Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
школы. Але ж яе толькі прыставілі. Вось так прысланілі да сцяны. Але паколькі быў вельмі моцны мароз, дык, відаць, нічога з ёю не маглі зрабіць. Вось так і пакінулі. Я яе бачыла сама, вось такую замёрзлую.
— Стаяла замёрзлая?
— Ну так, таму што рухацца яна не магла. Дайсці дадому яна не магла, і дацягнуць яе таксама ніхто не мог.
«Характэрная фраза адной старэнькай: «Пападзіся ён мне, сукін сын (гаворка ідзе пра Гітлера), я яму ўчыніла б лазню!» А сама гэта старая ледзьве гаворыць з-за слабасці і старасці. Усе драўляныя дамы, ларкі і стадыён Леніна — усё знесена на паліва... 15 красавіка. 3 трампарку выйшаў першы маршрут пасажырскіх трамваяў — 3, 7, 9, 10 і 12. Пайшоў вулічны гадзіннік на Вялікім праспекце... Восеньскія плакаты «Усе на фронт!» змяніліся плакатамі «Усе на агароды!»... Аб’явы аб продажы дамавін змяніліся аб’явамі аб продажы мэблі, начыння, адзення... Картачкі атаварваюцца цалкам, але прадукты ўсё роўна не сталі танней (рыначныя, вядома), дастаць іх амаль немагчыма, яшчэ болып немагчыма, чым зімою... Разбураныя дамы маскіруюцца дэкаратыўнымі сценамі. Вельмі доўга разбураны дом на рагу Неўскага праспекта і вуліцы Герцэна (дзе быў будынак інстытута) быў замаскіраваны ўсякімі фанеркамі, плакатамі і г. д. Месцы, дзе знаходзіліся разбураныя будынкі, распрацаваны пад грады...» Ну, далей цэлыя старонкі ўсякае лірыкі...»
Цяпер з дзённіка Алены Мікалаеўны Авяр’янавай-Фёдаравай.
— Як вы пачыналі гэты дзёппік, чаму?
— А я не пачынала... Я нават не ведаю, што мяне штурхнула. Я праводзіла чалавека, ён пайшоў добраахвотнікам на фронт. Думаю: трэба запісаць, як там будзе што... Ну, не ведаю...
— Прачытайце, калі ласка, што вам самой здаецца цікавым.
— А мне цяпер гэта здаецца не вельмі цікавым... Значыць, спачатку ідзе пра гэтага Федзю. Потым: «Хлеба пачалі даваць ужо па 600 грамаў». Пачынаецца ўжо збаўленне... Далей: «14 жніўня 1941 года. Да нас прыйшлі жыць бабка, цётка Таня, кока (мая хросная)’ і сястра. У іх нічога, апрача сваіх картак, няма. У Тані крыху круп, кілаграмаў два, бульбы кілаграм і цукру крыху, у бабкі нічога. Але затое ў нас з мамай крупаў (проса) 4 кілаграмы, сачыўкі 3 кілаграмы, рысу 4, манкі 2,5, аўсяпкі кілаграм
і нешта яшчэ, цукру 6 кілаграмаў (не, «пяску» 5 кілаграмаў), чай, кава, соль, гарчыца... Усе прадукты пусцілі ў агульнае карыстанне: гатавалі ўсё на ўсіх, ні з чым не лічыліся. Купілі капусты на 150 рублёў, пасалілі і ўвесь час гатавалі яе, а потым кашу і кожны дзень елі ўволю. Усё было добра, ды яшчэ атрымлівалі прадукты на карткі. У верасні мы яшчэ жылі прыстойна, так што на пяць чалавек хапала. Толькі вось кожны дзень вечарам у 7 гадзін пачыналася бамбёжка. Але мы ў бамбасховішча не хадзілі».
Адчуваеце: «увесь час гатавалі капусту», «кожны дзень елі ўволю» — якая прыкрасць і горыч суправаджаюць гэту неразважлівасць! Праз два-тры месяцы гэта неэканомнасць будзе мучыць галоднымі прывідамі. Хто мог ведаць, як яно ўсё павернецца. У вопытных старых піцерцаў, што бачылі голад дваццатых гадоў, і ў тых не было ні прадчування, ні прадбачлівасці.
А Алена Мікалаеўна ўсё гартала дзённік:
— Далей ідзе зноў пра Федзю... Ага, вось: «Пліту палім цераз дзень. Гатуем усё на пліце. Газы не даюць, даводзіцца паліць дровы. У нас іх пакуль багата. Думаю, на зіму хопіць. Больш пакуль ніхто не дае, хоць у пакоі пяць чалавек. Ну, а ўсё-такі трымаецца наша гаспадарка, пакуль усё ёсць. Пра далейшае не клапоцімся. Ну добра, спадзяюся, што хопіць на ўсіх, а там будзе відаць, што далей. Мы яшчэ жывыя. А гэта ж не так мала. Бамбяць, і страшна. Разбурана шмат дамоў, ну, вядома, не без ахвяр».
