Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Думаючы пра Лідзію Ахапкіну, мы міжволі супастаўляем яе з Юрам Рабінкіным і Г. А. Князевым. Калі вызначыць галоўнае, што адбывалася ў кожным з іх, дык, напэўна, гэта будзе: праца сумлення — у Юры Рабінкіна, праца розуму, духу — у Георгія Аляксеевіча Князева і праца любові — у Лідзіі Ахапкінай. Гэта, канечне, спрашчэнне, у ім шмат чаго губляецца, але менавіта гэтыя тры пачаткі перш за ўсё прадстаўлены ў іх дзённіках, запісах. Так атрымалася — тры нашых героі ўвасобілі тры вырашальныя апоры чалавечага быцця.
ПРАВЕДНЫЯ
I НЯПРАВЕДНЫЯ
Г. А. Князеў:
«1942.IV.9. Дзвесце дзевяноста другі дзень вайны. Спяшаюся жыць. Прачнуўся сёння рапнім ранкам, і запрацавала думка. Трэба зрабіць гэта, скончыць тое, паспець за некалькі месяцаў хоць часткова выкапаць тое, на што і трох гадоў было б мала!
I запісаць многае хочацца... Пра жапчыну, жонку-сябра хацелася б пісаць гімны, паэмы. Пра жанчын, што змагаліся і ратавалі, але ўсё-такі ў сваёй большасці страцілі мужоў — астранома Берца, археолага Чаева і многіх іншых,— аж да той простай жанчыны, якая мне расказвала пра апошнія гадзіны свайго мужа — вартаўніка Цэнтраархіва Блахіна.	, с
Будучы паэт, якому, магчыма, трапяцца на вочы гэтыя мае спісаныя лісткі, натхніцца і йапіша такі гімп альбо наэму жопцы, што беззапаветна і самааддана пераносіла ўсе нягоды і адстойвала ўсімі сваімі сіламі свайго мужа... Тым, што я пакуль жывы, цалкам абавязаны М. Ф. Якая яна ў мяне без усякіх красных слоў самаадданая працаўніца і сціплая гераіня!..
1942.IV.13. Дзвесце дзевяноста шосты дзень вайны. Нехта сказаў: «Надта шырокі чалавек, не шкодзіла б яго звузіць...» Усю гэту зіму я жыву толькі цяперашнім імгненнем, але ў той самы час жыву ў мінулых стагоддзях, тысячагоддзях, ствараючы храналагічпую канву для гісторыі культуры: «Па культурных вехах і крывавых правалах». Якая неабсяжная шырыня ў магчымасцях чалавека: узлёты, падзенні, гепіі, падобныя да касмічных зорак першаіі велічыпі, і вылюдкі, падлюгі; чые імёны ведае гісторыя і мільярды тых пікому невядомых, якіх ніхто піколі не можа ўспомніць, таму што нічога не ведае пра іх, але якія жылі і паміралі, якія, па сутнасці, і ёсць чалавецтва!..
Вось жыццё як яно ёсць; вось людзі як яны ёсць... I жахліва, жахліва робіцца: што яны зрабілі з падараванай для іх жыцця зямлёю, у што яны ператварылі яе!.. Кроў, слёзы, папялішчы, гвалт, шыбеніцы, расстрэлы, рабаванні і пакуты, пакуты ва ўсім свеце!.. I зрабілі гэта тыя людзі, тыя, што мелі сярод сябе і Хрыста, і Сакрата, і блаславёнага Аўгусціна, і Канфуцыя, і Лао-Тая, і Буду, і Талстога!..
1942.V.12. Трыста дваццаць пяты дзень вайны. Высвятляецца, у мяне ёсць сучаснік, які запісвае чуткі. Я, як ужо адзначаў, не запісваў іх, я браў толькі факты; і толькі тады запісваў чутку, калі яна датычыла якога-небудзь факта, які я не мог праверыць. Гэты мой сучаснік — Е. Г. Альдэнбург.
Сёння яна мне дапамагала зняць са сцяны дома плакат з надпісам пра абарону роднага горада. Плакат гэты вісеў усю зіму пад дажджом, снегам, завірухамі, абстрэламі: «Не здадзім роднага горада!» Ленінградцы адстаялі свой горад. Праз некалькі гадоў, праз 50—100 гэты плакат будзе музейнай рэдкасцю. Перад ім нашчадкі нашы схіляць свае галовы. Гэты шматок паперы, клапатліва захаваны, будзе расказваць пра перажытае ў Ленінградзе больш, чым сотні напісаных старонак. Ён — жывы дакумент свайго часу...
