Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Большасць збавіцеляў засталася невядомай. Але некаторыя выяўляліся. Рысы іхнія праступалі слаба і выпадкова ў расказах, якія, па сутнасці, толькі называлі, толькі намячалі лёс, што заслугоўвае даследаванпя, падрабязнай гісторыі.
Яго спярша называлі Мікалай Іванавіч. Здаецца, Лебедзеў. Напэўна, Лебедзеў. Дзіцячая памяць ненадзейная. Ірыне Кірэевай (цяпер работніцы Эрмітажа) было тады чатырнаццаць гадоў. Яна не ўяўляе, колькі было там дзя-
цей, у стацыянары, які арганізаваў Лебедзеў. Ён хадзіў і збіраў па Дзяржынскім раёне знясіленых дзяцей, бясконца стараўся, здабываючы ім нейкія малепькія дадатковыя пайкі.
«— Мы выратаваліся, таму што са стрыечнаю сястрою апынуліся ў бальніцы ў Мікалая Івапавіча. Ён засяліў абсалютна ўсе цёплыя памяшканні, якія можна было ацяпляць. Памятаю, калі прывозілі дзяцей, япы часта ўжо не маглі есці, такія былі знясіленыя. Мяне ўразіла і тое, што ў тры з паловай гады дзеці сталі зусім дарослымі... Гэта было жахліва. Гэта снежань, тут ужо быў голад. У верасні — кастрычніку пас запалыіымі бомбамі закідвалі. Тады мы, дзеці, яшчэ дзяжурылі на дахах. Да гэтага ставіліся лёгка. Неяк усё было цікава... Цяпер ужо настала іншае. Памятаю, прывезлі дзяцей-блізнятак... I вось бацькі прыслалі ім маленькую перадачку: тры перпікі і тры цукеркі. Сонечка і Сярожка — так звалі гэтых дзетак. Хлопчык сабе і ёй даў па перніку, трэці пернік падзялілі папалам. Застаюцца крошкі, ён аддае крошкі сястрычцы. А сястрычка кідае яму такую фразу: «Сярожачка, мужчынам цяжка пераносіць вайну, гэтыя крошкі з’еш ты». Ім было па тры і’ады.
— Па тры гады?!
— Яны ледзь-ледзь размаўлялі, так, тры гады, такія крошкі! Прычым дзяўчынку пасля забралі, а хлопчык застаўся. He ведаю, выжылі яны ці не...»
Пра яго варта б дазнацца падрабязней — хто ён быў, Мікалай Іванавіч Лебедзеў? * Як ёп усё гэта рабіў? Сабраць тое, што яшчэ не капула ў вечпасць: гэта ж чалавек, які выратаваў сотні дзяцей.
Іх сустракалася пямала ў розных расказах — работнікаў РАНА, урачоў, настаўнікаў, байцоў камсамольскіх атрадаў, тых падзвіжнікаў, збавіцеляў, каму абавязаны жыццём ленінградцы. Шмат хто з іх заслужылі спецыяльнай аповесці, трэба было адшукаць матэрыялы пра іх, але мы паспявалі толькі падхапіць гэтыя мільгацеўшыя перад намі імёны, адцягнуць хоць так ад патоку забыцця...
* Пасля публікацыі ў часопісе «Новый мнр» мы атрымалі ліст ад Д. Г. Басанеўскай, дзе яна піша: «Я вельмі добра ведала Мікалая Васільевіча Лебедзева (а пе Івапавіча, як папісапа)... гэта быў цудоўны чалавек і ўрач...»
Ратавалі людзей па-рознаму.
Дапамагала часам самае-самае найсціплейшае пасільнае спачуванне. М а р ы я Л н а п ь е ў н a Ш ч а л ы в ан а в а перад вайною ўсынавіла хлопчыка Валерыя, пра якога, зрэшты, будзе яшчэ асобпы расказ. Сама яна працавала ў домакіраўніцтве, аніякіх дадатковых магчымасцей, як кажуць, у яе не было. А меўся яшчэ толькі абавязак донара, які ўсклала яна на сябе, каб чым-небудзь яшчэ памагаць фронту.
