• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

    Блакадная кніга

    Алесь Адамовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 524с.
    Мінск 1985
    189.56 МБ
    А вось, уявіце сабе, сабачка прыйшоў і сеў. Я ўстала, пайшла да дзвярэй,— ён нават галавы не павярнуў. Я дайшла да парога... Ён адвярпуўся ад мяне (вось так) і не варухнуўся! Я выйшла за дзверы — пу вось па адзін марш я спусцілася — і адразу вярнулася. Кажу: «Сеня, аддай сабаку! Бяры што хочаш, альбо... но трэба, няхай, не памагай мне зусім...»
    — А я,— кажа,— забіў ужо яго...»
    Вось вы ведаеце, вось гэта псршы раз за вайпу я раўла. Я не плакала... Я мужа праводзіла, а не плакала. Я неяі: тады акамянела... А тут я...»
    А што, калі сабачка адвярпуўся таму, што зразумеў — здрадзіла яму гаспадыня?
    А можа, проста ахвяраваў сабою — дзеля гаспадыні, раз ёй гэта трэба?..
    Колькі прайшло гадоў, а мучыць гэта Маргарыту Фёдараўну — па сваёй натуры жанчыну жыццялюбівую, якая шмат да чаго ўмее ставіцца іранічна.
    У пас запісаны расказ работпіка Эрмітажа Вольгі Эрнестаўны Міхайлавай — пра тое, як атруцілася дзяўчына, калі ўбачыла, што яе маці трыбушыла хатняга любімца — ката. Вось што для чалавека заставалася мераю маральнага і немаральнага ва ўмовах, у якіх, здавалася, мера гэтая магла рэзка знізіцца. I зніжалася — для некаторых людзей. Рамантык і адначасова цвярозы гісторык — Г. А, Князеў запісвае:
    «...Нават у лоне сям’і некаторыя не давяраюць адзін аднаму і трымаюць, напрыклад, хлеб пры сабе ў замкнёным партфелі. Цікуюць адзін за адным. Грызуцца, як галодныя сабакі, з-за кавалка. Як хутка можа зваліцца ча-
    лавек з вяршынь культуры да свайго першабытпага звярынага стану!»
    Калі гэта праўда, то і другое таксама праўда: у тых самых умовах другія людзі здолелі захаваць сябе, не дапусціць да «звярынага стану». Па-рознаму пераадольвалі ўмовы, саміх сябе. Некаторыя потым усё-такі не вытрымлівалі. Але і не вытрымлівалі таксама па-рознаму...
    «...Таму я глыбока пераканана,— кажа Міхайлава В. Э.,— што, хто быў прыстойны, той і застаўся прыстойным. Хто быў непрыстойны, у тым, безумоўпа, усе чалавечыя рысы, адмоўныя, яны, напэўна, развіваліся. Гэта дакладна.
    Тут шмат чаго можна было б сказаць, і розныя пачуцці віруюць у табе, калі ты ўспамінаеш. Апаноўваюць цябе і пачуцці цяжкія, і пачуцці радасныя, таму што ў гэты цяжкі час усё-такі сустракаліся з такімі незвычайнымі людзьмі. Як я сказала, у той час людзі былі нібыта голенькімі, іх адразу можыа было адчуць, убачыць. Усё раскрывалася. I вось гэта было шчасце сустракацца з цудоўнымі людзьмі.
    I вось яшчэ такі выпадак з маёй сяброўкаю дзяцінства, якая жыла ў нашым доме. Яна скончыла самагубствам.
    — He вытрымала?
    — Яна сама пайшла ў Публічную бібліятэку, прачытала там нейкія кнігі, прыгатавала атруту. He буду называць яе прозвішча. Яна дачка некалі вядомага вучоыага (ён памёр да вайны). Навошта яна гэта зрабіла? Таму што засталася з маці. А ў іх быў вялікі кот. I маці з’ела свайго ката, якога яны так па-сапраўдыаму любілі, да вайпы ўсё было для яго. Вы ж ведаеце, як часам жывёлы становяцца такімі вось маленькімі бажкамі ў сям’і!
    Калі яна ўбачыла, што яе маці з’ела ката, яна падумала, што ўжо ўсё скончана, што і жыццё ўжо скончана, бо тыя іірынцыпы, якія былі раней у іхняй сям’і, тыя нормы,— яны ўжо рухнулі, і нават сама любімая яе маці гэта зрабіла, пайбліжэйшы ёй чалавек. Вось такія былі рэчы. Яна таксама была даведзена да дыстрафіі, але вось сілы, маральныя ўстоі ў яе ўсё-такі аказаліся мацнейшымі, чым у маці. Верагодна, яна разумела, што гэта ўжо ідзе працэс унутранай дэградацыі, што ён ідзе ўсё далей, далей і далей. Увогуле, для яе была трагедыя ўбачыць маці ў гэтым святле.
