Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
Праз некалькі гадоў я сустрэла яе. Яна была цвітучай, ужо здаровай. Яна ўбачыла мяне, кіпулася да мяне, закрычала: «Што я нарабіла!» Я ёй сказала: «Ну што ж цяпер гаварыць пра гэта!» — «Не, я болып не магу! Усе думкі пра яго». Праз некаторы час яна скончыла самагубствам».
Распад чалавечай асобы канчаўся трагічна.
Амплітуда чалавечых эмоцый у блакаду ўзрастала надзвычайна — ад самых цяжкіх падзенняў да найвышэйшых праяў свядомасці, любові, адданасці.
Вельмі часта, калі мы дапытваліся, як выжылі, якім чынам, якім спосабам, што спрыяла, дык высвятлялася — сям’я згуртавалася, дапамагалі адзіп аднаму, змаглі стварыць ва ўстанове, на прадпрыемстве калектыў, нехта патрабаваў, прымушаў падпарадкоўвацца дысцыпліне, не дазваляў апускацца. Маці Марыпы Ткачовай прымушала дзяцей усю блакаду чысціць зубы. He было зубнога парашку — чысцьце драўляным вуталем. Многа значыла для гэтай сям’і тое, што не быў з’едзены кот. Выратавалі ката. Страшэнпы ён стаў, увесь абгарэлы, таму што цёрся бакамі аб распаленую буржуйку. Але не з’елі. I гэта — паводле чыста дзіцячай, захаванай з тых гадоў гордасці — першае, што паведаміла ў сваім расказе М а р ы н a Аляксандраўна Ткачова. I такое таксама падтрымлівала, падымала самапавагу людзей. 3 самых розных гісторый і выпадкаў пераконваешся, піто для большасці лепіпградцаў існавалі не с п о с а б ы в ы ж ы ц ь, а хутчэй с п о с а б ы ж ы ц ь.
БРАТЫ
МЕНШЫЯ
Мы пераканаліся, што блакадпая памяць здолыіа ўтрымаць многае. I ыа многія гады. Патрэбна толькі гатоўнасць спытаць у яе праўду, выслухаць праўду. Усю праўду. Хаця б праз трыццаць пяць, праз сорак гадоў.
Але калі памяць захоўвае выбарачна, штосьці рэтушыруе, ад печага адмаўляецца забываннем, дык дзённікі
абыякавыя да часу. Гады нічога не могуць зрабіць з імі. У дзённіках важным з’яўляецца асоба аўтара, тое, наколькі ён быў бясстрашны.
У дзённік настаўніцы Ползікавай-Рубец К. У. упісаны старонкі з дзённіка школьніцы. Тыя, якія паказала ёй дзяўчынка па імені Валя: мелася на ўвазе, што Валя прачытае іх на школьным ранішніку 30 красавіка 1942 rofla. У Валіным дзённіку запісаны падзеі, зусім яшчэ блізкія па часе і ўсім, хто павінен быў яе слухаць, знаёмыя з уласных перажыванняў.
Але глядзіце, колькі хваляванняў у сувязі з гэтай ідэяй: прачытаць, паслухаць тое, што ўсе яны, і чытальнік, і слухачы, ведаюць, памятаюць і без дзённіка.
«Хвалююся неймаверна,— запісвае Ксенія Уладзіміраўна.— Як пойдзе ўся гэта справа? Дзеці страпіэнна зацікаўлены, але што скажа ГарАНА? Мы любім усё прыхарошваць. Асабліва хвалюе Валін дзённік. Яна прыйшла да мяпе з ім і сказала: «Я прачытаю толькі тое, што змагу. Усё я пе змагу прачытаць». Я, вядома, пе настойвала».
«Валя дае дзённік непасрэдна Лебедзеву (работнік Інстытута гісторыі партыі.— A. А., Д. Г.). Мне яна кажа: «Там вельмі, вельмі цяжкія рэчы». Вочы поўныя слёз, і япы павольна сцякаюць».
3.V.1942. Даю ўрок у VIII класе,— працягвае настаўніца Ксенія Уладзіміраўна Ползікава-Рубец.— Пачынаецца абстрэл, і вучні прыкметна нервуюцца. Гэта вынік 1-га Мая *. Дагэтуль яны перапосілі ўсё спакойна. I я лаўлю сябе на думцы, што магчымасць смерці стала болып рэальнаю.
Валя працягвае мне сшытак. «Прачытайце і рашыце, ці даваць мне гэта».
Тоненькі брудны сшытак. На вокладцы напаўсцёрты эпіграф. Разабраць яго я не магу.
Прыводжу тыя выпіскі, якія яна дапамагла мне прачытаць.
