Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
А так, разумееце, гэты заапарк быў на балансе на харчовым у гарадскім Савеце, так што малпам выдзялялі вітаміны (як там даставалі — я так і не ведаю).
Ацяпленне таксама было для нас вельмі цяжкім. Я жыла на Васільеўскім востраве. Так заўсёды я ішла з заасада (ну, канечне, з процівагазам, само па сабе зразумела) з вязаначкаю якіх-небудзь дроў, трэсак — усе маленькія кавалачкі, але каб прыйсці дадому і напаліць буржуйку.
Ну, што яшчэ я вам скажу? Пасля мы арганізавалі катанне дзяцей на поні. Там заставаліся два поні, Вупражы не было — сякая-такая, падраная. I я сама за рымара была: шыла ўсялякія сядзельнікі, хамут абцягвала, усё гэта рабіла. Возік прыбраны быў. I вось Цімоша, наш славуты Цімоша — мы яго ўсе вельмі любілі... Цімоша — гэта дзядок, што нам памагаў. I вось ён вазіў гэтых дзетак, і, канечне, гэта была ім вялізпая радасць.
Цяжкае ўражанне, канечне, пакідалі гэтыя самыя наведванні параненых у шпіталях. Гэта было проста жахліва. Яны ж, разумееце, прыкутыя часам да ложка, са страшэннымі раненнямі, і ўсё-такі ўсміхаліся. А гэта ўсмешка такая дарагая нам была! He трэба было нічога, каб толькі ён усміхнуўся.
— На вашу малпачку?
— Канечне, стараліся ўжо, выкручваліся, каб як-небудзь ісці да іх на сустрэчу.
Да нас сцякалася багата дзяцей. Ведаеце, прымалі мы толькі тых, што добра вучыліся, чым-небудзь адзначыліся, дапамагалі старэйшым ці яшчэ што-небудзь. I яны ахвотна ішлі, вельмі ахвотна. А работа таксама была такая, што яны павінпы былі прыбіраць заасад, дапамагаць у кармёжцы, а галоўпым чынам назіраць за пэўнай жывёлаю, запісваць. Мы выязджалі з імі ва Удзельпіпскі парк, назіралі за пералётам птушак ці за гэтымі дробнымі жывёламі.
Вы ведаеце, халадэча гэтая, шчыліны, прамерзлая столь, шэрапь. I дзеці — юпаты — і мы ўсё-такі нешта такое робім. He думаем пра нейкі хлеб, а пра хлеб д у х о ў н ы, тут у яас і Брэм — «Жыццё жывёл»...»
ЧЫМ ЛЮДЗІ ЖЫЛІ?
Голад катаваў, насмерць забіваў дзяцей на вачах у ленінградскіх маці. I дзеці бачылі пакуты сваіх мацярок, але па-сапраўднаму зразумелі іх, можа, толькі праз многа гадоў, калі самі сталі бацькамі.
Магдалппа бплась п рыдала, Ученнк люблмый камепел, А туда, где молча мать стояла, Так нпкто взгляпуть н не посмел.
Ганна Ахматава
У нас ёсць некалькі запісаў, дзе адначасова і пра адно і тое самае ўспамінае маці і яе дзіця, цянер ужо дарослы чалавек. Вось адно з такіх сучасных апавяданняў В о л ь гі Іванаўны Маскоўцавай і Валянціны Аляксандраўны Гаўрылавай (дачку будзем называць Валя, хоць яна ўжо даўпо дарослая).
«Вольга Іванаўна:
— Я ў ахове была, і нам дазволілі браць дровы. Папрашу адну сусодку, другую, набярэм дроў — яны цягнуць, я таксама дацягну дамоў і хутчэй на дзяжурства. Нотым гэтыя дровы паколем і — на рыпак, там побач рынак быў, Клінскі. Мне дык самой нельга стаяць прадаваць. Я Валю пастаўлю. Я прывожу яе па вазку ледзь жывую, каб яна толькі стаяла каля гэтых дроў, каб адчувалася, што ёсць чалавек. А я стаю і назіраю. I вось, ведаеце, аднаго разу нам пашанцавала: падышла да мяне жанчына і сказала: «Я, кажа яна, дам вам кілаграм круп».
Валя:
— Проса кілаграм, проса!
ВольгаІванаўна:
— «Проса кілаграм. Нікому пе кажыце. Я вам сваю кватэру не пакажу. А толькі вы мпе падвязіце да дому гэтыя дровы і зваліце каля яго». А мне трэба і дровы везці, і Валю цягнуць на санках.
— Вы дровы везлі, а яе пасадзілі паверх?
ВольгаІванаўна:
— Так, яна не хадзіла. Ну, давезлі. Далі пам гэтыя крупы. Куды іх дзець? Валя крычыць: «У нас адбяруць, у нас адбяруць гэтыя крупы!» Я кажу: «Добра, давай схаваем табе за паліто».