«А было гэта вось так. Калі я вярнулася, Валерый, канечне, адразу да мяне прыйшоў: «Цеця Муся! Я ўжо да вас».— Ну, кажу, давай, ладна. Болып таго, у майго мужа была пляменніца. Яна была студэнткаго Тэхналагічнага інстытута. Яна ўжо была на трэцім курсе і выйшла замуж. Муж быў інжынер, яго паслалі ў Барпаул, яны пажылі ўсяго толькі тры месяцы. I вось гэта Ніна была паслана на акопы. У мяне Валерык у пакоі (а пакой дванаццаць метраў, меншы, чым гэты), і вось цяпер Ніпа. Увогуле, яна жыла ў інтэрнаце, дзе Лясноо, але яна туды не пайшла, а прыйшла да мяне. Яна з Новасібірска. У яе такі шырокі твар быў, пярускі крыху, і вельмі густыя чорныя косы. I вось гэта Ніна прыходзіць — сапраўдны дыстрофік, ні шчок, нічога няма, так яна змянілася на гэтых акопах. Нават размаўляць не магла. Я кажу: «Ніна, а карткі ў цябе ёсць?» Яна кажа: «Ёсць картачкі».— «А хлеб ты выкупіла?» — «Я, цёця Муся, за тры дні наперад усё з’ела». За тры дпі! А ў мяне толькі штодзёняае, я пе дазваляла сабе браць наперад. Я кажу: «Ну добра, Ніна, распранайся, будзеш у мяне жыць».
Вось, значыць, Валерый, а цяпер Ніна. А ў мяне якія запасы прадуктаў былі? Зараз я вам раскажу. Я запасаў, як другія людзі, не рабіла. У мяне нават захоўваць іх пе было дзе. У мяне і шафа была такая камбіпаваная. Увесь час я легкадумпа жыла — ніколі не было ніякіх запасаў. Але вось адпойчы, яшчэ ў першыя дні, я іду, і латочніца прадае рыс у пакетах па паўкілаграма. Нікога не было. Я падыходжу, кажу: «Можна паўкіло?» Яна кажа: «Можпа». Я бяру паўкіло. Пасля я яібыта застыла і думаю: можа, яна дала б мне яшчэ? He, думаю, я вазьму лішняе, а другому не дастанецца. I я рашуча адправілася дадому і закіпула гэты рыс як НЗ за печ, высока, далёка, каб не дастаць. Ну вось, гэтая Ніяа проста-такі, ведаеце, як ненармальная ад голаду, проста пе ведаю што. Я кажу: «Ніна, я цябе тры дпі буду карміць сваім хлебам (я
атрымлівала як донар рабочую картку, але я яшчэ дзялілася з Валерыем) я выраўпяю тваю картку, і ты будзеш, як усе».
— А донарам давалі што-небудзь яшчэ, апрача хлеба?
— Вы ведаеце, у гэты час нічога не давалі. Ніна прыйшла да мяне ў кастрычніку. Тады — увесь сорак цершы год — пічога больш не давалі, толькі картку хлебную рабочую... Вось я яе так выраўпяла. Яна ўвесь час такая дзіўная хадзіла і казала, каб сабаку купіць. Я кажу: «Навошта гэта ты, Ніпа, сабаку хочаш купіць?!» — «А я хачу яс з’есці». Вось япа па рынках і хадзіла.
