Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Ён не памятае, што за капцэрт быў і што была за ёлка, а перш за ўсё памятае васемнаццаць разыначак у шакаладзе. Здавалася б, усё зразумела. Але вось на іпто міжвольна звяртаеш увагу: усе дзеці выразна ўсведамляюць, што пе звярпулі ўвагі па фокусніка, на канцэрт, па ёлку. Сваю абыякавасць памятаюць, сваю недзіцячасць. Заднім нібыта чыслом усведамляюць і гэту ёлку, наладжаную з такой цяжкасцю, і гэтага штукара, усё пе ўспрыпятае імі, тое, што для іх быццам бы пе было і тым не мепш — было.
Марыя Апапьеўпа Шчалыванава жыве сёння адна-адзінюткая і, можа, таму так востра памятае, успамінае свайго «прыёмыша» Валеру. Яшчэ перад вайною ён уцёк з п’янага дому роднае маці, пасля ўцякаў і ад ласкавай прыёмнай маці Марыі Апаньеўпы, а пасля ўцёк — ужо назаўсёды — на Леніпградскі фропт.
Гэты падзвычайпы, пават калі глядзіць з дзіцячае фатаграфіі, хлопчык, ленінградскі Гаўрош, у яе расказах выяўляецца такім жывым, такім жывучым! Ніяк не хоча ён застацца, растаць у супакойлівым «ніхто... і нішто...». Ён, менавіта ён хоча жыць у нашай з вамі памяці, у нашых сэрцах. Жыць! I захавацца сваёй патурыстасцю, незалежнасцю кароткага свайго жыцця ленінградскага хлапчука!
«— Кіраўпіком гаспадаркі быў не надта пісьменны Канановіч. У ліпепі ён мяне паклікаў. Тады картачную сістэму аб’явілі. Я яму памагла раздаць карткі. I калі прыйшла дамоў, яшчэ ў двары бачу — Валера. Ёп у акно глядзіць і кажа: «Цёця Муся! Прывітанне! Я прыйшоў».
— Гэта ваш прыёмыш? Зноў вярнуўся?
— Ага, мы перад вайною яго ўсынавілі, і ўсё было добра. Але перад самай вайною ён раптам знік. Мы так перажывалі з мужам. Вайна пачалася — аб’явіўся наш Валерый... У яго маці алкагалічка. Яны жылі каля Неўскага. Чаму ён зладзюжкам стаў? Там зладзюжкі былі, і ён, значыць, падпаў пад іхпі ўплыў, яны яго ўзялі таму, што ў яго была імгненная рэакцыя. Я вам фатаграфію яго пакажу. Хлапчук быў такі цікавы, вясёлы. Пра яго ў школе казалі: альбо гэта будзе вялікі нрайдзісвет, альбо славу-
тасць нейкая. Увогуле, ён мяне так узрадаваў: «Цёця Муся! Я прыйшоў». Я кажу: «Ну добра. А што я буду з табого рабіць?» Ён паставіў мне такую ўмому: «Уладкоўвайце, цёця Муся, калі ласка, мяне ў ФЗВ * тут, каля Андрэеўскага сабора. Толькі туды!» Са школы ён быў выключаны за свае свавольствы — гарэза быў такі. Мы тады нанялі яму дзвюх пастаўніц. Адна пастаўніца была па ўсіх прадметах, старэнькая, ёй семдзесят з нечым гадоў было. А другая — студэнтка. Яна арыфметыкаю з ім займалася. Ён хадзіў да іх займацца перад вайною да тых пор, пакуль не ўцёк. Гэтыя пастаўніцы былі ў захаплепні ад яго: такі здольны, што лёгка за чатыры месяцы прайшоў гадавую праграму! I вось ён з’яўляецца і кажа: я пайду ў ФЗВ. А яму ўсяго дванаццаць гадоў. Я пайшла даі Анашкіна, дырэктара ФЗВ. Ён кажа: «Мы яго не можам прыняць — яму гадоў мала і патрэбна даведка са школы». А ў школе ён не вучыўся. Тады я пайшла да Марыі Канстапціпаўны і кажу, што мне трэба Валерыя ўладкаваць у ФЗВ. Дайце даведку, што ён прайшоў там усё. Яна дала такую даведку, заверыла яе. I вось, вы ведаеце, я некалькі разоў хадзіла ў тоо ФЗВ, і ўсё мне адмаўлялі. Я заплакала і кажу: «Ён мпе няродпы. Муж у мяне пайшоў добраахвотнікам. Як жа мы будзем жыць? Я вельмі прашу вас прыняць». I пасля шматлікіх паходаў я неяк прыходжу (Валерый мяне ўжо сустракае) і кажу: «Ну, скажы мне дзякуй, Валорый, цябе прынялі ў ФЗВ». Ен быў экспансіўпы хлапчук, ёп выказаў сваё дзякуй ведаеце як? Распластаўся і пацалаваў мпе нагу! Я і дагэтуль не магу забыць, як ён быў рады.