I вось калі Е. Г. Альдэнбург памагала мне здымаць са сцяны гэты плакат, дык і сказала, што яна напісала некалькі сшыткаў, запісваючы ўсе свае ўражанпі дзень за днём і ўсё, што яна чуе, чуткі.
Значыць, не я адзін пішу. Але так, як я пішу, другі не піша. Мы ж бачым і перажываем усё па-свойму, неаднолькава...
Рамашэўскі з пачатку вайны вёў рэгулярны запіс трывог (ён іх налічыў да мая 1942 г.— 359), а падчас дзяжурстваў — усіх выпадкаў. Таксама запісваў, як высветлілася, і В. А. Пятроў. Сёе-тое запісваў я. Значыць, матэрыялы ў нас выяўляюцца, і іх нямала! Трэба б толькі зарэгістраваць іх, захаваць, вывучыць...
Даведаўся, што ў нашым доме на працягу зімніх месяцаў з 200 яго жыхароў памерла 65, гэта значыць 35 %».
А вось гэта чытаем у іншым дзённіку:
«26.IV.42. Мне расказвалі, што памёр адзін стары, ён у некаторай ступепі меў дачыпенне да мастацтва. Сярод яго рэчаў знайшлі зроблены ім медаль з падпісам «Я жыў у Ленінградзе ў 1942 годзе». Можа, пасля вайны варта было б такі медаль даць усім ленінградцам.
I яшчэ: я на якім-небудзь прыгожым месцы ў горадзе альбо ў адным з паркаў паставіла б помнік усім тым, хто памёр у час блакады, і на камені высекла б лічбу смяротнасці. Гэта будзе гучаць яшчэ болып велічна, чым Люцэрнскі леў» (Кл. У. Ползікава-Рубец).
Вось пра што яны думалі ў красавіку 1942 года, крыхуі ажыўшы на першым цёплым сонцы. Яны знаходзіліся яшчэ ў фізічнай немачы, паміралі ад знясілення, па-ранейшаму на вуліцах ірваліся снарады, разбураліся дамы, але вось падлетак Саша Несцераў падыходзіць ужо да люстэрка: «...д ы ст р о ф ік— я ўбачыў гэта слова ў люстэрку».
Людзі пачалі глядзець, і аглядвацца, і бачыць. Сярод гора, любові, подзвігаў самаахвяравання і абавязку ўбачылася і іншае.
Адбывалася палярызацыя, добрае выяўлялася, агалялася ў сваёй прыгажосці, благое — ва ўсёй агіднасці. Тут было розяае: і марадзёрства, і спекуляцыя, нехта нажываўся на голадзе, кралі прадукты, выменьвалі на золата, на каштоўнасці, карціны, футры, былі і такія, што п’янствавалі, гулялі («Аднак жывём!»),— усякае было ў шматмільённым горадзе. Дзіўна ўсё-такі, што ў дзённіках гэтыя выпадкі прыводзяць рэдка, іх трэба вышукваць, пра
іх пісалі менш і ўспамінаюць пра іх неахвотла, хоць і пагаджаюцца, што, калі пазбягаць гэтых фактаў, карціна атрымаецца няпоўная.
Пабывалі мы ў сваіх абходах у аднаго вядомага калекцыянера. У яго расказе перш за ўсё прарывалася гордасць тым, як удавалася яму ў час блакады папаўняць сваю калекцыю. Як выменьваў рэчы ў іншых калекцыянераў, што паміралі, за нейкія крошкі хлеба. Можа, выпрошваў у тых, хто эвакуіраваўся і не мог забраць з сабою. У яго расказе, вядома, усё выглядае прыстойпа. Ён пе выпрошваў — ён «памагаў», ён «захоўваў» тое, што магло наогул загінуць у разбураных дамах, ён «ратаваў» у тых, хто памёр з голаду, бясцэнныя зборы, якія суседзі маглі спаліць у печах. Яго ні ў чым нельга было абвінаваціць, таму мы не маем ніякага права называць яго прозвішча, але пачуццё ад яго расказу ўзнікала зусім акрэсленае і непрыемнае. Канечне, як сапраўдны калекцыянер, ён быў фанатычны. Калекцыянеры бываюць карыслівыя, прагныя, настырныя, яны гатовы прыніжацца, канькаць, нават падманваць. Але тут было нешта іншае. У гэтай вялікай кватэры ў закутку памерлі з голаду яго бацька, пасля маці, а ён усё выменьваў, здабываў, папаўняў сваю бясцэнную калекцыю. Ён паказваў нам вялізныя шафы, упрыгожаныя бронзавымі бюстамі старажытных пісьменнікаў, рэдкія манаграфіі, гравюры, сваю славутую картатэку. Гэта былі сапраўды унікальныя рэчы, але яны ўжо не выклікалі ў нас захапленпя. Мы не маглі імі любавацца. Надта выразна бачылася за ўсім гэтым трагедыя блакады. Бессаромна і бязлітасна карыстаўся ён гэтай трагедыяй, збіраючы адным захадам не толькі прадметы сваёй страсці, але, верагодна, і іншыя мастацкія каштоўнасці.