Валя:
— Тады адбіралі.
ВольгаІванаўна:
— Было такое. Ну, я ёй крупы сюды схавала і кажу: «Садзіся ў санкі, а лепш кладзіся. Я цябе павязу дадому». I вось мы прывезлі крупы дамоў. Валя гэтыя крупы так ужо ашчаджала, яна ж у мяне за гаспадыню была. Я прыйду з працы, яна налье мне супу і лічыць, колькі крупінак. Датуль далічыцца, што суп астыне. Я заплачу, мпе цёпленькага хочацца з вуліцы, а яна ўсё лічыць: «Доктар мне сказаў, каб ты не адкусіла лішні раз ад мяне, ні я ад цябе, каб пораўну было. Тады будзем жывыя». Ведаеце, з галавою ў яе нешта было — яна была пібы ненармалыіая.
Валя:
— Ажно я была нснармальная.
Вольга Іванаўна:
— Як ненармалыіая: у яе ні ііамяці не было, нічога.
— А гэта які год быў? Да Ладагі?
Вольга Іванаўна:
— Так, так, так. Да Ладагі, я яшчэ не працавала на Ладазе. На Абводным быў абарончы завод, там муж працаваў. Мяне ўзялі туды ў ахову — я ўжо хворая была, у мяне была трэцяя група інваліднасці. Вось адсюль і бралі дровы. Гэта да Ладагі было.
Валя:
— Тады давалі шроты, макуху...
Вольга Іванаўна:
— У мяне воўна была, я вязала панчохі, кухару аддавала. Што было, я ўсё ёй давала, а яна мне цыбулінку дасць, шалупінне аддасць. 3 шалупіння я рабіла катлеты бульбяныя, з дрожджаў суп дражджавы гатавала. Пасля далі мне клею. 3 клею зрабіла студзень (клей вось гэты, якім клеяць). Я не магла есці, а Валя ела. Яна ела з задавальпеннем гэты клей як студзень.
— А наконт круп гэта яе ўрач навучыў у бальпіцы?
Вольга Іванаўна:
— Як жа ж... У яе з лёгкімі было ненадзейна, увесь час з лёгкімі было кепска. I вось, значыць, урач даваў ёй соевае малако. Прыйдзе яна і робіць нібыта каву. Я хачу, каб яна з’ела, а яна — каб я. Вось сядзім, спрачаемся. Яна мне: «Я не буду есці, памру — тады і ты памрэш. А калі я буду есці, а ты не — ты памрэш тады, але і я без цябе». Мпе даводзілася ўступаць ёй і ўсё дзяліць пароўну. I no-
тым: прадукты атрымлівала яна. Вось бачу — палавіпка цукеркі засталася. Я кажу: «Валя, чаму ты гэта пе з’ела?» (Я ўсё хачу, каб яна болып за мяне ела.) Яна мне: «Не, не, што ты! Я толькі палову цукерачкі. Доктар сказаў, каб мы ўсё пароўну елі, усё пароўну. Тады мы будзем з табою жыць».
Валя:
— Адносна таго, як выратавацца ў такіх умовах, па леніпградскім радыё, напрыклад, гаварылі: «Не ешце адразу свае сто дваццаць пяць грамаў, дзяліце папалам». У мяне хапала сіл дзяліць папалам. Я чамусьці за акно хавала, за раму, таму што пацукі былі, мышы. Гэта спачатку. А пасля ўжо ні мышэй, ні катоў, ні сабак — нічога ў Ленінградзе пе было. I вось я дзяліла так: кавалачак з’ядала раніцай, кавалачак увсчар. Я прыслухоўвалася да таго, што гаварылі па радыё.
Вольга Іванаўна:
— У нас было кацяня. Я казала — аднясіце яго кудынебудзь. А хросны прыйшоў і кажа: аддайце яго мне, я яго з’ем. А Валя як заплача: «Што ты кажаш! Кошачку хочаш з’есці!» Пасля я ўгаварыла суседку, яна кандуктарам працавала. Я кажу: «Слухай, Каця, скажы Валі, што занясеш кошачку ў сталоўку, яна там будзе жыць, яе карміць будуць, а пасля вернуць ёй. Але толькі туды нельга хадзіць, нельга глядзець. Скончыцца вайна, і табе тады вернуць». Угаварылі.