Пачалі мы жыць з Валерам. Яму выдалі шыпель лсдзь пе да пят, ёп быў маленькага росту, дванаццаць жа гадоў толькі. Там хлапчукі вялікія. Вось аднойчы майстар прыслаў мпе запіску: трэба з вамі паразмаўляць. Ну, я прыйшла. Ён кажа: «Ваш сын проста залатыя рукі, проста дзівуемся, як у яго ўсё атрымліваецца. Але вы ведаеце (і высоўвае шуфляду стала — поўпы стол грошай!), вось, кажа, адбіраем у хлапчукоў грошы. I ў вашага сына. Вы даеце яму грошы?» — «Якія ў мяне грошы? У мяне грошай пя-. ма».— «Вось забірайце, у яго шэсцьдзесят рублёў узялі». Як высветлілася, маці, якія эвакуіравалі дзяцей, часта забывалі сумачкі ў магазіне і нават карткі, а хлапчукі з ФЗВ усё падбіралі. Адзін раз Валерык мне кажа: «Цёця
* ФЗВ — фабрычна-заводскае вучылішча.
Муся, у мяпе такі блат! Вы хочаце мець крупы, рыбу?» Я кажу: «Адкуль у цябе можа быць блат?» Л ёп паціскае плячыма і кажа: «А ў мяне ёсць блат, я магу ўсё ўладзіць!» Вось такі шпінгалет мне такія рэчы кажа: «Я магу ўсё!» Я кажу: як жа гэта? Цяпер жа ўсё па картках. I адмовілася ад гэтага. Вось аднойчы ён прыходзіць і кажа: (а ўвогуле хлусіць ён умеў, як Хлестакоў, яшчэ й лепш): «Цёця Муся! Уявіце сабе, я заходжу ў магазін, а там працуе цёця Нюша, сяброўка маёй мамы. Яна кажа мне: «Валерый, як ты трапіў у гэты раён?» — «А я жыву тут у цёці Мусі».— «Як жа ты жывеш? Можа, ты будзеш хадзіць сюды да мяне па малако? Ты бяры бутэлсчку, і я табе буду наліваць малака...» Я, не падазраючы нічога, даю яму паўлітровую бутэлечку. Ён прыносіць гэтае малако і амаль усё сам выпівае. I вось аднойчы — а ён ужо зрабіў сабе такія пагоны чырвоныя з матэрыі (хлопчык жа ёп малепькі), падперазаўся папругай і шашку зрабіў сабе з дрэва, з хлапчукамі ў вайну гуляе,— і вось адзіп раз я кажу: «Валерый, ідзі дамоў, я табе павінна штопікі памыць. Ты пераапранешся, а я памыю». Калі я ўзяла гэтыя штопікі, у кішэні аказаліся карткі. Па картках ёп атрымліваў малако, вось і ўсё! На дзіцячыя карткі! Я яго паклікала і кажу: «Валерый! Я ў цябе знайшла дзіцячыя карткі. I ты мог атрымліваць дзіцячае малако? Ёсць у цябе сумлеппе ці няма? Як ты мяпе падмануў! Як мне з табою жыць пасля гэтага?!» Яго гэта скаланула, ёп сказаў: «Ну, цёця Муся, з вамі кашы пе зварыш». Я кажу: «Каб гэтага больш не было ніколі! Ты ведаеш, што такое маленькія дзеці, што такое ім малако, а карткі ў цябе!» — «Я знайшоў іх».— «Ну і што, што знайшоў. Гэта ж дзіцячыя карткі».
Настала зіма, у яго быў знаёмы хлопец на ніжнім паверсе, так гадоў шаспаццаць. Я кажу: «Валерый, вось як было б добра, каб ты з’ездзіў з ім на правы бераг Нявы. Там бульба ў полі яшчэ ёсць, кажуць, і капуста таксама. Узяў бы капусты, і мы з табою што-небудзь зрабілі б». Ён кажа: «Ну што ж, цёця Муся, калі ласка, я магу паехаць. Я дамоўлюся з Колем». I вось у пядзелю рапіцато япы выпраўляюцца туды. Я яму дала мяшок. I вось, ведаеце, як я пакутавала, таму што пачаліся абстрэлы. Думаю, што я зрабіла? Паслала дзіця па капусту, а там абстрэл. Дакараю сама сябе. Месца сабе пе знаходжу. Пяць гадзін ужо, і шэсць, і сем, а яго няма. Ну, думаю, загінуў Валерый з-за мяпе. I раптам гадзін у дзевяць ён з’яўляецца.