Ну, суседкі ў нас былі пажылыя, яны вельмі курылі і яе навучылі курыць. Вось пра гэтых суседак я таксама раскажу. Япы былі старыя дзеўкі. Япы хлеб мянялі на курыва. Яны бачылі, што я і Валерыю дзялю хлеб, і Hi­ne. Вось япы думалі, што Марыя Ананьеўпа пеяк адметна ўсё гэта ўмее рабіць. Настасся Аляксееўна пават сказала: «Якая Марыя Анапьеўна прадбачлівая! Каб мы ведалі, што допарам будуць даваць картку рабочую, мы б таксама пайшлі ў донары». I вось аднойчы яны мяне проста збяптэжылі: у іх было такое блюда вялікас, спецыяльна для хлеба; яны паклалі вось такусеяькі кавалачак хлеба свой і пясуць удзвюх гэтас блюда з вось такім нажом і кажуць: «Марыя Ананьеўпа, вы гэтак добра ўмееце хлеб дзяліць. Мы ўсё з Ленаю гаворым, як вы ўмееце хлеб дзяліць. Вось падзяліце нам гэты хлеб». Я, капечпе, не ладаю выгляду, што ніяк асабліва я не магу дзяліць, кажу: «Давайце». Бяру нож і рэжу: «Вось гэта вам па раніцу, гэта на абед, а гэта на вечар».— «Дзякуй, Марыя Ананьеўна, вялікі дзякуй!» I папеслі тое блюда. Пасля гэтыя бабулькі перабраліся да брата па Савецкую і там паўміралі з голаду. Гэта былі нашы суседкі. Харошыя былі ў нас суседзі. Мы дружна жылі — пяць пакояў, двапаццаць чалавек. Мы ніколі адно аднаму нават рэзкага слова не сказалі».
Зноў: усяго толькі хлеб падзяліць, разрэзаць на тры кавалачкі, па сутнасці, толькі зяак, рух насустрач. I гэта падтрымлівала, выручала.
«— А з Нінай жа, ведаеце, што атрымалася? Пра рыс я не расказала? Яна аднаго разу ў мяне захварэла... Ага, я не сказала, што ў мяне брат ад голаду памёр, у жонкі. I я вось як яго хавала. Як гэта страшна! Можа, вы пасля дазволіце мпе расказаць?
— Канечне. Але спачатку пра Ніну.
— Спачатку пра Ніну? Добра. Ніна хадзіла па рьшках, хацела штосьці купіць там, але я пра гэта не ведала. Аднойчы япа атруцілася і пачала паміраць: валасы падпяліся, потым пазногці пасінелі. Япа памірае! А я толькі пахавала брата. Адвезлі яго на гэтыя могілкі страшэнныя, на Смаленскія, дзе я бачыла столькі пябожчыкаў! Мяне такі жах ахапіў, што я яо таксама буду хаваць! У яе з жыватом стала кепска, ванітаваць пачало. Я кажу: «Ніна, што ты з’ела? Раскажы, у чым справа?» I вось япа мне кажа: «Прабачце мне, цёця Муся, я пайшла на рынак і купіла там кавалак — вось такусенькі — масла і там жа яго і праглынула, гэтае масла». Высветлілася, што гэта было мыла, толькі зверху памазапае маслам. I яна яго праглынула. I вось яна памірае! Тады, канечне, «хуткаіі дапамогі» пе было. I тут я прыгадала той рыс, што купіла паўкіло. Якія тут лекі? Чалавек памірае, ужо рукі сінія. Я бяру гэты рыс, адварваю яго. Дала ёй узвар гарачы, і япа яго выпіла, а пасля і ўвесь рыс з’ела. I вось дагэтуль... Зараз пакажу яе фотакартку!»
Тыя, хто ратаваў, тыя, хто за некага клапаціўся, некаму памагаў, вызваляў і кагосьці цягнуў, тыя, на кім ляжала адказнасць, хто з апошніх сіл выкопваў с в о й абавязак — працаваў, даглядаў хворых, сваякоў,— тыя, як ні дзіўна, выжывалі часцей. Зразумела, правіла тут няма. Паміралі і япы. I выжывалі ўсякія махляры. Кіраўскі райком партыі вылучыў на пачатку 1942 года Ганну Аляксандраўну Кандрацьеву загадваць райаддзелам аховы здароўя. Сакратар райкома В. С. Яфрэмаў прасіў перш за ўсё звярнуць увагу на дзіцячыя яслі, на дзяцей. Ганна Аляксандраўна — патомная пуцілаўка. Усе яе родныя былі звязаны з Кіраўскім заводам. У агульным ліку, як япа падлічыла, яны адпрацавалі там больш трохсот гадоў.
