Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Але тут выступіў начальнік эвакапункта і кажа:
— Ён жа хоча адмяніць сухі паёк. He даехаўшы да Ціхвіна, людзі могуць трое сутак сядзець у эшалоне, і чым ім тады жывіцца?
Я кажу:
— Гэта іншая справа. Можпа вярнуць частку людзей, але гэты сухі паёк не ежа. Усё роўна гэты сухі паёк пе даходзіць у эвакуіраваных да эшалона: яны яго адразу з’ядаюць. I, дарэчы, вось ідзе пасадка тут, побач з павільёнам, дзе мы засядаем. Пашліце каго хочаце, паглядзіце, што ў іх у мяшках: ці ёсць у іх сухі паёк цяпер, калі яны
толькі садзяцца ў эшалон? Я ручаюся, што ні ў кога няма гэтага сухога пайка.
Ну, трэба сказаць, што паслалі. Праверылі. I высветлілася, што ні ў кога сухога пайка не было: ён ужо ўвесь быў з’едзепы! Я тут кажу:
— Самы лёгкі харч, які ў мяне ёсць, гэта проса. А мпе патрэбпы манпыя крупы для маленькіх, таму што ў мяпе дзеці такога і такога ўзросту і нават пемаўляткі.
— Пытанне правілыіае, істотнае і вельмі складанае,— кажуць мне,— але паспрабуем дастаць замест проса манку.
Праз восем дзён прыйшоў вагон манкі.
Пакінулі са мною таварыша Андрэева, аднаго з гэтых упаўнаважапых, каб памагчы мне. I сапраўды, на наступны дзень прыходзіць да мяне Андрэеў і кажа:
— Таварыш началыіік, з’явіўся ў ваша распараджэнпе!
А я думаю: гэта пры тых паўнамоцтвах, якія ты маеш, калі можаш расстраляць любога, ты дазваляеш сабе з мяне смяяцца? Я кажу:
— Таварыш Андрэеў, калі гэта не іронія, дык сядайце, а калі гэта іронія, дык ваша дапамога мне не патрэбна.
— Якая тут іронія? — кажа ён.
Першае, што мне было неабходпа, гэта якое-небудзь памяшканне, куды можна было б пакласці да пахавапня трупы памерлых,— трэба ж было спісы скласці, даведкі афармляць. А побач быў вялізны барак. Вартавы стаіць там. Ніхто не заходзіць, не выходзіць, што там зпаходзіцца — н е відаць. Я кажу:
— Я не ведаю, што там такое, але мпе патрэбен гэты барак.
Ён пытае:
— А дзе началыіік?
Прыходзім да пачальпіка. Я ў кажушку, а Апдрэеў у цывілыіым. Выходзіць дзяжурны салдат. Пытаем, дзе начальнік. Апдрэеў кажа:
— Папрасіце яго сюды, каб ёп прыйшоў. Прыйшлі пагутарыць з ім.
Дзяжурны ідзе за перагародку:
— Таварыш пачальпік, прыйшоў ваенурач.
Той крычыць:
— ІІерадайце, што прыёму няма!
Я напалохаўся, думаю — што будзе?! А Андрэеў ціха дзяжурнаму:
— Схадзіце яшчэ раз і папрасіце. Мы не пойдзем адсюль, пакуль ён не выйдзе.
Дзяжурны зноў ідзе да начальніка, кажа:
— He выходзяць.
А той кажа:
— Загад атрымаў? За каўнер іх і вон.
Я баюся страшэнна за гэтага дурня, што яго яшчэ заб’юць зараз. Давядзецца ўмольваць, прасіць за яго... Увогуле, напалохаўся. Праз некаторы час начальнік выходзіць у мыле: палова барады паголена, палова не.
— Чулі загад?
— Чулі і не выканаем,— кажа Андрэеў.
— Дык вось яшчэ раз вам кажу — прыёму не будзе!
Андрэеў кажа:
— He, будзе! Вы ж і не спыталі, чаго мы прыйшлі. Вы думаеце, што калі прыйшлі цывільныя, дык з імі можна і не размаўляць? А калі мы прыйшлі далажыць, што пшіёпа злавілі,— няўжо гэта вас не цікавіць?!
Пасля Андрэеў дастае сваю кніжачку і паказвае яму. Ну, што тут было! Ён адразу зрабіўся бледны, напалохаўся, пачаў прасіць прабачэння. Андрэеў кажа:
— Пойдзем у тое памяшканне.
Прыйшлі. Вартавы стаіць. Вялізная пупя. Думаю: «Божа, каб далі мне магчымасць пакласці трупы культурна!» А начальнік адразу пачаў казаць, што там, у пуні, захоўваецца ваенная амуыіцыя, баявыя прыпасы. Андрэеў кажа:
— Адчыніце!
