Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Сапраўды, вельмі пакутліва хадзіць галоднымі ці паўгалоднымі, ва ўсякім разе зусім знясіленаму чалавеку з-за Неўскай, напр., на Петраградскі бок.
Другі дзень майго побыту пачаўся добра: пад раніцу ў мяккай пасцелі, пад коўдраю, амаль раздзеты, я добра заснуў. Раніцай чай з цукрам. У абед мяса з крупамі і каша на другое. «Як у мірны час»,— з радасцю казалі мае галчаняты, з’еўшы па 2—3 порцыі супу, па поўнай талерцы кашы. Гэта адзначалі дзень нараджэння Людачкі і Шурыка. (18 лютага Людзе 14 гадоў, Шурыку 6 гадоў)... Людачка схадзіла па пакупкі, дастала за 50 рублёў пачак «Норд», я ляжаў і раскашаваў.
А вось сёння абяцаюць даць 12 грам (дванаццаць — не блытаць) у гопар свята, і я гэтыя крошкі, жывучы без курыва з 18.2, г. зн. 4 доўгія дні, чакаю нібы манны нябеснае.
Людачка пешшу дайшла да Садовай. Прынесла амаль усё, што я прасіў. Вельмі стамілася.
Дзепь, суткі, трэція, што я быў дома, прайшлі ў спробах напаліць печ, сагрэцца. Пасля ў суседа каля добрай гарачай печачкі пагрэў ііогі, пацёр іх нашатырным спіртам. Лёг спаць да 4-х гадзіп. Спаў другую і трэцюю ночы моцна і доўга.
Потым пачаліся зборы. Пацалункі. Выхад у цёмнуго мяккую (снег нават не хрусціць, а мнецца) ноч. Дзве гадзіпы да агітпункта Фінляндскага вакзала, адтуль далей.
У 8.00 ішоў па ўскраіне горада, поўны ўражанняў бадзёрасці і пакутлівай тугі, свежасці і бруду, гераічнага дыхання вялікага горада...»
Міляеў С. загінуў у 1944 годзе ў баях пад Віцебскам.
«...Тым, хто не перажыў блакаду», запісвае ў дзённіку настаўніца Ксенія Уладзіміраўна Ползікава-Рубец, «ніколі не зразумець», што смерць тут «такая самая непазбежнасць, як на фронце».
Вось яе запіс за 2 сакавіка 1942 года:
«Сяджу ў кабіпеце загадчыка навучальнай часткі. З’яўляецца маленькая прыгожанькая дзяўчынка — дачка Бубіна, якога я хавала ў кастрычніку: «Добры дзень, Ксе-
нія Уладзіміраўпа,— а ў пас у доме ўсе памерлі!» — «Хто ўсе?» — пытаем мы з загпавучам у адзін голас, гледзячы на прыгожапькі і зусім пе сумны тварык.
«Спярша бабулька, а потым мама і Валодзя ў адзіп дзепь, а мяне ўзяла да сябе цётка, а кватэру пашу, пакуль я была ў цёткі, абакралі, вось я цяпер і прыйшла па рэчы, якія былі ў нас у бамбасховішчы, такі чырвопы клунак».
Так вось спрабуе абараняцца дзяцінства, дзіцячая псіхіка: не ўбірае, адштурхоўвае...
«А па дарозе Валя Петэрсон эпічна спакойпа расказвала пра зіму,— запісала Ползікава-Рубец 3 жніўпя,— пра тое, як бацька памёр ад голаду, як «тата любіў лес і паляванне», як ёй было цяжка пракарміць сетэра і як яны яго з’елі».
I зпоў: «Па дарозе эпічна спакойпа расказваў (хлопчык Колабаў) пра гібель маці на дзяжурстве ад фугаснай бомбы. Бэлька раздушыла яе грудную клетку. Ён з айчымам выскачыў у кухню. Калі б яны засталіся ў пакоі, і іх пе было б у жывых. Суседка ў вагоне кажа на пасівелыя скропі 19-гадовага сына па фропце: «Вось і ёп, налэўна, так спакойна расказваў бы пра маю смерць, раней быў TaKi клапатлівы, ласкавы, а цяпер парады не даб’ешся; пыталася, ці эвакуіравацца, а ён адказвае — як хочаце...»
Дарослых здзіўляў і палохаў спакой дзяцей, іх абыякавасць да смерці блізкіх, да страт. Што гэта было — дзіцячая няздолыіасць успрыпяць празмернае гора, усеагулыіае бедства, якое абрынулася на іх? Ці гэта ахоўная рэакцыя неўзмацнелай псіхікі?
