Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Адзін раз у цемнаце ён упаў з лесвіцы. Да ўрача не звярнуўся, спадзяваўся, як заўсёды, на свае сілы. А сілы гэтай ужо не было... He ведаю, як у гэты раз, але звычайна, захворваючы (хварэў ён вельмі рэдка), ён садзіўся ў крэсла і драмаў, але не клаўся ў пасцель. Праўда што і здароваму на гэтай «пасцелі» было б цяжка, не тое, што хвораму (матраца на яго ложку не было). Hi ўрачоў, ні лекаў ён не прызнаваў.
3 снежня 1941 года раніцаю нам паведамілі, што брату вельмі кепска. Мы адразу кінуліся да яго. Трамваі яшчэ хадзілі. Увайшоўшы ў пакой, мы ўбачылі брата, які ляжаў у пасцелі, што стаяла не на сваім звычайным месцы. Ён ляжаў у куртцы, цёплай шапцы, на левай руцэ была белая ваўняная рукавіца, на правай рукавіцы не было, яна была заціснутая ў кулаку. Ён нібыта быў непрытомны, вочы заплюшчаныя, пі на што не рэагаваў. Ягоны твар змяніўся непазнавальпа і быў спакойны. Каля брата была яго жонка Кацярына Аляксандраўна і яе нявестка М. Н. Серабракова. Мне цяжка вытлумачыць чаму, але гэта правая рука з заціснутай у ёй рукавічкай так уразіла мяпе, што я цяпер, болып чым праз трыццаць гадоў, бачу
яе. Каб я магла маляваць, я намалявала б яе — і стала б, можа, зразумела, чым уразіла мяне гэтая рука. Напісаць жа пра гэта вельмі цяжка. Але ўсё-такі я пастарагося зрабіць гэта. У правай руцэ была заціснутая рукавіца, рука крыху адкінута ўбок і ўверх, гэта рукавіца здавалася не рукавіцаю... He, перадаць гэтага нельга. Рука вялікага майстра, якая не ведала пры жыцці спакою, цяпер супакоілася. Дыхання яго не было чуваць. У глыбокай цішыні, не размаўляючы, мы чакалі прыходу доктара, нейкіх уколаў. Але яшчэ да яго прыходу мы зразумелі, што ўсё скончаяа. Ён так ціха і так запаволена дыхаў, што яго апошняга ўздыху мы не заўважылі. Так ціха ён адышоў ад нас...
Плакалі мы ці не — пе памятаю, здаецца, так і засталіся сядзець у нейкім здранцвенні, не ў сілах усвядоміць, што адбылося, што яго пяма! Што ўсё, створанае ім, засталося — стаіць яго мальберт, ляжыць палітра, фарбы, вісяць па сценах яго карціны, вісіць яго гадзіннік-ходзікі, а яго няма.
Толькі прыход пісьменніка Мікалая Аркадзевіча Ташчакова, які жыў па гэтым жа калідоры, вывеў нас з нейкага дзіўнага стану здрапцвеласці. Мікалай Аркадзевіч прыйшоў даведацца наконт братавага здароўя. 3 яго дапамогаю мы пачалі рыхтаваць брата ў яго апошні шлях. Мікалай Аркадзевіч адзін перанёс яго з пасцелі на стол. Ляжаў ён у шэрым касцюме, адзіным за ўсё яго жыццё. Але ён быў такі худы, такі непазнавальна іншы, што яго былы вучань скульптар Сувораў, які прыйшоў развітацца і зняць маску, мусіў адмовіцца ад гэтай думкі. У гэты цяжкі час, калі нельга было знайсці труну, калі хавалі ў прасцінах, мы вырашылі любой цаною знайсці дошкі, заказаць труну. Нам гэта ўдалося, праўда, пасля цэлага тыдня пошукаў. Памог нам у гэтым Саюз мастакоў. На дзевяты дзень пасля смерці мы пахавалі яго...