Адчынілі. Глядзім: адна куча белая — ці вапна, ці крэйда, пяць штук рваных процівагазаў і штук 200 вінтовачных патронаў. I сам гэты началыіік збянтэжыўся. Андрэеў пытае:
— А чаму гэта называецца ваенная амуніцыя, баявыя прыпасы? Навошта ж чалавек мерзне і ахоўвае гэта па такім марозе? Загадваю і даю тры гадзіны тэрміпу: усё вынесці, закапаць і прынесці ключы гэтаму ваенурачу.
Я пайшоў. Праз гадзіпу прыносяць мпе ключы. Я пайшоў і заняў увесь гэты барак. Так я выйшаў і з гэтага стаповішча».
«ЛІХАМАНКАВА
СПЯШАЮСЯ ЖЫЦЬ...»
Цяжкі дастаўся час Г. А. Князеву. I пасляваенны быў нялёгкі, а ўсё-такі яго час — даваепны і ваенны — круцейшы і цяжэйшы. Асабліва для яго спецыяльпасці — гісторыка. Напэўна, надышоў момант і месца сёе-тое даказаць пра асобу Георгія Аляксеевіча. Ён скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага уяіверсітэта ў 1913 годзе і пачаў працаваць у архіве Марскога Міністэрства па выданню дакументаў часоў Пятра Першага, часоў Паўночнай вайны са шведамі. Гэтая работа і звяла яго з Марыяй Фёдараўнай. I пасля рэвалюцыі ёп займаўся архіўнай справаю. Ён стварыў за сваё жыццё два архівы. Адзін у 1917—1926 гадах — гістарычны аддзел Маскоўскага архіва, і другі ў 1929—1941 гадах — Архіў Акадэміі навук. Ад першага нічога не засталося. У 1927— 1928 гадах яго паступова, як «неактуальны», згортвалі і парэшце ліквідавалі. 3 1929 года Князева прызначаюць загадваць Архівам Акадэміі навук, у якім ён адпрацаваў сорак гадоў, аддаючы яму ўсе сілы, усю энергію аж да самой смерці 30 чэрвеня 1969 года. Чытаў ён лекцыі па архіўнай справе, славіўся буйнейшым аўтарытэтам не толькі ў нас, але і за мяжою, быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга... Збіраў яшчэ з маленства, з часоў рэвалюцыі 1905 года, лістоўкі, адозвы, плакаты, сабраў вялікую цікавую калекцыю. Была ў яго схільнасць да філасофскіх разважанняў, зрэшты, пра свае схільнасці, запаветныя свае прызванні найлепш напісаў ёп сам з нялёгкай шчырасцю споведзі.
Марыя Фёдараўна ўспамінае пра дні блакады:
«Георгію Аляксеевічу было вельмі нялёгка пісаць у тыя дні свой дзённік. Рабіў гэта ёп звычайна вечарам, а асвятлення амаль ніякага не было. Самаробпы каганец з ніцяным кноцікам, папоўнены нейкай гаручай сумессю, скупа асвятляў невялікі кавалачак пісьмовага стала. Але Георгій Аляксеевіч лічыў, што дзённік пісаць ён абавязаны... Кожны дзепь ён паведваў акадэмічны Архіў. Ён ездзіў на сваёй калясцы-самакаце. Часта камеры колаў праколваліся, ехаць было амаль немагчыма, а дарога — суцэльпыя сумёты снегу... А ў Георгія Аляксеевіча да ўсяго ж быў яшчэ і параліч правай нагі. Але ён быў надзвычай моцпы духам... Мужпыя паводзіны Г, А. у блакадным Ле-
нінградзе былі адзначаны ў дакладзе акадэміка I. Ю. Крачкоўскага, прадстаўніка прэзідыума Акадэміі навук СССР у Ленінградзе, з якім ён выступаў на сесіі АН у 1942 годзе ў Свярдлоўску».
Г. А. Князеў шкадаваў, што не стаў пісьменнікам. Ён спадзяваўся на дзённік і меў рацыю, гэты твор варты некаторых раманаў і аповесцей. Колькі іх з таго часу бясследна канула ў вечнасць! Дзённік жа Г. А. Князева дзякуючы сваёй падрабязнасці, метадычнасці, сумленнасці захаваў паўнату карціны блакаднага жыцця і застанецца неабходным для ўсведамлепня псіхалогіі ленінградца тых гадоў. Ён пасычаны фактамі, дакладны, аднаўляе ўнутраны свет савецкага інтэлігента часоў Вялікай Айчыннай вайны, працэс змянепня яго светаўспрымапня.
Напружанае духоўпае жыццё дазволіла яму прыглушаць пачуццё голаду. У вялікім яго дзённіку амаль няма запісаў пра тое, як хочацца яму есці, як ён галадае: ці гэта ён прымушае сябе думаць пра іпшае, ці адчувапне голаду перамагаюць разважаіші пра сэнс пражытых гадоў, пра сэнс таго, што адбываецца.
