• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

    Блакадная кніга

    Алесь Адамовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 524с.
    Мінск 1985
    189.56 МБ
    Лёс жывёл блакаднага Ленінграда — гэта таксама частка трагедыі горада. Чалавечая трагедыя. А інакш не вытлумачыш, чаму не адзін і не два, а ледзь не кожны дзесяты блакаднік памятае, расказвае пра гібель ад бомбы слана ў заапарку. Многія, вельмі многія памятаюць блакадны Ленінград цераз вось гэты стан: асабліва няўтульна, жахліва чалавеку, і ён бліжэй да г і б е л і, да знікнення таму, што зніклі каты, сабакі, нават птушкі!..
    Ф. А. Прусава ўпісала ў свой дзённік пачутае па радыё з верша Веры Інбер — тое, што яна сама бачыць, перажывае: «Ні брэху, ні мяўкання, ні птушынага піску».
    А вось у Г. А. Князева:
    «Я ўсё запісваю, што трапляе ў мой кругагляд. Але вось даўно ўжо ў мой кругагляд не трапляе ніводнага сабакі, ніводнага ката, ніводнага голуба... Нават вераб’ёў не бачу, хоць харч ім на вуліцах ёсць. Першых з’елі. Вераб’і, мабыць, памерзлі ад моцных маразоў. Праўда, аднаго жывога сабаку я ведаю, гэта ў Лосевай. Яна трымае яго ў пакоі, нікуды не выводзіць. Страціўшы мужа, яна прывязалася да свайго пса, як да сябра. Цяпер яна ўзяла дзяўчынку, дачку пашраючай 0. А. Дзяўчынкай яна не зусім задаволена. Вера ў яе часова, але і гэта робіць ёй гонар, што яна ўзяла яе да сябе ў такі цяжкі час».
    Нам перадалі рукапіс Ірыны Каржанеўскай, і, хоць аўтар рукапісу — сапраўдны пісьменнік і тое, што мы працытуем, ужо зусім літаратура (а ў нашай кнізе гэта хутчэй недахоп, чым добрая вартасць), мы ў якасці выклгочэння прывядзём некалькі ўрыўкаў:
    «...Хлебны магазін, дзе я атрымлівала паёк, знаходзіўся на рагу насупраць. Там, як і ўсюды, вокны закладзены мяшкамі, і продаж ідзе пры святле газоўкі. Нядаўпа я заўважыла, што ля ўваходу ў магазін сядзіць аўчарка. Шкура і шкілет. Яна сядзіць і глядзіць на людзей, што ўваходзяць і выходзяць, і вочы ў яе гараць і просяць. Але хто можа з ёю падзяліцца? Усе праходзяць не гледзячы, а яна ўсё сядзіць і сядзіць. Глядзіць на кожнага, і на мяне ў тым ліку. Аднойчы я бачыла, як яна ішла на свой пост. Яна ішла на трох лапах. Пярэдняя левая баліць, Можа, вывіхнутая? Дзе ж яе гаспадары? Памерлі ці выпусцілі яе, каб сама кармілася?
    Сабачка далікатны. Просіць без прыніжэння. Погляд
    яго кажа: «Я паміраю ад голаду. Можа, вы дасцё хоць крошку?» Я прылашчыла гэтага сабаку і прыўзняла яму губу, каб зірнуць на зубы. Зусім маладая аўчарка. I я паднялася да сябе на чацвёрты паверх. Адчыняю дзверы, гляджу — аўчарка прыйшла за мною. Якраз я напярэдадні зкайшла зялёны хлеб. Давядзецца з ёю падзяліцца. Я дала акамянелы кавалак, і сабака прагна яго грыз. Пасля я памыла бутэльку і напаіла «госця» цёплай вадою. Сабака нічога не прасіў, быў удзячны, скруціўся абаранкам і заснуў. А не можа ж такога быць, каб ён не разумеў, што людзям цяпер вельмі цяжка...
    Колькі часу жыў у мяне гэты сабака, я не магу прыпомніць. Памятаю толькі, што я выходзіла з кватэры, куды трэба, а ён заставаўся. Ён не віляў, калі я вярталася. Можа, яму было цяжка віляць, а можа, аўчаркі наогул не віляюць. Я была рада, што ў мяне дома ёсць нехта жывы і ён чакае мяне. Часам я размаўляла з ім, але часцей за ўсё мы моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Я назвала гэтага сабаку Просперам. Проспер азпачае «Удачны». Гледзячы на ліхаманкава палаючыя вочы Проспера, я думала, што можа прыйсці момант, калі нехта з нас ашалее ад голаду і кінецца на свайго выпадковага сябра, каб з’есці яго. Але пакуль я пры сваім розуме, я не магу забіць істоту, якая папрасіла ў мяне прытулку. Сабака ж настолькі слабы, што, бадай, не зможа кінуцца на мяне. Апрача таго, аўчаркі ўдзячныя і памятаіоць і крыўду, і ласку.
    Я пачала адчуваць, як я слабеіо. Я кепска спала, ува сне бачыла харчы. Штохвіліпна прачыналася і слухала, як цікае ў рэпрадуктары. Выключыць радыё нельга было — яно папярэджвала пра налёты. Але начныя налёты здараліся рэдка, а ўдзень і ўвечар немец бамбіў заўсёды ў адзін і той самы час.
    Зялёны хлеб скончыўся, і я адпавіла разведку ў кватэры. Трэба было знайсці і паліва. Табурэткі папалілі ўжо, спалілі і мой кухонны столік. Цяпер я звярнула ўвагу на вялікі кухонны стол ветэрынара. Яго хапіла б, але пасекчы яго будзе-такі цяжкавата мне, а перад усім яго трэба апаражніць.
    Я выцягнула верхнюю шуфляду. Там ляжалі кухонныя нажы, драўляныя лыжкі, качалка для цеста... Засунула рукі глыбей і намацала штосьці незвычайнае... Гэта быў чысты белы вузельчык, велічынёю з кулак... У ім было нешта сыпучае... Можа, гарох? Я развязала вузельчык і ўбачыла там кукурузнае зерне. Вось дык сюрпрыз! Але ад-
    Намеснік старшыні Ленгарвыканкома, загадчык аддзела гандлю Іван Андрэевіч Андрэенка, 1941
    Ліст Тані Багданавай да бацькі
    W. а» wgg.*»»,. ,
    MW. grew gww.<«»« wk^zz
    * )W«
    ^WW, ' Г^ &	4
    SaxJ. ^аам, JU .
    a, пм^ nt,	пміл гт* Л з^у с.м0ш, «,
    U»tf вЛОг t^lwtCOqtfnr <АМЛ MfWWa^C
    5/3	nfwq ^впо ММ^Мл^тл.
    >w	^^хДл л а>^
    ^П1ЛЛ«^	natvn^A л
    vma паА^м (^ят, йлшшлт^ 9 >мо^ олйрл^ аа, uz «<Амг-/п< п^ммАмтл	пяяет^
    нмт
    m«X ru»nf^	>^са -
    ооід^а л л^ям^, м^лка у^че
    rWMh XofVK^ К, А*4< X rM^SU^tvWt, 'л-w -МЛЛ 3^rr\MCrtA
    Ht «к
    
    СН««<# 3<уКЖКА vUtU««V«^ <Ж<» w4V«fТ£Мі
    ллкс мййпк<к с«к C<«*n<4 14 Kfltu At
    CffA^A X C^AMf t