Валя:
— I яшчэ запомнілася: мпе вельмі хацелася жыць. Я так хацела жыць, такая вялікая была гэтая сіла, што я была гатовая падпарадкоўвацца ўсяму, што гаварылі, усім парадам, толькі б жыць! Проста дзіўна неяк! Яшчэ мне запомнілася прадаўшчыца, што выдавала нам паёк. Былі выпадкі, калі не выдавалі пайка: не было мукі альбо хлебазавод пе выпусціў хлеба па нейкіх прычынах. Нават такія выпадкі былі! А вось калі ўсё нармальна і хлеб прывозілі, гэта былі вельмі вялікія бухапкі. На мяне гэта рабіла ўражанне, што яны вельмі вялікія былі. Але япы былі мёрзлыя. I прадаўшчыца не магла бухапку хлеба разрэзаць пажом, яна рассякала яе сякераю. Гэта я вельмі добра памятаю. Булачная была ў нашым доме, у доме семдзесят шэсць. Тут мы і блакаду перажылі. I вось яна секла гэтыя буханкі сякераю, каб адсекчы маленькі кавалачак — сто дваццаць пяць грамаў. Наперад не атаварвалі, таму што мала было ў Ленінградзе такіх магчымасцей, каб ата-
варваць наперад. I ў мяпс была тады мара: «Мама! Няўжо мы дажывём да таго часу, калі ў булачнай будуць поўныя паліцы хлеба?!» Мпе пе ворылася, што будзе такі час. Я не марыла пра нейкія там булачкі, хаця б хлеба былі поўныя паліцы. I я казала: «Якія ж мы будзем шчаслівыя, калі мы дажывём да гэтага!» Я дажыла да гэтага часу, убачыла поўныя паліцы хлеба... Але і дагэтуль мы сушым сухары, не выкідваем хлеб.
Вольга Іванаўна:
— Яна казала, што мы будзем вельмі заможна жыць, калі ў пас будзе ўдосталь хлеба і солі (тады ж і солі таксама не было), будзем з табою піць вар з соллю і хлебам!
Валя:
— I яшчэ такі момант я запамятала. Мы жылі побач з Варшаўскім вакзалам: Маскоўская застава, шмат заводаў, побач Бадаеўскія склады. Таму і бамбілі вельмі моцна гэты раён. Пулкаўскія вышыні недалёка, і Маскоўскі раён прымаў усе гэтыя спарады. Як толькі пачыналі бамбіць, я сябе лічыла шчасліваю, што жыву на першым паверсе, таму што зверху ўсе беглі да нас хавацца. Звычайна першы паверх лічыўся кепскім: цемнавата там, сыравата, а падчас вайны гэта было вялікае шчасце. Гэта, магчыма, пас выратавала, таму што ў наш дом нямала снарадаў трапляла ў чацвёрты паверх, у трэці, і тады ўсе беглі да гіас ратавацца. Мама мяне ў гэты момант так збірала: яна здымала з мяне маё дзіцячае паліто і надзявала сваё, таму што яно было з бастону, з футраным каўняром і ўсё-такі было даражэйшае, чым маё дзіцячае. Япа вешала мне на шыю торбачку і туды клала свае і мае картачкі і казала: ці мала што можа здарыцца, на першы час, на першы месяц у цябе будуць карткі, прадасі мае рэчы, маё паліто і неяк праіснуеш, а можа, нрарвуць блакаду і ты зможаш эвакуіравацца...»
Лепіпградская жанчына... Япа жыла крышачку даўжэй, чым магла жыць, калі пават пасля смерць, знясіліўшы яе, звальвала. Яе «затрымлівала» — на дзень, на два, на месяц — думка, страх, клопат пра дзіця, пра мужа...
«I вось, ведаоце, часам я адчуваю, што слабею, слабею. Зусім рукі, ногі халодныя. Бацюхны мае! Я ж памру! А Вова? I, ведаеце, я ўставала і пешта рабіла. Гэтага я цяпер проста не магу вытлумачыць» (Аляксандра Барысаўна Дэп).
Многія з іх толькі дзякуючы гэтаму і самі выжьтлі — насуперак навуковым падлікам, што, маўляў, той, хто ляжыць перухома, трапіць мешп калорый, чым той, хто поўзае на заледзянелую Няву па ваду, цераз сілу цягне на саначках дровы, цэлымі суткамі стаіць у чэргах, каб атрымаць хлеб свайму дзіцяці... Тут і навука павінна была Hernia пераглядаць ці ўспамінаць забытае. «Мне трэба было прынесці прадукты на сябе і ятпчэ на пяць чалавек, якія сядзяць і чакаюць мяне, трэба было прынесці дзіцяці coeBae малако, мне трэба было схадзіць атрымаць карткі на жыхароў дома; увогуле мпе ўвесь час даводзілася хадзіць, і, пэўна, я таму і выжыла. Я амаль не ацякала. Здаецца, я ў блакаду ляжала ўсяго толькі адзін дзень» (В о л ь г a Іосіфаўна Рыбакова, інжынер, працавала кіраўніком гаспадаркі: вул. Кутузава, 12).