У Лідзіі Ахапкінай адчуванне свайго голаду адступае перад болып вострым пачуццём: яна маці і адчувае голад сваіх дзяцей мацней, чым уласны голад.
Князеў умее пераключаць усяго сябе на духоўную працу — ушчыльненне жыццёвых планаў і расцягванне імгненняў, каб у хвіліну пражыць гадзіны, а за дзень — месяцы. He заўсёды, не адразу ўдаецца гэта і Князеву. Надта ; прыгнятае рэальнасць, мукі голаду, думкі пра тое, што адбываецца ў Ленінградзе і ў свеце, пра заўтрашні дзень. Але ён упарта вяртаецца да гэтага дня, гэтага імгнення, зпоў і зноў пераконваючы сябе: у радзімы, народа, чалавецтва будучыня ёсць, у мяне — толькі гэтыя імгненні, і трэба імі жыць! Жыць імгненнямі для Князева — гэта захоплена займацца сваёй работай, незавершанымі справамі, няздзейсненымі планамі, прагпа ўбіраючы свядомасцю і пачуццём чалавечую гісторыю, яе драмы і багацці, культуру. Гэта не вызваляе яго ад штодзённых горкіх і тужлівых пачуццяў. Ды ён і не хацеў бы адлучанасці ад усеагульнае бяды.
«1942.1.31. Дзвесце дваццаць чацвёрты дзень вайны. Апошні дзень цяжкага месяца... Жыву тым, што ёсць думкі, планы. Чытаць упоцемку пемагчыма, і я асэнсоўваю свой курс гісторыі культуры. Калі перажыву вайпу, абавязкова аб’яўлю ва універсітэце гэтае чытанне... Як пры
кепскай гулыіі робяць добрую міну, так і я пры людзях стараюся ўсміхацца, кажу толькі бадзёрыя словы, падымаю дух. Нездарма мяне акадэмік Аляксееў называў «вялікі аптыміст». I толькі тут, на гэтых старонках, я дазволю сабе не стрымліваць сябе. Я ўвесь тут як ёсць.
...Сустрэў Свікуль, у якой толькі што загіпуў пятнаццацігадовы сын, сціплы юнак Вова. Няўцешнае гора, роспач — усё гэта мізэрныя словы ў параўнапні з тым, што выказваюць яе вочы, запалыя іпчокі, дрыжачы падбародак. Абпяў яе, прыціснуў яе да сябе, вось і ўсё, што я мог зрабіць.
1942.П.З. Дзвесце дваццаць сёмы дзень вайны. М. Ф. вярпулася з размеркавальпіка пі з чым. Выдачы няма і сёння.
...Адыдзем ад пашага кашмарнага сёння куды-небудзь убок. Учора вечарам я пяблага займаўся вывучэннем мінулага Сярэдняй Азіі і хецкай культуры, чаргуючы гэтыя заняткі з гісторыяй Акадэміі навук. Адыдзем і сёння...
Але яшчэ некалькі слоў будучаму чытачу гэтых радкоў. Ёсць і такія «персанажы» нават на маім «малым радыусе». У суседзяў на кухні, дзе ўсе яны жывуць, сядзіць «абаронная дама», гэта значыць, жонка інжынера па абаронных работах. Яна мае магчымасць набываць рэчы за хлеб, крупы, масла, свіпую скуру. Ёй патрэбны самыя адмысловыя рэчы: бялізна, туфлі, абрусы, ручнікі; і за іх яна дае: кіло хлеба за вялікі, добра захаваны, дыван, жменьку проса і некалькі кавалачкаў цукру за лямпу, за туфлі — 500 грамаў рысу... Галодпыя суседзі толькі гэтым і трымаюцца. Дама ж сябе пе крыўдзіць... Значыць, ёсць сярод нас, галодных, у Ленінградзе і сытыя!..
А вось кавалачак нашага быту. У Архіве сёння толькі двое «прысутнічаюць», дзённыя дзяжурныя (начныя дзяжурствы, як я ўжо адзпачаў, давялося адмяпіць па прычыне слабасці супрацоўпікаў і адсутпасці паліва): доктар гісторыі A. I. Апдрэеў і Фаіна, апальшчыца і рабочая Архіва, жонка качагара, якога ўзялі на вайпу. Сядзяць яны ў 12-м пакоі каля пліты. Андрэеў чытае дысертацыю дактаранта Баўэра і рыхтуецца да дыспуту. Фаіна паліць у пліце і сумуе. Тады Апдрэеў спрабуе чым-пебудзь рассмяшыць яе і зноў працягвае сваё чытанпе. Фаіна, альбо Фаня, як яе завуць у пас, маці траіх дзяцей, татарка, дагэтуль, да сярэдзіпы студзеня, не здавалася. Я ўжо адзначаў яе вытрымку і стойкасць. Яна даўпо пе мае піякіх звестак пра мужа і лістоў ад яго. Hi разу яна не паскар-