У дзень пахавапня мы — сястра і я — дасталі і прывезлі двое саней: вялікія і дзіцячыя, Кацярыне Аляксандраўне, бо ісці за труною яна не магла. На могілкі везлі брата без мяне, таму што я павінна была паклапаціцца пра месца, куды праз некалькі гадзін трэба было апусціць цела брата. Прыйшоўшы на Серафімаўскія могілкі, я знайшла чалавека, які за хлеб і нейкую суму грошай згадзіўся падрыхтаваць месца. Якая гэта была нечалавечая праца! Стаялі моцныя марозы, зямля была нібы камень. Але яшчэ больш, чым мароз, абцяжарвала працу карэнпе ака-
цыі, каля якой ён павінен быў капаць зямлю. I, як я памятаю, і забыць гэта немагчыма, ён больш сек карэнне сякераю, чым працаваў рыдлёўкаю. Нарэшце я не вытрымала і сказала, што буду яму памагаць, але хвілін праз пяць ён узяў рыдлёўку ў мяне і сказаў: «Вам не пад сілу». Як я баялася, што ён кіне працу альбо, працягваючы працу, пачнс лаяцца! Але ён толькі сказаў: «За гэты час я выкапаў бы тры магілы». Дадаць што-небудзь да сумы, на якую мы паразумеліся, я не магла, з сабою ў мяне было толькі тое, што я мусіла была аддаць яму за працу, і я сказала яму: «Каб вы толькі ведалі, дзеля якога чалавека вы працуеце!» I на яго пытанне: «А хто ён такі?» — расказала яму пра братава жыццё, як ён працаваў дзеля другіх, вучыў людзей, нічога не атрымліваючы за сваю вельмі важную працу. Працягваючы працаваць, ён вельмі ўважліва слухаў мяне. Чалавека гэтага я бачу і цяпер вельмі выразпа, здаецца, што каб сустрэла яго, дык пазнала б. Ён не быў могілыіікавым работнікам, але, каб пракарміць сям’ю, ён пайшоў на гэту цяжкую працу. I як я ўдзячна яму за яго працу, за тое, што ён цярпліва, а галоўнае, без лаянкі прарабіў гэтую страшэнную працу.
Калі прывезлі братава цела, усё было гатова.
Везлі яго так. Сястра Марыя Мікалаеўна, пявестка Кацярыны Аляксандраўны і яе пляменніца Рая напераменку: двое — братава цела і нехта адзін сапачкі з Кацярынай Аляксандраўнай.
Апускалі братава цела пе зусім звычайна, бо палова магілы была падкапана з сярэдзіны, а верхняя частка заставалася некрапутай.
Што было пасля таго, як магіла была закапана і застаўся пагорачак, па якім не было ні вянка, пі хаця б адпой кветачкі, я неяк не памятаю. Кацярыну Аляксандраўпу мы давезлі дамоў. 3 ёю засталіся яе пявестка і Рая. Зайшлі мы да яе ці не — пе памятаю. Здаецца, не заходзячы да яе, павезлі сапкі іх гаспадару. Але памятаю, што, калі зусім скалелыя прыйшлі дамоў і хацелі запаліць у печы, каб сагрэцца, дроў па месцы не аказалася, нехта за час нашай дзевяцідзённай адсутпасці забраў іх.
Пасля братавай смерці Кацярыпа Аляксандраўпа засталася жыць у тым самым пакоі, дзе япы жылі калісьці разам. Праз пакой ад яе, у тым самым калідоры, жыла нявестка, жонка старэйшага памерлага сына, са сваёй пляменніцай Раяй. Яны абедзве даглядалі Кацярыну Аляксандраўну, памагалі ёй, паколькі гэта можпа было ў той
страшны час. 3 Кацярынай Аляксапдраўнай мы сустракаліся — сястра і я — не часта. Мы абедзве працавалі, вельмі стамляліся і, вядома, галадалі.
Усе карціны заставаліся ў Кацярыны Аляксапдраўпы. Сказаць ёй, што лешп было б перанесці іх да нас, дзе япы лепш захаваліся б, бо ў пас тады была яшчэ асобная кватэра, мы не адважыліся, а Кацярыпа Аляксандраўна пічога паконт гэтага не казала, так яны і заставаліся ў яе. Адзінае, што я магла ў гэтых умовах зрабіць, гэта з вялікай цяжкасцю зляць іх з шафы, дзе яны ляжалі, і ў прысутнасці Кацярыпы Аляксандраўны пранумараваць усе карціны.
Калі я пасля вяртанпя з эвакуацыі пачала складаць каталог, ведаючы, што карціп было 400 з нечым, я ў сшытку-каталогу праставіла лічбы ад 1-й да 400-й, але калі пачала запаўняць, а запаўняла не па парадку, каб не трывожыць карціны, а так, як яны ляжалі ў брата, я ўбачыла, што некалькі нумароў засталіся незапоўненымі...