Прызнацца, мы ў сваіх пошуках пі разу не сустрэліся з блакаднікам — спекулянтам, хапугаю, з тым, хто нажыўся на бедствах вайны, браў за буханку хлеба золата, карціны, хто скупляў футры, мэблю, бронзу, фарфор — за хлеб, за крупы. He сустрэліся з тымі, хто абіраў у бальніцах хворых, хто краў прадукты ў сталоўках, у дзіцячых садах... Яны, вядома, былі, але ж ніхто не прызнаецца, не скажа гэтага пра сябе. Напэўна, яны былі сярод тых, хто ўнікаў размовы з намі, хто адмаўляўся прыняць нас у сябе дома.
Пасля вайпы нямала было выпадкаў, калі блакаднікі знаходзілі па кім-небудзь свае рэчы, у некага сямейную рэліквію.
«I вось такі выпадак... У мяне была маленькая брошачка ў выглядзе корціка. Муж маёй цёткі быў марскім афіцэрам, і неяк ён зрабіў ёй на заказ такую брошку — залаты корцік, ножны чэрненыя і слановая косць. Гэта засталося ў мамы з іншымі рэчамі цёткі...
Прайшло шмат гадоў. Неяк прыйшла я ў цырульню. Сяджу. I раптам заходзіць дзяўчына, а ў яе прыколаты гэты корцік. Я разгубілася — такое супадзенне! Я не магла памыліцца, таму што гэта была на заказ зробленая рэч. Я вельмі разгубілася. I ўсё. Больш я яе не сустракала. Так і прапала, канечне» (Ніна Вячаславаўна Сезяпеўская).
У тыя блакадныя дні на здаровых і сытых тварам глядзелі падазрона, недружалюбна, загадзя залічвалі іх у махляры. Іван Аляксеевіч Савінкаўу всрасні сорак другога года ўжо заўважае ў сваім дзённіку «нуворышаў», альбо, як ён іх пазывае, «новую арыстакратыю», тых, хто махляваў, нажываўся, раскрадаючы прадукты,— ён адрознівае іх сыты выгляд, самаўпэўненасць, уборы.
Але вось Г. А. Князеў пад фашысцкімі бомбамі самааддана чытаў вершы Ёгана Вольфганга Гётэ:
Мою ты землю не пошатнешь
Н хнжнну мою: He ты ее постронл...
Hi карыслівасць, ні эгаізм, ні спакуса як-пебудзь уцалець за кошт іншых не пахіснулі такіх, як Князеў, не пахіснулі іх «зямлю» — іх сумленне.
ЦЯЖАР
КНІГ
«1942.III.14. Нічога асаблівага. Дзепь як дзень... Ноч як ноч у асаджаным горадзе,— такімі ўяўляюцца дзвесце шэсцьдзесят шостыя суткі вайны Г. А. Князеву,— Блакада не разарвана, і адсюль усе якасці... Даўно вырашана мною — пра будучыню не думаць. Цяпер пытапне ставіцца зноў — што будзем рабіць. У пас было беззваротнае рашэппе — заставацца ў Лспіпградзе і пікуды не выязджаць. Цяпер само жыццё ставіць пытанне пра выезд з
Ленінграда. Наступнай зімы, калі б мы і дажылі да яе, у разбураным горадзе, бсз дроў мы пе пражывём. Цяперашняй зімою дзесяткі, калі не сотні тысяч знясіленых голадам людзей проста застылі і замерзлі ў сваіх неацяпляемых пакоях. Чакаць такой перспектывы з «філасофскім спакоем» бязглузда. Значыць, трэба вырашаць пытанне пра выезд з Ленінграда. Але куды? А як з Архівам?
I паўстала раптам шэрай сцяною гэта будучыня, давялося задумацца пра будучае...
На службу сёння не змог паехаць па прычыне няспраўпасці майго ручпога самаката і слабасці М. Ф., якая не змагла б сёння справіцца са сваімі абавязкамі і слесара, і шафёра.