    — А маці ведала, чаму яна скончыла самагубствам?
    — Я не ведаю, але думаю, што маці, нягледзячы на
    тое, што япа аплаквала сваю дачку і ката, да канца ўсяго гэтага не разумела. У пекаторых людзей адбываўся маразм на глебе дыстрафіі, калі ў іх былі нейкія перадумовы, як я кажу, у горшы бок ад прыроды. Вось тут гэта дыстрафія і на глебе дыстрафіі другое, будзем яго ўмоўна называць — маразмам. Я думаю, што маці не разумела. Яе вось дачка дакладна разумела. Я з ёю ўжо бачылася пасля таго, як маці з’ела ката. Яна мне пра гэта расказала з жахам: «Ты разумееш! Маці з’ела ката, Максіма з’ела! Злупіла скуру і з’ела, і ўсё сваімі рукамі. I прапаяавала яшчэ мне!!!»
    I па тым, яі{ япа мне гэта расказала, мне было зразумела, што гэта быў тупік».
    Па-рознаму людзі бачылі, адчувалі набліжэнне гэтага тупіка. I па-рознаму паводзілі сябе: не мелі сіл утрымацца і набліжаліся да яго альбо ратаваліся ад яго — таксама па-рознаму.
    Так, тая дзяўчына не вытрымала. Але па-чалав е ч ы н е в ы т р ы м а л a, а не па-жывёльнаму.
    Кпязеў яе, бадай, зразумеў бы. Хоць у яго запас трываласці большы. Болып аргументаў на карысць барацьбы да апошняе магчымасці, болып веры ў сябе, у чалавека.
    He толькі ратавалі жывёл, але таксама ратаваліся самі праз жывёл, вярталі дзецям іхняе дзяцінства. Ленінград жа пасля сорак другога года быў пазбаўлены якой бы там ні было жыўнасці. Hi катоў нс было, ні сабак, ні птушак — нічога. Захаваўся толькі адзін куточак у горадзе, не цудам захаваўся, а любоўю некалькіх чалавек. Нра гэтыя дзіўныя рэчы расказала нам М а р ы я М е ч ы славаўяа Брудзінская.
    «— Мне трэба было перш за ўсё падрыхтаваць жывёл, жывёлы былі зусім не падрыхтаваны. Трэба было як быццам дрэсіраваць, каб яны рабілі пейкае ўражанне. Перш за ўсё трэба было выпрацаваць пейкі тэкст, каб расказваць дзецям. Клеткі я сама рабіла жывёлам, каб можна было ехаць.
    Была ў нас маленькая паўпоні, такі конік маленькі — Хлопчыкам звалі. I Цімоша — не конюх, але добры дуіпою чалавек, які згаджаўся з памі ездзіць. Усё ж трэба было грузіць. I вось мы пачалі вазіць гэтых жывёл. (Тое, што вы бачылі па малюяках, на фатаграфіях,— гэта раскоша, гэта ўжо ў самым канцы, калі ў нас была машына.)
    Вось мы ўсталёўвалі гэтыя клеткі, прывязвалі іх. I так мы ўтраіх — Цімоша, я і вось Тамара Сямёнаўна — схалі ў тыя пункты (як я называла), куды я атрымала дагаворы. Вось прыязджалі. Нас сустракалі вельмі добра. Але не думайце, што мы чакалі там якой-небудзь палёгкі ў сэнсе яды. He, там усё было ўлічана, так што пічога не перападала нам.
    — Гэта сорак трэці год?
    — Так, у сорак трэцім годзе. Выбіралі вялікі пакой, расстаўлялі гэтых жывёл. Дзеці шумелі, таму што ім гэта было ўсё...
    — Яны пс бачылі пі сабак, ні катоў?
    — Вядома, пе бачылі. Вочы вялізныя. Яны сядзелі, глядзелі. Ну, я ім маленькую такую ўступпую лекцыю чытала, а пасля, значыць, паказвалі: сабачкі танцуюць, лісічку можна пакратаць (яна пе кусалася). Чым яе карміць — яны не ведалі, тыцкалі ёй цукерку-крошачку, якую ім далі.
    Ну, вось у нас гэтая малпачка Інка,— яна была даволі лютая, так што да яе наогул цяжка было падступіцца.