Прайшло каля пяці месяцаў з дня братавай смерці, не мспш. Адзін раз да нас пазванілі. Адчыніўшы дзверы, мы ўбачылі дзвюх дзяўчын, якія трымалі пад рукі Кацярыпу Аляксандраўну. Яна была ў сваім старэнькім футры, падперазаная белым вышытым ручніком, на якім вісеў алюмініевы кубак. Кацярына Аляксандраўна ледзь трымалася на нагах. Дзяўчаты, што прывялі яе да нас, растлумачылі, што ўбачылі яе зусім зпясіленую на Апічкавым мосце і прапанавалі праводзіць яе. Трэба сказаць, што пасля хваробы яна вельмі кепска размаўляла. Праўда, брату ўдалося аднавіць яе гаворку, але пасля яго смерці, голаду, адзіноты ёй зноў стала цяжка гаварыць. Таму цяжка стала і разумець яе. Але ўсё-такі яна змагла растлумачыць гэтым добрым дзяўчатам свой шлях, і яны давялі яе да нас. Высветлілася, што яна пайшла з дому яшчэ папярэдадні, не сказаўшы нікому ні слова пра свой намер пайсці; дзе яна правяла амаль суткі, засталося невядомым, яна не змагла гэтага вытлумачыць нам. Кацярыпа Аляксандраўна засталася ў нас, і я пачала хадайпічаць, каб уладкаваць яе куды-пебудзь.
...Пасля братавай смерці 3 снежня 1941 года, пасля Ta­ro як я завезла ў канцы красавіка 1942 года братавую ў Дом хропікаў — гэта ўсё, што мне ўдалося пасля доўгіх намаганпяў зрабіць,— мы, сястра і я, перавезлі ўсе братавы працы да сябе на Неўскі праспект.
Голад усё больш даваў пра сябе знаць. Выехаць з Ле-
пінграда мы не маглі, маючы ў сябе ўсе карціны, усе братавы рукапісы і не маючы сіл аддаць іх на захавапне.
Працавалі мы ў гэты час у шпіталі, дзе цяпер размешчапы Інстытут Герцэна, на Мойцы. Уладкавала сястру на працу Анжэла Францаўна (прозвішча яе я не ведала), якая жыла ў адным з намі доме. Зрабіўшы гэта, япа літаральна выратавала нас. У хуткім часе сястра змагла і мяне ўладкаваць туды. Мы атрымалі дзве рабочыя карткі! Гэта было сапраўднае шчасце! Але гэта было позна ўжо, бо, крыху падмацаваўшыся, мы адчулі, што і гэтага мала. Прытым у сястры ўкралі талоны на хлеб, на шчасце, толькі тыя, якія давалі права атрымліваць частку хлеба на працы. Сястра нічога пра гэта не сказала, каб я не пачала дзяліцца з ёю сваім хлебам. Сястра была дзіўны чалавек, усё сваё жыццё яна аддала сёстрам. А мне яна была і сястра, і маці, і сябар. Зразумела, крадзеж карткі адразу адбіўся на яе стане. А я, не ведаючы прычыны, не ведала, што рабіць. Ды і што можна было тады зрабіць? Толькі эвакуіравацца. Але як, калі ў нас на руках уся братава спадчына?
I раптам нечакана з фронту прыехаў Віктар Васільевіч — муж нашай пляменніцы. Сям’я яго была ўжо эвакуіравана, і ён зайшоў даведацца, ці жывыя мы. Убачыўшы нас, ён адразу спытаў: «Чаму ж вы не выехалі, чаму дагэтуль у Ленінградзе?» Мы сказалі, што выехаць не можам, бо ў нас на руках братавы карціны і рукапісы. А калі з далейшай размовы ён даведаўся, што ў нас няма сіл данесці карціны да музея і няма нікога, хто памог бы нам, і ў гэтым усё пытапне, ён сказаў, што можа памагчы нам. Ён прыехаў з фронту ў камандзіроўку, і зрабіць гэта трэба неадкладна.
Братавы работы, даўно ўжо спакаваяыя, ляжалі ў гэтым самым пакоі, дзе адбывалася гэта незабыўная размова. Упакавапы яны былі так: адзін пакет з 379-ю работамі і рукапісамі і другі — вал, на ім наматана 21 палатно. Калі мы зразумелі, што гэта можа быць занесена ў музей, і проста цяпер нашаму шчасцю, нашай радасці не было капца. Ён узяў і панёс вал, а я, аказваецца, пакет, у якім ляжала 379 работ! Даведалася я аб тым, што несла пакет, праз дваццаць пяць гадоў. А па працягу гэтых гадоў я была ўпэўнена, што пакет нёс пехта іншы, а я толькі ішла з імі.