Мы пе ведаем, як растлумачыць гэта, але мы ўбачылі і ішпае, пе менш уражлівае. Сустрэўшы гэтых былых хлапчукоў і дзяўчынак блакады праз трыццаць пяць гадоў, мы пераканаліся, як свежа памятаюць яны тыя самыя падзеі, пе імкнуцца абысці горкія ўспаміны, накшталт многіх, хто быў тады старэйшы. Наадварот, чытаюць усё пра тыя дні, ведаюць блакаду, уключаюцца ў пошукі матэрыялаў, збіраюць сваіх блакадных аднакашыікаў... Жыве ў іх цяга да гэтага заледзянелага, галоднага, пазбаўленага дзіцячых радасцяў часу. А галоўнае — тое, тады неперажытае, быццам бы адхіленае гора страт, усе бачаныя цярпенні, яны, аказваецца, назаўсёды ўвайшлі ў сэрцы, адбіліся ў дзіцячай, яшчэ падатлівай душы. Япы працягваюць жыць, перажытыя сто разоў. Многіх яны зрабілі больш сардэчнымі, чулымі да цярпенняў другіх, да чужой бяды...
Л НАПЕРАДЗЕ
ЯШЧЭ ДВА ГАДЫ...
Міпулі найдаўжэйшыя месяцы блакады — зіма 1941-га і вясна 1942 года. Вось яны ў асноўным і забралі жыцці ленінградцаў, якія памерлі ў горадзе альбо праз пекаторы час пазпей, многія ўжо ў эвакуацыі.
Выходзіў з зімы, з холаду і голаду Ленінград цяжка, але выходзіў. Трэба было яшчэ выратаваць сябе ад вясеппяй эпідэміі — прыбраць з вуліц трупы, печыстоты, усё, што пакінулі голад і бяссілле змардаваных людзей. Рукамі іх жа, зііясіленых. Лепінградцы ішлі па ачыстку горада, як на фронце ішлі ў атаку. Трэба было ачысціць дамы, двары, кватэры, і не памерці вясною, летам ад невылечпай глыбокай дыстрафіі, і не даць памерці іншым. А тут — зпоў пебяспека, чаканне на варожы штурм. I зласлівыя, пачпыя і дзённыя, абстрэлы, сляпыя — «па плошчах» і прыцэлыіыя — па трамвайных прыпыпках, шпіталях, кіпатэатрах...
«Так, смерць глядзела гэтай зімою ў самыя пашы зрэнкі, глядзела доўга і няспынна,— расказвала Вольга Бергольц тым ленінградцам, што выжылі, пра іх саміх, як расказваюць чалавеку пра крызіс хваробы, калі ён мінуў,— але яна не змагла загіпнатызаваць нас, як гіппатызуе ўдаў абраную ахвяру, абязвольваючы яе і падпарадкоўваючы. Фашысты, што заслалі да пас смерць, зноў пралічыліся».
Горад адчуваў сябе, як чалавек пасля пайцяжэйшай хваробы: слабасць, але ж і неймаверны прыліў душэўных сіл, прага да жыцця.
«Я працавала санітаркаю ў эвакашпіталі № 68 на рагу В. Пушкарскай,— піша Вера Іванаўна Паўлава з Тосііа.— Hi вады, пі святла, ледзь не ва ўсіх быў галодны панос. I вось у такой палаце амаль паміраючыя раптам закрычалі: «Хлопцы, перамога, ура, ура!» Гэта быў красавік 1942 года, па-мойму, 15 красавіка. I палезлі хто як мог да акон. Ура! Перамога! Аказваецца, зазвінеў трамвайны званочак і прайшоў трамвай, які цэлую зіму стаяў на Вялікім праспекце. Каб вы толькі бачылі, колькі было радасці! Хто здаравейшыя гаварылі: «Гэта перамога ўжо!» — пераконвалі, растлумачвалі...»
Ў некаторых запісах і дзённіках гучыць захапленне, радасць летніх дзён 1942 года, калі на горад паліліся патокі сонечнага святла, запозненага цяпла, зялёныя лісцікі з’явіліся на галінках, трава пырснула са знявечанай зямлі.
Такая вось безаглядная, неразважаючая радасць вычытваецца ў дзённіку дзевятнаццацігадовай Галіны Бабінскай:
«27 чэрвеня 1942 года. Горад — як хочацца пісаць пра яго, пра наш Ленінград! Той, хто не перанёс гэтую зіму тут, не адчуваў, пе перанёс усіх яе цяжкасцей на сабе, не можа зразумець радасці ленінградцаў, якія назіралі аднаўленне свайго роднага горада. Пра гэта хочацца гаварыць і гаварыць няспынна, гаварыць пра гэтае вяртанне да жыцця. Цяпер асабліва ажыўленне горада прыкметна на кожнай драбніцы. Гэта непрыкметна для старонняга вока, для вока, што пе бачыла Леніпград зімою.