Яна пачала з ясляў Кіраўскага завода. Высветлілася, што нехта дазволіў «на базе ясляў харчавацца шэрагу супрацоўнікаў». Атрымлівалася так, што дзеці паміралі, a сваякі супрацоўнікаў «харчаваліся». I ў туберкулёзным дыспансеры таксама адбываліся крадзяжы...
Сярод людзей адбывалася быццам бы палярызацыя. Альбо рабіць паводле сумлення, паводле справядлівасці, нягледзячы ні на што, альбо выжыць любою цаной, любымі спосабамі, за кошт бліжняга, роднага, каго папала.
Ставіліся ў найцяжэйшыя выпрабаванні ўсе чалавечыя пачуцці і якасці — каханне, шлюб, сваяцкія сувязі, бацькоўства, мацярынства.
Лсаблівую гісторыю расказала нам Ма р ы я В асільеўпа Машкова. Ёй было даручана ў 1941 годзе эвакуіраваць дзяцей супрацоўнікаў Публічнай бібліятэкі, аднак дарогу перарэзалі, і хутка ёй давялося вярпуцца з дзецьмі ў Лепінград.
«...У ліку дзяцей, з якімі я выязджала, быў хлопчык нашай супрацоўніцы — Ігар, чароўны хлопчык, прыгажун. Маці яго вельмі пяшчотна, са страшэннай любасцю апякала. Яшчэ ў першай эвакуацыі казала: «Марыя Васільеўна, вы таксама давайце сваім дзеткам казіпае малако. Я Ігару бяру казінае малако». А мае дзеці размяшчаліся пават у другім бараку, і я ім старалася пічога не ўдзяляць, ні грама звыш вызначанага. А потым гэты Ігар згубіў карткі. I вось ужо ў красавіку месяцы я іду каля Елісееўскага магазіна (тут пачалі ўжо выпаўзаць на сонейка дыстрофікі), і я бачу — сядзіць хлопчык, страшэішы, ацёчны шкілецік. «Ігар? Што з табою?» — кажу. «Марыя Васільеўпа, мама мяне выгнала. Мама мпе сказала, што яна мпе больш ні кавалачка хлеба не дасць»,— «Як гэта так? He можа гэтага быць!» Ён быў у цяжкім стане. Мы ледзьве ўскараскаліся з ім на мой пяты паверх, я яго ледзьве ўцягнула. Mae дзеці ў той час ужо хадзілі ў дзіцячы сад і яшчэ трымаліся. Ёп быў такі страшны, такі мізэрны! I ўвесь час казаў: «Я маму не асуджаю. Яна робіць правільпа. Гэта я вінаваты, гэта я згубіў сваю картку».— «Я цябе, кажу, уладкую ў школу» (якая павінна была адкрыцца). А мой сын шэпча: «Мама, дай яму тое, што я прыпёс з дзіцячага сада». Я накарміла яго і пайшла з ім на вуліцу Чэхава. Заходзім. У пакоі страшэппы бруд. Ляжыць гэтая дыстрофпая, ускудлачаная жапчына. Убачыўшы сына, яна адразу закрычала: «Ігар, я табе не дам ні кавалка хлеба. Ідзі прэч!» У пакоі смурод, бруд, цемната. Я кажу: «Што вы робіце?! Засталося ж усяго якіх-небудзь тры-чатыры дні,— ён пойдзе ў школу, паправіцца».— «Нічога! Вось вы стаіце на нагах, а я пе стаю. Нічога яму не дам! Я ляжу, я галодная...» Вось такос пераўвасабленпе з пяшчотнай маці ў такога звера! Але Ігар не пайшоў. Ён застаўся ў яе, а потым я даведалася, што ён памёр.