«9.ХА1 г. Такім чынам, пачынаю апісанпе працякаючага жыцця і падзей. Магчыма, заўтра пачнуцца заняткі ў школе. Я з нецярплівасцю чакаю гэтага жаданага дня, калі прыступім да заняткаў.
Сумна!
Адна ўцеха — ірландскі сетэр Сільва. Збіраюся ў клуб
* 1 Мая нсмцы асабліва раз’юшапа абстрэльвалі горад.
Сувязі глядзець, але... дарэмна, ісці не магу, многа там «народу». Непажаданых мне манер.
15.X. За мінулы час я нямала перажыла.
Сільву вырашылі забіць — і як!
Аляксандр Пятровіч вырашыў пакончыць з ёю так: спачатку аглушыць малатком, а пасля зарэзаць, але атрымалася не тое, што чакалася, а менавіта: Сільва моцна завішчала, і, каб пазбегчы моцнага шуму, А. П. не стаў яе біць».
Забіць мы яе хацелі, з аднае прычыны, дзеля мяса, a з другой — што яе няма чым карміць. Калі яе забівалі, я ўся перахвалявалася. Сэрца так моцна білася, нібы хацела выскачыць з грудзей.
Пасля мы ўжо прыдумалі спосаб: вырашылі забіваць катоў і карміць яе іх мясам.
А. П. аднаго забіў, я злупіла скуру, вытрыбушыла яго і разрэзала на кавалкі. А другія каты з такім задавальненнем разрывалі мяса свайго суродзіча, што дзіўна было глядзець.
Я таксама наважылася паспрабаваць смак кацінага мяса, падсмажыла з перцам і часнаком, а пасля пачала жаваць... і што ж, мяса аказалася даволі смачным, бадай што не ўступіць і ялавічыне, а смак — нібыта ясі куру.
20.Х. Я цяпер выдатна разумею, што такое голад. Раней я сабе дакладна не ўяўляла гэтага адчування. Праўда, мяне крыху нудзіць, калі я ем кацінае мяса, але паколькі я хачу есці, дык і агіднае здаецца смачным. А хіба я адна такая галодная? Хто ж у гэтым вінаваты? Я ніколі не была злою. Я імкнулася ўсім зрабіць што-небудзь добрае. А цяпер я ненавіджу гэтых подлых немцаў за тое, што яны так сапсавалі наша жыццё, знявечылі горад. Горад пусцее.
3 лістапада 41 г. Сёння мы пайшлі вучыцца. Якая я радая! Абяцалі карміць абедам і даваць 50 гр. хлеба ў дзень без картак. Настаўнікі ўсе новыя...
Бедную маю Сільву хочуць усыпіць. Шкада.
8.XI.41 г. Учора было свята. 24-я гадавіна Кастрычніка. Немцы не бамбілі, аж не верыцца.
Пакуль вучуся. Па геаметрыі атрымала добра. Настаўніца па рускай мове ўвесь час падбадзёрвае нас. Яна кажа, што да Новага года вайна скончыцца. А ці ж праўда гэта? Цяпер вельмі цяжка.
А. П. вельмі злуецца, што няма чаго есці. А пры чым
тут я і мама. Дзе ж мы возьмем. Адна надзея, давядзецца засаліць Сільву. Яе надоўга хопіць. А мне яе шкада.
Што рабіць?
12.XI. Абеды ў школе перасталі даваць. Усё па картках. Становішча цяжкае. Хлеба, напэўна, заўтра збавяць, атрымаем па 150 гр. У мамы таксама амаль нічога не дастанеш. Настаўнікі раяць зацягнуць тужэй паясы. Горад у акружэнні. Засалілі ката. Сільва яшчэ жыве. Верагодна, хутка і яе засолім. Ад Аліка зусім няма лістоў. Зараз пайду абедаць да мамы. Пакорміць ці не? He ведато.
15.XI. Пакуль з вучобаю ўсё нармальна. Маю дзве чацвёркі і адну пяцёрку, а троек няма. 3 ядою вельмі блага. Сёння ў роце не было ні крошкі да 3-х гадзін. А пасля з’ела адну талерку рэдкай кіслай капусты без хлеба і выпіла два кубкі чаю з цукеркай за 4 руб. 20 кап. кілаграм. Галава кружыцца ад недаядання. А што будзе далей?
Трэба ўсё-такі вучыцца як мага лепш, усё ж гэта залічыцца на дарозе будучага жыцця! Трэба быць мужнай! Быць вынослівато і пакуль цярпець. Іншага выйсця няма.
13.XII.41 з. Нарэшце я выбрала свабодную хвілінку, каб запісаць свае думкі і жаданні.