Вуліцы і праспекты зусім чыстыя, з шумам і званкамі. Як прыемна чуць гэтыя званкі, седзячы дома каля акна за працаю. I так, са званкамі, прабягаюць побач, зіхацяць чысцінёю шыбін трамваі. Усяго некалькі маршрутаў, але ўсё-такі гэта сапраўдны трамвай. I колькі чалавечых жыццяў выратаваў трамвай. Трамвай выратаваў жыцці! А раней, казалі, наадварот. Так, нам зразумела гэтае выказванне — трамвай выратаваў жыцці!
На трамвайных прыпынках — натоўп. Па вуліцах ходзяць туды і сіоды дзелавыя людзі. Але ёсць і жанчыны прыгожа адзетыя, мужчыны і жанчыны, дзеткі. У садзіку каля тэатра асабліва прыгожая публіка: жанчыны з мадэльнымі прычоскамі, у шыкоўных туфлях, у шыкоўных сукенках усіх колераў вясёлкі; мужчыны ў начышчаных касцюмах, у прыгожых чаравіках. Але галоўным чынам вайскоўцы. На некаторых дзяўчатах выключна складна сядзяць шынялі, дзяўчаты здаровыя, румяныя, вясёлыя.
У касах кінатэатраў і тэатраў, у Музычнай камедыі — чэргі. Перад пачаткам спектакля каля пад’ездаў збіраецца вялікі натоўп няўдачнікаў, што не дасталі білетаў. У садзе Палаца піянераў канцэрты джаза Клаўдзіі Шульжэпка і Уладзіміра Каралі. Адчыняецца сад адпачынку. Дае канцэрты філармонія. На вуліцах група людзей каля чарговага нумара свежай газеты. Народ заходзіць у прамтаварныя і прадуктовыя крамы. Прадаўшчыцы ў чыстых белых халатах. На паліцах чыстыя белыя фіранкі. Прадукты выдаюцца ў тэрмін і без чэргаў. А на рагах вуліц
чысцільшчыкі ботаў. Цырульні поўныя дам па манікюр і гарачую завіўку — са сваёй газай!..»
Альбо як успамінае С. С. Л а к ш ы н прыказку тых дзён: «Заходпте с ксросннкамп — выходнте блопдпнкамн!»
Вось як яно ўсярымалася пасля блакаднае зімы! Тут усё гіпербалізавапа. Але гэтая ііерабольшанасць, гэтае захаплепне, замілаванне, жаданне бачыць, знаходзіць толькі добрае паказвае не столькі вясну і лета 1942 года, колькі лтотасць мінулай зімы, нечалавечы жах неражытага.
Тое, што ачысцілі горад, што аслабелыя рукі змаглі падняць лом, уваткнуць рыдлёўку, вывезці тачку, было цудам. Сягоння, здалёк, гэта ўспрымаецца патуральпа. Выйшлі, выходзілі кожны дзепь людзі ў двары, па вуліцы, плошчы, скалолі лёд, прыбралі завалы бруду, адкідаў, печыстот, вывезлі, вычысцілі, адмылі... Штосьці падобнае на цяперашпія красавіцкія суботнікі. Але тады ў саміх жа ленінградцаў вынікі працы выклікалі здзіўленне. Яны і не думалі, што змогуць гэта зрабіць, што адолеюць. Сакратары райкомаў, старшыні раіівыкапкомаў ведалі, што зрабіць гэта неабходна, але не разумелі, якім чынам знясіленыя, вялыя ад слабасці, падобныя на здані людзі здолеюць справіцца — уручпую, без механізмаў, машып — з такою велізарнаю цяжкасцю.
Ледзь не ў кожнага блакадніка старанна захоўваецца даведка, якую давалі тым, хто ўдзельпічаў у ачыстцы горада.
Як жа было ў горадзе летам 1942 года?
Горад грэўся.
Людзі стаялі, сядзелі на сопейку, стараліся прагрэць замерзлае, здавалася, да самых касцей цела. Холад выходзіў марудпа, доўга. Да чэрвепя сцспы дамоў яшчэ дыхалі холадам. Сонца было таксама і святлом, ад якога адвыклі. Людзі цешыліся яркім святлом, адчынялі вокны, заштукаваныя фанераю, завешаныя коўдрамі, апучамі. Сонца бязлітасна высвечвала ваптробы кватэр. Закурапыя сцены, столь. Абломкі пяслаленай мэблі. Павыварочаны на дровы паркет. Буржуйка. Анучы на ложках, каяапах. Гразь, бруд, печыстоты, абломкі, асколкі шкла, посуду — сляды бамбёжак... Апусцслі кніжпыя паліцы. Паў-