I такі, ведаеце, вось як дзед-мароз — з мяшком. I вось ёп так у тры пагібелі сагпуўся, ідзе, пібы пілігрым божы. Я кажу: «Валсрый, ты жывы!» Ёп кажа: «Так. Цяжка было. Пераправіліся на катэры, пяць рублёў (а я яму пяць рублёў дала з сабою) не спатрэбіліся, цёця Муся, вазьміце». Я ўзяла гэтыя пяць рублёў. Ёп прывёз мне шіць качаноў капусты. Я гэтыя качапы пасля пасаліла. Ёп мне, напрыклад, мог сказаць, кладучыся спаць: «Цёця Муся, сёппя ў нас збіралі на Чырвоную Армію. Давялося даць дваццаць пяць рублёў». Я з жахам у душы думаю: адкуль у яго дваццаць пяць рублёў? Я ж яму не даю. Значыць — крадзеныя. Так і ёсць, ёп застаўся зладзюжкам. Я маўчу. Мне проста няёмка казаць, што ты ўкраў і даў Чырвопай Арміі.
Вось тут, на пабярэжпай (а мы жылі каля Вялікага праспекта), быў калісьці такі рэстарап «Залаты якар», a цяпер гэта была сталоўка гэтага ФЗВ. Вось аднойчы ён мне кажа: «Цёця Муся, заўтра дзецям будуць даваць шакалад па дваццаць пяць грамаў — вось такі кавалачак піакаладу. Але вы ведаеце, я не люблю гэты шакалад. Я магу аддаць яго вам. А вам дадуць батончыкі соевыя, а я ж батончыкі страшэіша люблю. Давайце мяняцца?» Гэта ёп ад душы хацеў зрабіць мне прыемнае. Але аднойчы ён мяне па-сапраўдпаму ўразіў: раптам ён прыходзіць (а ён такі галодны быў! Хоць ім давалі чатырыста грамаў хлеба, але ён не мог наесціся, ёп такі маленькі быў, галодпы, і яшчэ перад вайною ён набегаўся — невядома дзе быў),— вось прыйшоў да мяне ў пакой і кажа: «Зараз сёе-тое я вам пакажу». Лезе за пазуху, дастае маленькі скрутачак у паперы: «Цёця Муся, чым я вас частаваць зараз буду, вы і пе паверыце! Пам на вячэру далі па кавалку пірага — б е л a г a. I вось, цёця Муся, я прыпёс вам. Я пе дакрануўся да гэтага пірага». Уяўляеце, якое сэрца было ў гэтага хлопчыка, у зладзюжкі?! Я кажу: «Давай папалам падзелім».— «Не, не, цёця Муся, я толькі вам прынёс». I ён сапраўды шчыра гэта зрабіў! 3 гэтьш пірагом ён, галодны хлапчук, ішоў два прыпынкі. Які чалавек мог бы быць, каб ён не загінуў! Гэты выпадак проста ўразіў мяне... Раптам ён зпікае, няма і няма яго, пе ідзе начаваць. Я пайшла ў ФЗВ, кажу: «Скажыце, калі ласка, дзе Валерык? Можа, паслалі куды?» Мне адказваюць: «Ведаеце, ваш Валерык з хлапчукамі — тыя большыя за яго, па семнаццаць-васемнаццаць гадоў,— усе япы ўцяклі на фронт». Так ён уцёк, і больш я ніколі пе бачыла Валерыка.
— Гэта пачатак сорак другога года?
— Так, гэта было зімою сорак другога года. Болып я яго не бачыла. Паводзіла даведкі і пасля вайны — нічога. Уцёк на фронт, йрайаў. Можа, пад абстрэл трапіў, вельмі багата людзей садзілася ў паязды, йаязды траплялі пад абстрэл, бамбілі, усё гарэла. Так Валерый прапаў. Я яго яе магу без слёз успамінаць».
У фраптавых запісках артылерыста Ся pre я Г е р асімавіча Міляева шмат старонак прысвечана неадступным думкам салдата пра дзяцей, якія там — у Ленінградзе,— зусім блізка і для фашысцкіх снарадаў блізка!
Напярэдадні 1942 года С. Г. Міляеў запісаў:
«31.12.41—1.1.42. Пачыпаю запісваць у новай кніжачцы ў апошні дзень 41 года — закончу ў першы дзень 1942 года. Значыць, падвядзём вынікі: 1) 6 месяцаў 10 дзён вайны, дакладней — 190 дзён. Я — 180 дзён у арміі, 40 дзён па перадавой. Артылерыст. Удзельнічаў у «мясцовай» аперацыі стралком узвода. Амаль асвойтаўся са сваёй повай роляй камандзіра артылерыста. 2) За 40 дзён ад сям’і, ад дзяцей піводнай вестачкі. (Употай спадзяюся, што жывыя, таму ніякіх пакуль вывадаў...) 3) На фронце наша становішча паляпшаецца: наступленне, што пачалося ў снежні, працягваецца, хоць і паволыіа. Масква ў бяспецы, Растоў таксама. Распачата дэсантная аперацыя ў Крыме (занятыя Керч, Феадосія). Але Ленінград яшчэ ў акружэнні, а зпачыць, яшчэ вельмі цяжка маім героям, маім маленькім героям...»