А з Федзем... Хочаш не хочаш — не абысці, не абміпуць, яна ўваходзіць, урываецца ў блакаднае існаванне, гісторыя таго першага кахання. У Ленінградзе, як нідзе, фронт і горад спляліся, злучыліся роднасна на ўсе дзевяцьсот дзён. На фронт адыходзілі пешшу, з фронту таксама. Горад быў бачны з акопаў, было відаць, як ён гарэў, выгараў. Кожную ноч свяціліся воддаль барвовыя выскалы пажарышчаў. А ўдзень сілуэт горада, знаёмы, родны, вывучаны да наймевшага выгібу, курыўся і тлеў чорным дымам. Горад з’ядалі абстрэлы, бамбёжкі, пажары. А коміны не дымілі. Hi заводскія, ні незлічоныя пячныя над снежнымі хвалямі дахаў. I паветра было празрыстае, аптычна чыстае, так што відаць было далёка. Ніколі яшчэ горад не праступаў з такой выразнасцю на бледным паўпочным небе. Горад быў бачны з пярэдняга краю з-пад Пушкіна, і з Пулкаўскіх вышыняў, і з Краснага Бору.
«9 кастрычніка. Сёння ездзіла да Фсдзі па ст. Шуша-
ры. Апішу ўсё па парадку. Яшчэ звечара сабрала ўсё, што трэба адвезці; узяла яму цёплыя шкарпэткі, яго шлем, прасіў прывезці люльку, тытунь, а замест хлеба купіла пернікаў, 600 грамаў цукерак «Агрэст», цукру, нават віна маленькую бутэлечку, папяросаў, канверты, паперу — усё. Раніцою сабралася, выйшла ў 6 гадзін. Зайшла за Наташаю». Была ў мяне такая знаёмая, што хадзіла разам са мною... «Вельмі многа часавых давялося прайсці — альбо ўгаворваць, ці падмапваць, ці даць папяросаў за тое, каб прапусцілі. Адных абышлі мінным полем, а не па шашы, і доўга ішлі полем, а пасля ўжо каля Шушар выйшлі на сапраўдную дарогу. Але тут зноў патрулі не прапускаюць, кажуць: «Куды вы ідзеце, там фронт». I праўда, страляюць вельмі моцна. Але я вырашыла не адступаць, усё роўна ісці. Наташа кажа: «Ну, добра, вернемся дадому». Я кажу: «Не, цяпер ужо амаль прыйшлі, засталося нямнога, і назад я не пайду. Можаш вяртацца, я пайду адна».
Пайшлі ўдзвюх. Сустрэлі вайскоўца. Ён памог угаварыць часавых, і нас прапусцілі. Па дарозе мы сустрэлі жанчыну — ваеннага ўрача, і якраз таго палка, дзе нашы хлопцы. I таго, і другога яна ведае. I вось дзякуючы ёй мы хутка знайшлі зямлянкі, дзе яны знаходзяцца. Але іх нядаўна раз’ядналі, і Кузю перавялі далей, а Федзя застаўся тут. Наташа пайшла далей, я стала чакаць Федзю, паколькі яго на месцы не было: ён быў сувязным. За ім камандзір паслаў байца, а мяне запрасіў у зямлянку пагрэцца, таму што на вуліцы было холадна, а я была ў асеннім паліто, замёрзла. I вось я зайшла ў зямлянку. Хутка прыйшоў Федзя. Спачатку мы нават не ведалі, што сказаць, нічога не знайшлося. Камандзір адпусціў яго. Сказаў: «Схадзіце пагуляйце. Калі праводзіш, дык прыйдзеш і скажаш».
Вось мы пайшлі з ім у адзін дом. Там была гаспадыня. Пасадзіла, пачаставала нас. Паразмаўлялі. Пасля зноў пачаўся абстрэл. Перайшлі ў зямлянку, там было няўтульна. Пасля я пайшла дадому. Усё, што прывезла, аддала яму. Канечне, ён быў рады і мне, і падарунку. Так ён праводзіў мяне да першага паста. Далей яму пельга было ісці. Я пайшла дадому зноў пешшу па шашы. Выйшла з Шушар у 2 гадзіны, а ў 6 гадзін вечара мне трэба было на працу. А ісці далёка, ды і стамілася і цяжка. Але нічога, затое Федзю бачыла! Толькі стала падыходзіць да мясакамбіната, зноў пачаўся абстрэл, і так блізка рваліся снарады — проста жах! Спыніцца нельга — час не чакае,
баюся спазніцца на працу. Бегла, сагпуўшыся, аж да самага трамвая. Стамілася, як сабака! Прыехала дамоў ужо пасля пяці гадзін і толькі паспела паесці, пераапрануцца — трэба ўжо на працу. Прыйшла на працу стомленая, спаць хацелася. У 8 гадзін трывога. Пайшла ў бамбасховішча, дык я там заснула. Крыху адпачыла. Але я не змагла нават працаваць — так я стамілася.