Колькі адбылося перамеп за гэты прамежак часу! Колькі бедаў здарылася! Колыіі перанесена цяжкіх міпут!
Маю бедную Сільву ўкралі і з’елі. Пра катоў цяпер гавораць як пра ласунак (але, на жаль, іх няма). Аляксандр Пятровіч аказаўся вельмі агідным чалавекам: несвядомы, вымагае з усіх усё, клапоціцца толькі адно пра сябе, абібок, крывадушнік, падліпала і пляткар (карацей, з усімі адмоўнымі якасцямі). Я яго зразумела, зразумела яго і мама. Але ж як пазбавіцца ад яго? Ён вельмі злы і можа забіць ні за што ні пра што (як кажуць).
Мы збіраемся ўцякаць з горада (не з-за боязі нямецкіх бамбёжак і голаду, а каб ад яго пазбавіцца). Мама хварэе, зрабілася нібы цень. Яна ўсё стараецца для нас з айчымам, сама не з’есць, часам паціху плача. Я ведаю, што яна непакоіцца пра Аліка, ад яго няма ніводнага ліста. Я намагаюся падтрымліваць яе. Няўжо яна не выжыве? Я баюся пра гэта думаць. Наша мілая і дарагая суседка Пелагея Лукінічна выехала. Я радая за яе і ад душы жадаю ёй шчасця за яе дабрыню. Гэта ж выключны чалавек! Яна абяцала пахадайнічаць і паконт нашага ад’езду. Хачу ўсё кінуць! Выехаць на поўдзень і там жыць ціхім і мірпым жыццём, як пустэльнік!
18.XII. Нядаўна мне хацелася выехаць з горада. Вы-
ехаць і жыць, як «пустэльнік». Ну, ці не бязглузда гэта? А як жа вучоба? Паўгода ж усё-такі правучылася! Ці справядлівая я, ненавідзячы айчыма? He магу сама разабрацца. Чаму я клапачуся пра ўсіх, а ён толькі пра сябе? Гэта агідна мне. А можа, голад зрабіў яго такім? Да вайны ж ён быў не такі. Ён хацеў замяніць мне бацьку! 0! Каб я магла, дык прыдумала б Гітлеру жудасную смерць. Ен вінаваты ва ўсім. Ён віноўнік вайны, а вайна калечыць людзей.
25.XII.41 г. Сёння выключны дзень! Прыбавілі хлеба па 75 гр. Мне належыць цяпер 200 гр. і таксама маме 200 гр. Якое шчасце. Усе такія радыя, што ад шчасця ледзь не плачуць! Айчым сёння невыносны. Мпе сорамна грубіць яму, але я не магу больш. Ён з’еў увесь хлеб свой, а пасля маміп і мой. Сённяшняя прыбаўка для нас не існуе.
Ненавіджу яго! I пе разумею, як можна гэтак подла рабіць.
29.ХІІ. 41 г. Кажуць, што шчасце не заўсёды спадарожнічае чалавеку. Так, часткова гэта правільна, але сёння ў мяне дзень шчасця! А чаму? Радуюся смерці майго айчыма Кукліна. Я так чакала гэтае хвіліны! Я яго страшэнна ненавідзела. Голад раскрыў ягоную брудную душу, і я яго пазнала. О, гэта страшэнны падлюга, якіх мала. I вось сёпня ён памёр. Памёр ён увечар. Я была ў другім пакоі. Бабка прыйшла і сказала: «Ён памёр!» А я спярша не паверыла, а потым мой твар сказіўся ў жахлівай усмешцы. 0! Каб хто толькі бачыў выраз майго твару ў гэту мінуту, дык сказаў бы, што я ўмею жорстка пенавідзець. Ён памёр, а я смяялася. Я гатовая была скакаць ад шчасця, але сілы ў мяне былі слабыя. Голад зрабіў сваю справу. Я не магла нават добра рухацца».
Няшчасная дзяўчыпка нібыта сама ўбачыла сваю жахлівую ўсмешку... Так, паводзіны айчыма, які шмат што растраціў пад прыгнётам голаду, былі прамой прычынаю яе нянавісці. Але ўсмешка, што напалохала саму дзяўчынку, таксама і ад тых страт, якія непрыкметна панесла і сама Валя. I катоў, якіх яна трыбушыла, і замах сям’і на жыццё любіміцы Сільвы — усё мела сваё значэнне. Справа не ў тым, ці ядомыя, ці «смачныя» «меншыя браты» нашы. А ў тым, што яны — таксама наша «прадполле». Без ч а л а в е ч ы х адпосін да іх мы пе зусім людзі...