спіць, я пішу дзёппік».
Дзіўна, ён прыгадаў верш, які ў рускай паэзіі, магчыма, з найболыпаю сілай раскрывае філасофію смерці.
...Едва увпдел я сей свет, Уже зубамп смерть скрежеіцет, Как молнней, косою блеіцет II дші моп, как злак, сечет... Жпзпь есть пебес мгновенный дар; Устрой ее себе к покою II с чнстою твоей душою Благословляй судеб удар.