10 кастрычніка. Сёння ад учарашняе прагулкі баліць усё цела, быццам бы на мне вазілі цяжкія грузы, як усё баліць! Але затое Федзю бачыла! He ведаю, задаволены ён ці не, што я да яго, нягледзячы ні на якія цяжкасці і абстрэлы, усё-такі прыехала, але я задаволеная, што бачыла яго. Ён выглядае добра, расказаў мне, як былі ў баях, як па пяць дзён нічога не елі, як разбілі іх часць, як яны хацелі бегчы ў Ленінград, але па дарозе сустрэлі сваіх і засталіся ў Шушарах.
Так, у 18 гадоў шмат перажыў — не добрага, не лёгкага, а цяжкага. Ён рана зразумеў, што жыццё цяжкае, і цяпер яму яшчэ і вайну і баі давялося прайсці. Малады, a перажыць давялося нямала. Вось за гэта ён мне яшчэ даражэйшы, што нічога добрага не бачыў і зноў давялося перажываць цяжкія выпрабаванні. Вайна! «Вось,— ён кажа,— у мяне няма ні бацькі, ні маткі, а ў другіх жа ёсць, і ні да кога ніхто не прыйшоў, а вось да мяне ты прыйшла». Я яму кажу, што пастараюся замяніць табе бацьку і маці, сябра і сястру, усіх, і ўсё, што залежыць ад мяне, я заўсёды табе зраблю. I я сваё абяцанне выконваю...» Я яшчэ думала тады, што сустрэнемся, доўга была надзея. Загінуў ён...
«11 кастрычніка. Федзя прасіў мяне дастаць пальчаткі і рукавічкі. I вось я вырашыла дастаць на фабрыцы. Мне дапамаглі ў фабкоме, выдалі не толькі рукавічкі скураныя, стралковыя, добрыя, але і цёплую бялізну, і я паеду да яго ў нядзелю яшчэ раз, завязу. Дзякуй ім, яны паклапаціліся, памаглі мне ўсё дастаць Федзю.
Сёння збіралі грошы на падарункі байцам. Усе давалі па пяць — дзесяць рублёў, а я ўжо і не лічыла, дала трыццаць. Гэта ж нашы байцы, яны нас абараняюць.
14 кастрычніка. Сёння паменшылі норму хлеба да 500 грамаў.
15-е. Зноў збавілі норму да 400 грамаў.
16-е. Сёння зноў ездзіла да Федзі ў Шушары. На гэты раз давялося цяжэй. Ездзіла сама — Йаташа болып не захацела. Я вырашыла дабрацца, як бы цяжка ні давялося».
I дабралася. Колькі напісана кніг, колькі прыкладаў жаночага кахання, і ўсё роўна зноў здзіўляешся, слухаючы гэта скупое, няўмелае апісанне паходаў з горада на фронт, у акопы. Пакуль голад не наваліўся. Пасля ўжо не было сіл.
«—3 тых хлопцаў, што пайшлі ў нас добраахвотнікамі, амаль ніхто не вярнуўся. Дзяўчаты некаторыя вярнуліся. Іх неяк адразу адправілі далей за Ленінград. Яны вярнуліся, некалькі чалавек, дзве ці тры. I я дагэтуль яшчэ сустракаю сябровак.
— А Федзя, ён з вашага завода?
— 3 пашае фабрыкі, дзе мы тады працавалі... «17 студзепя 1942 года. Цяжкі час! Ужо сем месяцаў, як працягваецца вайна з Германіяй. Усё, што мы перажылі за гэты час, вельмі цяжка апісаць. Але гэтыя цяжкасці яшчэ не скончыліся, а толькі цяпер самы цяжкі перыяд гэтага часу. Апішу некаторыя факты. 15 студзеня. У гэты дзень мы хавалі сваю бабку, і тое, што я бачыла ў гэты дзень... Я ніколі не магла падумаць, што можа такое здарыцца. Хаваць давялося без труны, таму што труну нідзе не купіш, а самі зрабіць не ў сілах, а каго-небудзь прасіць, каб зрабіў гэта, можна толькі за хлеб. Але дзе ж яго ўзяць, калі мы самі атрымліваем 350 грамаў на дзень і, апрача хлеба, болып...» (Плача.) Што гэта такое!.. Нават не думала, што буду плакаць... Ну, нічога... Ну, дзе ж яго ўзяць, калі мы самі атрымліваем 350 грамаў на дзень і, апрача хлеба, больш нічога. Ужо 18 дзён, як жывём на адным хлебе. Голад доўжыцца ўжо чацвёрты месяц. Мы з’елі ўсё, што ў нас было, агульнай камунаю, і ўсё было добра. А цяпер, калі ў нас ужо вічога не засталося...»