    Ну, вось пасля, калі ўсё гэта прадстаўленне заканчвалася, мы зпоў усё складвалі. I вось адзіп раз мы ехалі па Неўскім і трапілі ў страшэнны абстрэл. I вы ведаеце? He пра сябе тут думаеш, а як выратаваць жывёл. Мы праскочылі ў двор (здаецца, будынка Нублічнай бібліятэкі, у іх вялікі двор). Мы сталі пад арку. Я якраз нахілілася да той клеткі, дзе сядзела малпа Інка, а яна, зладзейка, замест удзячнасці, адчула, што нешта цёмна стала, штосьці незвычайна (яны ж вельмі рэагуюць яа ўсё гэта), і яна пачала мяне шчыпаць і дзерці халат, што быў на мне. Ну, тут ужо даводзіцца цярпець.
    Усё-такі выбраліся і паехалі. Гэты раз скончыўся нам добра. А аднаго разу мы ехалі ўдзвюх з Рукавішнікавай (так яе прозвішча). I толькі мы падняліся, вось помнік Сувораву, а гэта, значыць, Троіцкі мост, і пра нешта размаўлялі, і раптам нейкі шум — імчалася пажарпая машына і не заўважыла гэты пяшчасны вазок, а там у нас качкі былі, там у нас былі куры, курапяткі нейкія,— т р а х! I мы аказаліся ўсе на зямлі. Япа паламала ў нас аглоблю.
    — А вы на поні ехалі?
    — На ім. Ехалі самі. Я заўсёды кірую левай рукою. Конік напалохаўся, пацягнуў мяне далей наперад. Я толькі ўдарылася, але не разгубілася, узяла яго, ёп дрыжаў. Настолькі быў моцпы ўдар, што ў яго зляцела нават пад-
    кова з задняй пагі. Прывязалі яго да першага слупа, які нам трапіўся, і пачалі збіраць. I можаце сабе ўявіць: вось гэты самы вазок, і гэтыя кудахтаюць, шум. Народу зусім мала, бяжыць хтосьці, але ён жа не можа нам памагчы. А гэта ж як маёмасць, гэта ж каштоўнасць, за яе ты адказваеш.
    Вось я сабрала ўсё ў кучу (Рукавішнікава мне сяк-так дапамагала). Трэба было адцягнуць ад дарогі куды-небудзь убок. Я адтуль, з Троіцкага гэтага моста, цягнулася з гэтым Хлопчыкам у заасад, каб паведаміць, што мы вось хоць і пашкамуталіся, але цэлыя. I адтуль ужо за намі прыехаў вялікі воз, які падвозіў корм жывёле. I ўсю гэту гаспадарку забралі.
    — Скажыце, а дзеці малодшага ўзросту жывёл не ведалі?
    — He, пе ведалі. Адкуль япы маглі ведаць? Там жа малышы. I школьнікі амаль не ведалі, ужо забылі. Сабак жа не было зусім — іх з’елі,— ні галубоў, ні сабак, нічога жывога.
    — Скажыце, а вось як заапарк уцалеў, выжыў у сорак першым, сорак другім годзе?
    — Запасы былі. У нас жа там Удзельнінскі парк. Касілі сена. Слон у сорак першым загінуў. Бамбёжка была, і яго параніла. Вельмі потым шкадавалі і наракалі (гэта ўжо калі я паступіла туды), наракалі, што не збераглі мяса — маглі ж яго засаліць ці яшчэ як, а яго закапалі, і так вялізная колькасць мяса прапала. А ўвогуле, нягледзячы на голад, пягледзячы на абстрэлы, у заалагічным садзе жывёлы не загіпулі. He, не. Вось захварэла і памерла сваёй смерцю тыграня. Болыпасць жывёл адсюль была вывезена, не памятаю дакладна, здаецца, у Саратаў. А частка засталася. He маглі вывезці слана і не маглі вывезці агромністуго бегемоціху Прыгажуню.
    — Яна выжыла?
    — Выжыла. Яна памерла сваёй смерцю ўжо ў мафусаілавым вску.
    — He квапіліся пасля на яе мяса?
    — He. Бывала, здаецца, не на мяса, а на корм яе рабілі замах.
    — Але ж яна траваядпая?
    — Але тады і трава ішла. Вы ведаеце, што я вам хачу сказаць: яна болып за ўсіх астатніх прычыняла нам пакуты. Япа ж пе магла жыць без вады — у яе трэптчыпы па скуры робяцца. Там, ззаду заапарка, ёсць такі канал, і нам
    даводзілася проста на саначках вазіць ваду без канца. Гэта быў цяжкі для нас нарад, проста, ведаеце, па чарзе нас абавязвалі рабіць гэта. I вось, некалькі разоў у дзень, яе аблівалі, змазвалі (калі не з’ядалі) усякім жывёльным тлушчам.